1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка




Назва1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка
Дата канвертавання16.11.2012
Памер110.07 Kb.
ТыпДокументы



1. Агульныя палажэнні.

1.1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка - культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») — добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка - культурнага характара дзейнасці, утворанае з мэтай адраджэння, развіцця і выхавання спрадвечных маральных, культурных і сацыяльных каштоўнасцей жыхароў Заходняй Беларусі; выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму, любові да роднай зямлі, беларускага традыцыяналізму.

1.2. Назва аб’яднання:

Поўная назва:

• на беларускай мове: «Гісторыка-культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон»

• на рускай мове: «Историко-культурное объединение молодежи «Рубон»

Скарочаная назва:

• на беларускай мове: «Рубон»

• на рускай мове: «Рубон»

1.3. «Рубон» ажыццяўляе сваю дзейнасць, кіруючыся дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 26.01.1999 «Аб некаторых мерах упарадкавання дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях», іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.

1.4. «Рубон» мае статус мiжраённага грамадскага аб'яднання і распаўсюджвае сваю дзейнасць на тэрыторыю г. Баранавічы і Бара-навіцкага раёна, Ганцавiцкага раёна, Iвацэвiцкага раёна, Ляхавiцкага раёна Брэсцкай вобласці; Слонiмскага раёна Гродзенскай вобласцi.

1.5. «Рубон» з'яўляецца юрыдычнай асобай, можа мець самастойны баланс, пячатку, штампы, бланкі са сваёй назвай, разліковы і іншыя віды рахункаў у банку, ад свайго імя ўступае ў дачыненні з юрыдычнымі і фізічнымi асобамі, набывае маёмасныя і асабовыя немаёмасныя правы, з'яўляецца пазоўным і пазваным бокам у судах.

1.6. «Рубон» нясе адказнасць па ўзятых на сябе абавязках усёй маёмасцю, што належыць ёй. «Рубон» не адказвае па абавязках сваіх членаў. Члены «Рубона» не адказваюць па абавязках «Рубона».

1.7. «Рубон» набывае правы юрыдычнай асобы са дня сваей дзяржаўнай рэгістрацыі ва упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

1.8. «Рубон» мае права ўступаць у мiжнародныя няўрадавыя арганізацыі, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты, удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, якія не супярэчаць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь і дадзенаму Статуту.

1.9. «Рубон» у трохмесячны тэрмін публікуе ў мясцовых афіцыйных выданнях паведамленне аб сваёй рэгістрацыі, рэарганізацыі, ліквідацыі.


2. Мэты, задачы і метады дзейнасці «Рубона».

2.1. Асноўная мэта «Рубона» — адраджэнне, развіццё і ўмацаванне спрадвечных маральных, культурных і сацыяльных каштоўнасцей жыхароў Заходняй Беларусі; выхаванне маладога пакалення ў духу патрыятызму, любові да роднай зямлі, беларускага традыцыяналізму.

2.2. Асноўнымі задачамі «Рубона» з'яўляюцца:

• прапаганда высокай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі сярод моладзі;

• актыўны ўдзел у культурным жыцці горада і раёна;

• стварэнне умоў для паўнацэннага адпачынку, культурнай адукацыі і працы моладзі;

• прапаганда гістарычна-культурных здабыткаў жыхароў Заходняй Беларусі;

• абарона і дапамога ў абароне правоў і інтарэсаў моладзі;

• падтрымка маладзёжных ініцыятыў;

• садзейнічанне пашырэнню сістэмы культурнага абмену паміж мо-ладдзю славянскіх краін;

• спрыянне прагрэсу ў галіне адукацыі і культуры.

2.3. Пры дасягненні статутнай мэты і вырашэнні статутных задач «Рубон» дзейнічае наступнымі метадамі:

• прадстаўляе сваіх членаў у дзяржаўных структурах, навучальных установах, грамадскіх арганізацыях;

• праводзіць навуковыя, культурна-масавыя ды іншыя мерапрыем-ствы і грамадскія акцыі;

• праз сваіх прадстаўнікоў у органах кіравання вышэйшых наву-чальных устаноў і тэхнікумаў, а таксама структуры студэнцкага самакіравання ўплывае на жыццё вышэйшай і сярэдняй школы;

• стварае навуковыя, культурныя ўстановы, суполкі і клубы па інта-рэсах, аказвае дапамогу ў іх дзейнасці;

• ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць, мае свой друкаваны орган;

• збірае, захоўвае і распаўсюджвае інфармацыю, прапагандуе свае ідэі;

• аказвае матэрыяльную, юрыдычную дапамогу і маральную пад-трымку маладым людзям;

• праводзіць інфармацыйны абмен у сферы культуры і адукацыі;

• ужывае іншыя метады, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


3. Члены «Рубона». Іх правы і абавязкі.

3.1. Членства ў «Рубоне» фіксаванае.

3.2. Членамі «Рубона» могуць быць грамадзяне Рэспулікі Беларусь, асобы без грамадзянства, грамадзяне іншых дзяржаў узростам ад 16 год, студэнцкая, працоўная моладзь ды іншыя асобы, якія прызнаюць дадзены Статут і выказваюць жаданне прымаць удзел у рэалізацыі мэтаў і задач «Рубона». Больш за 2/3 членаў «Рубона» павінны мець узрост да 30 год.

3.3. Прыём у члены «Рубона» здзяйсняе Рада «Рубона» на падставе пісьмовай заявы.

3.4. Члены «Рубона» маюць права:

• выбіраць і быць выбранымі па дасягненні паўналецця ў выбарныя органы «Рубона»,

• удзельнічаць у рабоце арганізацыі па адным ці некалькіх накірунках дзейнасці;

• быць інфармаванымі аб ўсіх падрыхтоўваемых і праводзімых ініцыятывах;

• уносіць свае прапановы адносна дзейнасці «Рубона»;

• карыстацца ўсімі формамі дапамогі «Рубона»;

• абскарджваць дзеянні кіруючых органаў аддзяленняў «Рубона» ў вышэйшыя органы;

• свабодна выходзіць ці прыпыняць членства ў «Рубоне».

3.5. Члены «Рубона» абавязаны:

• выконваць патрабаванні гэтага Статуту;

• браць удзел у рабоце адной са структураў «Рубона»;

• не рабіць учынкаў, што маглі б пашкодзіць аўтарытэту «Рубона» і зневажаюць, ганьбяць гісторыю, культуру і годнасць беларускай нацыі;

• падпарадкоўвацца ўнутрыарганізацыйнай дысцыпліне.

3.6. Прыпыненне ці спыненне членства адбываецца:

• па ўласным жаданні, на падставе пісьмовай заявы ў Раду «Рубона»;

• за парушэнне Статуту, а таксама за дзеянні, якія прыносяць шкоду «Рубону» і падрываюць яго аўтарытэт.

3.7. Прыпыненне членства адбываецца тэрмінам ад 1 месяца да 1 года.

3.8. Прыпыненне ці спыненне членства ажыццяўляе Рада «Рубона».

3.9. Член «Рубона», прыпыніўшы членства, вызваляецца ад абавязкаў і пазбаўляецца правоў члена «Рубона».

3.10. Аднаўленне членства члена, прыпыніўшага членства ажыццяўляе Рада на падставе пісьмовай заявы.

3.11. Члена, прыпыніўшы членства і не аднавіўшы яго да канца тэрміну прыпынення, лічыцца выключаным з «Рубона».

3.12. Пры спыненні членства фінансавыя сродкі і маёмасць, ахвяраваныя і перададзеныя ва ўласнасць «Рубона», звароту не падлягаюць. Матэрыяльныя сродкі, якія перададзены «Рубону» членамі ў часовае валоданне і карыстанне, вяртаюцца ў адпаведнасці з умовамі дамовы, на падставе якога гэтае часовае валоданне і карыстанне робіцца.


4. Структура, кіраўнічыя і кантрольныя органы «Рубона».

4.1. Па рашэнні Рады «Рубона» на месцах могуць стварацца арганізацыйныя структуры «Рубона» — гарадское і раённае аддзяленні. Гарадское, раённае аддзяленне ствараецца пры наяўнасці ў горадзе, раёне не меней за 5 членаў «Рубона». Структура выбарных органаў, формы працы аддзяленняў вызначаюцца іх вышэйшым органам.

Вышэйшым органам гарадскіх, раённых аддзяленняў з'яўляецца Сход, які праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у год. Сход лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за 2/3 членаў гарадскога, раённага аддзялення «Рубона». Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Форма галасавання ўстанаўліваецца Сходам.

Аддзяленні маюць тыя ж мэты і задачы, што і «Рубон» у цэлым, але дзейнічаюць у межах сваёй кампетэнцыі і ў адпаведнасці з дадзеным Статутам і рашэннямі Рады «Рубона».

Па рашэнні Рады «Рубона» гарадское і раённае аддзяленні, пры наяўнасці не меней за 10 членаў, могуць быць надзелены правамі юрыдычнай асобы.

Спрэчныя пытанні паміж членамі і кіруючымі органамі аддзяленняў вырашае Рада «Рубона».

4.2. Вышэйшым кіруючым органам «Рубона» з'яўляецца Вальны Сойм. Вальны Сойм склікаецца па рашэнні Рады «Рубона» па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год. Вальны Сойм можа склікацца па патрабаванні Рэвізійнай камісіі альбо па ініцыятыве Старшыні «Рубона». Аб скліканні і павестцы дня Вальнага Сойму абвяшчаецца не пазней, чым за 10 дзён да яго правядзення.

4.3. Час і месца правядзення Вальнага Сойму вызначае Рада «Рубона».

4.4. Вальны Сойм лічыцца правамоцным, калі ў яго рабоце бярэ ўдзел не менш як 2/3 вылучаных дэлегатаў. Умовы і парадак галасавання вызначае Вальны Сойм.

4.5. Дэлегатаў на Вальны Сойм выбіраюць аддзяленні «Рубона».

4.6. Да выключнай кампетэнцыі Вальнага Сойму адносіцца:

• вызначэнне асноўных накірункаў і форм дзейнасці «Рубона»;

• зацвярджэнне Статута «Рубона», унясенне ў яго зменаў і дапаўненняў, якія выносяцца на разгледжанне Вальнага Сойму па прапанове Рады «Рубона» і прымаюцца кваліфікаванай большасцю ў 2/3 галасоў;

• заслухоўванне справаздач аб даходах і расходах «Рубона»;

• прыняцце рашэння аб спыненні дзейнасці ці рэарганізацыі «Рубона».

Вальны Сойм можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне па дзейнасці «Рубона».

4.7. У перыяд паміж Вальнымі Соймамі кіруючым органам «Рубона» з'яўляецца Рада.

4.8. Рада «Рубона» праводзіць свае паседжанні паводле патрэбы, але не радзей аднаго разу на квартал. Паседжанні Рады правамоцныя пры наяўнасці больш 1/2 яе членаў. Рашэнні Рады прымаюцца простай большасцю галасоў. Пры роўнасці галасоў рашаючы голас мае Старшыня «Рубона».

4.9. Рада выбіраецца Вальным Соймам на тры гады. Колькасны склад Рады вызначаецца Вальным Соймам.

4.10. Да кампетэнцыі Рады адносіцца:

• скліканне Вальнага Сойму «Рубона»;

• арганізацыя выканання рашэнняў Вальнага Сойму;

• прыём заяў і заключэнне дамоваў ад імя «Рубона»;

• рэгістрацыя і каардынацыя дзейнасці структурных адзінак «Рубона»;

• стварэнне структураў па накірунках дзейнасці;

• кіраванне фінансава-гаспадарчай дзейнасцю «Рубона»;

• вызначэнне памеру ў парадку сплочвання членоўскіх складак;

• зацвярджэнне ўзораў пячаткі, бланка і іншай атрыбутыкі «Рубона»;

• вырашэнне іншых пытанняў статутовай дзейнасці.

4.11. Пратакол кожнага паседжання Рады, які вядзе па даручэнню Старшыні адзін з членаў Рады, падпісваецца не менш як двума прысутнымі на паседжанні членамі Рады непасрэдна пасля паседжання ці на чарговым паседжанні Рады.

4.12. Кіраўніцтва цякучымі справамі «Рубона» праводзіцца Старшынёй «Рубона», які выбіраецца Вальным Соймам тэрмінам на 3 гады са складу Рады і з'яўляецца кіраўніком «Рады».

4.13. Старшыня «Рубона»:

• валодае ўсімі правамі кіраўніка юрыдычнай асобы;

• прадстаўляе інтарэсы «Рубона» ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, навучальных установах і арганізацыях;

• у межах сваіх паўнамоцтваў робіць заявы і заключае дамовы ад імя «Рубона»;

• склікае паседжанні Рады;

• прызначае аднаго альбо некалькіх намеснікаў са складу Рады «Рубона»;

• адкрывае разліковы і іншыя рахункі ў банках;

• зацвярджае штатны расклад і службовыя аклады;

• наймае і звальняе штатных супрацоўнікаў;

4.14. Намеснікі выконваюць прадстаўнічыя функцыі ў межах паўнамоцтваў, нададзеных ім Старшыней «Рубона». Як правіла, намеснікі прызначаюцца адказнымі па асобных накірунках дзейнасці «Рубона».

4.15. Пры адсутнасці старшыні Рады яго абавязкі па даручэнні Старшыні выконвае адзін з намеснікаў.

4.16. Рэвізійная камісія — кантрольны орган «Рубона» ў перыяд паміж Вальнымі Соймамі. Рэвізійная камісія выбіраецца Вальным Соймам тэрмінам на тры гады ў складзе трох чалавек. Рэвізійная камісія выбірае са свайго складу Старшыню Рэвізійнай камісіі тэрмінам на тры гады.

4.17. Рэвізійная камісія:

• робіць кантроль за захаваннем Статута «Рубона», правоў і абавязкаў членаў «Рубона», дзейнасцю выбарных органаў, а таксама службовых асоб «Рубона»;

• рэвізуе дакладнасць выканання фінансавага плану «Рубона», у тым ліку карыстанне маёмасцю і сродкамі «Рубона»;

• кантралюе гаспадарчую і фінансавую дзейнасць «Рубона», яго адзяленняў, прадпрыемстваў;

• праводзіць рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці «Рубона» і робіць справаздачу аб яе выніках Вальнаму Сойму «Рубона».

4.18. Члены Рэвізійнай камісіі не могуць быць выбраны ў іншыя выбарныя органы «Рубона».

Паседжанні Рэвізійнай камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год. Паседжанні Рэвізійнай камісіі правамоцны, калі на іх прысутнічае не меньш за 2/3 членаў Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Пры роўнасці галасоў рашаючы голас мае Старшыня Рэвізійнай камісіі.

Члены Рэвізійнай камісіі могуць удзельнічаць у працы Рады «Рубона» з правам дарадчага голасу.

4.19. Усе паседжанні і рашэнні вышэйшага і выбарных органаў афармляюцца пратаколам.


5. Сродкі і маёмасць «Рубона».

5.1. «Рубон» можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння статутнай дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія, згодна заканадаўству, могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

5.2. Грашовыя сродкі «Рубона» складаюцца з:

• перыядычных і мэтавых членоўскіх складак;

• паступленняў ад правядзення лекцый, выстаў ды іншых культурна-масавых мерапрыемстваў;

• дабраахвотных ахвяраванняў;

• мэтавага фінансавання з боку арганізацый і фізічных асоб;

• іншых крыніц, якія не забаронены існуючым заканадаўствам і не супярэчаць Статуту «Рубона».

Сродкі «Рубона» расходуюцца на рэалізацыю статутных мэтаў і не могуць размяркоўвацца паміж членамі «Рубона».

5.3. «Рубон» самастойна робіць разлікі з бюджэтам у парадку і памерах, якія акрэслены існуючым заканадаўствам, прадстаўляе дадзеныя ў дзяржаўныя органы фінансавага кантролю, нясе адказнасць за іх паўнату, даставернасць і своечасовасць прадстаўлення.

5.4. Усе паўнамоцтвы «Рубона», якія звязаны з уладаннем, карыстаннем і распараджэннем маёмасцю «Рубона», знаходзяцца ў кампетэнцыі Рады «Рубона».


6. Спыненне дзейнасці «Рубона».

6.1. Дзейнасць «Рубона» можа быць спынена ў выніку яго рэарганізацыі альбо ліквідацыі.

6.2. Ліквідацыя «Рубона» адбываецца па рашэнні Вальнага Сойму «Рубона», калі за гэта прагаласавала не менш 3/4 дэлегатаў, або паводле пастановы суда.

Рэарганізацыя «Рубона» адбываецца па рашэнні Вальнага Сойму «Рубона», калі за гэта прагаласавала не менш як 3/4 дэлегатаў.

6.3. Ліквідацыя праводзіцца ліквідацыйнай камісіяй, якая ствараецца органам, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі.

6.4. Ліквідацыйная камісія ацэньвае маёмасць «Рубона», задавальняе прэтэнзіі крэдытораў у адпаведнасці з заканадаўствам. Застаўшаяся маёмасць выкарыстоўваецца па рашэнню ліквідацыйнай камісіі на мэты, што прадугледжаны дадзеным Статутам.

6.5. «Рубон» лічыцца зліквідаваным з моманту выключэння яго з Дзяржаўнага рэестру грамадскіх аб’яднанняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconCтатут гуртка – семінара "Рамяство гісторыка"
Гурток– семінар “Рамяство гісторыка” – добраахвотнае аб'яднанне студэнтаў факультэта гісторыі І сацыялогіі. У гуртку–семінары могуць...

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconСустрэчы-прэзентацыі
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” І гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “віт” запрашаюць адукатараў І...

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў...

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconСтруктура, кіруючыя І кантрольныя органы
Аб'яднанне «віт» з'яўляецца цэльным, якое не мае ў сваім складзе арганізацыйных структур. Аб'яднанне «віт» мае наступныя органы

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconМалады Фронт" далей -мга"
Маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Малады Фронт” (далей -мга”МФ”) гэта шырокі рух за рэалізацыю І абарону грамадскіх, сацыяльных,...

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconПаведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconПаведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconГрамадскае аб’яднанне
Разліковы рахунак №3015741233011 у аддз. №539 аат “Белінвестбанк” г. Мінска, код 739

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconСпіс беларускіх грамадзкіх арганізацый медычнага накірунку
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт ветэранаў падраздзяленняў асобай рызыкі"

1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка