Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але




НазваДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Дата канвертавання16.11.2012
Памер17.15 Kb.
ТыпДокументы
Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер – не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» - дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты час Румінаў пасталеў, нахапаўся тэхнічных ведаў. І зрабіў кіно выкшталцонае і бязлітаснае.

(гукавы фрагмэнт)

Фільм Румінава трэба разглядаць па кадрыкам, а мантажным хадам пазайздросьціць і Галівуд. Выдатна зробленная маскоўская готыка, нашмат лепшая за усялякія «начныя дазоры». «Мёртвыя дочкі» - вельмі тэхнічнае кіно. Але за гэтай жудаснай прыгажосьцю зусім ня бачна жывых людзей. Маладыя героі нібыта зьбеглі з рэклямы піва «Баброў». А тых самых мертвых дачок так і не убачыў ніхто – ні гаротныя масквічі, ні менскі глядач.

- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – нямецкі фільм «Элементарныя часьцінкі». Кінавэрсія славутай кніжкі Мішэля Уэльбека абяцала інтэлектуальную прыгоду ў сымпатычнай кампаніі Морыца Бляйбтроя і Франкі Патэнте. Аднак у рэжысэра Оскара Ролера атрымалася сьціплая побытовая драма.

(гукавы фрагмэнт)

Праблема «Элементарных часьцінак» ў тым, што фільм імкнецца дэталёва пераказаць сюжэтныя хады рамана. І цалкам губляе ягоны глыбінны сэнс. Сцэнар напісаў сам Уэльбек. Але гэта менавіта той выпадак, калі аўтара варта было б далікатна паслаць на каву. Кіно атрымалася блёклае, маруднае і элементарна нецікавае. А пра тое, што ў пасьпяховай Эўропе таксама ёсьць недарэкі і самотнікі, мы і так ведаем. І для гэтага зусім неабавязкова крэмзаць нядрэнную кніжку.

- А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. На хвалі агульнага захапленьня «Лябірынтам фаўна» я нечакана ўзгадаў іншы «Лябірынт». Той, што зрабіў калісьці славуты лялечны майстар Джым Хенсан. У ягонай казачнай стужцы удзельнічаў сам Дэйвід Баўі. А таму часам здаецца, что глядзіш фантастычнае рок-шоу.

(гукавы фрагмэнт)

«Лябірынт» – гэта сапраўдны прарыў ў кінаіндустрыі. Хенсан здолеў адбудаваць надзвычай пераканальную паралельную рэчаіснасьць з вельмі дзіўнымі і прыцягальнымі жыхарамі. Гэта кіно як мроя. Альбо мроя, якой пашчасьціла ператварыцца ў фільм. У любым выпадку, «Лябірынт» - гэта прыгода, з якой немагчыма разьвітацца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Гэтым разам мяне прыемна ўразіў галівудзкі фільм «Містыфікацыя». Рэжысэр Лассе Хёлстрам заўсёды мне падаваўся прыхільнікам сэнтымэнтальных
Каханьне, чакаляд, прыгажун-незнаёмец І гэтак далей… Дзіўна, але ў «Містыфікацыі» нічога гэтага няма. Галоўны герой – абаяльны прайдзісьвет-журналіст....

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! На гэтым тыдні я ў мяне лірычны настрой І таму сёньняшнія фільмы скрозь пра каханьне. Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём
Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём Піксі не толькі сам напісаў сцэнар да гэтай лірычнай камэдыі, але й сам выканаў...

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Пасьля найноўшых прэм’ераў у стылі трэш маю на ўвазе казахскага «Качэўніка» ды расейскіх-нямецкіх «Франца І Паліну» галівудзкае кіно
Фільм Кларка Джонсана «Ахоўнік» трылер сярэдняй якасьці. У ім лёгка заўважыць шмат штампаў палітычнага кіно па-амэрыканску: састарэлы...

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне вабiць кіно лёгкае ды сьветлае. Падобнае на «Заклінальніка штармоў» стужку пра хлопчыка-супэрагента Алекса Райдэра. Вядома
Таму рэжысэр Джэфры Сакс абраў іншы шлях. Ён зрабіў эксцэнтрычнае брытанскае відовішча, якое выглядае дэманстратыўна несур’ёзна....

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз
Сусьветна вядомы Чжан Імоў зрабіў тэатральнае кіно пра сярэднявечча, змаганьне за ўладу І бясспрэчную перамогу палітычнага над асабістым....

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Нарэшце на беларускі экраны трапіла «Казіно «Раяль» чарговы фільм з удзелам супэрагента 007. Новая стужка "бандзіяды" пазбавілася ня толькі
Пірса Броснана, але й ад празьмернага захапленьня кампутарнымі эфэктамі. Кіно атрымалася жорсткае І – як ні дзіўна – рэалістычнае....

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Гэтым разам я ў пазытыўным пляне адзначыў фільм «Выканальнік абавязкаў». У новым фільме Франсіса Вэбэра, вядомага нам па прыгодах высокага
Галоўныя ролі выконваюць французскія зоркі Даніэль Атой, Віржыні Ледуайен ды ангельская акторка Крысьцін Скот Томас. Натуральна,...

Доообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але iconДоообры вечар! Традыцыйна пачнем з добрых навінаў. Гэтым разам пазітыўныя пачуцьці выклікаў фільм амэрыканца Марка Лаўрэнса. У пракаце ён атрымаў дзікунскую
«З вачэй далоў – І з чартаў прэч». А насамрэч завецца проста І красамоўна «Music and Lyrics» то бок «Музыка І словы». Выпадкова сустракаюцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка