Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе




НазваКніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе
Дата канвертавання28.10.2012
Памер287.33 Kb.
ТыпДокументы

Дзве гісторыі Полацка

Кніга Д.Аляксаіідрава і Д.Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в." (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе з'яўлення". А параўналь-на нядаўна стала распаўсюджвацца надрукаваиая ў Полацку брашурка Д.Валадзіхіна, у якой змешчаны адказ апошняга на маю рэцэнзію1. Адмёўшы ўсе заўвагі, у брашурцы Д.Валадзі-xiu пастараўся пераканаць сваіх чытачоў у нізкай „якасці пра-цы" рэцэнзента, дэманстраваў мае недакладнасці, У мяне, ад-нак, ёсць усе пад ставы пераадрасаваць гэтыя абвінавачанні ша-ноўнаму маскоўскаму апаненту, дзеля чаго мушу вярнуцца да згаданай кнігі пра Полацк.

Пайду тым жа парадкам, якім быццам бы так эфектна абвяргаў мае заўвагі Д.Валадзіхін. Праўда, некаторыя ён такі пакінуў без каментараў (прыкладам, мой пратэст супрацьтэзы, быццам граматы на магдэбургскае права ўніфікавалі беларус-кія гарады з польскімі). Давядзецца многа цытаваць — для „чыс-ціні палемікі", як выказаўся мой зацяты апанент з Расіі.

У кнізе Д.Валадзіхін класіфікаваў грамадзянскую вайну ў ВКЛ 1430-х г. як „адну з самых працяглых і крывавых унут-раных войнаў" у гісторыі гэтай дзяржавы, што і выклікала маё здзіўленне: няўжо ў ВКЛ іх было так многа? У адказ у „Моей полемике..." аўтар прывёў у прыклад „крывавыя канфлікты паміж сынамі Альгерда за ўладу ў ВКЛ", „ сутыкненні Ягайлы з Кейстутам і Вітаўтам" і „адпадзенне Смаленска" у пачатку XV ст. (С.17-18). Канешне, вайной можнаназываць кожны сур'ёз-ны закалат. Але я б не рызыкнуў лічыць асабліва „працяглымі і крывавымі войнамі" большасць са згаданых унутраных кан-фліктаў. У кожным разе, у гісторыі Русі Маскоўскай іх непа-раўнальна больш.

Папракнуты за атаесамленне праваслаўных з рускімі, аўтар „Борьбы..." адмаўляецца ад гэтага і выказвае здзіўлен-не: „адкуль жа вычытаў Г.Сагановіч падобнае атаесамленне?" (С.18). Як адкуль, калі ў апісанні падзей XV-XVI ст. у кнізе па-ўсюль фігуруюць „русские", „православные русские земли",

* Гл. БГАТ.2 (1995).Сш. 1. С. 112-121.

1 Володихин Д.М. Моя полемика с Г.Н.Сагановичем // яго ж: Спорные вопросы истории Белой Руси. Полоцк, 1997. С. 17-24.

206

Беларускі Гістарычны Агляд Том 4

Новая гістарычная літаратура: агляды і рэцэнзіі 207


„русские города" (С.61, 65, 68 і інш). Памылка толькі ў нумары старонкі, наякую спасылаюся (што атрымалася, падобна, чыс-та тэхнічна), але спасылацца можна хоць і на цэлы раздзел. Тут для аўтара што ў Маскоўскай дзяржаве, што у ВКЛ — скрозь „русские". Д.Валадзіхін свядома піша так, каб у чытача склад-валася ўражанне, што гэта адзіны народ, хоць гісторыкі, заці-каўленыя ў лепшым разуменні нашага мінулага, аддзяляюць ру-сінаў ВКЛ ад вялікарусаў і на ўзроўні тэрміналогіі.

Наступнае, на чым мы радыкальна разышліся, гэта палі-тыка Свідрыгайлы. У кнізе напісана, што ідэя царкоўнай уніі была непапулярная ў лагеры гэтага князя. Хоць той да 1434 г. быццам і не быў праціўнікам уніі, але ўжо ў 1435 г. спаліў міт-рапаліта Герасіма менавіта за тое, што ўладыка задумляў аб'яд-нанне цэркваў (С.61). Мае контраргументы — калектыўны ліст 1433 г. з Віцебска ў Базэль з просьбай правесці унію і місія Пфафендорфа — мала змянілі пазіцыі аўтара, хоць у адказе ён змякчыў фармулёўку, адступіў зазначыўшы, быццам вы-казваў толькі гіпотэзу, і далей настойвае толькі на тым, што адно ў 1435 г. Свідрыгайла бясспрэчна быў зацятым ворагам уніі. „Хіба прыведзеная Г.Сагаіговічам грамата (пасланне з Ві-цебска— Г.С.) адносіцца да 1435, а не 1433 г?" (С.18).

Мой калега дэманструе нядрэннае умение выкручвацца, не маючы аргумептаў Вось жа з крыніцаў добра вядома, што амаль ад самага пачатку вайны з Жыгімонтам Кейстутавічам вялікі князь Свідрыгайла — саюзны Нямецкаму ордэігу — быў прыхільнікам уніі. 3 1433 г. ён самым сур'ёзным чынам займаўся ажыццяўлен-нем гэтага плану бо спадзяваўся падтрымкі ад еўрапейскіх манар-хаў У 1434 г, вінавацячы Ягайлу і Жыгімонта, ён прасіў ад Базэль-скага сабору дазволу на саюз з паганымі для барацьбы за свой вялікакняскі пасад, што хутчэй за ўсё і перакрэсліла ягоныя шан­сы на дапамогу каталіцкай Еўропы2. І нават у канцы таго года ў вядомым пасланні з Базэля да Свідрыгайлы абмяркоўвалася яго-нас жаданне „далучыць народы Рускія да Св. Рым ската касцёла". А дзе ж сведчанні хуткай і радыкальнай змсны стаўлення гэтага кііязя да уніі? У Д.Валадзіхіна іх ним а. Бо мітрапаліт Герасім спа­лены не за унію, а за апазіцыю да яе і за сувязі з Жыгімонтам3.

2 Dombrowski L. Die Beziehungen des Deutschen Ordens zum Baseler
Konzil. Berlin, 1913.S. 102.

3 Puzyna J. Switrigail von Litauen. Die politische Bedeutung seiner Erhe-
bungzum Grossfursten. Dissertation. Freiburg, 1914. S. 126-128.

Цяжка зразумець, чаму Д.Валадзіхін тут такі недасведчаны — пра гэта ж даўно пісалася і ў расійскай гістарыяграфіі4.

3 „суверэнітэтам" Полацкай зямлі, таксама кранутым у палеміцы, усё не так адназпачна. Але сиачатку зноў пра нска-рэктнасць: я крытыкаваў аўтараў кнігі за выкарыстанне тэр-міну „суверэнітэт" — на мой погляд, зусім недарэчнага — у да-чыненні да Полацкай зямлі не толькі часоў Свідрыгайлы, але і ранейшых. Нагадаю, нават характарызуючы Андрэя Альгер-давіча, аўтары „Борьбы за Полоцк..." пісалі, што той быў „за поўны суверэнітэт сваёй зямлі" (С. 118). У брашуры ж апанент звяртаецца ўжо толькі да Свідрыгайлы і цвердзіць, што з 1432 па 1436 г. Полацкая зямля існавала „як ядро суверэннага дзяр-жаўнага ўтварэння" (С. 19). Ахвотна пагадзіўся б, каб Д.Вала-дзіхін паказаў у чым выявілася сутнасць такога суверэнітэту якой была яго ідэя і канцэпцыя.

Наогул, што такое суверэнітэту Сярэднявеччы? Маскоў-скія манархі Іван III і Васіль III фармальна прызнавалі сваімі суверэнамі сыпоў хана Ахмата. Ну і што? Хоць, з іпшага боку, ужо Іван III дамогся міжнароднага суверэнітэту — пасля ды-настычнага шлюбу з Палеалогамі і фактычйага вызвалсння ад Залатой Арды. І вось гэты суверэнітэт адразу выявіўся і ў ти­туле, і ў новай дактрыне.

Вопыт еўрапейскай гісторыі паказвае, што дзяржавы да-магаліся суверэнітэту ў выніку працяглага, складанага пра-цэсу, у тым ліку дзякуючы цэйтралізацыі. Суверэнітэт мусіў сцвярджацца юрыдычна — праз адмаўленне легальнасці ра-нейшай улады (каб ранейшы ўладар не меў не толькі фактыч-най улады, але і тытулаў). Затым да гэтага дадавалася гіста-рычна-філасофская аргумент ацыя. Аднак сярэднявечнае гра-мадства было наскрозь прасякнута складанай сістэмай лен-най залежнасці, так што падлегласць аднаго суверэна друго­му абярталася небяспекай для суверэнітэту дзяржаваў5. (Тут, дарэчы, мусім адрозніваць суверэннасць манарха ад суверэн-насці дзяржавы, суверэннасць унутраную ад вонкавай etc.) І калі вяртацца да Свідрыгайлы, то, як мне падаецца, у гады грамадзянскай вайны дактрына суверэннасці не толькі не

л Бестужев-Рюмин К. Нравственное и материальное состояние общест­ва Западно-русского до Сигизмунда Августа. С-Петербург, 1876.С.368.

5 Baszkiewicz J. Paristwo suwerenne w feudalnej doktrynie politycznej do poczatku XIV w. Warszawa, 1964. S.217.

208 БеларускіГістарычныАгляд Том 4

Новая гістарычпая літаратура: агляды ірэцэнзіі 209


стала ўласнасцю эліты Полацкай зямлі, — яна нават яшчэ не артыкулявалася.

Зусім па-рознаму нам бачацца і матывы, якімі кіраваўся Іван III, калі развязваў войны супраць ВКЛ. На с.78 маскоўскі даследчык піша, што да канца XV ст. захоўвалася „непаруш-насць праваслаўя на рускіх землях ВКЛ", і Аляксандр Казімі-равіч першы ажыццявіў „спробу насільнага ўвядзення уніі ся-род усяго праваслаўнага насельніцтва, а таксама ажыццявіў націск на сваю жонку Алену Іванаўну, каб яна пакінула пра-васлаўе" (спасылка на Васкрасенскі летапіс і працу К.Базіле-віча). „У прыватнасці, у Полацку паміж 1497 і 1500 г. быў за-снаваны бернардынскі касцёл, і яму была перададзена зямля, якой да гэтага валодала праваслаўная царква св. Пятра" (спа­сылка на „Полацкія граматы" А.Харашкевіч). Я нездарма кры-тыкаваў гэтае месца. Лагічная сувязь апошняга сказа з папя-рэднім мала ўцямная, ці не так? Наогул, справа полацкіх бер-нардынаў выглядае штучна звязанай з гэтай праблемай. Разу­мею, аўтару хацелася прывесці канкрэтны прыклад нарастан­ия рэлігійнага ўціску, але гэты — вельмі ж няўдалы. Каталікі ў Полацку былі да заснавання там касцёлу і кляштару бернар-дынаў, а год з'яўлення апошніх добра вядомы — 1498. Спецы-фікай дзейнасці полацкіх бернардынаў аднак, з'яўлялася тое, што яны не перахрышчвалі праваслаўных нанова: такую іх практыку ўхваліла і Апостальская сталіца. Так што ў Полацку проста не было падстаў гаварыць аб прымусовым пераводзе ў іншую веру і канфесійным уціску ўвогуле. Перадача ж зямлі бернардынскаму касцёлу ніяк не ўпаўнаважвае да глабальных высноў пра спробы ўвядзення уніі: у тыя гады зямельныя на-данні ад манарха мела і праваслаўная царква: прыкладам, у 1497 г. Пустынкаўскі манастыр у Кіеве, у 1501 г. — Сафійскі сабор у Полацку.

Цяпер пра самога Аляксандра Казіміравіча. Гісторыкі, якія спецыяльна займаліся канфесійнай праблемай у ВКЛ, зазначалі, як правіла, выразную талерантнасць першых Ягай-лавічаў асабліва Аляксандра. Пры ім у канцы XV ст. праваслаў-ная царква ўмацавала свае пазіцыі ў ВКЛ. У прыватнасці, у 1499 г. вялікі киязь пацвердзіў т.зв. „Скрутак Яраслава", дзякуючы якому яна атрымала судовы імунітэт і ў прававых адносінах былаўлепшым становішчы, чыму Маскоўскай дзяржаве. І калі маскоўскі даследчык прапануе літаральна процілеглую харак-

тарыстыку канфесійнай палітыкі Аляксандра, яму належыць надта сур'ёзна абгрунтоўваць свае тэзы. Аднак дакументаль-ных сведчанняў канкрэтнай дыскрымінацыі праваслаўных у ВКЛ тых часоў нідзе не знаходзім.

Чуткі пра тое, што літоўска-рускі манарх дамагаецца ад жонкі пераходу ў каталіцтва і што ў ВКЛ уціскаюць правасла-ўных князёў, сыходзілі з маскоўскіх жа колаў. Ад шпега Фёда-ра Шастакова, які стаў пісаць пра гэта ў Маскву ў 1499 г. Хут-чэй за ўсё, гэта былі плёткі. А Іван III падхапіў тэму, бо мусіў апраўдаць прыём князёў-перабежчыкаў. Наколькі вядома, вя-лікі князь Аляксандр не змушаў Алену Іванаўну пакінуць пра-васлаўе — і гэта насуперак патрабаванням каталіцкіх ерархаў. Наадварот, ён дамагаўся для яе тытулу каралевы. План царкоў-най уніі ў Аляксандра сапраўды меўся, аднак не ён справака-ваў вайну. Шаноўны апанент чамусьці паказвае ўсё ў перавер-нутым адлюстраванні. Менавіта маскоўская пагроза была ад-ной з прычынаў пацвярджэння Гарадзельскага прывілея аб уніі ВКЛ з Каронай у 1499 г., тым часам Валадзіхін падае наадва­рот, быццам акурат гэты саюз уяўляў небяспеку (прынамсі, для праваслаўя) і правакаваў на агрэсію Івана III (C.78). У мэтах абароны ад нарастаўшай небяспекі з боку Масквы вялікі князь Аляксандр і задумаў аб'яднаць падданых хаця б у межах ад-ной царквы. Але ягоны пасол з гэтай місіяй выехаў з Вільні ў Рым ужо пасля бітвы на Ведрашы, а маскоўскія ўлады пачалі падрыхтоўку да вайны яшчэ ў 1497 г.6.

Дарэчы, перад пачаткам агрэсіі цар Іван IV Жахлівы так­сама выдаваў паход на Полацк за прэвентыўную абарону пра-васлаўя, што цытуе і Д.Валадзіхін (С.90), аднак жаў гэтым вы-падку аўтар не ўзяўся выдаваць узоры царскай прапаганды за сапраўдныя прычыны вайны.

Гэтак і з магдэбургскім правам. Калі ў кнізе на адной ста-ронцы прыводзіцца дакладны год атрымання магдэбургскага права Полацкам, а на іншай гаворыцца, быццам полацкая маг-дэбургія была „ адной з першых" у Беларусі — гэта ўспрымаец-ца як слабая дасведчанасць аўтара (чытач не абавязаны ўзгад-няць першае з другім). Нсдастатковае валоданне матэрыялам пацвярджаецца шэрагам іншых промахаў, так што аўтар сам правакуе заўвагі. Але сутнасць масй крытыкі тычылася інша-6 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie pod rzadami Aleksandra Jagiel-lonczyka. Poznan, 1995. S.166, спас.75.

210 Беларускі Гістарычны Агляд Том 4

Новая гістарычпая літаратура: агляды і рэцэпэіі 211


га. Цытую кнігу: „3 пачатку XVI ст. беларускія гарады пачалі здавацца ваяводам Івана III, а затым і Васіля III неахвотна (?! — значыць раней здаваліся ахвотна — Г.С.)... Менавіта ў гэтыя гады адбывасцца масавая раздача вялікімі князямі літоўскімі прывілеяў на магдэбургскае права беларускім гарадам" (С.82). Сувязь выказванняў відавочная. У брашуры Д.Валадзіхін спас-лаўся на працы М.Крома, які быццам і ўстанавіў залежнасць пазіцый беларускіх гарадоў ад прывілеяў на магдэбургію. Ад-нак у публікацыі, да якой адаслаў мяне маскоўскі калега, М.Кром піша літаральна наступнае: аб'ём прывілеяў і правоў Полацка, Менска, Смаленска і Віцебска „быў значна шырэй-шы ў параўнанні з невялікімі гарадкамі кшталту Бранска, Кры-чаваі Дуброўны" (С. 145). Сацыяльна-палітычным ідэалам мяш-чан заставалася „старына", абаронцам якой і імкнуўся выгля-даць вялікі князь літоўскі, канстатуе гісторык, і далей сцвярд-жае: „Гэтым і тлумачыцца той факт, што шэраг буйных гарадоў (Менск, Полацк, Віцебск, Смаленск) выявіў супраціў маскоўс-кім ваяводам: яиы баранілі сваю «старыну»...". А вось малыя гарадкі — Крычаў, Бранск, Дуброўна, Гомель — ня мелі такіх правоў і традыцыі самастойнага існавання, не валодалі дастат-ковымі рэсурсамі абароны, таму і іхная палітычная стабільнасць была меншай'. Дадамо, што традыцыя самакіравання ў пералі-чаных гарадах была і да атрымання імі магдэбургскага права.

Так што ніякай простай і непасрэднай сувязі паміж пазі-цыяй беларускіх гарадоў і прывілеямі на самакіраванне, пра якую піша мой апанент, і ў публікацыі М.Крома не знаходзім. Валадзіхін жа лічыць, што ў падобнай сувязі няма чаго і сумня-вацца, ды зазначае: „Да 1490-х г., калі пачаліся войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, Магдэбургію атрымалі лічаныя адзінкі беларускіх гарадоў а на працягу перыяду з канца XV сг. да 1537 г. (заканчэння Старадубскай вайны) прывілеяў на Маг­дэбургскае права былі раздадзены дзесяткі". Ну і што з таго?

Палеміцы Д.Валадзіхіна характэрны прыёмы парушэння логікі спрэчкі, лагічныя дыверсіі. Паказальны прыклад з Мі-халонам Ліцвіном. У рэцэнзіі я толькі заўважыў што гісторы-

7 Кромм М.М. К вопросу о позиции западнорусских и белорусских горо­дов в период войн России с Великим Княжеством Литовским конца XV — первой трети XVI в. // Спорные вопросы отечественной исто­рии XI-XVI1I веков. Тезисы докладов и сообщений Первых чтений, посвященных памяти А.А.Зимина. Часть 1. Москва, 1990. С.146.

ку ўжо нельга, быццам дзесяцігоддзі таму, выдаваць яго за Mi-хайлу Тышкевіча, ды спаслаўся на Е.Ахманьскага, якому нале-жыць заслуга выяўлення сапраўднага аўтара славутага тракта­та. Валадзіхін прызнаў сваю памылку, але з агаворкай „частко-ва" (?) і з папрокам у мой адрас: „спасылацца тут трэба не на старыя працы Ахманьскага, а на больш сучасную працу літоўс-кагафілолагаРочкі (Rocka M. Mycolas Lietuvis, Vilnius 1988)". Словам, падмяніў сэнс спрэчкі і... выйшаў з выглядам перамож-цы. Па-першае, вялося адно пра тое, кім насамсправе быў Мі-халон Ліцвін, а не пра ступень пераканальнасці ці навізпы ро­зных версій, а па-другое, згаданы філолаг Рочка ўсяго толькі пераняў асноўныя ідэі гісторыка Ахманьскага.

Пакрытыкаваны за сцверджанне, быццам крымскія та­тары за адзін паход 1506 г. вывелі з Беларусі 100 000 палонных, Д.Валадзіхін настойвае на сваім, кажа, што „пры высокай бая-вой вывучцы крымцаў гэта зусім не дзіўна" ды зноў спасыла-ецца на Стрыйкоўскага, Бельскага, летапіс Рачынскага (С.20). Але ж кожны, хто займаецца даўняй гісторыяй, добра ведае, што, падаючы колькасць, храністы заўсёды перабольшвалі, дадавал^ нулі, Калі б за адзін паход татары маглі выводзіць па сто тысяч жыхароў, дык за некалькі гадоў цэлая Беларусь абяз-людзела б, бо ўсё насельніцтва краю на той час добра калі ся-гала мільёна. Нашто ж фантазіяваць, калі спецыялісты даўно займаліся падобнымі пытаннямі і ўжо публікавалі дакладныя лічбы. Прыкладам, даведзена, што такая ж колькасць татараў у 1512 г. выводзіла з густанаселенай Львоўшчыны 16 000 па­лонных8 — і гэта ўжо выглядае зусім праўдападобна.

Найбольш радыкальнымі аказаліся нашыя разыходжан-ыі ў асвятленні полацкай кампаніі Івана Жахлівага. Выкрыты ў тым, што пры апісанні пачатку вайны ў кнізе праціўнікам Масквы памылкова паказаў Польшчу і палякаў, Д.Валадзіхін шукае апраўданняў. Маўляў Жыгімонт Аўгуст быў адначасо-ва і каралём польскім і вялікім князем літоўскім, таму Полацк абараняла „і некалькі польскіх рот" (С.20). Ну і што з той ад-начасовасці? Адно з другога не вынікае. Папярэднікі і пасля-доўнікі Жыгімонта Аўгуста на віленскім пасадзе таксама ад-начасова былі польскімі каралямі, ну і што? Жыгімонт III Ваза, з'яўляючыся каралём польскім і вялікім князем літоўскім, з 1592 па 1599 г. быў яшчэ і каралём Швецыі, але нешта швед-aHerbstS. Najazdtatarski 1512 // Przeglad Historyczny. T.36/37. S.225.

212

Беларускі Гістарычны Агляд Том 4

Новая гістарычная літаратура: агляды ірэцэнзіі 213


скага войска ні ў Кароне, ні ў ВКЛ ніхто не бачыў. І тут маскоў-скі калега або непаслядоўны, або зноў усё пераварочвае, за-блытвае. Прысутнасці „некалькі польскіх рот" ніхто ніколі не аспрэчваў Справа ў іншым. На згаданых у маёй рэцэнзіі ста-ронках пры апісанні баёў за Полацк тройчы згадваюцца толь-кіпалякі (С.102), яшчэ раней гаворыцца, штоўкампаніях 1561-1562 г. не дамагліся поспеху „ні Польшча, ні Маскоўская дзяр-жава" (С.86). Падобна, Д.Валадзіхін сапраўды не всдае, што да Люблінскай уніі Карона не брала ўдзелу ў гэтай вайне. Толькі ў адказе ён, змяніўшы тон, піша, што ў Полацку было „і не-калькі польскіх рот": дык менавіта „і", якога няма ў кнізе, мя-няе ўвесь акцэнт асвятлення.

Цяпср пра масавыя расправы ў Полацку, якія Д.Валадзі-хін фактычна адмаўляе і ў адказе на рэцэнзію. Тут у яго зноў цікаваялогікааргументацыі. СпачаткуцытуеццаА.Гваньіні, які напісаў, што Іван IV распарадзіўся ўтапіць „усіх жыдоў не па-жадаўшых прымаць св. хрышчэння", але не згадаў бернарды-наў (гэта толькі у Гваньіні — Бельскі і Стрыйкоўскі пра іх за-бойства паведамляюць); потым прыводзіцца меркаваіше Тэ-дальдзі, як-і апраўдваў цара і адмаўляў расправы (маўляў зусім не крануў бернардынаў і загадаў утапіць „усяго толькі двух ці трох" жыдоў — тэндэйцыйнасць Тэдальдзі я адзначаў у рэцэн-зіі); і далей, на падставе гэтага, фармулюецца выснова Д.Ва-ладзіхіна: „Такім чынам, калі аб'яднаць паведамленні Гваньіні і Тэдальдзі, выяўляецца, што ўтопленыя былі толькі некаторыя з ліку тых, хто супраціўляўся хрышчэнню і быў хрышчаны на-сільна" (С.105). Нейкая загадкавая працэдура „аб'яднання"... У адказе на рэцэнзію аўтар зноў спасылаецца на свае „узгад-ненне" звестак Гваньіні з інфармацыяй Тэдальдзі, даючы зра-зумець, што сведчанні першага не з'яўляюцца аргументам на карысць сапраўднасці масавых забойстваў і адсюль выводзіць цэлы ланцуг заключэнняў: „ Одэрборн даслоўна паўтарае Гвань-іні. Невядомы нямецкі аўтар. (забыты зноўтакі Г.Сагановічам), пацвярджае версію Гваньіні-Тэдальдзі... У М.Бельскага пра за-хоп Полацка нічога няма" (і зноў закід у мой адрас — некампе-тэнтны! — Г.С). „Хроніка Бельскіх", цвердзіць далей мой апа-нент, „амаль даслоўна паўтарае інфармацыю з Хронікі Стрый-коўскага", а ў апошняга, маўляў як і ў Р.Гейдэнштайна — „пра-польскі пункт гледжания", таму ў яго сведчаннях „цалкам мож-на сумнявацца". Ну а Хроніка Літоўская і Жамойцкая, у сваю

чаргу, пераказвае нявартага даверу Стрыйкоўскага (С.22). Праўда, у іншых месцах Д.Валадзіхін чамусьці безаглядна ве-рыць Стрыйкоўскаму і спасылкай на храніста апраўдвае ўлас-ныя памылкі. Дарэчы, наш адвакат цара Івана нешта абмінуў Пскоўскі летапіс, які таксама апавядае пра масавыя пакаран-ні — можа таму, што гэты помнік ніяк не спішаш за „праполь-скую" тэндэнцыйнасць. Затое згадаў Р.Гейдэнштайна, хоць у таго ні слова пра полацкую трагедыю 1563 г. „Вось так", — эма-цыйна завяршае ён спрэчку. Маўляў, пытанне закрыта: маса­выя пакаранні ў Полацку — выдумка, якая не пацвярджаецца ніякімі верагоднымі крыніцамі.

На справе тут усё шыта белымі ніткамі, асабліва што да полацкіх бернардыпаў Адмаўляць факт расправы над імі можа толькі той, хто ўпарта не хоча, каб пра гэта ведалі. Бо даслед-чыкі даўно прыводзяць нават імёны пяці забітых тады мана-хаў у свой час залічаных да святых9.

Дзіўна, што інфармацыю пра масавыя расправы Д.Вала-дзіхін зводзіць толькі да Гваньіні і Стрыйкоўскага, намагаючыся зняпраўдзіць іх сведчанні. Існуе куды больш важны корпус кры-ніцаў пра гэтыя падзеі — т.зв. „лятучыя лісткі", з якімі мой апа-нент мусіў быць добра знаёмы — карыстаўся ж грунтоўнай пра-цай А.Капэлера. Дык вось, асновай гэтых перыёдыкаў з'яўляліся лісты інфарматараў з ВКЛ, пісаныя, што называецца, па свежых слядах. Згаданы Д.Валадзіхіным „невядомы нямецкі аўтар" — нейкая асоба з Вільні. Не ён пацвярджае версію Гваньіні, а зусім наадварот, храністы потым выкарыстоўвалі інфармацыю „ляту-чыхлісткоў". І нарэшце пра сумненне, выказанае быццам гэтым немцам. Тут Д.Валадзіхін, як і вядомы расійскі гісторык Р.Скрын-нікаў10, пайшоў за А.Сапуновым — перакладчыкам і публіката-рам адзінага „лятучагалістка", скарыстанагаўрэцэпзаванай кні-зе. Апошні, аднак, пераклаўтэкст недакладна: на сам справе, сум­ненне аўтара помніка тычыцца не сказу пра расправы, а выказ-вання аб нечакана багатай здабычы, узятай у захопленым гора-дзе. Гэта бачна з копіі арыгінала і цалкам узгадняецца з пазней-шымі помнікамі — творам Гваньіні11, Одэрборна12 і інш. 4 Klasztory bernardyriskie w Polsce w jej granicach historycznych. Red.

Ks.Hieronim E. WyczawskiOFM. Kalwaria Zebzydowska, 1985.S.265. 10СкрынниковР.Г. Царство террора. С-Петербург, 1992.С.156.

11 Gwagnin A. Z Kroniki Sarmacji Europejskiej. Wyd. K.J.Turowski. Kra­
kow, 1860. S.213.

12 Oderbornio P. Joannis Basilidis Magni Moscoviae Ducis vita. Witebergae, 1585.

214 БеларускіПстарычны Агляд Том 4

Новая гістарычная л ітаратура: агляды і рэцэнзіі 215


Ці мае рацыю наш апайеігг у іншых сцверджаннях? За Бельскага папракае таксама беспадстаўна. Вось раскрываем „Kroniku Polsku Marcina Bielskiego" i ў 2 томе читаем пра з'яў-ление вялізнага войска Івана Васілевіча пад Полацкам, пра захоп горада і расправы. У прыватнасці, пра тое, што цар „за-гадаў татарам пасекчы ўсіх ічанахаў-бернардынаў, а жыдоў патапіцьу Дзвіне"13. Далёкі ад праўды Валадзіхін і ў сцверджан-ні, быццам інфармацыя пра полацкія падзеі у „Хроніцы Бель-скіх" амаль дакладна паўтарае тэкст Стрыйкоўскага, бо калі ў першым помніку пра гэта напісана некалькі радкоў, дык у Стрыйкоўскага — цэлая старонка, прычым з новымі дэталямі. У прыватнасці, алошні паведамляе, што разам са шляхтай цар па-вёў на Маскву і „усіх полацкіх мяшчан"14, чаго няма ў Бельскага. Тут зноў пра „чысцініо палемікі". Адна з маіх заўваг да Д.Валадзіхінатычыласятэндэнцыйнагаасвятленнялёсупалоп-ных палачанаў якое выявілася, у прыватнасці, у адмаўленні вартасці звестак Г.Штадэна, аднак у брашуры апанент павяр-нуў справу так, быццам мая крытыка ні на чым не грунтавала-ся (С.23). Што ж, вернемся да напісанага. У кнізе на с, 108 га-ворыцца: „Немец-апрычнік ГШтадэн паведамляе пра пазней-шае згіішчэнйе ўсіх палоиных палачан у сувязі з няўдачамі ў вайне (спасылка на Штадэна), але гэта няпраўда"; далей згада-на пра абмен Давойны, вяртанне Глябовіча, высылку полацка-гаепіскапаіпаведамленне пра шляхту, азавершанатак: „Пасля перамоў 1566 г. полацкая шляхта была часткова абмяняна на рускіх палонных, а часткова аддадзена за выкуп... Бясспрэч-на, частка палачан была вернутацаром народныяземлі... Сёй-той запісаўся ў маскоўскую службу...". Звярніце ўвагу на ак-цэнты: у Штадэна пра знішчэнне — няпраўда, частка шляхты аддадзена, частка выкуплена, частка вернута, некаторыя запі-саліся на службу... Сказана пра столькі „частак", што ўяўля-ецца цэлае, і ў чытача складваецца ўражанне пра памысны лес усіх дэпартаваиых (толькі ў малапрыкметнай спасылцы на Шліхцінга згадваюцца ахвяры сярод палачан, выведзеных у Цвер і Таржок). Вось гэта я і аспрэчваў калі гаварыў пра віда-вочнае імкненне аўтараў абяліць Івана IV. Ёсць жа, апрача

13 Kronika Polska Marcina Bielskiego. Wyd. K.J.Turowskiego. T.2. Sanok,
1856.S.1146.

14 Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, ^modzka i wszystkiej Rusi.
T.2. Warszawa, 1846.S.414.

Шліхцінга, шэраг іпшых аўтэптычных звестак пра гібель па-лачанаў Сярод выведзеных у Маскву мяшчан Полацка быў і ЯрмулаАндрэевіч (ужож ніяк нелітовец!), якомуў 1570 г. уда-лося збегчы з царства. Яго расповеды сталі асновай чарговай нямецкай брашуркі. Дык вось адзін гэты Ярмула сведчыў пра забойства прынамсі 500 полацкіх вязняў15.

Дзівіць тут вось што. Д.Валадзіхін неаднакроць дэкляра-ваў бесстаронні падыход і павуковасць, завяраў што піша „з максімальна магчымай дакладиасцю", а на старонках кнігі — безліч сведчанняў таго, як слаба аўтар валодае літаратурай прадмета, як павярхоўнатрактуе мпогія пыташіі. Прыкладам, гаворачы пра міжканфесійныя дачыненні ў ВКЛ тых часоў — складанейшую праблему, дасюль маладаследавапую, ён спа-сылаецца на паўпапулярную кнігу Леопа Васілеўскага, напі-саную на пачатку стагоддзя. Канешнс, Л.Васілеўскі ў сваіх працах кранаў і пацыянальна-рэлігійныя пытанні першай Рэчы Паспалітай, але ж ён перш публіцыст, дыпламат, актыў-ны грамадскі дзеяч, і толькі потым гісторык, ды, зноў жа, пра-фесійна заняты праблемамі найноўшай гісторыі, адроджанай Польшчы, а не еярэднявечнай. На каго гэта разлічана? Не-сур'ёзна, шаноўны спадар апанент. Гэтаксама нссур'ёзна, як называць „крымцамі" крымскіх татараў або гаварыць, што ў 1560-х г. галоўнай унутранай праблемай ВКЛ былі канфесій-ныя канфлікты (С.87).

Аўтар „Борьбы..." і „Моей полемики..." відавочна паспя-шаўся адкідаць усю крытыку ягонай кнігі за выняткам адзінай заўвагі пра недакладнае цытаванне (С.23). Пасля другога зна-ёмства з выданнем агулыіае меркаванпе пра кнігу ніяк не па-ляпшаецца. Хутчэй наадварот. У рэцэнзіі я памыліўся толькі ў т!,ім, што не заўважыў крытычную агаворку Д.Валадзіхіна ад-н оспа Лебедзеўскага летапісу — педастаткова ўважліва чытаў ягонае апісанне штурмаў Полацка, за што і адказваю.

Яшчэ раз пераканаўся, што кпіга напісана тэндэнцыйна. У ёй створана такое мінулае Полацка, якое ідэальна адпавя-дае вялікарасійскай канцэпцыі гісторыі. У беларускай жа гіс-тарыяграфіі многія факты трактуюцца і разумеюцца інакш, і ўся гісторыя Полацка паўстае ў іншым святле. І калі б хто ў Беларусі не пашкадаваў часу ды ўзяўся за „сур'ёзны навуко-

15 Гл.: Kappeler A. Die letzten Opricninajahre (1569-1571) im Lichte dreier zeitgenossischer deutscher Broschuren // JGOE. Bd.19 (1971).

216 БеларускіПстарычныАгляд Том 4

выаналіз" „Борьбы за Полоцк...", наштовыказаўспадзеўД.Ва-ладзіхін, то атрымалася б рэцэнзія ці не такога ж аб'ёму, як гэтая кніга, і ў ёй гісторыя Полацка паўстала б зусім іншай. Ды ці варта? Канструктыўней і ашчадней ствараць. Мой спа-дзеў — на хуткае з'яўленне новай, айчыннай кнігі па багатай гісторыі Полацка, іншай, болын навуковай, у параўнанні з якой і выявяцца як вартасці, так і заганы рэцэнзаванай працы ра-сійскіх даследчыкаў

Генадзь Сагановіч

Першы дапаможнік па метадалогіі*

У 1996 г. менскае выдавецтва „Тэтрасістэмс" выпусціла навуковы дапаможыік па метадалогіі гісторыі для сгудэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Змест дапаможніка быў рас-працавапы, галоўным чынам, выкладчыкамі і загадчыкам ка­федры ўсеагулыюй гісторыі Гарадзенскага ўніверсітэту. Як зазначана, „істотпы ўклад, асабліва ў раздзел аб метадах гіс-тарычнага пазнанпя, унесла кафедра крыніцазнаўства і музе-язнаўства Беларускага дзяржаўнагаўніверсітэту" (С.5), Савет беларускай Асацыяцыі „Псторыя і кампутар", а таксама Гума-нітарна-эканамічны недзяржаўны інстытут.

Выданне першага ў беларускай гістарыяграфіі падручніка па метадалогіі магло б стаць прыкметнай з'явай, калі б аўтары болын сур'ёзна і грунтоўна падышлі да задуманай імі справы. Дыскусійнасць многіх метадалагічных праблемаў цяжкасці вы-значэпня прадметнай вобласці метадалогіі гісторыі патрабуюць вельмі грунтоўнай прапрацоўкі. Калі дадаць, штоў нашай краіне адсутнічае вопыт падрыхтоўкі тэарэтычных выданняў вельмі няшмат спецыялістаў, якія займаюцца ўласна метадалогіяй, то crane відавочна, што падрыхтоўка і выданне падручніка без па-пярэдтшга шырокага абмеркавання яго зместу на старонках гіста-рычных перыядычных выданняў было, па меншай меры, пас-пешным. Паспрабуем выправіць гэты недахоп і, хоць са спаз-неннем, задаць аўтарам падручніка некалькі пытанняў.

Першас пытапне. Што аўтары разумеюць пад метадало-гіяй гісгорыі? Ва ўводзінах цытуецца азначэнне Б.Магільніц-кага: „Метадалогія гісторыі вывучае прыроду, прынцыпы і ме-тады гісгарычнага пазнання"1. У слоўніку тэрмінаў чытаем: „Метадалогія (эпістэмалогія) — сістэма прынцыпаў і спосабаў арганізацыі і будавання тэарэтычнай і практычнай дзейнасці, а таксама вучэнне аб гэтай сістэме" (С.228). Гэтыя два азна-чэнні раскрываюць розныя аспекты так звапай „метадалогіі гісторыі ў шырокім сэнсе слова" — дэскрыптыўны і нарматы-ўны. Як вядома, дэскрыптыўная метадалогія займаецца апісан-нем кагнітыўных аперацый і іх прадуктаў і з'яўляецца рэфлек-сіяй на прадмет даследчыцкай практыкі (пар.з азначэннем Ма-* Методология истории. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред.

А.Н.Алпееваи др. Минск, 1996. 240. 1 Могильницкий Б.Г. Введение в методологию истории. Москва, 1989. С.4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconПримерный план политический кризис конца II в до н э. и консульства Мария. Политическая борьба и гражданские войны 80-х гг. I в до н э. Борьба между марианцами и Суллой
Политическая борьба и гражданские войны 80-х гг. I в до н э. Борьба между марианцами и Суллой

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconЭтапы истории пруссов V-XII вв
Витланде-Самбии в IX-XII вв. (Вульфстан, Ибрагим-ибн-Якуб, Варфоломей Английский), факты последних лет прусской свободы (Петр из...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconЧерты внутршняго строя западно-русской церкви въ XVI 0 XVII вв
Руси и что борьба за сохраненіе ихъ составлнстъ главное содержаніе исторіи западко-русской церкви въ XVI и XVII и в. Само собою разулѣетс-я,...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconКніга для дзяцей павінна быць толькі
Кніга для дзяцей павінна быць толькі доброй кнігай цікавай І карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я І сам, мусіць,...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе icon1994 adattár xvi—xviii. Századi szellemi mozgalmaink töRTÉnetéhez

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconЭльфийская Рукопись
Эльфийскую Рукопись который может в корне изсенить жизнь волшебного народца. Разумеется, им помогает Артемис. Но это не только борьба...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconРеферат статьи: Дмитриев М. В. Польская шляхта в XVI xviii вв. // Европейское дворянство XVI xvii вв.: границы сословия
Польская шляхта в XVI-XVIII вв. (реферат статьи: Дмитриев М. В. Польская шляхта в XVI xviii вв. // Европейское дворянство XVI xvii...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconДоклад "Практические мероприятия по проведению в жизнь резолюции XII съезда партии по национальному вопросу", заключительное слово по докладу и ответ на выступления на IV
Конституции СССР тезисы к Х и XII съездам партии, доклады на Х и XII съездах партии и

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconБортник И. (Полоцк) Рэлігійнае становішча І дзейнасць культурна-асветных устаноў. Формы гарадской культуры
Га княства Літоўскага а пазней І рэчы Паспалітай, знаходжанне на перакрыжаванні шляхоў заходней цывілізацыі І візантыйскага свету,...

Кніга Д. Аляксаіідрава І Д. Валадзіхіна „Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI в. (Москва, 1994) рэцэнза-валася мной ледзь не адразу пасля яе iconПисьма из польши и литвы
Литовская епархия Российской Церкви в результате произошедших политических изменений, в связи с переходом Виленского (Вильнюсского)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка