Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1




НазваВіды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1
старонка1/13
Дата канвертавання28.10.2012
Памер1.58 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13
КСР: ТЭМАТЫКА , ЛІТАРАТУРА, ВІДЫ

КАНТРОЛЮ, ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ


КСР № 1. ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ ЯК НАВУКА, ЯЕ АСНОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ І ПАНЯЦЦІ. ГРУПОЎКА ГАВОРАК НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ


ПЫТАННІ

  1. Дыялекталогія і яе задачы, значэнне, сувязі з іншымі навукамі.

  2. Асноўныя паняцці дыялекталогіі. Важнейшыя адрозненні літаратурнай мовы ад дыялектнай.

  3. Разнавіднасці агульнанароднай мовы.

  4. Лінгвістычная геаграфія, яе задачы і метады, значэнне; асноўныя лінгвагеаграфічныя працы.

  5. Дыялекты і гаворкі на тэрыторыі Беларусі.


ЛІТАРАТУРА

Бузук, П. Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі / П. Бузук. – Мінск, 1928. – 110 с.

Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. – Мінск, 1963. – 971 с.

Крывіцкі, А. А. Сучасная беларуская літаратурная мова і народныя гаворкі / А. А. Крывіцкі. – Мінск, 1961. – 40 с.

Крывіцкі, А. А. Дыялекталогія беларускай мовы / А. А. Крывіцкі. – Мінск, 2003. – 294 с.

Крывіцкі, А. А. Фанетыка беларускай мовы / А. А Крывіцкі, А. І. Падлужны. – Мінск, 1984. – 268 с.

Крывіцкі, А. А. Што такое лексікаграфія / А. А. Крывіцкі. – Мінск, 1986. – 71 с.

Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. – Мінск, 1969. – 318 с.

Нарысы па беларускай дыялекталогіі. – Мінск, 1964. – 415 с.

Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003. – 671 с.

Расторгуев, П. А. Говоры на территории Смоленщины / П. А. Расторгуев. – М., 1960. – 207 с.

Филин, Ф. П. Происхождение русского, украинского и белорусского языков / Ф. П. Филин. – Л., 1972. – 655 с.

Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989. – 575 с.

ВІДЫ КАНТРОЛЮ


Выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны і групоўка беларускіх гаворак»:

Варыянт 1


Заданне 1. Указаць, якія з пералічаных характарыстык не адпавядае дыялектнай мове.

  1. Тэрытарыяльна неаднастайная і абмежаваная ў пашырэнні.

  2. Ужываецца як адзіная па ўсёй тэрыторыі краіны.

  3. Унармаваная, кадыфікаваная.

  4. Характарызуецца слабой стылістычнай дыферэнцыяцыяй.


Заданне 2. Выпісаць назвы прац па лінгвагеаграфіі.

  1. Матэрыялы да слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак.

  2. Агульнаславянскі лінгвістычны атлас.

  3. Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны.

  4. Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі.

  5. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак.


Заданне 3. Выбраць правільнае азначэнне паняцця «дыялект».

  1. Сукупнасць агульнапрынятых гукавых і лексіка-граматычных сродкаў для выказвання думак і наладжвання сувязі паміж людзьмі.

  2. Сродак зносін паміж жыхарамі аднаго ці некалькіх населеных пунктаў, аднатыповых у моўных адносінах.

  3. Група аднатыповых гаворак, пашыраных на пэўнай тэрыторыі.

  4. Некалькі асобных гаворак з блізкімі або аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі.


Заданне 4. Выпісаць апублікаваную працу І. Насовіча.

  1. Программа для собирания говоров белорусского наречия.

  2. Белорусы-сакуны.

  3. Смоленский областной словарь.

  4. Словарь белорусского наречия.

  5. Материалы для изучения белорусских говоров.


Заданне 5. Выбраць правільнае азначэнне паняцця «лінгвістычны арэал».

  1. Картаграфічна зафіксаванае прасторавае ўзаемаразмяшчэнне моўных адрозненняў.

  2. Тэрыторыя, аднатыповая ў моўных адносінах.

  3. Вобласць распаўсюджання тых ці іншых фанетычных, граматычных, лексічных з'яў.


Заданне 6. Выкрасліць групы гаворак, якія не ўваходзяць у паўночна-ўсходні дыялект.

  1. Полацка-мінская.

  2. Сярэднебеларуская.

  3. Віцебская.

  4. Слуцкая.


Заданне 7. Дапісаць фармуліроўку.

Асноўны масіў беларускіх гаворак складаюць …


Заданне 8. Вызначыць, у якіх гаворках (сярэднебеларускіх ці палескіх) распаўсюджаны наступныя фанетычныя рысы.

Хліеб, бэ́рэг, молодо́го, мы́ска, н’іс, го́стры, мн’а́са, голова́, к’ін’, стуол.


Заданне 9. Вызначыць, якія з пералічаных дыялектных рыс з’яўляюцца характэрнымі для сярэднебеларускіх гаворак.

  1. Дысімілятыўнае аканне.

  2. Пераход націскнога [а] ў [о] ў выніку лабіялізацыі ў становішчы перад [у] нескладовым.

  3. Захаванне форм парнага ліку назоўнікаў жаночага і ніякага роду.

  4. Зацвярдзенне губных з выдзяленнем эпентэтычнага [н] перад галоснымі [а], [о].



Заданне 10. Вызначыць, да якога дыялекту (паўднёва-заходняга ці паўночна-ўсходняга) належыць гаворка, прадстаўленая ва ўрыўку.

Н’асôм п’атна́ццац’ гу́бак. Чаты́ры палатн’е́ па чаты́ры гу́бк’і. С’адз’і́ш на рэццы цэлы дз’ен’. Н’ас’е́ш у рэ́чку, мо́чыш, таўч’е́ш. Тады́ знôў пра́н’ікам бйеш. По́с’л’е лух ро́б’ац’. Цэ́бар ста́в’ац’, к’іп’ато́к л’йуц’. Кам’е́н’е ў п’êчы нагрэ́юц’, к’і́нуц’, ды йано́ і к’іп’і́ц’.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНаціскны вакалізм беларускіх гаворак мэта
Разгледзець асаблівасці націскнога вакалізму беларускіх гаворак, прааналізаваць адрозненні ў складзе націскных галосных фанем у дыялектнай...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць болыы за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconРаённы этап Прадметнага Конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназіі ў навучальным годзе 2004/2005 Шаноўны гімназіст!
Вітаем Цябе ў другім этапе конкурсу. Перад Табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Уважліва чытай І самае важнае...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconЛітаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
В. П. Рагойша (Уводзіны; Сістэма ведаў пра літаратуру; Агульнае І рознае ў мастацка-эстэтычным І навуковым пазнанні жыцця; Паэтыка...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconУрок па тэме "Дзеяслоў"
Абсталяванне: табліца-“ключ” “Граматычныя катэгорыі дзеяслова”, магнітафон, касета з запісам песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка