У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання16.11.2012
Памер32.55 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Чальцоў суполкі Жывога журналу by_politics прывабіла такая навіна: сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне лідэраў грамадзкай дымкі і экспэртаў, зладжанае незалежнымі сацыёлягамі – у рэйтынгу палітыкаў упэўнена лідуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.


“А якая карысьць з таго, што Зянон адно вернецца толькі на гатовае – ўжо ў вольную Беларусі. Быў бы ён тут у сакавіку, мо’ штосьці інакш было б…” – камэнтуюць удзельнікі.


“Я б яго ў гэтым выпадку прынцыпова ня пусьціў”.


“Я б пусьціў, і нават галасаваў бы, але ж па-чалавечы мне гэтае не падабаецца...”


“… вы б прачыталі, каго апытвалі сацыёлягі! Гэта апытаньне “эліты”, то бок, выпадкова абраных прадстаўнікоў тых ці іншых структураў. Рэпрэзэнтатыўнасьць апытаньня ніякая… Рэйтынг Пазьняка вагаецца ў вельмі вузкіх межах і і выйсьці за іх можа тэарэтычна ў вельмі спэцыфічных умовах… Ён бы мог быць вельмі ўплывовым палітыкам ў выпадку прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. Але ў сыстэме мажарытарнай – ён нішто”.


Інфармацыю пра вызваленьне Андрэя Клімава беларускія інтэрнэтчыкі як гарачую навіну пакуль не разглядаюць. На форумах парталу TUT.by адпаведная тэма зьявілася, але там зусім мала выказваньняў. Нехта з удзельнікаў, зрэшты, заўважае, што Клімаў, толькі выйшаўшы на волю, “на новы тэрмін ужо нагаварыў”.


Насельнікі байнэту сёньня працягваюць асэнсоўваць сьмерць Сапармурата Ніязава. Блогер Аляксандар Брэчэк на сайце www.telegraf.by піша: “Нехта заўважыў, што ўсе постсавецкія рэжымы можна падзяліць на два тыпы – парадыйны-дэмакратычныя й парадыйна-таталітарныя. Рэжым Сапармурата Ніязава безумоўна належыць да другога тыпу, аднак пры ўсёй сваёй парадыйнасьці міжнародная супольнасьць цалкам заслужана называла яго адным з самых рэпрэсіўных рэжымаў у сьвеце… была скапіяваная ўсё тая ж мадэль савецкай дзяржавы эпохі Брэжнева, толькі даведзеная да абсурду. У спалучэньні з азіяцкім мэнталітэтам і туркмэнскімі радавымі традыцыямі гэтая мадэль набыла асабліва гратэскныя формы”.


Блогер Яўген Ліпковіч знайшоў у глябальным павуціньні форум Школы Туркмэністану , дзе расейскамоўныя ўраджэнцы Туркмэністану, раскіданыя па ўсім сьвеце, гутараць пра сьмерць Сапармурата Ніязава. “Міне час, і жыхары Туркмэністану змогуць цалкам усьвядоміць тую вялізарную эканамічную й палітычную карысьць, якую прынесьлі Ніязаў і ягоная каманда…”, “Ніязаў быў адданы свайму народу, рабіў усё што ад яго патрабуецца й нават здароўя свайго не пашкадаваў…” “…яму, як не шмат якім уладарам з краінаў СНД удалося захаваць мір. Вайны ў нас не было…” – такія выказваньні можна знайсьці на гэтым форуме. Яўген Ліпковіч і чытачы ягонага дзёньніка камэнтуюць:


“І пра якую апазыцыю яны гавораць, калі нават тыя, хто зьехаў, гэткія ўдзячныя прэзыдэнту за сваё шчасьлівае дзяцінства?”


Сайт “Беларуская жаба” адрэагаваў на тое, што Туркмэнбашы ня стала, са звыклым цынізмам, прапануючы новы каляж: Сапармурат Ніязаў узносіцца ў блакітнае неба, вакол яго аблокі, Аляксандар Лукашэнка задуменна ў гэтае неба глядзіць.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка