Волечка Бяляева вярнулася дамоў




НазваВолечка Бяляева вярнулася дамоў
Дата канвертавання15.11.2012
Памер104.83 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 8 (370)

( 25 лютага 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Волечка Бяляева вярнулася дамоў 2

Грошай на аднаўленьне помнікаў гісторыі ня будзе 2

Стыпендыі для Менеджэраў культуры 2

Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце 3

Лінгвістычны трэнінг 4

Спабор “Абмяняй ідэю на iPod” 4

Стыпендыі на навучаньне ў Варшаве 4

Збор сродкаў на рэстаўрацыю Наваградзкага замку 5

Акадэмія Салідарнасьці 2010 5


Спабор малых грантаў фонду BEARR 2010 6

Стыпендыя Wincott для журналістаў з Усходняй Эўропы 6

Інтэлектуальны марафон у ЭГУ 6

Грантавая праграма RITA 6




Падзеі:

 уверх

Волечка Бяляева вярнулася дамоў


Дабрачынная арганізацыя “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” шчыра дзякуе ўсім неабыякавым людзям, якія спрычыніліся да збору сродкаў на набыцьцё для Волечкі Бяляевай апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і гэтым самым дапамаглі дзяўчынцы вярнуцца дамоў.

Волечка з верасьня 2007 года знаходзілася ў рэанімацыі Гарадзенскага абласнога клінічнага шпіталю. Яна пакутуе ад цяжкага захворваньня - прагрэсуючай мышачнай дыстрафіі і мае патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Кансіліум дактароў летам мінулага году прыняў рашэньне выпісаць Волю дахаты з улікам стабільнасьці стану дзіцяці і адсутнасьцю метадаў лячэньня хваробы.

Пры гэтым дзяўчынцы быў патрэбны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, кошт якога складае 18 тысяч эўра. “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай дапамагчы сродкамі, каб набыць апарат, пра што “Твой Стыль” пісаў раней.

На дадзены момант удалося сабраць неабходную суму, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх набылі і Волечка Бяляева змагла вярнуцца са шпіталя дамоў. Сям’я дзяўчынкі і “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” шчыра дзякуюць усім, хто да гэтага спрычыніўся!

Паводле http://t-styl.info

уверх

Грошай на аднаўленьне помнікаў гісторыі ня будзе


У бюджэце Гарадзенскай вобласьці на 2010 год няма грошай на аднаўленьне помнікаў гісторыі і архітэктуры.

Пра гэта на мінулым тыдні паведаміў журналістам Іван Жук, які часова выконвае абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Гаворка на прэс-канферэнцыі, у прыватнасьці, была пра рэканструкцыю палацаў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, Чацьвярцінскіх у Жалудку, Каложскай царквы і Старога замка ў Гародні.

Іван Жук, адзначыў, што сродкаў на аднаўленьне гэтых помнікаў сёлета няма, але ўлады будуць "прымаць меры па недапушчэньні іх разбурэньня".


уверх



Абвесткі:


уверх

Стыпендыі для Менеджэраў культуры


Фонд Robert Bosch Stiftung выдзяляе з 1 кастрычніка 2010 года дванаццаць стыпендый для менеджэраў у сферы культуры з краін Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Эўропы для ўдзелу ў трынаццацімесячнай праграме павышэньня кваліфікацыі ў галіне менеджменту ў сферы культуры ў Германіі.

Стыпендыяты будуць працаваць у розных гарадах Германіі (за выключэньнем Берліна) у гасцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сферу сваёй краіны ў Германіі.

Абавязковай часткай праграмы зьяўляюцца курсы павышэньня кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае планаваньне, пошук і прыцягненьне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэклама, а таксама вядзеньне перамоваў.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

- досьвед праектнай альбо прафэсыйнай дзейнасьці ў галіне менеджмэнту ў сферы культуры

- асноўнае месца пражываньня ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва- Усходняй Эўропе

- кантакты з мастацтвам і культурай маладых у сваёй краіне

- добрае валоданьне нямецкай мовай

- вышэйшая адукацыя

- выдатная працаздольнасьць і самастойнасьць

Фонд Robert Bosch Stiftung прадстаўляе:

- штомесячную стыпендыю ў памеры 1 000 эўра

- аплату праезда да месцаў правядзеньня курсаў павышэньня кваліфікацыі

- страхаваньне ад хваробы і няшчасных выпадкаў

- іншыя выплаты падчас павышэньня кваліфікацыі і для вяртаньня ў прафэсыйную дзейнасьць на радзіме

- уступны сэмінар у кастрычніку 2010 года, рэгулярныя курсы павышэньня кваліфікацыі

- наладжваньне сувязей з іншымі праграмамі Фонда Robert Bosch Stiftung і іншымі ў галіне культуры і адукацыі

Апошні тэрмін падачы заяўкі на нямецкай мове – да 14 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.moe-kulturmanager.de .

Падрыхтавала Малгажата Марчык


уверх

Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце


14-15 кастрычніка ў Нанце (Францыя) адбудзецца форум маладых эўрапейцаў.

Маладыя эўрапейцы будуць размаўляць пра інавацыйны досьвед моладзі з
ўсёй Эўропы. Арыгінальныя праекты моладзі, якія дапамагаюць умацаваць
разуменьне грамадзянства і супольнага жыцьця, а таксама ў якіх наватарскія мэты або метады рэалізацыі, - галоўная тэма сустрэчы.

Запрашаюцца зацікаўленыя мясцовасьці і арганізацыі.

Кожны праект можа прадстаўляць дэлегацыя з двух асобаў, але як мінімум адна з іх мусіць быць прадстаўніком моладзі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 траўня.

Арганізатары аплачваюць кошты пражываньня з 13 па 16 кастрычніка і
харчаваньня з 14 па 15 кастрычніка.

Кошты падарожжа вяртаюцца з разьліку да 400 эўра на 1 асобу.

Больш падрабязная інформацыя: http://www.nantescreativegenerations.eu/

З пытаньнямі можна зьвяртацца на эл. адрасы: philippe.malinge@nantesmetropole.fr
frederique.colas@nantesmetropole.fr, nicolas.joffraud@mairie-nantes.fr.

Падрыхтавала Клаўдыя Пражмоўска

уверх

Лінгвістычны трэнінг


Трэнінг Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў ангельскай мовы ў міжнародных зносінах адбудзецца ў Францыі з 19 да 25 красавіка.

Трэнінг будзе тычыцца паляпшэньня веданьня ангельскай мовы для тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамках праграмы Моладзь ў дзеяньні.

Падаваць заяўкі на ўдзел могуць кандыдаты з краін праграмы, з краін ECCA і SEE.

Харчаваньне і раскватараваньне забясьпечваюць арганізатары.

Кошт падарожжа і візаў для удзельнікаў з краін ECCA і SEE аплочвае французская нацыянальная агенцыя.

Працоўная мова – ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html

Падрыхтавала Малгажата Марчык

уверх

Спабор “Абмяняй ідэю на iPod”


Дабрачынны фонд Harmony Life абвясьціў спабор на лепшы варыянт правядзеньня дабрачыннай акцыі.

Калі ў вас ёсьць крэатыўныя ідэі і вы гатовыя імі падзяліцца – калі ласка, гэты спабор для вас!

Прымаюцца сцэнары як анлайн, так і офлайн мерапрыемстваў на тэрыторыі краінаў СНД і Паўночнай Амерыкі.

Узнагарода пераможцы - iPod nano 5-га пакаленьня.

28 лютага ў 24.00 па Грынвічы будуць абраныя 5 найбольш цікавых, на погляд арганізатараў, варыянтаў.

Умовы ўдзелу – на вэб-пляцоўцы: http://snegibogatin.livejournal.com/75983.html.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі на навучаньне ў Варшаве


Варшаўскі ўнівэрсытэт абвяшчае спабор на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай і Усходнай Эўропы, Расіі, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на 2-гадовыя “Усходнія курсы” (1.10.2010 – 30.06.2012), якія тычачацца гісторыі і сучаснасьці Цэнтральна-Усходняй Эўропы і пост-камуністычнай тэрыторыі, у тым ліку: паліталогіі, гісторіі мастацтва, літаратуры, сацыялогіі, геаграфіі ды іншых.

Стыпендыя прадугледжвае:

-Вызваленьне ад аплаты за вучобу для замежнікаў у Варшаўскім унівэрсытэце ( каля 5 тыс. эўра ў год)

-Сацыяльную стыпендыю (1270 злотых на месяц)

-Інтэнсыўныя курсы польскай мовы

-Курсы адной мовы регыёну

-Набыцьцё неабходнай літаратуры

-Навуковую экскурсію ў Польшчы.

Патрабаваньні:

-вышэйшая адукацыя, лепей за усё гуманітарная, пажадана навуковая праца

-узрост да 30 гадоў

-добрая агульная арыентацыя ў пытаньнях Цэнтральнай і Усходнай Эўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

- станоўчы вынік суразмовы і тэсту

- веданьне польскай і ангельскай моваў, на ўзроўні, які гарантуе разуменьне выкладаў.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.studium.uw.edu.pl/_filez/file/25%20stypendiow%202010%20PL.pdf

Падрыхтавала Малгажата Марчык


уверх

Збор сродкаў на рэстаўрацыю Наваградзкага замку


Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч заклікае грамадзянаў Беларусі прыняць удзел у зборы сродкаў на рэстаўрацыю Наваградзкага замку XI — пачатку XVIII стагодзьдзяў.

Прапануецца падтрымаць сумесную акцыю "Рэстаўрацыя Наваградзкага замку" і прыняць удзел у рэспубліканскай лятарэі "Скарбніца", якая адбудзецца 22 красавіка.

Для прыватных альбо карпаратыўных ахвяраваньняў адчынены зьнебюджэтны мэтавы рахунак аддзелу культуры Наваградзкага райвыканкаму, на які можна пералічыць грошы на справу захаваньня і рэстаўрацыі айчыннай спадчыны: № 3632000001310 в АСБ "Беларусбанк", код 698, горад Навагрудак, УНН 500031377 з пазнакай "На рэстаўрацыю Наваградзкага замку".

Паводле рассылкі belngo.info

уверх




Не спазьніся!

уверх


Акадэмія Салідарнасьці 2010


У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасьці.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 сакавіка да 24:00.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.akademiasolidarnosci.pl/akademia/o_akademii

Падрыхтавала Малгажата Марчык

уверх


Спабор малых грантаў фонду BEARR 2010


Фонд "The BEARR Trust" абвесьціў аб пачатку прыёма заявак на конкурс малых грантаў у сфэры аховы здароўя й сацыяльнага забесьпячэньня.

У 2010 годзе малыя гранты будуць прадастаўляцца ў сфэры ўзаемадапамогі семьяў, а таксама для арганізацыяў, якія займаюцца праблемай псыхічнага здароўя дзяцей і моладзі.

Памер грантаў - 2 500 эўра. Перавага будзе аддавацца праектам, якія маюць іншыя крыніцы фінансаваньня, дзе доля гранта не перавышае 50% ад агульнага бюджэту.

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лютага.

Заяўка на ангельскай мове мусіць быць адпраўленая на эл. адрас: info@bearr.org

Падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.bearr.org/ru/smallgrantscheme

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыя Wincott для журналістаў з Усходняй Эўропы


Wincott фундуе 3-месячную стыпендю в Інстытуце Reuters (Англія) у галіне журналістыкі для журналістаў з Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі.

Адзін месяц журналісты правядуць в Оксфардскім Унівэрсытэце, затым будуць наведваць такія медыі, як Financial Times, Thomson Reuters ці BBC.

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках http://www.wincott.co.uk/eej.htm

http://reutersinstitute.politics.ox.ac.uk/fellowships/types.html

уверх

Інтэлектуальны марафон у ЭГУ


Спабор «Інтэлектуальны марафон» будзе ладзіцца па ўсіх навучальных накірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучаньне з прадастаўленьнем магчымасьці паступаць у ЭГУ на асаблівых умовах.

Апошні тэрмін – 23 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.ehu.lt/news/notice/0015795/

Паводле http://adukacyja.info

уверх

Грантавая праграма RITA


Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі (Fundacja Edukacja dla Demokracji) абвесьціла тэрміны падачы заявак у 2010 годзе ў польскай грантадаўчай праграме "Пераўтварэньні ў рэгіёне" - RITA.

Тэрмін падачы заявак у межах вясеньняй праграмы - 15 сакавіка (для пракетаў, рэалізацыя якіх заплянаваная на перыяд з 1 чэрвеня 2010 году па 28 лютага 2011 году).

Вынікі спабору будуць абвешчаныя да канца красавіка.

Тэрмін падачы заявак у межах восеньскай праграмы - 15 кастрычніка (для праектаў, рэалізацыя якіх заплянаваная на перыяд з 1 сьнежня 2010 году па 31 траўня 2011 году).

Падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://rus.ngo.pl/x/423422 (на расейскай мове), а таксама на партале арганізатара: http://www.rita.edudemo.org.pl/ (на польскай мове).

Кантакты: ul. Nowolipie 9/11 00-150 Warszawa, тэл.: +48 609 375 989 , эл. пошта: rita@edudemo.org.pl, вэб-пляцоўка: http://www.rita.edudemo.org.pl

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconЯ вярнууся дамоу

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconІрына Лаўроўская нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці
Пасьля школы паступіла на архітэктурны факультэт тагачаснага Берасьцейскага будаўнічага інстытута, была разьмеркаваная ў Віцебск....

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconІрына Лаўроўская
Лаўроўская нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці. Пасьля школы паступіла на архітэктурны факультэт тагачаснага Берасьцейскага...

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconНарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу
Арлен Кашкурэвіч, вучылі яго не столькі непасрэдна тэхніке малявання, колькі ўменню мысліць пластычнымі вобразамі, прасторай, лініямі....

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconПалітычная геаграфіялявонавічы
Калыме, працаваў інспектарам Слонімскага райадзелу народнай адукацыі, памёр у Менску, а пахаваны ў роднай вёсцы. Адрэса для першай...

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconАндрэй мрый 1893-1943
Пуб-ліцыст, празаік, сатырык, ён пакінуў разнастайную літаратурную спадчыну, якая набыла вызначэнне «вернутая», бо вярнулася з незаслужанага...

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconВалька ля Мячэўніцкіх абалоньняў
У кгондары Ісыльдур правёў каля года, дбаючы пра парадак у краіне й умацоўваючы яеныя меж Большая ж частка войска арнараўскага вярнулася...

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, кафельнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, плітачнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Волечка Бяляева вярнулася дамоў iconБылой гарадзенскай студэнтцы замянілі зьняволеньне на абмежаваньне свабоды
Гомелі вярнулася дахаты. Яе зьняволілі на чатыры гады за незаконнае набыцьцё з мэтай збыту наркатычнага сродку вагою 0,28 грама....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка