Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю




НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Дата канвертавання28.10.2012
Памер193.58 Kb.
ТыпДокументы




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.

МЕТОДЫКА ЛІТАРАТУРНАГА РЭДАГАВАННЯ



Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»

(1-23 01 10-02 “ Літаратурная работа (рэдагаванне)”)



УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

_______________ І. М. Лапцёнак


_______________________


Старшыня Вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі ________________ У. Л. Клюня

________________________


УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай
і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк


_____________

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі

«Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ І. В. Казакова

_______________




Эксперт-нормакантралёр

________________ С. М. Арцем’ева



________________________



Мінск 2008

СКладальнік:

А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдыт філалагічных навук , дацэнт;


П. П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдыт філалагічных навук , дацэнт


Рэцэнзенты:

Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”;


Ф. С. Шумчык, дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 9-07 ад 21.04.2008 г.);


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008);


Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 5 ад 23.05. 2008).


Адказныя за выпуск:

Альбіна Рышардаўна Хромчанка, Пётр Пятровіч Жаўняровіч

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. “Методыка літаратурнага рэдагавання” – гэта прыкладная філалагічная дысцыпліна, у якой разглядаюцца прыёмы і метады працы з літаратурным творам. Удасканаленне твора, падрыхтоўка яго да друку ў методыцы рэдактарскай працы разглядаюцца як адзіны працэс, у які ўваходзіць аналіз аўтарскага твора з боку фактычнай дакладнасці, логікі выкладу і моўна-стылёвай нормы.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Практычны характар “Методыкі літаратурнага рэдагавання” забяспечвае выпрацоўку навыкаў рэдактарскага аналізу тэксту на трох узроўнях: аналіз паводле тэкставых адзінак, аналіз паводле мэтаў тэксту (рэальных і грамадска неабходных) і аналіз паводле якасці адзінак тэксту (зместавых і фармальных). Вывучэнне дысцыпліны мае вызначальную ролю ў працэсе падрыхтоўкі спецыяліста-рэдактара. У сістэме іншых дысцыплін спецыяльнасці “Методыка літаратурнага рэдагавання” займае асноўнае месца, паколькі скіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-рэдактараў для розных сфер камунікацыйнай дзейнасці.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вучэбная дысцыпліна “Методыка літаратурнага рэдагавання” выкладаецца пасля засваення студэнтамі такіх дысцыплін, як “Асновы літаратурнага рэдагавання”, “Асновы творчай дзейнасці рэдактара” і паралельна са “Стылістыкай”, “Сучаснай беларускай мовай”, “Сучаснай рускай мовай”, а таксама з курсамі па “Рэдагаванні розных відаў выданняў”. “Методыка літаратурнага рэдагавання” карыстаецца асобнымі метадалагічнымі палажэннямі логікі, псіхалогіі, тэорыі тэксту, лінгвістыкі тэксту, тэорыі камунікацыі.

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны. Асноўная мэта вучэбнай дысцыпліны “Методыка літаратурнага рэдагавання” – засваенне агульнай методыкі працы рэдактара над тэкстам літаратурнага твора.

Задачы:

– выпрацаваць прыёмы ацэнкі асноўных уласцівасцяў тэксту;

– выпрацаваць прыёмы лагічных асноў рэдагавання;

– выпрацаваць прыёмы ацэнкі рэдактарам кампазіцыі літаратурнага твора;

– выпрацаваць прыёмы ацэнкі функцыянальнага прызначэння фактычнага матэрыялу ў тэксце і спосабы яго праверкі;

– выпрацаваць прыёмы рэдагавання тэкстаў, розных паводле спосабу выкладу.

Названыя агульныя задачы ўключаюць таксама і практычны аспект: выпрацоўку навыкаў рэдактарскай праўкі тэксту на ўсіх узроўнях ацэнкі літаратурнага твора.

Патрабаванні да заасваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам. У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны:

– ведаць прадмет, механізм і агульную структуру рэдактарскага аналізу твора;

– ажыццяўляць рэдактарскі аналіз літаратурнага твора на ўсіх узроўнях: структурным, лагічным, факталагічным і моўна-стылёвым, улічваючы пры гэтым каэфіцыент інфарматыўнасці твора і яго камунікатыўную зададзенасць;

– выпрацоўваць стратэгію рэдагавання літаратурнага твора з улікам яго жанравай спецыфікі, мэтавага прызначэння і грамадскай каштоўнасці;

-- праводзіць прафесійна якасную моўна-стылёвую праўку аўтарскага рукапісу;

– умець навукова падстаўна абгрунтоўваць рэдактарскія праўкі.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Метадалагічныя палажэнні, якія складаюць аснову названай дысцыпліны, былі распрацаваныя ў працах К.І.Былінскага («Литературное редактирование», 1957 і 1961 гг.), М.М.Сікорскага (“Теория и практика редактирования», 1980г.), А.Э.Мільчына (“Методика редактирования текста», 1980 г.) і інш. Аднак ва ўмовах камп’ютэрызацыі выдавецка-рэдактарскага працэсу ўзнікла неабходнасць пашырыць аспекты рэдактарскага аналізу тэксту і разглядаць яго перадусім як адзінку камунікацыі. Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання набыў новае метадалагічнае напаўненне, а гэта значыць, што методыка рэдагавання пачала ўлічваць і спосабы ацэнкі сэнсавага боку тэксту ў працэсе яго стварэння, успрымання і разумення, а таксама спосабы ацэнкі інфарматыўнасці тэксту, методык кадзіравання і дэкадзіравання інфармацыі і інш. У сувязі з гэтым у названы курс былі ўключаны некаторыя аспекты ацэнкі і аналізу публіцыстычнага тэксту, якія асвятляюцца ў працах айчынных даследчыкаў мовы беларускіх СМІ, у прыватнасці М.П.Карповіч (“Рытарычны ідэал у журналістыцы”, 2004 г.), В.І.Іўчанкава (“Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту”, 2003 г.) і інш.

У працэсе навучання апрача традыцыйных, выкарыстоўваюцца інтэрактыўны метад, камп’ютэрныя тэхналогіі, электронная бібліятэка і інш.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на засваенне дысцыпліны “Методыка літаратурнага рэдагавання” спецыяльнасці 1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)» (1-23 01 10-02 “ Літаратурная работа (рэдагаванне)”) адведзена ўсяго 280 гадзін, у тым ліку 112 аўдыторных гадзін, з іх – 22 лекцыйных, 90 – практычных.


Прыкладны тэматычны план




п.п.

Найменне раздзела

Колькась аўдыторных гадзін

Усяго

гадзін

У тым ліку

лекцыі


практычныя

заняткі

1.

Уводзіны. Сутнасць і задачы рэдагавання

2




2

2.

Прадмет, механізм і агульная структура рэдактарскага аналізу тэксту. Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу

2

6

8

3.

Рэдактарскі аналіз тэксту. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу тэксту

2

12

14

4.

Прафесійнае рэдактарскае прачытанне тэксту. Віды правак

2

6

8

5.

Методыка рэдактарскага аналізу кампазіцыі тэксту. Рубрыкацыя ў тэксце. Праца рэдактара над планам

2

12

14

6.

Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара

2

10

12

7.

Лагічныя асновы рэдагавання

2

6

8

8.

Рэдагаванне фактычнага матэрыялу

2

8

10

9.

Рэдагаванне навуковай літаратуры

2

4

6

10.

Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу

2

12

14

11.

Методыка моўна-стылёвага аналізу тэксту

2

14

16




Усяго:

22

90

112



ЗМЕСТ дысцыпліны


1. Уводзіны. Сутнасць і задачы рэдагавання

Методыка літаратурнага рэдагавання як вучэбная дысцыпліна. Мэта і задачы курса. Працэс фарміравання курса “Методыка літаратурнага рэдагавання”. Распаўсюджанне рэдагавання як віду дзейнасці (выдавецкае рэдагаванне, рэдагаванне ў СМІ, навуковае рэдагаванне, вэб-рэдагаванне і інш.). Рэдактарская этыка. Мера адказнасці рэдактара за ідэалагічную якасць тэксту. Асаблівасці працы рэдактара ў рэчышчы дзяржаўнай ідэалогіі.


2. Прадмет, механізм і агульная структура рэдактарскага аналізу тэксту. Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу

Паняцце тэрміна ‘рэдактарскі аналіз’. Трактоўка тэрміна ў логіцы і псіхалогіі і ў методыцы літаратурнага рэдагавання. Сутнасць прадмета рэдактарскага аналізу. Вызначэнне грамадскай значнасці прадмета рэдактарскага аналізу. Механізм працэсаў рэдактарскага аналізу. Дзве галоўныя задачы рэдактарскага аналізу: прагназаванне рэальнага ўздзеяння твора на чытача і высвятленне, якім павінна быць гэтае ўздзеянне. Тры кірункі агульнай структуры рэдактарскага аналізу тэксту. Рэдактарскі аналіз паводле адзінак тэксту (адзінак маўлення: слоў, словаспалучэнняў, сказаў і г.д. і адзінак мыслення: паняццяў, меркаванняў, доказаў і г.д). Маўленчыя, лагічныя, кампазіцыйныя і рубрыкацыйныя адзінкі твора як адзінкі яго цэласнасці. Рэдактарскі аналіз як мысленчы эксперымент у даследаванні грамадскай каштоўнасці твора і ўздзеяння яго на чытача.


3. Рэдактарскі аналіз тэксту. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу тэксту

Псіхалогія рэдактарскай працы як прадмет спецыяльных навуковых даследаванняў. Методыка рэдактарскай працы ў адпаведнасці з агульнымі палажэннямі, якія ўжываюцца ў псіхалогіі (тры кампаненты псіхалогіі рэдактарскай працы). Перадумовы псіхалагічнага ўспрымання тэксту (устаноўка на свядомае стаўленне да разумення тэксту, аўтарскай і ўласнай працы; кантроль як важнейшая задача рэдактара падчас яго працы над тэкстам).

Псіхалагічныя праблемы камунікацыі паміж рэдактарам і аўтарам у працэсе падрыхтоўкі твора да выхаду ў свет (друк, радыё, тэлебачанне). Улік псіхалогіі адрасата (чытача, слухача, гледача) пры ацэнцы і рэдагаванні тэксту.

Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу (складанне плана, суаднясенне інфармацыі з уласнымі ведамі, антыцыпацыя як прадугаданне далейшага развіцця аўтарскай думкі і інш).

Рэдактар ва ўмовах камп’ютэрызацыі і інфармацыйных тэхналогій.


4. Прафесійнае рэдактарскае прачытанне тэксту. Віды правак

Тры віды рэдактарскага прачытання тэксту. Азнаямляльнае (авалоданне тэхнікай хуткага прачытання тэксту; увага на змесце твора; фіксаванне рэдактарскіх заўваг на палях, картках, напрыканцы раздзела і г.д.). Паглыбленае (галоўны этап рэдактарскага аналізу; спалучэнне працы над асэнсаваннем адзінства зместу, формы і рэдактарскіх правак; чытанне тэксту па частках (фіксацыя правак і іх абгрунтаванне). Кантрольнае (шліфавальнае) (завяршальны этап рэдактарскай працы, выбарка, праверка аднастайнасці напісання, кантроль правак, зверка).

Сутнасць паняццяў ‘рэдактарскі аналіз’ і ‘рэдактарская праўка’, іх адрозненне і агульнасць задач. Віды рэдактарскіх правак. Карэктарская і рэдактарская праўка. Тэхніка праўкі. Знакі карэктарскай праўкі. Праўка-вычытка (выяўленне сэнсавых, кампазіцыйных, стылістычных недапрацовак, зверка аднастайнасці напісання геаграфічных назваў, прозвішчаў і г.д., праверка дакладнасці цытатаў, лічбаў і датаў, адпаведнасці загалоўкаў тэксту, подпісаў пад ілюстрацыямі). Праўка-скарачэнне (скарачэнне аб’ёму тэксту). Два віды праўкі-скарачэння (скарачэнне частак тэксту, унутрытэкставае скарачэнне), задачы рэдактара. Праўка-апрацоўка (падрыхтоўка да публікацыі канчатковага варыянту тэксту). Праўка-перапрацоўка (стварэнне новага варыянту тэксту на падставе матэрыялу, прадстаўленага аўтарам).


5. Методыка рэдактарскага аналізу кампазіцыі тэксту

Рубрыкацыя ў тэксце. Праца рэдактара над планам.

Асаблівасці пабудовы літаратурнага твора (паняцце ‘кампазіцыя’ ў прозе і паэзіі; кампазіцыя мастацкага твора і немастацкага твора). Правілы пабудовы тэксту (паслядоўнасць, матываванасць, супамернасць). Пабудова публіцыстычнага тэксту (структурныя адзінкі газетнай паласы; схемы пабудовы кароткіх інфармацыйных нататак). Тыповыя недахопы кампазіцыі публіцыстычнага тэксту. Методыка рэдактарскага аналізу структуры публіцыстычнага тэксту. Лагічная схема методыкі рэдактарскага аналізу структуры публіцыстычнага тэксту.

Аналіз плана як прыём ацэнкі рэдактарам кампазіцыі. Тры віды плана (аўтарскі план, план напісанага твора, план рэдактарскіх зменаў). Пачатковыя фразы, загаловак, канцоўка – методыка рэдактарскага аналізу.


6. Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара

Тэрмін тэкст у тэорыі рэдагавання. Трактоўка тэрміна “тэкст” у тэорыі тэксту – агульнасць даследчыцкіх задач (даследаванне сэнсавага боку тэксту ў працэсе яго стварэння, успрымання і разумення; назіранне над тэкстам як адзінкай камунікацыі; вывучэнне праблемы інфарматыўнасці тэксту, стварэнне методык кадзіравання і дэкадзіравання інфармацыі, якую нясе тэкст).

Асноўныя характарыстыкі тэксту (цэласнасць, звязнасць, замацаванасць у пэўнай знакавай сістэме, інфарматыўнасць). Асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення. Апрацоўка запісаў вуснага маўлення пры падрыхтоўцы да друку (тэкставыя спосабы перадачы інтанацыі і настрою суразмоўніка; захаванне моўнага вобраза, рытміка-меладычных асаблівасцяў маўлення і інш.).

Параметры літаратурнай формы тэксту (інфарматыўнасць: фактычны матэрыял, лагічная культура, загаловак; моўная якасць: лексіка-граматычная норма, стылёвае адзінства, выяўленчыя сродкі, для радыё-тэлевізійных тэкстаў – фоніка, рытміка-меладычны малюнак).


7. Лагічныя асновы рэдагавання

Сутнасць лагічнага рэдагавання тэксту. Сродкі сувязі паміж сэнсавымі звёнамі тэксту. Асноўныя законы лагічнага мыслення (закон тоеснасці, закон супярэчлівасці, закон выключанага трэцяга, закон дастатковага абгрунтавання), праверка іх захавання ў працэсе рэдагавання.

Лагічныя азначэнні (дэфініцыі). Праца рэдактара над лагічнымі азначэннямі. Доказы і патрабаванні да яго. Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення: парушэнне законаў логікі, недакладнасць словаўжывання, парушэнне граматычных формаў, парадку слоў. Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў, сэнсавых памылак.


8. Рэдагаванне фактычнага матэрыялу

Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Метадалагічныя прынцыпы фактаў у сувязі з ідэяй, тэмай, жанравымі асаблівасцямі публікацый. Дакладнасць, навізна, пераканальнасць фактычнага матэрыялу. Віды фактычнага матэрыялу. Прынцып напісання імёнаў, прозвішчаў, геаграфічных назваў, тэрмінаў, адзінак вымярэння, найменняў у межах тэксту. Прыёмы рэдагавання статыстычнага матэрыялу. Унутраная праверка статыстычных звестак. Цытата ў тэксце. Правілы цытавання. Праверка цытат, іх афармленне. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу.


9. Рэдагаванне навуковай літаратуры

Навуковая літаратура як спосаб навуковай камунікацыі. Жанры навуковай літаратуры. Выкарыстанне дэфініцый у навуковым тэксце. Ацэнка фактычнага матэрыялу ў навуковым тэксце, формы яго падачы. Рэдактарскі аналіз табліц, формул, ілюстрацый у навуковым тэксце.

Аналіз структуры навуковага твора. Асноўныя крытэрыі ацэнкі структуры. Праца рэдактара над мовай і стылем навуковага тэксту. Даведачны апарат у навуковым выданні, методыка рэдактарскай працы з ім.


10. Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу

Традыцыйная класіфікацыя відаў тэксту, прынятая ў тэорыі рэдагавання. Тры віды тэксту паводле спосабу выкладу.

Аповед як найбольш пашыраны спосаб выкладу інфармацыі. Спосабы пабудовы аповеду. Вылучэнне вузлавых падзей аповеду. Прыёмы перадачы іх у паслядоўнасці. Сінтаксічная будова аповеду. Эпічны і сцэнічны спосабы аповеду. Пазіцыя аўтара ў аповедзе. Аўтарскае маўленне. Кампазіцыйная роля аповеду ў змешаным тэксце. Методыка рэдагавання тэкстаў-аповедаў.

Апісанне як від тэксту і спосаб яго пабудовы.. Элементы апісання. Сінтаксічная будова апісання. Апісанне статычнае і дынамічнае. Кампазіцыйная роля апісанняў у змешаным тэксце. Методыка рэдагавання тэкстаў-апісанняў.

Разважанне як спосаб выкладу інфармацыі. Мэта разважання, яго асаблівасці. Лагічная структура разважанняў. Разважанне-доказ. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-разважанняў. Кампазіцыйная роля разважанняў у змешаным тэксце. Методыка рэдагавання тэкстаў-разважанняў.

11. Методыка моўна-стылёвага аналізу тэксту

Метадычныя патрабаванні да моўна-стылёвага аналізу тэксту. Аналіз тэксту па моўных адзінках (слова, словазлучэнне, сказ, складанае сінтаксічнае цэлае).

Тыповыя памылкі, выкліканыя міжмоўнай інтэрферэнцыяй. Тыповыя памылкі ў беларускім эфіры. Тыповыя памылкі ў беларускім друку.

Методыка праўкі тэксту. Умовы, якія забяспечваюць якасць моўнай праўкі. Абгрунтаванне моўнай праўкі. Выкарыстанне рэкамендацый нарматыўнай стылістыкі.


Прыкладная тэматыка рэфератаў па дысцыпліне “Методыка літаратурнага рэдагавання”

1. Графічныя прыёмы афармлення тэксту.

2. Тэарэтычная канцэпцыя культуры маўлення і яе рэалізацыя ў СМІ.

3. Літаратурная апрацоўка запісаў вуснага маўлення.

4. Нарматыўная і ненарматыўная граматычная варыянтнасць у тэлерадыёэфіры.

5. Лагічныя памылкі ў тэкстах сучасных СМІ.

6. Тыповыя лексічныя памылкі ў беларускім друку.

7. Сродкі моўнай выразнасці ў публіцыстычным тэксце.

8. Асаблівасці рэдактарскай працы ва ўмовах камп’ютэрызацыі.

9. Выдавецкае рэдагаванне (паводле месца практыкі).

10. Рэдагаванне ў СМІ (паводле месца практыкі).

11. Беларуская рэклама (асаблівасці рэдагавання).

12. Недзяржаўныя друкаваныя выданні (асаблівасці рэдагавання).

13. Рэдагаванне беларускамоўных афіцыйна-справавых дакументаў.

14. Асаблівасці рэдагавання беларускамоўных рэлігійных тэкстаў.

15. Рэдактарскі досвед беларускіх пісьменнікаў (Я.Колас, К.Крапіва, Я.Скрыган і інш.).


Методыка літаратурнага рэдагавання

(экзаменацыйныя пытанні) – 4 курс


1. Методыка літаратурнага рэдагавання як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы.

2. Распаўсюджанне рэдагавання як віду дзейнасці.

3. Асаблівасці рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Методыка рэдактарскай ацэнкі рукапісу.

4. Асаблівасці рэдактарскай працы ў газеце.

5. Тэхніка і віды праўкі тэксту. Карэктарская праўка. Знакі карэктарскай праўкі.

6. Методыка рэдактарскай праўкі-скарачэння. Асноўныя прыёмы праўкі-скарачэння.

7. Рэдактарскае рэцэнзаванне аўтарскага рукапісу. Схема рэдактарскай ацэнкі (актуальнасць, распрацоўка тэмы, моўна-стылёвая якасць твора).

8. Прадмет, механізм і агульная структура рэдактарскага аналізу тэксту. Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу.

9. Методыка рэдактарскай ацэнкі і праўкі графічнага матэрыялу ў тэксце (табліцы, формулы, ілюстрацыі).

10. Праца рэдактара над планам. Віды плана. Загаловак, пачатковыя фразы, канцоўка.

11. Прафесійнае рэдактарскае чытанне, яго віды. Фіксаванне заўваг. Рэдактарская этыка.

12. Методыка моўнага аналізу і праўкі тэксту. Тэарэтычнае абгрунтаванне моўнай рэдактарскай праўкі.

13. Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя ў тэксце. Памылкі ў афармленні загалоўкаў.

14. Паняцце кампазіцыі. Кампазіцыя мастацкага і немастацкага твора. Ацэнка прыёмаў кампазіцыі.

15. Тыповыя схемы пабудовы кароткіх інфармацыйных нататак. Методыка рэдактарскага аналізу структуры публіцыстычных тэкстаў (лагічная схема рэдактарскага аналізу ).

16. Трактоўка тэрміна “тэкст”. Асноўныя характарыстыкі тэксту. Інфарматыўнасць.

17. Асноўныя характарыстыкі тэксту. Звязнасць і замацаванасць у пэўнай знакавай сістэме.

18. Асноўныя характарыстыкі тэксту. Цэласнасць тэксту. Сродкі, якія забяспечваю цэласнасць тэксту.

19.Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу тэксту. Камунікатыўныя асаблівасці працэсу рэдагавання.

20. Лагічныя асновы рэдагавання тэксту. Сэнсавыя памылкі ў тэксце, прычыны іх узнікнення. Прыёмы аналізу тэксту з лагічнага боку.

21. Закон тоеснасці. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона тоеснасці (прыклады).

22. Закон дастатковага абгрунтавання. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона дастатковага абгрунтавання (прыклады).

23. Закон супярэчлівасці. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона супярэчлівасці (прыклады).

24. Закон выключанага трэцяга. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона выключанага трэцяга (прыклады).

25. Змешаныя тыпы тэкстаў. Методыка рэдактарскага аналізу змешаных тыпаў тэксту.

26. Апісанне. Пабудова. Сінтаксічная структура апісання.

27. Апісанне статычнае і дынамічнае (прыклады). Методыка рэдактарскага аналізу.

28. Апісанне як спосаб выкладу інфармацыі. Методыка рэдактарскага аналізу і праўкі тэкстаў-апісанняў (прыклады).

29. Аповед як спосаб выкладу інфармацыі. Сінтаксічная структура аповеду. Методыка рэдактарскага аналізу аповеду.

30. Эпічны, сцэнічны і кінематаграфічны віды аповеду. Ацэнка пазіцыі аўтара, яго маўлення.

31. Разважанне як спосаб выкладу інфармацыі. Віды разважання. Сінтаксічная структура разважання.

32. Методыка рэдактарскага аналізу тэкстаў-разважанняў. Пабудова разважання. Стылістычныя асаблівасці разважання.

33. Разважанне-доказ. Методыка аналізу структурных частак разважання-доказу.

34. Лагічныя азначэнні (дэфініцыі) у тэксце, іх віды і функцыі. Методыка рэдагавання лагічных азначэнняў.

35. Методыка рэдактарскага аналізу структуры тэкстаў тэле- і радыёперадач.

36. Методыка моўна-стылёвага аналізу тэкстаў тэле- і радыёперадач.

37. Функцыя фактычнага матэрыялу ў тэксце. Методыка рэдактарскай праверкі фактычнага матэрыялу.

38. Методыка моўна-стылёвага аналізу навуковага твора.

39. Методыка рэдактарскага аналізу структуры навуковага тэксту.

40. Ідэалагічны аспект рэдактарскай дзейнасці. Умовы, якія забяспечваюць ідэалагічны ўзровень выдання.




АСНОЎНАЯ І ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА







Асноўная



Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вуч. дапам. / Пад рэд. У.В.Анічэнкі. – Мн., 1992



Беззубов А.Н. Введение в литературное редактирование. - 1997



Голуб И.Б. Конспект лекций по литературному редактированию. – М., 2004



Жаўняровіч П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі. – Мн., 2006



Мильчин А.Э. Издательский словарь-справочник. – М., 1999



Мильчин А.Э. Методика редактирования текста. – М., 1980



Накорякова К. М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом. – М., 2002



Сенкевич М.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. – М., 1997



Сикорский Н. М. Теория и практика редактирования. – М., 1980



Стилистика и литературное редактирование / Под ред. В.И.Максимова. – М., 2007



Дадатковая



Іўчанкаў В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мн., 2003



Карповіч М. П, Рытарычны ідэал у журналістыцы. – Мн., 2004



Карповіч М.П. Роля “Звязды” ў нармалізацыі мовы // “Звязда”: час, падзеі, людзі. – Мн., 1997



Карповіч М.П. Роля сродкаў масавай камунікацыі ў станаўленні моўнай нормы // Беларуская мова 2-й паловы 20 стагоддзя. – Мн., 1998



Каўрус. Дакумент па-беларуску. – Мн., 1994



Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І.Падлужнага. – Мн., 1991



Редактор и книга: Сборник статей. – М., 1982



Салавянчык Т.І. Да мовы службовых дакументаў // Журналістыка-2001. – Мн., 2001



Салавянчык Т.І. Культура пісьмовай справавой мовы // Журналістыка-2002. – Мн., 2002



Свинцов В. И. Смысловой анализ и обработка текста. – М., 1978



Станкевіч Ян. Некаторыя праўніцкія тэрміны беларускія. – Нью-Йорк, 1953



Сцяцко П.У. Культура мовы. – Мн., 2002



Тэрміналёгія права: слоўнік / Пад рэд. А.Смоліча // Беларуская навуковая тэрміналёгія. Вып. 10. – Мн., 1926



Цікоцкі М. Я. Стылістыка тэксту. – Мн., 2002



Аўтарская даведка


Хромчанка Альбіна Рышардаўна – дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Хатні адрас: вул. Астрашыцкая, д. 15, кв. 77.

Тэлефон: +375-17-2836080, + 375-29-188-60-80.


Жаўняровіч Пётр Пятровіч - дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Хатні адрас: вул. Асаналіева, д. 46, кв. 62.

Тэлефон: +375-17-201-92-12, + 375-29-557-72-12.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка