Вынікі страйку прадпрымальнікаў




НазваВынікі страйку прадпрымальнікаў
Дата канвертавання15.11.2012
Памер35.98 Kb.
ТыпДокументы
Dash1002NS


Вынікі страйку прадпрымальнікаў


Сёньня ў Беларусі адбыўся аднадзённы агульнарэспуліканскі страйк прадпрымальнікаў. Паводле старшыні аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, у акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля 30 000 чалавек. Як ацэньваюць вынікі страйку ўлады і лідэры прадпрымальніцкага руху? З працягам тэмы Алесь Дашчынскі.


Прадстаўнік Дэпартамэнту па прадпрымальніцтву міністэрства эканомікі Аляксандар Тапілін спаслаўся на тое, што абласныя выканкамы пакуль не падалі зьвесткі пра колькасьць удзельнікаў страйку:


“Магілёўскі аблвыканкам нам даслаў інфармацыю пра тое, што былі факты нявыхаду. Ну, там зьвязана з рознымі прычынамі. Дзесьці там прадпрымальнікі на хаўтурах, недзе прарвала трубы, не было вады. Нехта па прычыне хваробы. Такіх, што там страйкуюць па Магілёўскай вобласьці не заяўлена. Па іншых аблвыканкамах мы толькі атрымоўваем інфармацыю. Так што ня ведаю, хто там заяўляў 30 тысяч”.


Віктар Гарбачоў не пагаджаецца з такой ацэнкай:


“У адным Бабруйску каля 50 працэнтаў спынілася. Выстаўкі стаялі, ніколі раней не стаялі. Таму па Магілёўскай вобласьці – гэта поўны падман таксама. Цяпер будуць ізаляваць інфармацыю, скажаць яе”.


Паводле зьвестак з рэгіёнаў улады вельмі нэрвова паставіліся да страйку прадпрымальнікаў. Чыноўнікі наведвалі рынкі і высьвятлялі хто не працуе і чаму. Віктар Гарбачоў сказаў:


“Улады, у прынцыпе, напужаныя. Вось чаму яны сёньня пайшлі па рынках. Яны хочуць ведаць рэальную сытуацыю, што будзе, калі гэты ўказ ня зьменяць. І самае страшнае для іх, што кансалідаваліся “Паркінгі”, “Зеркала”, “Купалаўскія” рынкі і так далей. Менск пачынае спыняцца і іх гэта палохае. Яны плян зараз складуць каго як зачыніць, каму што падкінуць. Таму мы гатовыя да ўсяго”.


Чыноўнікі даводзяць, маўляў, прадпрымальнікі ня хочуць працаваць па дакумэнтах, таму і не пагаджаюцца з тым жа ўказам №760. Прадстаўнік Менскага гарвыканкаму Аляксандар Каліноўскі заявіў падчас сустрэчы з удзельнікамі страйку:


“У Менску 17 з паловай тысяч юрыдычных асобаў. На іх працуе каля 170 тысяч чалавек. Большая палова зь іх працуе ў сфэры гандлю і грамадзкага харчаваньня. Гэта 80 тысяч чалавек. І спакойна яны возяць тавар. Па дакумэнтах, растаможваюць. Вас у Менску 40 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля 20 тысяч плацельшчыкаў адзінага падатку. Зь іх палова занятая ў сфэры гандлю. 10 тысяч індывідульных прадпрымальнікаў сёньня плацяць адзіны падатак і возяць тавар без дакумэнтаў. 80 тысяч працуе нармальна, па дакумэнтах растаможвае і так далей. 10 тысяч кажа не, мы будзем як і раней з чаркізаўскай памойкі вазіць невядома што і так далей”.


Аднак удзельнікі страйку асьцерагаюцца, што застануцца ўвогуле без працы. У Менску ля гандлёвага цэнтру “Паркінг” у страйку брала ўдзел Сьвятлана. Яна працуе ў гандлёвых цэнтрах “Рыга” і “Эўропа”:


“Тыя дэкрэты, якія выдалі наш урад, прэзыдэнт не дазваляюць далей працаваць прадпрымальнікам. Той указ, які забараняе наймаць на працу, а толькі родных, прыніжае чалавека і яго правы. А што рабіць астатнім людзям, такому штату гандляроў. Што іх звальняць? Яны таксама людзі і хочуць есьці. Мы дастаткова плацім падаткаў дзяржаве за права працаваць”.


Алесь Дашчынскі, Менск


http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/10/B58AD8B2-F8B0-46F9-8A68-61AD7A69CCA2.html

На страйк прадпрымальнікаў у Менску прыехалі гарадзкія чыноўнікі

02.10.2007

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/10/0CDCF560-6B29-4DF6-A847-2564830B380B.html Фотарэпартаж са страйку прадпрымальнікаў02.10.2007


“Людзі патрабуюць адмяніць указы прэзыдэнта №№ 760, 302, якія накіраваныя на разбурэньне індывідуальнага прадпрымальніцтва”, – кажа Віктар Гарбачоў, – Акрамя таго, мы пратэстуем супраць абвалу праверак і масавай канфіскацыі тавараў”.

Віктар Гарбачоў паведаміў, што ў Слоніме сёньня 100% прадпрымальнікаў удзельнічаюць у аднадзённым страйку.У Баранавічах – 95%, у Слуцку і Пінску – 90%, у Сьветлагорску – 70%, у Бабруйску, Рэчыцы, Віцебску – 50%. Да страйку далучыліся таксама прадпрымальнікі ў Пружанах, Беразіно, Узьдзе, Крупках.

В.Гарбачоў кажа, што працягваецца збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Суразмоўца ўдакладняе, што прыкладна 25 000 подпісаў будуць перададзеныя дэпутатам у найбліжэйшыя дні.

“Мы прадставім таксама свой праект закону аб разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэты дакумэнт арыентаваны на лепшыя ўзоры нацыянальных заканадаўстваў у краінах Эўразьвязу”, – пераконвае Віктар Гарбачоў.

Дэпартамэнту па прадпрымальніцтву міністэрства эканомікі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconНаведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы...

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconАбмяркоўваюць заяву кампаніі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» пра пачатак двухтыднёвага страйку прадпрымальнікаў ад 1 студзеня. Камэнтары: «Мяркую
«Мяркую, вялікай карысьці ад гэтага ня будзе. Кансалідацыі чарговы раз не адбудзецца»

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconУрок "Спяшайцеся рабіць дабро"
Паседжанне савета дружыны, камітэта га брсм вынікі правядзення навагодніх ранішнікаў. Вынікі дзейнасці ў першым паўгоддзі

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconА. Лябедзьку зьбілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку зьбілі падчас затрыманьня лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктара Калея...

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны...

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconВынікі 1 задання
У выкананні 1-га задання “Школы юнага гісторыка” прынялі ўдзел каля 50 чалавек, што даслалі свае адказы да пачатку снежня 2009 г...

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconНаведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку
Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам...

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconЦі будзе мець плён страйк прадпрымальнікаў?

Вынікі страйку прадпрымальнікаў iconЮрыдычны факультэт
Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікау 10. 07. 2007...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка