С. А. Язерская практыкум па беларускай мове




НазваС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Дата канвертавання28.10.2012
Памер83.33 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


Г.М. Валочка,

С.А. Язерская


ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


ПРАГРАМА

факультатыўных заняткаў для X– XI класаў

агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2008

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Праграма факультатыўных заняткаў “Практыкум па беларускай мове ” прызначана для вучняў 10-11 класаў і накіравана на паўтарэнне, падагульненне і сістэматызацыю звестак па фанетыцы, лексіцы, словаўтварэнні, граматыцы, стылістыцы, тэксту, арфаграфіі і пунктуацыі. Праграма прадугледжвае падачу матэрыялу буйнымі блокамі, якія адлюстроўваюць працэс сістэматызацыі па трох напрамках: 1) спачатку паўтараюцца і паглыбляюцца звесткі пра моўныя з’явы, уключаныя ў дадзены блок; 2) затым разглядаецца функцыянаванне моўных з’яў у сказах і тэкстах, засвойваюцца адпаведныя нормы культуры маўлення; 3) паўтараюцца звесткі па арфаграфіі або пунктуацыі, якія маюць арганічныя сувязі з моўным матэрыялам раздзела.

Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў і ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў 5-9 класах і падрыхтоўка вучняў да выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.

Задачы:

1) замацаваць і паглыбіць веды, развіць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў па раздзелах “Фанетыка і графіка”, “Лексіка і фразеалогія”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне”, “Марфалогія”, “Сінтаксіс”, “Маўленне”;

2) скарэктаваць найбольш тыповыя для вучняў адхіленні ад лексіка-граматычных і вымаўленчых нормаў беларускай літаратурнай мовы;

3) удасканальваць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць вучняў;

4) замацаваць і пашырыць веды вучняў пра тэкст, удасканальваць навыкі пабудовы тэкстаў;

5) садзейнічаць актыўнаму авалоданню функцыянальнымі стылямі маўлення з адначасовым пашырэннем ведаў вучняў аб стылях, іх прыкметах, правілах выкарыстання;

6) забяспечыць практычнае выкарыстанне лінгвістычных ведаў і ўменняў у маўленчай практыцы;

7) удасканальваць навыкі выканання тэставых заданняў;

8) садзейнічаць развіццю культуры маўлення і мыслення вучняў, паглыбленню іх лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі;

9) развіваць сродкамі мовы інтэлектуальную, эмацыйную, эстэтычную, маральную сферы навучэнцаў, іх высокую духоўнасць.

Змест курса пададзены ў наступных раздзелах: “Мова, Маўленне, Тэкст”, “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексікалогія. Фразеалогія”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”.

Праграма прадугледжвае сістэму практычных навучальных і кантрольных работ.

Акрэсленыя мэты і задачы вырашаюцца на аснове ўліку агульнадыдактычных прынцыпаў: навуковасці і даступнасці, пераемнасці і развіцця, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, індывідуалізацыі навучання, апоры на ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі, а таксама спецыфічных прынцыпаў навучання мове: уліку ўзаемадзеяння мовы і маўлення, функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці, актыўнай пазнавальнай дзейнасці, развіццёвага навучання, уліку фактару бікультурнага развіцця асобы і інш.

Рэалізацыя зместу праграмы патрабуе выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання: паведамленні настаўніка і вучняў з прапановай скласці план або канспект, гутаркі, дыспуты, урокі-камунікацыі, каманднае абмеркаванне, круглыя сталы, самастойная праца; лінгвістычныя разборы, складанне падагульняльных зводных схем і табліц, якія забяспечваюць класіфікацыю матэрыялаў; састаўленне алгарытмаў прымянення правілаў; падагульняльная праца з самастойна падрыхтаванымі канспектамі тэорыі (падзяліць канспект на лагічныя часткі, падабраць загалоўкі, саставіць паказальнік у канцы сшытка і інш.); падрыхтоўка дакладаў, рэфератаў, аглядаў, анатацый, рэцэнзій, выступленні з паведамленнямі; напісанне сачыненняў на лінгвістычныя тэмы; выкананне тэставых работ і інш.

У час падрыхтоўкі да заняткаў настаўніку варта прадугледзець уключэнне новага тэарэтычнага матэрыялу, што дазволіць стымуляваць цікавасць да вучэбнай дзейнасці. Гэта могуць быць даведкі з гісторыі развіцця беларускай мовы, пазнаваўчыя задачы, прадуктыўныя практыкаванні з выкарыстаннем дадатковай літаратуры, слоўнікаў.

Поспех працы будзе залежыць ад мэтанакіраванага падбору дыдактычнага матэрыялу, мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных тэкстаў.

Перш чым арганізаваць працу над кожным раздзелам, варта вызначыць узровень падрыхтоўкі вучняў і прадугледзець дыферэнцыраваныя метады і прыёмы навучання. Размеркаванне гадзін па раздзелах прыкладнае. З улікам ступені падрыхтаванасці і інтарэсаў вучняў настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне пэўных пытанняў, пашырыць ці скараціць тэарэтычны матэрыял, больш увагі аддаць практычным заняткам.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ


X клас

(35 гадзін)


Маўленне

(5 гадзін)

Паняцці “мова” і “маўленне”.

Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Тэкст, яго асноўныя прыметы. Спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі маўлення (сфера выкарыстання, мэта і задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).


Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

(10 гадзін)

Фанетычныя асаблівасці і арфаэпічныя нормы беларускай мовы.

Склад. Складападзел. Націск.

Прынцыпы беларускага правапісу.

Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе.

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Правапіс вялікай літары.

Праверачны дыктант.


Лексікалогія. Фразеалогія

(5 гадзін)

Дакладнасць ужывання слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова.

Сінонімы. Антонімы. Амонімы.

Лексічныя нормы.

Фразеалагізмы, іх ужыванне ў маўленні.

Пісьмовы пераказ тэксту.


Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

(4 гадзіны)

Марфемы як структурна значымыя часткі слова.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Спосабы ўтварэння слоў. Складаныя і складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.

Словаўтваральныя нормы.

Тэставая работа.


МАРФАЛОГІЯ І АРФАГРАФІЯ

(9 гадзін)

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.

Назоўнік. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род назоўнікаў. Лік назоўнікаў. Асновы назоўнікаў. Правапіс канчаткаў і суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў.

Прыметнік. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Правапіс канчаткаў і суфіксаў прыметнікаў. Правапіс складаных прыметнікаў.

Лічэбнік. Групы лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

Займеннік. Разрады займеннікаў і іх ужыванне. Асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў.

Дзеяслоў. Інфінітыў. Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеясловаў. Утварэнне, правапіс і ўжыванне асобых формаў дзеяслова (дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя).

Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да іх.

Часціца. Ужыванне і правапіс часціц не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.

Марфалагічныя нормы.

Праверачны дыктант.


ПАДАГУЛЬНЕННЕ

(2 гадзіны)

Напісанне выніковага тэста і яго аналіз.


XI клас

(35 гадзін)


Паўтарэнне вывучанага ў X класе

(4 гадзіны)

Напісанне тэста і яго аналіз.


СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

СЛОВАЗЛУЧЭННЕ

(4 гадзіны)

Словазлучэнне. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні і сродкі яе выражэння.

Некаторыя асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.


ПРОСТЫ СКАЗ

(12 гадзін)

Сказ як сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання, інтанацыі і будовы.

Галоўныя і даданыя члены сказа.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Аднародныя члены сказа, знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Адасобленыя члены сказа, знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротках.

Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

Тэставая работа.


СКЛАДАНЫ СКАЗ

(11 гадзін)


Складаназлучаныя сказы, знакі прыпынку ў іх.

Складаназалежныя сказы, знакі прыпынку ў іх.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, знакі прыпынку ў іх.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку ў іх.

Спосабы перадачы чужога маўлення, знакі прыпынку.

Пісьмовы пераказ тэксту.

Падагульненне

(4 гадзіны)

Напісанне тэста па сінтаксісе і пунктуацыі, яго аналіз.

Выніковы тэст, яго аналіз.


Прагназуемыя вынікі:

У выніку вывучэння курса вучні павінны:

- ведаць асноўныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

- ведаць прыметы тэксту, умець афармляць тэкст з набору сказаў;

- ведаць тыпы маўлення, іх тыповыя кампазіцыйныя схемы;

- ведаць стылі маўлення, іх асноўныя прыметы;

- валодаць арфаэпічнымі нормамі сучаснай беларускай мовы;

- адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць адпаведнаць паміж гукамі і літарамі;

- валодаць асноўнымі арфаграфічнымі нормамі беларускай мовы, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах;

- адрозніваць мнагазначныя словы і словы-амонімы;

- ведаць сінонімы, антонімы, амонімы беларускай мовы;

- ведаць значэнні фразеалагізмаў, правільна выкарыстоўваць іх у маўленні, вызначаць сінтаксічную ролю;

- ведаць марфемную будову слова і асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове;

- ведаць часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні, катэгорыі;

- устанаўліваць віды сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях;

- вызначаць тыпы простых сказаў паводле мэты выказвання, інтанацыі і будовы;

- умець правільна ставіць знакі прыпынку ў простым сказе;

- ведаць сінтаксічныя прыметы складаных сказаў, правільна ставіць знакі прыпынку ў іх;

- ведаць спосабы перадачы чужога маўлення, правільна афармляць яго на пісьме.


Літаратура


  1. Бадзевіч, З.І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск, 2000.

  2. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. Ч. 1. – Мінск, 1985; Ч. 2. – Мінск, 1985, 1986.

  3. Беларуская мова: практычны дапаможнік для абітурыентаў. – Мінск, 1994.

  4. Беларуская мова: цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / пад рэд. А.І. Падлужнага. – Мінск, 1987.

  5. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І. Бурак. – Мінск, 1980.

  6. Кавалёва, М.Ц. Беларуская мова: дапаможнік для вучняў старшых класаў / М.Ц. Кавалёва. – Мінск, 1995.

  7. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007.

  8. Куліковіч, У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя заданні / У.І. Куліковіч. – Мінск, 1998.

  9. Красней, В.П. Беларуская мова: поўны школьны курс: тэорыя: дапаможнік для вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Аверсэв, 2007.

  10. Малажай, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій / Г.М. Малажай. – Мінск, 1999.

  11. Малажай, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г.М. Малажай. – Мінск: Аверсэв, 2004.

  12. Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях, адказах і практыкаваннях / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2006.

  13. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская
Дуа “Біскупіцкая базавая школа” Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове
Сардэчна вітаем Цябе на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу...

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

С. А. Язерская практыкум па беларускай мове iconЦі рэальна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціраваннняў межах школьнай праграмы?
Тэсты па беларускай мове складаюцца з заданняў, якія адлюстроўваюць змест асноўных раздзелаў праграмы па беларускай мове. Глядзіце...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка