Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307




НазваБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Дата канвертавання15.11.2012
Памер48.43 Kb.
ТыпДокументы



Беларускі прафесійны саюз

работнікаў адукацыі і навукі


праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307

220126, г.Мiнск, тэл/факс 203-81-34

e-mail: wr@estu.by

р/р 3015741203012 y Аддзяленні №539

ААТ «Белiнвестбанк» г. Мінска (код 739),

УНП 100060327, АКПА 02679256




Белорусский профессиональный союз

работников образования и науки


проспект Победителей, 21, каб. 1307,

220126, г.Минск, тел/факс 203-81-34

e-mail: wr@estu.by

р/с 3015741203012 в Отделении №539

ОАО «Белинвестбанк» г. Минска (код 739),

УНП 100060327, ОКПО 02679256

________________________________________________________________________________________________________


16.01.2011 № 01-14/31

Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь

Маскевічу С.А.

Аб некаторых пытаннях арганізацыі атэстацыі педагагічных работнікаў


Шаноўны Сяргей Аляксандравіч!


Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі разгледзеў накіраваны ў рабочым парадку для азнаямлення і ўнясення прапаноў праект Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі) на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый (далей – праект Інструкцыі).

У цэлым праект Інструкцыі ўлічвае шэраг прапаноў галіновага прафсаюза, узгодненых са спецыялістамі ўпраўлення кадравай палітыкі ў рабочым парадку. Шэраг пытанняў патрабуюць асобнага абмеркавання.

Прэзідыум ЦК лічыць, што праект Інструкцыі, якім прадугледжана абавязковае пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі адзін раз у пяць гадоў, значна змяняе прававое палажэнне педагагічных работнікаў у параўнанні з адпаведнымі нормамі Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь (далей – Палажэнне), зацверджанага Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 07.12.1995 № 456. Дадзенае змяненне з’яўляецца вельмі істотным, таму ў абавязковым парадку павінны быць прадугледжаны кампенсацыйныя меры ў выглядзе значнага павышэнння памераў надбавак за кваліфікацыйныя катэгорыі.

Таксама Прэзідыум ЦК лічыць немэтазгодным увядзенне абавязковага пацвярджэння другой і першай кваліфікацыйных катэгорый, што з’яўляецца пагаршэннем прававога становішча педагагічных работнікаў. Цалкам дастатковым будзе ўвядзенне абавязковай атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Па-першае, павелічэнне надбавак за кваліфікацыйныя катэгорыі забяспечыць жаданне работнікаў праходзіць атэстацыю на прысваенне больш высокай кваліфікацыйнай катэгорыі. Па-другое, пунктам 35 праекта Інструкцыі прадугледжана права кіраўніка ўстановы адукацыi праводзіць адзiн раз у пяць гадоў абавязковую атэстацыю педагагiчных работнiкаў, якiя знiзiлi ўзровень сваёй работы (аб чым сведчаць вынікі яго педагагічнай дзейнасці за гэты перыяд), і педагагічных работнікаў, якія маюць перапынак у працы на педагагічных пасадах больш чым два гады. Таму неабходна ў мэтах рэалізацыі гэтага пункта распрацоўка канкрэтных крытэрыяў зніжэння педагагічнымі работнікамі ўзроўню сваёй работы і вынікаў педагагічнай дзейнасці.

Лічым неабходным захаваць мадэль арганізацыі дзейнасці атэстацыйных камісій на базе ўстаноў адукацыі, дзе працуюць адпаведныя педагагічныя работнікі. Гэта дазваляе якасна супаставіць атэстацыйныя матэрыялы з рэальнымі вынікамі педагагічнай дзейнасці, з улікам меркавання калектыву і прафсаюзнай арганізацыі.

Варта пакінуць права арганізацыі правядзення кваліфікацыйных экзаменаў адпаведным рэспубліканскім установам адукацыі, абласным, Мінскаму гарадскому існтытутам развіцця адукацыі. Разам з гэтым трэба ўзмацніць персанальную адказнасць кіраўнікоў гэтых устаноў за арганізацыю кваліфікацыйных экзаменаў і ўстанавіць кантроль з боку ўстаноў адукацыі, што вызначаюць іх праграмы і формы, у тым ліку ў частцы прадухілення практыкі арганізацыі платных семінараў, абавязковых для экзаменуемых.

У адпаведнасці з пунктам 9 часткі другой артыкула 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны забяспечваць павышэнне кваліфікацыі ці перападрыхтоўку рабонікаў у парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім органам. Але на сёння адсутнічае адзіная сістэма арганізацыі камандзіравання педагагічных работнікаў ва ўстановы, дзе праводзяцца кваліфікацыйныя экзамены. Толькі ў некаторых выпадках такое камандзіраванне аплачваецца, часта ў якасці кампенсацыі камандзіровачных расходаў разглядаюцца пэўныя стымулюючыя выплаты, у большасці выпадкаў такія расходы ажыццяўляюцца за ўласныя сродкі педагагічных работнікаў. Дадзеная праблема павінна быць разгледжана не толькі асобна, але і ў сукупнасці з прыняццем рашэнняў у частцы вызначэння базы правядзення і форм кваліфікацыйных экзаменаў і атэстацыі.

Пры пацвярджэнні вышэйшай катэгорыі ў якасці формы атэстацыі варта пакінуць абарону ўласнага педагагічнага вопыту на базе ўстановы адукацыі, дзе працуе адпаведны педагагічны работнік.

У мэтах недапушчэння выпадкаў неадназначнасці трактоўкі наймальнікамі вынікаў атэстацыі выкласці пункт 51 праекта Інструкцыі ў наступнай рэдакцыі:

”51. На падставе вынiкаў атэстацыі камiсiя ўстановы адукацыі або органа кiравання адукацыяй прымае адно з наступных рашэнняў:

51.1. прысвоiць адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

51.2. не прысвоіць адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю, пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней;

51.3. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней;

51.4. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней, прысвоiць адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю.“.


Старшыня Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза

А.А. Бойка



Дапіра 203 81 39

12.01.16 МА (Інструкцыя-атэстацыя).doc


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconБеларускі прАфесійны саюз работнІкаў адукацыі І навукі
На настаўніцкіх курсах у настаўніцкім асяродку часта ўзнікалі не толькі ідэі арганізацыі, уз’яднання, згуртавання, але І ствараліся...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconЗварот
Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі выказваюць шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр І пацярпелым ад цынічнага, жорсткага...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconБеларускі прАфесійны саюз работнІкаў адукацыі І навукі
Сродкі ў таварыствы паступалі за кошт членскіх узносаў, дабрачынных ахвяраванняў І ад гарадскіх упраў. Таварыствы да ”хворых месцаў...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconБеларускі прАфесійны саюз работнІкаў адукацыі І навукі: вытокі, гісторыя, сучаснасць
Сродкі ў таварыствы паступалі за кошт членскіх узносаў, дабрачынных ахвяраванняў І ад гарадскіх упраў. Таварыствы да ”хворых месцаў...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconЦі такое бесклапотнае студэнцкае жыццё?
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі, які прайшоў днямі ў сталіцы. У радах Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі...

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307 iconКолькі каштуе праца настаўніка?
Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, упраўленняў адукацыі І агульнаадукацыйных устаноў. Пазіцыю Беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка