С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009




НазваС. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009
старонка1/22
Дата канвертавання29.10.2012
Памер2.64 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


М.І.Таранда, С.Б.Пазняк, А.Г.Смалей


Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы

(вучэбна-метадычны дапаможнік)


Гродна 2009

УДК 619:616.98: 579 (076)

ББК 48.73

Л 12


Аўтары: М.І.Таранда, С.Б.Пазняк, А.Г.Смалей


Рецэнзенты: прафесар, доктар ветэрынарных навук А.У. Глаз;

дацэнт, кандыдат біялагічных навук С.А. Астраўцова.


Л 12 Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы: вучэбна-метадычны дапаможнік/ М.І.Таранда [і інш.]. – Гродна: УА «ГДАУ», 2009. – 236 с.


Вучэбна-метадычны дапаможнік напісаны адпаведна з праграмай па дысцыпліне «Мікрабіялогія і імуналогія» для вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-74 03 02 «Ветэрынарная медыцына» і прадназначаны для студэнтаў усіх форм навучання.


УДК 579 (076)

ББК 48.73


Рекамендаваны вучэбна-метадычнай камісіяй факультэта ветэрынарнай медыцыны УА «ГДАУ» (Пратакол № 6 ад 10 чэрвеня 2008)


© М.І.Таранда, С.Б.Пазняк, А.Г.Смалей

© УО «ГГАУ», 2009

УСТУП


Для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў выкарыстоўваюць комплексны падыход, пры якім улічваюць клінічнае праяўленне, эпізаатычную сітуацыю, вынікі паталагаанатамічнага ўскрыцця. Лабараторны ж дыягназ выстаўляюць на падставе мікраскапічнага, бактэрыялагічнага, сералагічнага і біялагічнага метадаў даследавання.

У гэтым метадычным дапаможніку сканцэнтраваны даныя сучаснай літаратуры і практыкі, распрацоўкі вучоных і практыкаў, у першую чаргу, навукоўцаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, па лабараторнай дыягностыцы найбольш распаўсюджаных інфекцыйных захворванняў бактэрыяльнай этыялогіі сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы.

Прадстаўленне матэрыяла ў дапаможніку ідзе па пэўнай схеме, якая ўключае вызначэнне бактэрыяльнага захворвання, таксанамію ўзбуджальніка, характарыстыку яго біялагічных уласцівасцей, найбольш прыймальныя метады лабараторнай дыягностыкі ў адносінах да канкрэтных захворванняў, амаль для кожнага з якіх даюцца схемы лабараторнага даследавання і крытэрыі, на аснове якіх дыягназ лічыцца ўстаноўленым.

Дапаможнік можа быць каштоўным для студэнтаў, выкладчыкаў, спецыялістаў жывёлагадоўлі і ветэрынарных лабараторый.


Правілы адбору матэрыялу і перасылкі яго ў лабараторыю.


Матэрыял для даследавання неабходна адбіраць стэрыльным інструментам у стэрыльны посуд. Паверхню органаў ці тканак на месцы разрэза патрэбна прыпаліць шпаталем ці металічнай пласцінай.

Матэрыял адбіраюць не пазней 2 гадзін пасля гібелі жывёлы, асабліва ў летні час. Калі ёсць магчымасць даставіць матэрыял у лабараторыю за 24 гадзіны, яго не кансервуюць. У іншым выпадку замарожваюць і адпраўляюць у тэрмасе з лёдам, ці ў кансерваваным выглядзе (у 30%-ным растворы хімічна чыстага гліцэрыну ці у стэрыльным вазелінавым алеі). Матэрыял кансервантам заліваюць у суадносінах 1:5.

Трупы дробных жывёл і птушак перасылаюць цалкам у шчыльнай, непранікаемай тары.

Трубчатыя косткі накіроўваюць цалкам з непашкоджанымі канцамі і ачышчанымі ад мышцаў і сухажылляў. Іх заварочваюць у марлю, якую змочваюць дэзрастворам (5%-ным растворам карболавай кіслаты), ці замест яго выкарыстоўваюць павараную соль.

Часткі кішэчніка з найбольш характэрнымі паталагічнымі змяненнямі, вызваленыя ад кала і перавязаныя з двух канцоў, адпраўляюць у лабараторыю у асобнай воданепранікальнай тары ў 30-40%-ным растворы гліцэрына ці ў насычаным растворы паваранай солі.

Фекальныя масы адпраўляюць у стэрыльных шклянках, банках, прабірках, закрытых пергаментнай паперай. Ад трупаў фекальныя масы можна перасылаць у адрэзках кішэчніка, перавязаных з абодвух бакоў. Фекалій неабходна даставіць у лабараторыю не пазней 24 гадзін пасля іх адбору.

Скуру з найбольш пашкоджаных месц памерам 10х10 см адпраўляюць у стэрыльным герметычна закаркаваным посудзе.

Кроў, гной, склізь, экссудат, мачу, жоўць і іншы матэрыял накіроўваюць ў лабараторыю ў запаяных пастэраўскіх піпетках ці ў стэрыльных флаконах, прабірках добра закрытых стэрыльнымі гумовымі коркамі.

Кроў, гной і выдзяленні з натуральных поласцяў для мікраскапічнага даследавання (знаходжання мікраарганізмаў, кровапаразітаў, вывядзення лейкацытарнай формулы) адпраўляюць у стэрыльных прабірках ці ў выглядзе мазкоў на прадметным шкле, якое папярэдне кіпяцяць 10-15 хвілін у 1-2%-ным растворы соды, прамываюць чыстай вадой і захоўваюць у посудзе з растворам спірт-эфір (1:1).

Невялікую колькасць крыві ў жывёл можна атрымаць з дробных краваносных жыл вуха, у пушных звяроў з лапкі (пальца), кончыка хваста, у курэй – з грэбня ці “сярожак”, у качак ці гусей з мяккіх тканак ступака канечнасцяў, у мышэй - з хваста.

Вялікую колькасць крыві бяруць у буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, коняў, вярблюдаў, буйвалаў, якаў, аленяў з ярэмнай вены; у свіней – з арбітальнага жыльнага сінуса ці хваста (хвост папярэдне абмываюць з мылам, дэзінфікуюць, а затым адразаюць кончык яго нажніцамі, па заканчэнні адбору крыві кончык хваста апрацоўваюць ёдам, перавязваюць ці прыпальваюць); у сабак – з жылы сафена ці падскурнай жылы перадплечча; у пясцоў і ліс – з плантаравай жылы; у трусоў – з вушной; у марскіх свінак – з сэрца; у птушак – з падкрыловай жылы; у белых мышэй і пацукоў – з падмышцавай “кішэні” ці шляхам дэкапітацыі.

Пры ўзяцці крыві павінны захоўвацца правілы асептыкі і антысептыкі.

Кроў пажадана браць раніцай да кармлення жывёл. Узятую кроў вытрымліваюць каля гадзіны пры 20-30оС для зварочвання, затым яе аддзяляюць ад сценак прабіркі металічнай спіцай ці шкляной палачкай. Затым кроў ставяць ў халаднаватае памяшканне на 10-12 гадзін для атрымання сыроваткі, якую пераносяць у іншыя прабіркі. Сыроватку дастаўляюць у лабараторыю таксама не пазней за 24 гадзіны. Пры перасылцы на далёкую адлегласць і ў цёплы час года яе кансервуюць 5%-ным растворам карболавай кіслаты з разліку 1-2 кроплі на 1 мл сыроваткі ці борнай кіслатой – 0,05-0,07 г на 1 прабірку. Для адпраўкі ў лабараторыю патрэбна не менш 2-3 мл сыроваткі. На кожнай пробе падпісваюць від жывёлы і яе інвентарны нумар. Прабіркі накіроўваюць добра закрытымі гумовымі коркамі ў вертыкальным становішчы і з вопісам у двух экзэмплярах.

Мазкі крыві робяць тонкімі, раўнамернымі, дастатковай даўжыні. На іх прастаўляецца дата прыгатавання і нумар ці клічка жывёлы.

Мазкі з тканак, гною, розных выдзяленняў рыхтуюць шляхам размеркавання матэрыялу бактэрыяльнай пятлёй, шкляной палачкай ці з дапамогай прадметнага шкла. Цвёрды ці вязкі матэрыял змяшчаюць паміж двух прадметных шкельцаў, раздушваюць яго, шкельцы расцягваюць у двух розных накірунках. Атрымліваюцца два тонкія мазкі ў выглядзе прэпаратаў-двайнікоў. Са шчыльнага матэрыялу робяць прэпараты-адбіткі, для чаго выразаныя кавалкі матэрыялу прыкладваюць некалькі разоў да паверхні прадметнага шкла і атрымліваюць некалькі тонкіх адбіткаў.

Пунктат з лімфатычнага вузла, сінавіяльную вадкасць з сустава бяруць шляхам іх пункцыі з дапамогай стэрыльнай іголкі і шпрыца. На месцы пункцыі шэрсць выстрыгаюць, а скуру апрацоўваюць спіртовым растворам ёду.

Матэрыял накіроўваюць у лабараторыю з нарочным у сумках-халадзільніках і асобным, і ні ў якім разе маршрутным транспартам. Скрынку з матэрыялам, у якім прадпалагаюць наяўнасць асабліва небяспечных узбуджальнікаў пламбуюць і апячатваюць. Афармляюць суправаджальны дакумент, які накіроўваюць з нарочным ў заклееным канферце. У ім указваюць назву гаспадаркі, на якое даследаванне накіроўваецца матэрыял, падрабязна апісваецца які матоэрыял, у якой колькасці і ў скалькі пакетах, від, пол, масць і ўзрост жывёлы, яе інвентарны нумар ці клічку, кароткае апісанне эпізаатычнай сітуацыі, дату захворвання, дату вымушанага забою ці падзяжу, кароткае апісанне клінічных прыкмет і паталагаанатамічных змен. У суправаджальным дакуменце ставіцца прадпалагаемы дыягназ, дата, пасада і подпіс спецыяліста, які адправіў матэрыял.

Патматэрыял у лабараторыі прымае адказны работнік, які правярае правільнасць упакоўкі і адпаведнасць яе суправаджальнаму дакументу. У выпадку, калі устаноўлены неадпаведнасць адпраўленага матэрыялу запісам у суправаджальным дакуменце, ці яго порча, складаецца акт, копію якога накіроўваюць ветэрынарнаму спецыялісту, які рабіў адбор матэрыялу на даследаванне.


Патагенныя стафілакокі


Патагенныя стафілакокі – выклікаюць гнойна-запаленчыя працэсы рознай лакалізацыі: мясцовыя – фурункулы, абсцэсы, флегмоны, гнойнае запаленне ран; у асобных органах – мастыты, пасляродавыя эндаметрыты, энтэракаліты, артрыты, остэаміеліты, бранхіты, пнеўманіі; агульнае пашкоджанне – септыцэпіемія і септыцэмія, стафілакакоз птушак, харчовыя таксікозы (токсікаінфекцыі) і іншыя.

Класіфікацыя:

сям’я: Micrococcaceae

род: Staphylococcus

віды:

  • S.aureus – найбольш вірулентны;

  • S.epidermidis – менш вірулентны;

  • S.saprophyticus – рэдка выклікае захворванні.

Успрыімлівыя ўсе віды жывёл, чалавек і птушкі.

Патагенэз і фактары вірулентнасці:

  • трапляе ў арганізм праз пашкоджаную скуру і слізістыя абалонкі;

  • энтэратаксіны – з прадуктамі харчавання (мяса, малако);

  • утварае і выдзяляе экзатаксіны: гематаксін, лейкацыдзін, энтэратаксін, некратаксін;

  • утварае і выдзяляе ферменты: каагулазу, фібрыналізін, гіялуранідазу, ДНК-азу.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію прэпаратаў-мазкоў і адбіткаў з зыходнага матэрыялу, выдзяленне культуры стафілакокаў з наступнай іх ідэнтыфікацыяй і вывучэннем патагенных уласцівасцей.

Матэрыял для даследавання: раневы экссудат, гной з абсцэсаў, ран, малако пры мастытах, выдзяленні з палавых органаў пры эндаметрытах, кроў з ярэмнай вены пры септыцэміі і іншыя.

Мікраскапія: метады – простая афарбоўка і па Граму.

Мікракарціна:

  • у мазках-адбітках з патматэрыялу шарападобныя кокі, размешчаныя ў выглядзе гронак вінаграду, у мазках з гною – размешчаныя парна ці кароткімі ланцужкамі, дыяметр іх 0,5 – 1,5 мкм;

  • грамстаноўчыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць; асобныя штамы маюць псеўдакапсулу, што звычайна звязана з іх патагеннымі ўласцівасцямі.

Культываванне:

Высеў на пажыўныя асяроддзі: МПБ, МПА с 15 % NaCl, крывяны МПА, саляна-крывяны МПА, ЖСА;

Асаблівасці вылучэння чыстай культуры:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература 37оС;

  • тэрмін культывавання 18–20 гадзін; ці 48 гадзін на ЖСА.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА – калоніі акруглыя, з дыяметрам 2-5 мм, з роўнымі ці зоркавымі краямі, могуць быць афарбаваны ў залацісты колер (S.aureus), белы (S. epidermidis, S.saprophyticus). Пігментаўтварэнне больш выразна назіраецца пры дабаўленні да пажыўнага асяроддзя 10 % малочнага адгону. Капсулаўтвараючыя штамы ўтвараюць больш дробныя калоніі;

  • на МПБ – раўнамернае памутненне з выпадзеннем рыхлага хлоп’епадобнага асадку; часам з’яўляецца прысценкавае шэравата-белае кальцо ці плёнка.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментацыя маніта без газу (у анаэробных умовах), а таксама глюкозы, мальтозы, цукрозы; ферментацыя лактозы і дульцыта адсутнічае;

  • β-гемоліз на крывяным МПА Цэйслера;

  • ДНК-азная актыўнасць;

  • рост на электыўных асяроддзях (да 15 % NaCl ці 40 % жоўці);

  • плазмакаагуляцыя.

Біяпроба для вызначэння ўласцівасцей:

  • летальных – на трусах, пры ўнутрывенным увядзенні праз 15-30 мін наступае смерць;

  • дэрматанекратычных – на трусах, на месцы ўнутрыскурнага ўвядзення развіваецца амярцвенне скуры;

  • таксічных – на кацянятах з дапамогай пераральнага ўвядзення з малаком;

Лабараторны дыягназ лічыцца ўсталяваным пры выдзяленні з даследуемага матэрыялу культуры з уласцівасцямі Staph.aureus, Staph.еpidermidis, Staph.saprophyticus, для якіх вызначаны таксама і вірулентныя ўласцівасці.

Тэрмін лабараторнага даследавання 8 дзён.

Імунітэт. Здаровыя жывёлы маюць натуральную ўстойлівасць да стафілакокавай інфекцыі. Іншым фактарам аховы арганізму (бар’ернай функцыі скуры і слізістых, фагацытозу і антыцелам) дапамагае запаленчая рэакцыя на месцы ўваходу ўзбуджальніка. Імунітэт звычайна антытаксічны, ненапружаны і непрацяглы, а таксама клетачны – фагацытоз і інш. Таму пры захворванні магчымы рэцыдывы. Стафілакокі таксама індуцыруюць гіперадчувальнасць замаруджанага тыпу. Стафілакокавыя пашкоджанні ў другі раз выклікаюць больш цяжкія дэструктыўныя змяненні.

Ёсць ачышчаны адсарбіраваны стафілакокавы анатаксін, а таксама аўтавакцына, прыгатаваная рознымі прыёмамі са стафілакокаў, якія выдзелены ад хворай жывёлы. Бывае, што мясцова выкарыстоўваюць фаг і антывірусфільтрат 2...3 тыднёвай культуры.


Схема лабараторнай дыягностыкі стафілакакозаў




Патагенныя стрэптакокі

Патагенныя стрэптакокі – узбуджальнікі гнойна-запаленчых працэсаў рознай лакалізацыі (мыт коней, мастыты ў жывёл, стрэптакокавая септыцэмія птушак, трусоў, стрэптакокавы поліартрыт, стрэптакакоз жывёл), а таксама змешаных і другасных інфекцый (абсцэс, фурункул, нефрыт, піемія, сэпсіс і іншыя). Фекальныя стрэптакокі могуць выклікаць запаленне кішэчніка і мочапалавых шляхоў. Харчовыя таксікозы (токсікаінфекцыі).

Дыплакокавая (пнеўмакокавая) септыцэмія - інфекцыйнае захворванне часцей маладняку жывёл, асабліва цялятаў і ягнятаў. Адрозніваюць септычную, лёгачную, сустаўную і змешаныя формы захворвання. Для септычнай формы характэрна вострае і зверхвострае працяканне. Пры хранічным працяканні развіваюцца пнеўманія, бронхапнеўманія ці артрыты. У дарослых жывёл захворванне праяўляецца гнойна-катаральным эндаметрытам, гнойна-катаральным ці фібрынозным мастытам з вострым ці хранічным працяканнем.

Мыт – вострая інфекцыйная хвароба коней, для якой характэрна катаральна-гнойнае запаленне слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў і пашкоджанне лімфатычных вузлоў галавы.

Стрэптакакоз - інфекцыйнае захворванне буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, козаў, коней, вярблюдаў, пушных звяроў, хатніх і лабараторных жывёл. Жывёлы хварэюць у любым узросце. Вострае і падвострае працяканне захворвання ў маладняка сельскагаспадарчых жывёл характэрызуецца павышэннем тэмпературы, прыгнечаннем, парушэннем каардынацыі руху, ацёкамі, артрытамі, часам дыярэяй. У дарослых жывёл стрэптакакоз працякае ў асноўным бессімптомна, але ў цяжарных жывёл магчымы аборты, якія суправаджаюцца метрытамі і мастытамі.

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сямейства: Streptococcaceaе

Род: Streptococсus (уключае 17 сералагічных груп)
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconШэрагі Вучэбна-метадычны дапаможнік
Прапанаваны вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconВучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Вучэб метад дапам. / Склад. В. А. Белазаровіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 309 с

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconВучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "гісторыя беларусі" у дзвюх частках Частка 1 Брэст Брду імя А. С. Пушкіна 2009 удк 94(476)(075)
Гісторыя Беларусі : вучэбна-метадычны комплекс у 2 ч. / Н. П. Галімава [і інш.]; пад агульнай рэд. У. В. Здановіча. – Ч. 1 : – Брэст...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconПа курсу
Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу «Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава.—Мн.: Ривш,...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconБеларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў
Кафедра працуе: 00-13. 00, 14. 00-18. 00 Пн-пт (метадыст – Шыркоўская Людміла Мікалаеўна)

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconВучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў для арганізацыі самастойнай працы І пры
Дапаможнік складаецца з шасці частак. Кожная частка прысвечана пэўнай тэме І ўтрымлівае ў сціслым выглядзе тэорыю, прыклады падрабязнага...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconНовые поступления в библиотеку литературоведение
Сюжэталогія празаічнага твора : вучэбна-метадычны дапаможнік [для вну] / В. М. Кавальчук; рэц.: Дз. М. Лебядзевіч, А. Г. Ківака;...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconАсновы творчай дзейнасці рэдактара вучэбна-метадычны дапаможнік
У сувязі з гэтым ставіцца асноўная метадалагічная задача – выпрацаваць у студэнтаў навыкі творчага падыходу да рэдагавання, якое...

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconДзея­слоў. Дзеепрыметнік. Дзеепры­слоўе. Прыслоўе. Бпс. Няпоўна­знамянальныя словы Вучэбна-метадычны дапаможнік Віцебск Выдавецтва уа "вду імя П. М. Машэрава" 2006
Друкуецца па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава”

С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009 iconРэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір /...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка