Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на




НазваУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Дата канвертавання15.11.2012
Памер55.8 Kb.
ТыпДокументы
majo0501GeaBielicaУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на FTP-сэрвэры ў тэчцы: Uladziu/photoGeaBielica/. У тэксьце пазначана, дзе іх варта паставіць. Я.Ма.Эфір 1 траўняПадарожжы СвабодыБеліцаЯгор Маёрчык, Беліца, Сеньненскі раён, ВіцебшчынаУ Сеньненскім раёне Віцебшчыны па суседзтву знаходзяцца ажно 3 Беліцы: Новая Беліца, Старая Беліца і Малая Беліца. Паміж імі – чорныя палі./polie.jpg/За суткі да 78-га дня народзінаў Анастасіі Бандарэвіч яе родная Малая Беліца ледзь не згарэла.(Бандарэвіч: ) "Людзі з таго канца запалілі траву. Уся вёска магла пагарэць, а так усе крычалі, паратунку шукалію. І пажарнікаў выклікалі і людзі сваімі сіламі тушылі. Прыходзіла пляменьніца і казала, што ад пачатку яны пабеглі без вядзер. І толькі пасьля вёдры прынесьці".(Карэспандэнт: ) "А знайшлі, хто падпаліў?"(Бандарэвіч: ) "Ня ведаю. Я сяджу ў хаце і нідзе не бываю".(Карэспандэнт: ) "Ці бываюць людзі з сельсавету? Цікавяцца, чым дапамагчы..."(Бандарэвіч: ) "Колькі я хварэю, ніводнага разу не пацікавіліся. Як трэба было, каб за Беляева прагаласавалі, лёталі".(Карэспандэнт: ) "А хто такі Бяляеў?"(Бандарэвіч: ) "Старшыня сельсавету".(Карэспандэнт: ) "Пабываў я ў Бельскага..."(Бандарэвіч: ) "...ён працуе і ўдзень, і ў начы. Працуе, страраецца".(Карэспандэнт: ) "За грошы ці за сто грамаў?"(Бандарэвіч: ) "Не-не, ён гарэлкі ня п'ець. Такое толькі ў рэдкім выпадку бывае. Сама лепей плаціць грошамі, а ён там, што з грошамі хоча, тое і робіць".46-ці гадовы Мікалай Бельскі -- знакамітасьць раённага маштабу. Паводле адукацыі ён – тэхнік-мэханік. У сваіх майстэрнях зьбірае гаспадарчыя машыны ўласнай канструкцыі. Апрацоўвае на іх зямлю сабе ды суседзям./bielski.jpg/Спадар Бельскі -- шматгадовы (яшчэ ад Савейкага Саюзу) слухач Радыё Свабода, аўтар лістоў, а зь нядаўняга часу штодня тэлефануе на нумар Свабоды. Ягоныя выказваньні часам гучаць у праграме "Званкі на Свабоду".(Бельскі: ) "Рабіў на саўгас, працаваў у кааператыве. Пасьля выйшаў з партыі і пайшоў займацца сваёй справай, якую люблю болей за ўсё, -- зборка трактароў, камбайнаў, капалкі, сажалкі, пагрузьнікі, самазвалы. Прыкладам, пагрузьнік я пачаў зьбіраць, пасьля таго, як чарговым разам глянуў на кучу гною, якую трэба перакідваць зь месца на месца, а пасьвы вывозіць на поле і па раструшваць"./maszyna.jpg/(Карэспандэнт: ) "З чаго вы машыны зьбіраеце?"(Бельскі: ) "Капаюся ў ламаччы, пакуль не прагоняць. Я раблю тое, на што ёсьць попыт. Асабліва бульбыныя капалкі".(Карэспандэнт: ) "А вы толькі сабе робіце, альбо суседзям за грошы дапамагаеце?"(Бельскі: ) "Нічога асабіста для сябе я ніколі не раблю. Я раблю тое, што можа спартрэбіцца ўсім. Я за 2 тыдні людзям 100 гектараў сена пакасіў".(Карэспандэнт: ) "Калектыўная гаспадарка, якая мае сваю тэхніку зарабляе ў тым ліку і на апрацоўны прыватных надзелаў. А тут вы са сваёй тэхнікай... Як яны паглядаюць на тое, што вы кліентаў забіраеце?"(Бельскі: ) "Коса глядяць на тых, хто амаль цалкам перавалок да сябе саўгасную тэхніку. А ў мяне ўсё сабранае з ламачча. Пэнсіянэр у нас абрабляе зямлю, пакуль не складзе ласты. Мы лёгка знаходзім паразуменьне: для іх робіш за мех збожжа, альбо яшчэ за што. Грошай у іх няма. Калі не я, зробіць сельсагтэхніка, але тады ім прыйдзецца выкласьці вялікую капейчыну. Таму яны глядзяць, каб была эканомія".(Карэспандэнт: ) "Як вашая сям'я ставіцца да фэрмэрства?"(Бельскі: ) "Часам яны злуюцца ад таго, які прыбытак малы. А як што ідзе добра, яны радыя, што мэханізавана".(Карэспандэнт: ) "Хлопат мясовай улады адчуваецца?"(Бельскі: ) "Дэрэктар гаспадаркі хутчэй адправіць да прыватнікаў. Маўляў, у іх ёсьць трактары, хай яны вам абрабляюць. А для старшыні сельсавету на першым месцы пафарбаваць платы. Ён павінен быць усюль, а раз ён павіне быць усюль, яго нідзе не магчыма знайсьці. Ён можа займацца сваёй справай, атрымліваць заробак і чакаць пэнсіі. У нас з вадой цяжка. У суседняй вёсцы зрабілі воданапорную вежу. Яны, пэўна, ужо і не радыя, што зрабілі, то там няма гаспадара, каб за ёй глядзець. Яна ў размаражваецца і лопаецца. Старшыня сельсавету яшчэ на сходзе пахваліў: "Во, які Бельскі, не пабаяўся залезьці на гэтую вышыню!"З хаты Мікалая Бельскага я выходжу на падворак, які болей нагадвае мэханічны двор калгасу: тут трактары і машыны, зачасткі да іх. Ля гары парэзаных, але яшчэ не пасечаных дроваў, спыняю маці Мікалая Бельскага, Эмілію. Яна, два мікалаевыя браты і ён сам – усе адна сям’я.(Эмілія: ) "Ён яшчэ калі ў школу хадзіў, знайшоў нейкую такую рэгадзюліну. Туды прыстасаваў матор і вадзяное ахаладжэнгьн. І яны на гэтым доўгім цудзе каталіся па магістралі. Цяга да тэхнікі ў яго зь дзяцінства".(Карэспандэнт: ) "А як калгаснае начальства да яго ставіцца да таго, што ён самастойны?"(Эмілія: ) "Не чапаюць, бо ён і ім дапамагае. У гэтых гаспадарках такая галота, што грошай няма. Майстэрня не працуе. А ён робіць якасна, не па-калгаснаму"./maci.jpg/(Карэспандэнт: ) "У вёсцы людзі палітыкай цікавяцца?"(Эмілія: ) "Я ж не зусім такая калгасьніца: працавала сакратаром-машыністкай і працавала добра, шмат чытаю, увесь час слухаю Свабоду. Аў людзей нашых нічога няма. Толькі калі паглядзяць па тэлевізару".(Карэспандэнт: ) "За каго людзі галасавалі?"(Эмілія: ) "Толькі за Лукашэнку. Ім нават і слова сказаць нельга".Да апазыцыйных поглядаў Бельскіх людзі ставяцца стрымана. Могуць, канечне, паспрачацца пра сымпатыі і антыпатыі да цяпершаняй улады, але ад дапамогі Мікалая не адмаўляюцца.Малая Беліца сапраўды малая -- на адной вуліцы дзесятак жылых хатаў і столькі ж закінутых.Праз плот адной сядзібы назіраю такую карціну. Сталага веку дзядок корміць курак, а ў гародзе кабета год сарака рыхліць віламі зямлю. На мой закід, маўляў, папрасіце Мікалая Бельскага, і ён за пару хвілінаў узарэ ўсе палеткі, спадарыня адказвае, што ўвесь агарод даўно не засяваюць. Ёй трэба адна толькі градка, каб кінуць у ральлю насеньне шчаўя. Кабета ўсьміхаецца і дадае: для мяне, гараджанкі, пакорпацца ў зямлі -- гэта як фізразадка.(Спадарыня: ) "Тут ўжо засталіся адныя старыя, гаспадаркі ў іх амаль няма. Вымірае Беліца. Толькі што гэты Мікалай Бельскі. Ён самавучка. Толькі ён і можа дапамагчы. Каму што трэба, усё да яго".(Карэспандэнт: ) "Мог бы ўжо грошы за гэта браць і добра жыць..."(Спадарыня: ) "І я тое самае кажу, каб ён жыў у горадзе, шмат бы меў!"(Карэспандэнт: ) "А чаго ён ў горад не перабіраецца?"(Спадарыня: ) "Ён зямлі адданы".Па ўсёй Беліцы агароджы драўляныя і нізенькія -- без перашкодаў можна пабачыць, што робіцца на гародзе і ў двары вяскоўцаў. І толькі сядзіба пэнсіянэра Івана Камінскага мае жалезную браму і вышэйшы за галову плот.(Карэспандэнт: ) "Пабачыў, што на вашай браме вісіць шыльда "Тут можна выклікаць міліцыю". Вы тут за парадкам сочыце?"(Камінскі: ) "За парадкам я не сачу. У мяне сын у міліцыі працуе. Вось ён і прыляпіў. Тут у нас чалавек адзін не жыве, а ў яго мак рос на гародзе. Ну, нейкія людзі яго ірвалі. А нехта выклікаў міліцыю. Іх злавілі. А я цяпер баюся, на мяне падумаюць і хату спаляць".(Карэспандэнт: ) "А вы нейкім чынам абараняецеся? Гляджу ў вас плот высокі, брама жалезная..."(Камінскі: ) "У нас тут цэлых 2 сям'і злодзеяў. У закінутых хатаў і вокны паздымалі, цэглу крадуць і дошкі цягнуць. А іх цяпер не надта і садзяць. Адзін чалавек, ён у міліцыі працаваў, ён у мяне скраў адну рэч. У мяне стрэльбы няма, а была "ваздушка" (помпавая стрэльба), якая выглядае, як вінтоўка... А ён на мяне прэць... Я кажу: "Яшчэ крок і я страляю!" Я сам-та я і страляць ня ўмею. Ён і пашоў прэч. А пасьля мне патлумачылі, што каб я яго застрэліў, пасадзілі, параніў -- плаціў бы пэнсію. Што гэта за закон такі?! Трэба было загадаць легчы яму на зямлю і пайсьці выклікаць міліцыю. Пакуль бы я ў хату пайшоў, ён бы ўскочыў і пабег!"(Карэспандэнт: ) "Як людзі ставяцца да таго, што робіць Мікалай Бельскі.(Камінскі: ) "Неўтральна. Ён рамануе тэхніку".(Карэспандэнт: ) "Гэта, можа, добра?"(Камінскі: ) "Так, бо саўгас дажыўся да таго, што няма майстэрняў і да яго тэхніку ганяюць". Я хаджу па вёсцы і шукаю, з кім паразмаўляць. Праз некалькі гадзінаў шукаюць ўжо мяне. Абапіраючыся на два кійка, даганяе Валяньціна Барысава. Бабулька мае толькі адну просьбу. Паедзьце, кажа, ды навядзіце парадак у сельсавеце!/barysava.jpg/(Барысава: ) "Ой, столькі крыўды будзе, каб вы толькі ведалі! Усю зіму прасядзела бяз радыё. Прашу радыё: і на пошту званілі, і ў Сянно званілі -- ніхто не дпамагае! Хай узімку сьнег перашкаджаў... А што перашкаджае цяпер? Сонца?! Па-другое, як вялі дарогу на могілкі, мы прасілі ў старшыню сельсавету, каб да калодзежа прывезьці 2 машыны пяску. Ён паабяцаў і не прывёз. Каб вы схадзілі ды паглядзелі, які мы п'ем бруд! Да калодзежа немагчыма падыйсьці. Ці можна так жыць?! Да таго ж я яшчэ калека, у краму схадзіць не магу. Людзей прашу хлеба прынесьці. І тога ж Колю, папросіш, ён зробіць, і ягоную маці. Гэта золата, а ня людзі. Яны выручаюць на кожным кроку. Вы там сельсавет крыху паганяйце, каб яны баяліся і нешта рабілі, а то яны там пазажырэлі, шмат атрымліваюць і ім болей нічога не трэба!"Пасьля камандзіроўкі ў Сеньненскі раён, спадар Бельскі тэлефанаваў на Свабоду і прасіў не ставіць яго ў цэнтар праграмы “Падарожжы Свабоды”. Аднак збоку, лепш бачна, што і як вылучаецца з навакольнага асяродку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымк
Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp-сэрвэры ў тэчцы: Uladziu/pfotopolatsak-2, а таксама vetrina-6,4,3,2...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходяцца на
Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходяцца на ftp-сэрвэры ў тэчцы: web/pfoto-img0032,0033, 0034,0035. jpg. У тэксьце пазначана,...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Спадар Шаўрэй быў адным з 6-ці сотняў чалавек, якія адразу пачынаюць тушыць пажар. Праз 20 гадоў, у 2006-м, Іван Шаўрэй жыве ў мястэчку...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУгава ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Ледзь не за каўнер цябе хапаюць: Няма пытаньняў! Давай, падпішуся за Мілінкевіча!

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУгава ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Эфір падарожжа свабодыашмянаЯгор Маёрчык, Ашмяна, Гарадзеншчынау ашмяне вынайшлі дзейсны аргумэнт у спрэчках з чыноўнікамі гэта бел-чырвона-белы...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconGeaBielicaУгава ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
СвабодыБеліцаЯгор Маёрчык, Беліца, Сеньненскі раён, Віцебшчынау сеньненскім раёне Віцебшчыны па суседзтву знаходзяцца ажно 3 Беліцы:...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp -сэрвэры ў тэчцы: Uladziu / photoGeaB ahdanauka/. У тэксьце пазначана, дзе ІХ варта паставіць. Я. Ма
Як жыхары Багданаўкі сустрэлі дыск? Якія былі водгукі?"(Мікалай Ільючык: ) "Хто заўсёды ўспрымае добрае, тыя прынялі. Адмоўных водгукаў...

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconNb уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaLiubaviczy/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!
Уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaLiubaviczy/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconNb уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaBuraz/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!
Уладзю Каткоўскаму: фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на ftp/Uladziu/photo-GeaBuraz/ К. л б не забудзь пра ІХ. Дзякуй!

Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на iconІнфармацыйны змест урока "Мая Беларусь сінявокая!"
Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка), вучні разглядаюць фотаздымкі, ілюстрацыі, выставу кніг І часопісаў, малюнкі дзяцей. (Калі ў школе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка