Урок: чалавек І свет Настаўнік




НазваУрок: чалавек І свет Настаўнік
Дата канвертавання15.11.2012
Памер68.69 Kb.
ТыпУрок
Урок: чалавек і свет

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна

Тэма: «Змены ў жыцці жывёл вясной. Прылёт птушак.”

Мэта: - абагуліць і пашырыць веды вучняў пра змены ў жыцці птушак і лясных жывёл з надыходам вясны, дапамагчы ўсвядоміць, што вясна – вельмі адказны перыяд у жыцці птушак і жывёл

- развіваць назіральнасць, уважлівасць, мову, лагічнае мысленне, памяць

- выхоўваць клапатлівыя адносіны “да братоў нашых

меншых”, беражлівае стаўленне да прыроды, павагу да хлеба.

Абсталяванне: “сонечныя праменьчыкі” са словамі для абазначэння мэты ўрока, малюнкі пералётных птушак, лясных звяроў, гасцей урока (сонца, вецер, вада),казачніка Бая, малюнкі жывёл для работы ў парах, кавалкі намаляванага каравая для работы ў групах; каляровыя алоўкі,запісы галасоў птушак, шуму дажджу, вясёлай мелодыі.

Форма: урок – рыфма.

Ход урока

I.Псіхалагічны настрой:

Я ў школе на ўроку.

Я задаволены гэтым.

Увага мая расце.

Памяць мацнее.

Галава думае ясна.

Я хачу вучыцца.

Я вельмі хачу вучыцца.

Я гатовы да працы.

Працую!

II.Арганізацыйны момант:

Усім добры дзень!

І ў добры час!

Сябрам сваім ўсмешку падарыце,

Які у вас настрой, скажыце!

ІІI. Маўленчая размінка

Ры-ры-ры- сёння дожджык на… (двары).

Дзе-дзе-дзе- верабейчык у…(гнязде).

Чыў-чыў-чыў- можа кроплі ён …(лічыў).

Не-не-не- песню ён спяваў…(вясне).

Дык што пасля дожджыку свеціць у аконца? (Сонца).

А хто самы хуткі на ўсім белым свеце?(Вецер).

А без яе, дзеці, усіх нас чакае бяда,

Вы здагадаліся? Гэта…(вада).

Вось нашы госці дарагія,

Паважаныя такія,

Яны вольны час знайшлі

І на ўрок да нас прыйшлі!

( На дошцы – малюнкі сонца, ветру, вады.)

ІY.Паведамленне тэмы і мэты

Ветрык вясновы пажартаваў

І тэму ўрока зашыфраваў.

І вось разляцеліся хто і куды

Літары, словы і нават склады.

Зараз мы дружна іх пазбіраем

І тэму ўрока ўсе прачытаем.

( На дошцы размешчаны часткі назвы тэмы “Я і жывёльны свет”.Вучні збіраюць іх.)

А сонейка нам радасна міргае

Да чаго нас на ўроку заклікае?

(Па чарзе адкрываюцца запісаныя словы на сонечных праменьчыках, а дзеці чытаюць: слухаць, думаць, разважаць, паўтараць,запамінаць, чытаць, маляваць, працаваць, адпачываць.)

Y.Работа па тэме

Настаўнік:

Дык вось, усім нам не да сну,

Прынесла сонейка… (вясну).

Вясна на крылах прыляцела,

Чаму так кажуць, зразумела?

(Адказы дзяцей.)

Вясною птушкі прыляцелі,

Бо на Радзіму…(захацелі).

Іх спевамі звіняць лясы,

Паслухаем іх галасы.

(Гучыць запіс галасоў птушак.)

Якія птушкі прылятаюць,

Напэўна, нашы дзеці знаюць.

(У розных кутках класа размешчаны малюнкі птушак.)

Я розных птушак буду называць,

А вас прашу я толькі пералётных прывітаць.

(Настаўнік чытае верш, а вучні шукаюць у класе малюнкі пералётных птушак і махаюць ім рукой.)

Сініца, дзяцел, верабей,

Журавель і славей,

Ластаўка, сарока,грак,

Голуб,гусь,снягір і шпак,

Бусел з парай буслянят

Дый іншых птушак шмат.

Ну ,а хто з вас, дзеці, знае,

Якая птушка першай вясну сустракае?

(Адказы школьнікаў.)

Ну, вядома, гэта так,

Называюць птушку…(грак).

(Гучыць запіс шуму дажджу.)

Дзеці, дожджык у лесе быў,

Звяроў лясных ён абудзіў.

Просіць загадкі адгадаць

І хто гэта адказаць:

Вялізны, дужы, касалапы,

Намачыў у лужы лапы.

(Мядзведзь)

Каб яго нам не забыць,

Прашу хорам паўтарыць.

(Настаўнік звяртае ўвагу на малюнак, а дзеці паўтараюць слова.)

Маленькі, сонны і калючы,

Ён можа ўкалоць балюча.

(Вожык)

Мы яго, вядома знаем,

Дружна хорам паўтараем.

Шэры, галодны.

Сядзіць пад кустом

З мокрым хвастом.

(Воўк)

Яна ў дупле жыла ў цяпле,

А дожджык ліў ды абудзіў.

Яна скача вельмі лоўка,

І завуць яе…(вавёрка).

А вось у нары сядзіць краса.

Ад дожджыку схавалася… (ліса).

Наш ветрык па зямлі лятае,

Ён пра звяроў і птушак многа знае.

Зараз уважліва малюнкі разгледзьце

І на яго пытанні адкажыцце, дзеці.

(На сталах у дзяцей ляжаць карткі з малюнкамі зубра, дзіка, зайца, аленя, землярыйкі.)

Адкажы, мой мілы дружа,

Хто ў лесе самы дужы.

(Зубр.)

Я пачуць хачу цяпер,

Хто самы хуткі ў лесе звер.

(Заяц.)

Знаюць травы, знаюць кветкі,

Ён у лесе самы рэдкі.

(Алень.)

Ён у кожным лесе ёсць, павер,

Самы распаўсюджаны ён звер.

(Дзік.)

Пра яго мне расказалі гусі.

Ён самы маленькі звер у Беларусі.

Звярок гэты меншы крышку

За вядомую вам мышку.

У яго доўгі насок,

Як маленькі хабаток.

Сонейка звярок не любіць,

Хоць яно яго і будзіць.

Звяры,птушкі яго знаюць,

Як, скажыце,называюць?

(Землярыйка.)

Каб яго нам не забыць,

Прашу хорам паўтарыць.

Работа ў парах

(Настаўнік раздае вучням карткі з выявамі жывёл.)

А зараз вось на гэтыя малюнкі паглядзіце

І на пытанні Сонца, калі ласка,адкажыце.

Сімвал нашай Беларусі –

Моцны…(зубр) і белы …(бусел).

У зуброў ёсць… (зубраняты),

У сям’і буслінай…(бусляняты).

Цяпер алоўкі прашу ўзяць –

Малюнкі час размаляваць.

Дзяўчынкі размалююць бусліху, бусляня,

А хлопчыкі – зубрыху,зубраня.

YI.Фізкультмінутка

(Гучыць музыка.Настаўнік паказвае рухі, вучні паўтараюць)

Дык вось, вы добра працавалі,

Свет жывёльны пазналі,

А цяпер адпачываем,

За прыродай назіраем.

Паглядзі, якое дзіва!

Там гракі, а тут шпакі.

Галаву вярба схіліла,

Як матуля ля ракі.

Цёплы ветрык павявае,

Выйшла сонейка з-за хмар,

У небе жаўранак спявае,

Зубр у пушчы гаспадар.

Вось буслы ў чырвоных ботах

Праляцелі над ракой,

Важна ходзяць па балотах,

Жабкі там за асакой.

І бярозку маладую,

Звера, птушку і траву,

Шчыра сэрцам усім люблю я!

І Радзімаю заву!

YII. Работа з падручнікам

А цяпер, сябры, сядаем,

Казачніка Бая сустракаем.

(На дошцы – выява Бая)

У яго для нас цікавая ёсць казка.

Прачытайце яе назву, калі ласка.

(На дошцы назва казкі - “Кавалачак хлеба”)

А зараз на малюнкі ў падручнік паглядзіце.

Аб чым жа будзе казка, адкажыце.

(Меркаванні дзяцей)

Дык вось, я казку пачынаю вам чытаць.

Ці так было на самай справе, будзем удакладняць.

(Настаўнік чытае казку”Кавалачак хлеба”)

Вось такая казка,

А зараз адкажыце на пытанні ,калі ласка.

1.Чаму людзям было цяжка жыць раней?

2.Хто ім дапамог?

3.Што рабілі людзі з зерня?

4.Чаму раззлаваліся Сонца, Вецер і Вада на людзей?

Настаўнік

Што ж, сябры. Адказвалі вы як умелі

А, што, скажыце, важнага пра хлеб вы зразумелі?

(Выказванні дзяцей)

YIII. Работа ў групах

Цяпер у групах будзем працаваць

І прыказкі пра хлеб складаць.

Вы іх уважліва чытайце.

Патрэбным словам завяршайце.

(Прыказкі запісаны на частках разрэзанага намаляванага каравая)

  • Хлеб – усяму…(галава).

  • Каб хлеб спажываць, трэба…(працаваць).

  • Хто хлеб не паважае, той слёзы…(пралівае).

  • Ёсць хлеб і вада – не…(бяда).

  • Беражы зярнятка – пабагацее…(хатка).

Настаўнік

Скажыце, калі ласка,як умееце,

Як прыказкі вы, дзеткі, разумееце.

(Адказы вучняў.)

Кажа казачнік наш Бай,

Што вы добра працавалі,

Спяклі смачны каравай.

(На дошцы з частак малюнка настаўнік складае каравай.)

IX.Работа над вершам

Настаўнік:

Любіце, дзеці,хлеб і паважайце,

А зараз верш пра хлеб старанна прачытайце.

На сняданак і ў абед

На стале заўсёды хлеб.

Хлеб – святыня,

Хлеб – багацце,

Хлеб у хаце- шчасце ў хаце!

Прашу яшчэ раз прачытаць,

Сваю любоў да хлеба перадаць.

X. Рэфлексія

Мы ўрок наш завяршаем,

А Ветрык, Сонейка і Дожджык

У поле запрашае.

(Дзеці чытаюць вершы – заклічкі.)

1.Ліся, ліся дождж вясновы.

На палі і на дубровы.

Будуць кветкі ўсе цвісці,

Стане добра хлеб расці!

2. Свяці ,сонейка, ярчэй!

Поле жытняе сагрэй.

Няхай птушкі прылятаюць,

Песні звонкія спяваюць!

3.Цёплы ветрык, прылятай!

Родны край не забывай!

Пагуляй цяпер на волі,

З каласочкамі ў полі.

Настаўнік

Гасцям мы нашым дзякуй скажам,

Што татам, мамам пра ўрок раскажам,

Што ж, усім дзякуй за ўрок,

Нас кліча адпачыць званок!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Урок: чалавек І свет Настаўнік iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка