Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада?




НазваПрывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада?
Дата канвертавання15.11.2012
Памер30.5 Kb.
ТыпВопрос
Padb1107abloga1


Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? Галоўная тэма — дзяржаўнае сьвята -- Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.


На форуме “Палітыка” парталу tut.by Gunchik выказаўся так: “Ну а што тут абмяркоўваць... Было такое сьвята — Дзень Савецкай дзяржаўнасьці. Няма дзяржавы, няма і сьвята”. pan_oficer пратэстуе: “Ну іх такія саўковыя сьвяты! Але вершык з такой нагоды я падрыхтаваў: “Ад прадзедаў з пакон вякоў Мне б засталося 100 гектараў, Каб не было бальшавікоў і іхных (пі-іп!) камісараў!” Нехта Morfey заўважае: “Гнілое і абсалютна непатрэбнае сьвята, але ж зь іншага боку — лішні вольны дзень. Хоць адзначаць трэба, але як жалобу, дзень, калі памінаюць ахвяры савецкай сыстэмы. А вольным днём лепш бы былі Дзяды”. А вось waspan сцьвярджае: “Вось кажуць — “дзякуючы рэвалюцыі Беларусь ператварылася ў незалежную дзяржаву”. Атрымалі мы гэтую незалежнасьць насуперак і выпадкова. Засталіся, зразумела, баюны, якім “чартоўскі хочацца папрацаваць”, Як жа, дзесяткі тысяч па ўсёй краіне казкі расказвалі, дысэртацыі абаранялі, грошы народныя спажывалі аграмадныя і раптам нікому іх ахінея, пісаная дзесяткамі гадоў, нафік непатрэбнай зрабілася”.


На форуме slawar гэтую тэму працягвае беларус з Латвіі slawar: “Як шкада, што ў нас у Латвіі няма такога сьвята. Да абеду паходзіш з транспарантамі, сьцягамі, а потым гарэлка ракой, і ў канцы робіш Рэвалюцыю, во як весела было. А цяпер 8 сакавіка і той адмянілі, кажуць, што неўзабаве Сейм пачне і дні народзінаў забараняць. Так што дзякуй вашаму бацьку А.Р. Усіх віншую са сьвятам. А зь якім — гэта вам выбіраць!”


Карыстальнік dsheiko ў суполцы Жывога журналу minsk_by сёньня занатаваў: “Па ўсяму Менску разьвешаны сьвяточныя сьцяжкі камплектамі: чырвоны, жоўты, белы. Пытаньне: колькі жоўтых сьцяжкоў забяруць у студэнта міліцыянты, калі два кварталы ён ужо пасьпеў скамплектаваць як белы, чырвоны, белы? Варыяцыя на тэму: які тэрмін атрымае студэнт, неактуальная. Кожнае дзіцё ведае, што за маленькі сьцяжок — 10-15 сутак, за вялікі — пару гадоў”.


Cайт хатніх сетак. Тут можна пабачыць мапу Менску, на якой пазначаны раёны, дзе працуюць хатнія кампутарныя сеткі. Таксама на галоўнай старонцы зьмешчана наступная аб’ява пра сустрэчы карыстальнікаў хатніх сетак: “Кожную суботу а 17.00 пад гадзіньнікам ля выйсьця са станцыі мэтро “Академія навук”. Піва, нефармальныя зносіны, абмеркаваньне пытаньняў будаўніцтва сетак — добры настрой гарантаваны”.


Зьявіўся Першы партал Нарачанскага краю . Тут зьмяшчаны прагноз надвор’я ў гэтых мясьцінах на заўтра, 8 лістапада: “Тэмпэратура 6-8°C, ціск 742-744мм. р.с., вецер заходні, 3-6 м/с., вільготнасць 90-95%, паxмурна, дождж”.


На сайце “Музычны дом” сьпявачкі Вольгі Плотнікавай наладжана апытаньне на тэму “Якое FM-радыё вы слухаеце”. На сёньняшні дзень прагаласавалі 1102 чалавекі, і першая пяцёрка выглядае наступным чынам: “Пилот” — 23.0%, “Русское радио” — 21.7%, “Радиус ФМ” — 10.5%, “Юнистар” — 8.5%, ня слухаю наогул — 7.2%”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconПрывітаньне! Час пазнаёміць вас з тым, чым сёньня, 10 кастрычніка, жыў беларускі Інтэрнэт

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconВітаю вас І сьпяшаюся распавесьці, чым жыў сёньня беларускі Інтэрнэт
Цікава, што скажуць пра гэта на бт? “Каровы, набытыя амэрыканскімі спэцслужбамі, кінуліся да сваіх заходніх гаспадароў?”. Prisrak...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі
Відаць, няма больш непасьлядоўных чыноўнікаў, чым беларускія; “Я чакаю, калі яны скажуць, што Саюз непатрэбны”; “Вельмі весела гучыць,...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconПрывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка
Прывітаньне” Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconКонкурс «Як я правёў лета»
На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў,...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconАбмяркоўваюць канфлікт між дзяржаўным прадпрыемствам "Белтэлеком" І беларускімі інтэрнэт-правайдэрамі. Беларускія карыстальнікі
Прывітаньне, з вамі Севярын Квяткоўскі І "Начная аблога"!На сайце "tol блогі Беларусі"

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconЧым матываваныя гэтыя зьмены І якія яны будуць мець наступствы?
Дзеля пашырэньня асартымэнту ігрыстых вінаў І шампанскага напярэдадні Калядаў І новага году беларускі ўрад дазволіў павялічыць квоту...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconІнтэрнэт-аукцыёны: ананімна й выгодна
Паслугу называюць «рэвалюцыяй у гісторыі інтэрнэт-аукцыёнаў». У беларусі папулярнасьць продажаў ў сеціве таксама расьце. Тэму інтэрнэт-аўкцыёнаў...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconІнтэрнэт-аукцыёны: ананімна й выгодна
Паслугу называюць «рэвалюцыяй у гісторыі інтэрнэт-аукцыёнаў». У беларусі папулярнасьць продажаў ў сеціве таксама расьце. Тэму інтэрнэт-аўкцыёнаў...

Прывітаньне! Чым жыў беларускі Інтэрнэт 7 лістапада? iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларускі інфармацыйны рэсурс ”News by” паведамляе, што ад сёлета 22 верасьня адзначаецца міжнародны Дзень сетак

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка