Запрашэнне да ўдзелу "лідарства ў дэмакратыі-iv"




НазваЗапрашэнне да ўдзелу "лідарства ў дэмакратыі-iv"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер58.3 Kb.
ТыпДокументы





24.01.2012 г.

запрашэнне да ўдзелу




ЛІДАРСТВА Ў ДЭМАКРАТЫІ-IV”




Ад імя фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім парламенце радыя паведаміць, што Інстытут імя Роберта Шумана (Будапешт) і Інстытут развіцця ды навучання EDUCATIO (Вільня) абвяшчаюць набор на ўдзел у чацвертай серыі курсаў “Лідарства ў дэмакратыі”. Курсы прызначаныя для маладых лідараў сярэдняга звяна беларускіх права-цэнтрысцкіх палітычных сілаў.

I. Апісанне праекту




Мэта праекту:

Падрыхтаваць групу будучых маладых кандыдатаў на выбарах у парламент і мясцовыя саветы. Першы семінар прысвечаны знешняму асяроддзю жыццядзейнасці арганізацыі (палітычнаму, эканамічнаму, ідэалагічнаму, сацыяльнаму, пытанні бяспекі і г.д.), другі – нарошчванню ведаў і навыкаў, якія прыдадуцца ўдзельнікам ў перадвыбарчай кампаніі і ў палітыцы (публічныя выступы, праца з праектамі і са СМІ, палітычны маркетынг і г.д.).

Мэтавая група:

Маладыя лідары сярэдняга звяна наступных партый: Рух за свабоду, БНФ, Малады фронт, АГП, БХД, паспяховыя кандыдаты ў парламент ад дэмсіл падчас выбараў 2008 г. і ў мясцовыя саветы 2010 г., а таксама маладыя лідары, якія актыўна ўдзельнічалі ў прэзідэнцкай кампаніі 2010 г.

Працягласць праекту:

Два семінары па пяць дзён

Месцазнаходжанне:

Ваколіцы Вільні, Літва

Працоўная мова:

Ангельская / беларуская (пераклад)

Выкладчыкі:


  • высокапастаўленыя палітыкі і эксперты

  • акадэмікі

  • прадстаўнікі партнёрскіх адукацыйных устаноў і фундацый

  • незалежныя эксперты і трэнеры

Метады навучання:

У ходзе курсаў прадстаўляецца тэарэтычная інфармацыя і практычныя навыкі, неабходныя лідару. Навучанне адбываецца ў форме:

  • лекцый – перадача ведаў, інфармацыі, карысных падказак, абмен досведам і стварэнне глебы для дыскусіі

  • практычных заняткаў – абмен ідэямі і абмеркаванне розных пытанняў

  • трэнінгі на асабістае развіццё (гл. ніжэй)

  • вусных выступаў у выкананні ўдзельнікаў;

  • кожнага лектара, лекцыю, увесь курс і ўсю серыю курсаў ўдзельнікі пазней пісьмова ацэньваюць. На падставе гэтай ацэнкі праграма і ўмовы правядзення курсаў у далейшым удасканальваюцца.

  • пры планаванні праграм ўлічваюцца пажаданні і патрэбы ўдзельнікаў. Усе ідэі і асаблівыя патрэбы павінны адлюстроўвацца ў заяўцы або падчас мазгавога штурму напрыканцы кожнага курсу.





Сертыфікат:



Па паспяховым сканчэнні ўсёй серыі кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб удзеле ў курсах.
II. Структура курсаў




Даты:

Два курсы па пяць дзён :


1. Нарошчванне знешняга патэнцыялу (15-19.05.2012 г.)


2. Нарошчванне ўнутранага патэнцыялу (19-23.06.2012 г.)


Заўвага: заезды 14.05 і 18.06, ад’езды 19.05 і 23.06.




Для забеспячэння эфектыўнай каманднай працы і дасягнення мэтаў навучання неабходны абавязковы ўдзел у абодвух курсах. Удзельнікі павінны падаць ліст ад кіраўніцтва партыі з гарантыяй поўнага ўдзелу ў абодвух семінарах.


1. Нарошчванне знешняга патэнцыялу


  • Праграма партыі: як яе распрацоўваць?

  • Праца ў парламенце: важныя асаблівасці;

  • Каштоўнасці ў палітыцы;

  • Эканамічныя пытанні і палітычная праграма;

  • Сацыяльныя пытанні і палітычная праграма;

  • Сістэма бяспекі ў свеце і НАТО;

  • Еўразвяз і прыярытэты знешняй палітыкі.




2. Нарошчванне ўнутранага патэнцыялу


  • Агітацыя і кампаніі;

  • Палітычны маркетынг;

  • Праца са СМІ;

  • Праца над праектамі;

  • Дэбаты;

  • Пошук сродкаў;

  • Інфармацыйныя рэсурсы арганізацыі і як з імі працаваць;

  • Узмацненне рэгіянальных структур палітычнай арганізацыі




Трэнінгі і асабістае развіццё

(курсы 1-2)

  • навыкі прэзентацыі (1)

  • трэнінг па пратаколе (1)

  • навыкі перамоваў (2)

  • упэўненая і пераканаўчая камунікацыя (2)
III. Умовы ўдзелу




Асноўныя ўмовы:

  • Год нараджэння – 1977-1991

  • Дыплом вышэйшай адукацыі або як мінімум – скончаныя 2 курсы ў ВНУ да пачатку першага семінара.

Працэс падачы заяўкі:

Калі ласка, перашліце на адрас LiD@educatio.lt наступныя дакументы:


Па электроннай пошце:

  • Запоўненую форму заяўкі з актуальным фотаздымкам

  • Жыццяпіс (CV)


У дадатку да ліста:

  • Адсканаваны дыплом аб заканчэнні універсітэта / каледжа (з перакладам на ангельскую мову!) або даведку ў пацверджанне таго, што на момант пачатку курсаў заяўшчык залічаны на 5-ы (як мінімум) семестр навучання (калі выкананне гэтага патрабавання немагчымае, у заяўцы трэба патлумачыць прычыну – напрыклад “выключаны з універсітэта па палітычных матывах”);

  • Рэкамендацыя ад дэлегуючай партыі (не маладзёвай арганізацыі!) або грамадскай арганізацыі, раздрукаваная на фірмавым бланку за подпісам партыйнай службовай асобы, такой як генеральны сакратар, сябра Управы або міжнародны сакратар.

  • Ліст ад лідара партыі з гарантыяй таго, што ў выпадку адбору на курсы прэтэндэнт прыме ўдзел цалкам ва ўсёй праграме АБОДВУХ семінараў.


Заяўкі, пададзеныя пазней за вызначаны тэрмін, разгляду не падлягаюць.


Калі ласка, заяўку і жыццяпіс (CV) дасылайце двума асобнымі файламі, прымацаванымі да эл.ліста.


Заклікаем актыўна падаваць заяўкі жанчын/дзяўчат, каб забяспечыць прынцып роўнасці палоў. Пры ўмове роўнай матывацыі кандыдатаў прыярытэт будзе аддавацца прадстаўнічкам жаночага полу.


Заўвага: адабраныя кандыдаты павінны на першы семінар прывезці арыгіналы ўсіх неабходных дакументаў з подпісамі.


Заяўкі прымаюцца да:



26 сакавіка (панядзелак) 2012 г. (дата атрымання заяўкі Інстытутам EDUCATIO)

Умовы ўдзелу:

  • Актыўны і поўны ўдзел у абодвух семінарах.


Кожны ўдзельнік павінен удзельнічаць цалкам ва ўсёй праграме абодвух семінараў.



IV. Кантакты




Суарганізатар:

EDUCATIO: Institute for Development and Training

Žalesos k., Vilnius raj.

LT-15143

Tel: +370 68200028

E-mail: educatio@educatio.lt


Асоба для кантактаў:

Інга Аўгунене (Inga Augūnienė), тэл. +37068200027
V. Фінансавыя працэдуры



Дарожныя выдаткі, расходы па арганізацыі курсаў, лекцый, трэнінгаў, пражывання (у 2-мясцовых нумарах) і харчавання бяруць на сябе арганізатары.




Калі ласка, звяртайцеся да нас па любую неабходную інфармацыю аб маючых адбыцца курсах.


 LT-15143 Vilnius raj., Žalesos k.,  +370 68200028

 educatio@educatio.lt  www.educatio.lt

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі!
Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
Смі І сацыяльных медыя, актывістаў І pr-каардынатараў некамерцыйных арганізацый І грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі,...

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconПравілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2012"
Абавязковай умовай для ўдзелу ў лагеры з'яўляецца жаданне патэнцыйнага ўдзельніка сумяшчаць працу з адпачынкам

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне для часовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Запрашэнне да ўдзелу \"лідарства ў дэмакратыі-iv\" iconЗапрашэнне для часовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка