Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў




НазваАктыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў
Дата канвертавання15.11.2012
Памер34.02 Kb.
ТыпДокументы
Начная аблога 31 жніўня


Наведнікі форумаў партал tut.by

актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай ніве”, у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна, затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.


Фатограф адзначае: “Адзінае выйсьце – гэта бацькі, якія маюць уплываць на выхаваньне дзяцей па-за школай. Але з гэтым у нас яшчэ горш, бо нікому гэта не патрэбна...”


Яму пярэчыць Aleh_K: “Чаму нiкому? Мне патрэбна. Маім сябрам патрэбна. Вам, спадзяюся, таксама. Вучыць сваіх дзетак будзем, вось толькі замала гэтага”.


А вось meeshootkin у чаканьні: “Калі ўжо ў праграму ўвойдуць прамовы Лукашэнкі? Чакаю зь нецярплівасьцю!»


Сайт Народныя навіны з усіх куткоў сёньня паведамляе, што каля гарадзкога пасёлку Парычы ў Сьветлагорскім раёне знойдзены рэшткі карабля, які за сваю гісторыю належаў дзьвюм дзяржавам, меў тры назвы і двойчы быў затоплены. Гэта – адзін з двух першых у Беларусі браніраваных рачных караблёў, пабудаваных у Данцыгу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны карабель быў сур'ёзна пашкоджаны ў баі і падарваны, а ініцыятарамі падыманьня яго рэшткаў стала грамадзкае аб'яднаньне “Таварыства вэтэранаў выведкі вайскова-марскога флёту”, якое дзейнічае ў Кіеве. У падыманьні, якое адбылося 26 жніўня, удзельнічалі чальцы шклоўскага клюбу “Пошук”.


Глеб Лабадзенка надрукаваў у газэце “Комсомольская правда в Белоруссии” артыкул, дзе разам з суразмоўнікамі сьцьвярджае, быццам на характар і мэнталітэт беларусаў паўплывала бульба і нястача ў арганізьме ёду.


Артыкул выклікаў незвычайную дыскусію на форуме газэты “Комсомольская правда в Белоруссии”. Да пракладу, Nika напісала: “Выдатны, сьмешны артыкул. Аўтар – прыкаліст. Уменьне пажартаваць зь сябе – прыкмета розуму. Зьдзівілася, што некаторыя адрэагавалі балюча”.


Рэакцыя ўдзельніка дыскусіі на імя Паліцай: “Балоты якраз даюць чыстае паветра. Ніякі ёд з гэтым не параўнаецца. А крэтыны ў краіне ад алькаголікаў”.


Тутэйшы: “Хопіць самім сябе аб... і пагаджацца з усялякімі ідыётамі! Насамрэч крэтынамі зробімся. Нармальныя мы людзі. З гісторыяй, культурай і звычаямі... Па ідэі, у суд за такое трызьненьне і распальваньне расавай нянавісьці да беларусаў як адсталай нацыі цягнуць газэту з аўтарам трэба”.


У сеціве зьявілася пародыя на ідэалягічна вывераны “Жывы журнал” ЖЖ lujournal. Створаны ён, як там патлумачана, “з рознымі мэтамі: як патрыятычны дзёньнік, для пошуку прыхаваных апазыцыянэраў, для ананімных даносаў і іншых рэчаў” і зьяўляецца гэткім адказам на спробы ўладаў апанаваць інтэрнэт. Праца гэтага сайту надзвычай забюракратызаваная. Напрыклад, калі вы захочаце напісаць данос, адразу зьяўляецца аконца з такім тэкстам: “Прабачце, але ў цяперашні час прыём паведамленьняў ад насельніцтва часова прыпынены. Паспрабуйце скарыстацца тэлефонам даверу КДБ”. А калі вы паспрабуеце стварыць дзёньнік, вам паведамяць: “Прабачце, але цяпер у аддзеле рэгістрацыі карыстальнікаў lujournal перазьменка. Паспрабуйце пазьней”.


На сайце <a href="http://www. bdg.by"<b>“Белорусская деловая газета”b>a> пачаў працаваць новы рэсурс – “Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь?”. У гэтым своеасаблівым даведніку прадстаўлены вядомыя людзі з галінаў палітыкі, бізнэсу, мэдыяў, навукі, культуры, шоў-бізнэсу. Таксама там зьмешчаны рэйтынгі найбольш папулярных пэрсонаў і прадпрыемстваў краіны. Гэтыя рэйтынгі фармуюцца аўтаматычна штодня цягам месяца паводле колькасьці згадваньняў удзельнікаў каталёгу ў СМІ.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Яму пярэчыць Aleh K: “Чаму нiкому? Мне патрэбна. Маiм сябрам патрэбна. Вам, спадзяюся, таксама. Вучыць сваiх дзетак будзем, вось...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconБеларуская сецявая прастора працягвае актыўна абмяркоўваць сустрэчу музыкантаў Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Кульлінковіча І Алега Хаменкі з
Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Кульлінковіча І алега Хаменкі з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconПершая публікацыя была ў "Нашай Ніве" у 2000 годзе. Актыўна друкаецца ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, прычым выступае ня толькі з вершамі, але І з
Нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску. Студэнтка 5 курса Белдзяржунівэрсітэту, вывучае беларускую філялёгію

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў icon"Мой Аляксей" на Нашай Ніве
Мой Аляксей гэта фільм-інтэрвію Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка,...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconНашай Нівы" актывізавала дыскусіі вакол "
Хтосьці ўяўляе газэту як культурніцкі праект: што на пачатку ХХ стагодзьдзя, што І цяпер – праз сто гадоў. “Якой бы вы хацелі бачыць...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconКожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І
Сямёнавіча — празаіка, паэта, драматурга гісторыка, незвычайнага чалавека, унікальнай асобы. "Роўнага яму няма І наўрад ці ўжо будзе,...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconПазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў
Напэўна, вы ведаеце аб тым, што 2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі, з, на якой мы з вамі...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconКалі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні...

Актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай ніве\", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў iconРанішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня
Спадарыня: "У панядзелак І чацьвер зусім не ходзіць аўтобус сюды. Як трэба чалавеку дабрацца, тэлефануем, а яны нам адказваюць, што...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка