Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294




НазваГ. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294
старонка1/6
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6




















г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294.






РВУ “Літаратура і Мастацтва”

Прапануе кнігі


2011


Таямнічая планетаpereple_oluicht.jpgmazgo.jpg

Аўтар У.Мазго – 2008 г.,

ISBN 978-985-6720-46-1

Цана 17 194 руб.

Паэзія У.Мазго, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі імя Васіля Віткі, асветлена пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы, да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. У новай кнізе “Таямнічая планета” дзеці пазнаёмяцца з вершамі, загадкамі і казкамі гэтага паэта, якія напісаны ў апошнія гады. Лірычныя героі і вобразы гэтых твораў выпісаны з майстэрствам, непасрэднасцю, даверлівасцю і эмацыянальным захапленнем.

Кніга адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.


Вожыкі ў футбол гуляюцьoblojka_benzjruk.jpgvojiki.jpg

Аўтар Мушынская Т.М. – 2008 г.,

ISBN 978-985-6720-43-0

Цана 13 076 руб.

Новы зборнік “Вожыкі ў футбол гуляюць” будзе цікавы малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, выхавацелям і метадыстам дзіцячых садкоў, а таксама бацькам для чытання з дзецьмі.

Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.


Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстынызнички обложка.jpgkoronadnevira.jpg

Аўтар Рублеўская Л.І. — 2008г.,

ISBN 978-985-6720-36-2

Цана 10 926 руб.

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і іх лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, увайшлі сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Упэўнены, казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.


Нябесная рэчка

Аўтар Гроздана Олуіч — 2009 г.,

ISBN 978-985-6720-63-8

Цана 14 658 руб.

Гроздана Олуіч – сербская пісьменніца шырокага творчага дыяпазону. Найбольшую вядомасць яна атрымала як аўтар казак і апавяданняў для дзяцей.

Кніга “Нябесная рэчка” складаецца з выбраных казак пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.

Пераклаў на беларускую мову вядомы знаўца заходнеславянскай культуры, прафесар І.Чарота.


Свята для сэрца

Аўтар Бензярук А.Р. – 2009 г.,

ISBN 978-985-6720-68-3

Цана 19 729 руб.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Ад першабытных пачаткаў да сённяшніх дзён аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзях, што праславілі наш край.

Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.


Знічкі Айчыны

Аўтары У.А. Ліхадзедаў, А.М. Карлюкевіч

ISBN 978-985-6720-34-8

Цана 40 084 руб.

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Але характэрнай рысай дадзенага выдання, у адрозненне ад падобных, што пабачылі свет у апошнія гады ў айчынных выдавецтвах, з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў з добрым веданнем гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, цікава і захапляюча расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны з названымі паселішчамі роднага краю.


Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыіavrutin.jpgnemcevichi-pereplet.jpg

Аўтар Гладышчук А.А. — 2009 г.,

ISBN 978-985-6720-55-3

Цана 35 587 руб.

Кніга “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі” складаецца з дванаццаці разнастайных па змесце раздзелаў, якія здолелі аб’яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з’яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Кніга, несумненна, зацікавіць усіх аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры як нашай, так і замежных краін. Яна будзе цудоўным жаданым падарункам кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.


Горад у нябёсахляшук.jpgoblojka_kazloy.jpg

Аўтар Казлоў А.С. – 2009 г.,

ISBN 978-985-6720-51-5

Цана 11 665 руб.

Кніга Анатоля Казлова “Горад у нябёсах” — другая ў серыі “Лімаўскі фальварак”. У цэнтры ўвагі аўтара — моладзь са сваімі праблемамі: пошукамі, часам цяжкімі і пакутлівымі, свайго месца ў жыцці. Аповесці і апавяданні празаіка створаны на сённяшнім няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма аўтара.


Палеская элегія100asob.jpg

Аўтар М.Купрэеў. 2007 г.,

Кошт 12 732 руб.

Кніга прозы Міколы Купрэева “Палеская элегія” — першая з серыі “Лімаўскі фальварак”. “Палеская элегія” аб’ядноўвае пяць аповесцей. Гэта своеасаблівая мастацкая аўтабіяграфія пісьменніка.

Мікола Купрэеў, які воляй лёсу амаль ўсё жыцце адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў сваеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы яго герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самаго аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі “светлае імгненне”, але і бяспрыкладную любоў да роднага краю.


Свет вечерний

Автор Аврутин А.Ю. — 2008 г.,

ISBN 978-985-6720-39-3

Цена 12 659 руб.

В сборник вошли избранные произведения последних лет. И хотя ни под одним из них не стоит конкретная дата, их мыслеобразующие нити, как связующие звенья, говорят о том, что при рождении каждого образа автора влекло желание ощутить волны времени. И даже в вечернем свете эти порывы не могут скрыть перевоплащения миражей бытия в духовный мир героя.


Літаратурная Берасцейшчына

Аўтары В.Я. Ляшук,

Г.Н. Снітко — 2008 г.,

ISBN 978-985-6720-29-4

Цана 17 467 руб.

У кнізе выяўлены і раскрыты літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага беларускага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай, з усёй Беларуссю (распавядаецца пра рускіх пісьменнікаў першай і другой паловы 19 і 20 ст., украінскамоўных, польскамоўных, беларускамоўных пісьменнікаў, даецца агульная характарыстыкаразвіцця літаратуры другой паловы 20 стагоддзя).

Кніга будзе карысна краязнаўцам, студэнтам і выкладчыкам навучальных устаноў, навукоўцам, настаўнікам, запатрабавана таксама арганізатарамі турызму, бібліятэкарамі, вучнямі старэйшых класаў.


Сто асоб беларускай гісторыі

Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,

Цана 17 863 руб.

Пад адной вокладкай сабраны нарысы, эсэ, артыкулы пра 100 персанажаў гісторыі Айчыны, пачынаючы ад Рагвалода, Тура, Рагнеды, Усяслава Чарадзея і заканчваючы героямі Вялікай Айчыннай вайны, знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва бліжэйшых да сённяшняга дня дзесяцігоддзяў. Актрысы Галіна Макарава, Стэфанія Станюта, пісьменнікі Іван Мележ, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Яўгенія Янішчыц, майстры мастацтва Міхаіл Пташук, Мікола Селяшчук, гісторыкі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікола Ермаловіч – пра іх і многіх іншых нашых суайчыннікаў расказваецца ў кнізе Анатоля Мяснікова “Сто асоб беларускай гісторыі”.


З росных сцяжын100_asob_sport.jpgrosnyj.jpg

Укладальнік Мінзер М. Н. — 2009 г.,

Цана 23 543 руб.

Кнігі падобнага кшталту выходзілі ў Беларусі больш трыццаці гадоў таму. Гэта зборнікі: «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963 г.), «Пра час і пра сябе» (1965 г.), «Вытокі песні» (1973г.). За апошнія гады атрад літаратараў значна павялічыўся. Час паказаў, што падобныя кнігі з’яўляюцца неацэнным сродкам для найглыбейшага пазнання эстэтычнай сутнасці скарбаў нацыянальнай літаратуры ўвогуле і канкрэтных твораў у прыватнасці. Кніга прызначаецца найперш для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры.


Память в сердце стучитzalatoe ghita.jpgpereplet_pamjc_serdca.jpg

Составитель: А.Г. Зельский —

2009 г.,

ISBN 978-985-6720-70-6

Цена 16 867 руб.

В книгу включены имена белорусов и уроженцев Беларуси, которые до войны служили в структурах органов государственной безопасности БССР и СССР, сотрудников госбезопасности, кто воевал и погиб на белорусской земле во время Великой Отечественной войны, биографии сотрудников госбезопасности, погибших в борьбе с антисоветским вооруженным подпольем, а также военнослужащих органов и войск КГБ СССР, погибших в ходе боевых действий в Афганистане.


volkovich_pereplet.jpg


Береза черная, береза белая…

Автор Александр Волкович —

2009 г.,

ISBN 978-985-6720-67-6

Цена 26 255 руб.

Книгу прозы Александра Волковича «Береза черная, береза белая» составили повести, рассказы и очерки, написанные в последние годы. Название всей книги дала автобиографическая повесть, в основу которой легли образы березы белой — кариатиды, удерживающей угрозу войны, и березы черной — жертвы атомных взрывов. Герои других рассказов и повестей автора — простые люди, но это люди долга, справедливости, чести и добра, которые, попав в ситуацию выбора, не теряют своего человеческого достоинства. Язык произведений очень образный, с множеством фразеологизмов и диалектных белорусских слов. Книга предназначена для широкого круга читателей.


Сто асоб беларускага спорту

Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,

Цана 24 260 руб.

Калі вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, даражыце і шануеце імёны яе слынных сыноў, – пазнаёмцеся з гэтай кнігай. З яе старонак перад вамі паўстануць неардынарныя асобы, Атлеты з вялікай літары – людзі, якія і ў недалёкім мінулым, і зараз славілі і славяць Беларусь на самай высокай і пашанатоўнай арэне – спартыўнай, алімпійскай. “Сто асоб беларускага спорту” – унікальнае выданне. Правёўшы дзесяткі сустрэч і гутарак са сваімі будучымі героямі, паназіраўшы за імі падчас із трыумфальных выступленняў на арэнах многіх краін Еўропы і свету, аўтар прапануе чытачу біяграфічныя партрэты, заснаваныя на эпізодах і фактах з іх такога напружанага, багатага на падзеі і часта на непрадбачныя выпадкі жыцця. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 icon220033, Мінск, вул. Серафімовіча, 13-16г тэл. 214-73-40, тэл./факс 214-73-15
Тринадцатикилометровую долину защищают с севера несколько горных гряд. Летом воздух прогревается до 27-40 градусов. В июне вода прогревается...

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Абарона адбудзецца 14 лістапада 2003 г у 14. 00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый д 02. 01. 12 у Беларускім дзяржаўным універсітэце...

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconМінск, 220123, вул. В. Харужай, 22, пакой 1703 e-mail: Tel: 217-77-73, 217-77-74. Fax: 217-77-82
Фармулеўка мэты І задач павінна быць ідэнтычна фармулеўкам у раздзелах Заяўкі “Мэта праекта” І “Задачы праекта”

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconПерелік автобусних маршрутів (рейсів) загального користування
Мануїльського (зупинка: вул. Мануїльського) – вул. Політкаторжан (зупинка: На вимогу) – вул. Київська – вул. Самарська (зупинка:...

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconІндывідуальны прадпрымальнік Кушнер Аляксандр Уладзіміравіч
Беларусь, 231103, Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9 Тэл

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconФорма №1 Додаток до рішення ХХІ сесії Балаклійської міської ради
Об’єкт: «Капітальний ремонт мереж зовнішнього освітлення вулиць м. Балаклія за адресами: вул. 40 років Перемоги, вул. Жовтнева, вул....

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 iconУкраїна харківська область балаклійська міська рада
Перемоги, вул. Жовтнева, вул. Леніна, вул. Перемоги, вул. Кірова, вул. Новоселівка

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 icon223610, Мінская вобласць, г. Слуцк, вул. Тутарынава, 14
Ад Аддзел продажу па рб, тэл. (+3751795) 30506; 30502; 45121; 40736; 30501; 30504; факс: 46803; 45121

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 icon223610, Мінская вобласць, г. Слуцк, вул. Тутарынава, 14
Ад Аддзел продажу па рб, тэл. (+3751795) 30506; 30502; 45121; 40736; 30501; 30504; факс: 46803; 45121

Г. Мінск, вул. Захарава, 19, пакой 17. Тэл.: 2847965, 2881294 icon10 красавіка 2011 года на адрас: 224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, кафедра рускай І беларускай моў з методыкай выкладання Тэл.: 21-64-37
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка