Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю




НазваНачныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер35.92 Kb.
ТыпДокументы
Karn0426noch


Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі і тэлефоннай сувязьзю


На ўліку ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі знаходзіцца амаль паўтары тысячы злачынцаў, якія падазраюцца ці маюць непасрэднае дачыненьне да незаконнай дзейнасьці ў сфэры высокіх тэхналёгіяў.


Ігар Карней, Менск


Болей за іншых рызыкуюць наведвальнікі парнаграфічных сайтаў


Летась тэлефонныя піраты з дапамогай хакерскай праграмы інтэрнэт-дазвону абрабавалі жыхара Берасьця на 2,5 мільёны рублёў.


Праграміст Юры Сідун кажа: болей за іншых карыстальнікаў інтэрнэту рызыкуюць тыя, хто наведвае парнаграфічныя сайты. Часам на такіх старонках прапануюць спампаваць і ўсталяваць дадатковую кампутарную праграму, якая нібыта падвышае хуткасьць сувязі ў інтэрнэце. На самой справе такая праграма перарывае інтэрнэт злучэньне зь мясцовым правайдэрам і падключае да сэрвэру ў іншай краіне. Пасьля гэтага, карыстальнік пачынае плаліць паводле коштаў міжнароднай тэлефоннай сувязі.


"Калі чалавек хадзіў па "нехарошых" сайтах і скачаў выпадкова які-небудзь вірус ці шкодную праграму, то гэта праграма потым сама дазвоньваецца на гэты "нехарошы сайт" (звычайна гэта сэкс па тэлефоне ці штосьці аналягічнае). А знаходзіцца гэта звычайна на нейкіх выспах. Паколькі мадэм пастаянна падключаны на тэлефонную лінію, то недасьведчаны карыстальнік можа нават і не заўважыць, што такое адбылося. Але ў прынцыпе, калі чалавек ня ходзіць па сайтах для дарослых, верагоднасьць "падчапіць" такую рэч амаль нулявая. Ну, хіба што, калі ў яго няма антывіруснай праграмы, то яму ў спаме прыйдзе які-небудзь вірус, які будзе злучаць з той выспай".


2007 год: актыўнасьць вірусаў для мабільных тэлефонаў узрасьце


Паводле прагнозаў спэцыялістаў у сфэры кампутарнай бясьпекі, у 2007 годзе актыўней пачнуць распаўсюджвацца вірусы і шкодныя праграмы, створаныя менавіта пад мабільныя тэлефоны.


Праз свой тэлефон вы выйшлі ў інтэрнэт. Вы атрымліваеце паведамленьне з прапановай спампаваць адмысловую праграму і "пашырыць магчымасьці тэлефона".


Вірус пачынае адсылаць СМС-паведамленьні на платныя нумары. Вірус таксама можа пераслаць ўсю інфармацыю карыстальніка на пэўны нумар. Злаўмысьнікі выкарыстаюць гэтыя дадзеныя для таго, каб зьняць грошы з рахунку вашага мабільнага тэлефона.


Такія вірусы пагражаюць ня толькі сучасным смартфонам (гэта спалучэньне тэлефона і кампутара), але й простым мадэлям, якія падтрымліваюць плятформу Java.


Узламаць абарону тэлефона каштуе дзесяць даляраў


Іншыя від махлярства. У Эўропе некаторыя апэратары прадаюць мабільныя тэлефоны па заніжаных коштах. Робіцца гэта ў рэклямных мэтах. На гэтыя апараты ставіцца адмысловая абарона, якая не дазваляе карыстацца трубкамі ў сетках іншых апэратараў, альбо ў іншых краінах.


Узламаць такую абарону каштуе ў Беларусі прыблізна 10 даляраў.


Новы від значынстваў – аб'яднаньне сім-картаў


Юры Сідун кажа, што цяпер пашыраецца новая не зусім законная паслуга.


“Людзі на адну сім-карту зьмяшчаюць двух апэратараў. Гэта ня толькі магчыма, але і досыць распаўсюджаная рэч. Кожны на ўласны страх і рызыку, калі лічыць, што такое варта рабіць. Але нехта робіць і ў яго гэта сапраўды працуе”.


Беларусізацыя мабільных тэлефонаў – таксама злачынстыва?


Мабільныя тэлефоны ня маюць беларускамоўнай вэрсіі. Людзі, якія спрабуюць беларусізаваць мабільны тэлефон таксама парушаюць закон.


Віталь падлучае тэлефон да кампутара, пры дапамозе праграмаў капіюе і расшыфроўвае праграмнае начыньне. Перакладае яго на беларускую мову і запампоўвае назад.


“Адкрыта гэтым займацца, ня вельмі бясьпечна. Ніхто, акрамя сваіх вытворцаў, ня мае правоў зьмяняць праграмнае забесьпячэньня сотавых тэлефонаў.


Начальнік Управы раскрыцьця злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгіяў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Ігар Чарненка паведаміў журналістам, што летась у Беларусі зьдзейсьнена амаль 900 злачынстваў з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі. За тры месяцы 2007-га году такіх злачынстваў ужо 257.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconУ сьвеце становіцца ўсё менш месцаў, дзе дазволена размаўляць па мабільным тэлефоне. Нядаўна забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі на спаборніцтвах па
Катэгарычна забаронена карыстацца мабільнай сувязьзю ў самалётах пераважанай большасьці авіякампаніяў. А дзе ў Беларусі не дазваляюць...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconМаладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі
Нашыя начныя досьледы: спэцыялісты якіх прафэсіяў запатрабаваныя ў Беларусі сёньня? Якія будуць запатрабаваныя праз 5 гадоў. Тэму...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconНачныя досьледы: Ці судзяць за выкарыстаньне пірацкіх праграмаў у Беларусі?
Паводле аналітыкаў юрыдычнай фірмы “Апіцэс Юрэс”, да 90% кампутарных праграм, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, зьяўляюцца кантрафактнымі....

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconСёньня ў віцебскай калёніі адбываецца спатканьне Аляксандра Казуліна з жонкай І дочкамі. Цягам трох дзён ім забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Гэта не
Гэта не адзіны выпадак, калі ў Беларусі нельга карыстацца мабільнай сувязьзю, аднак ён з тых, што выконваецца найбольш жорстка. Забароны...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconШэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Пра злоўжываньні бюджэтам саюзнай дзяржавы Сяргей Сьпашын паведаміў падчас свайго візыту ў Менск. Але спадар Сьцяпашын быў нешматслоўным...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconПалітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, страшыня камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю й прыватызацыі Васіль Хрол рызыкуе атрымаць...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconБеларусь саступіла патрабаваньням Масквы І скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Сёньня, пасьля тэлефоннай размовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам І
Аляксандрам Лукашэнкам І уладзімерам Пуціным, адбылося тэрміновае паседжаньне Прэзыдыюму Саўміну Беларусі, на якім было ўхваленае...

Начныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю iconУ беларусі адрозна ад суседняй Расеі пакуль не было выпадкаў, калі школьнікі пад час заняткаў здымалі на відэа з дапамогай мабільніка нестандартныя сытуацыі на
Але бывалі выпадкі, калі падлеткі нападпітку рабілі відэазапіс бойкі з мінакамі, як яны псуюць гарадзкую маёмасьць. Менскім сьледчым...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка