Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва

НазваПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Дата канвертавання15.11.2012
Памер18.76 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0926abloha1

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва.

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut.by дзесяцігадовай дзяўчынцы прысьвечаны не адзін, а некалькі форумаў. Вось некаторыя з водгукаў:

“Дзяўчынка мусіць вярнуцца ў Беларусь. І беларускія ўлады мусяць пайсьці насустрач сытуацыі, і дазволіць сям’і Джуста ўдачарыць дзіцёнка. І паскорыць агульнае вырашэньне падобных пытаньняў”.

“Калі вы пішаце, што ўлады мусяць пайсьці насустрач сытуацыі, навошта пішаце, што дзяўчынка мусіць вяртацца ў Беларусь? Навошта дзяўчынцы лішні стрэс? Толькі не пішыце, што дзеля выкананьня законнасьці”.

А вось дыскусія ў блогу Андорак :

“Для мяне момант прававога боку гучыць забаўна. (асабліва ў сьвятле новай ініцыятывы дзяржавы -- права пазбаўляць бацькоўскі правоў без суду). Дзесяткі тысяч замежных сямей стаяць на чарзе, каб усынавіць беларускіх дзетак. А на год даюць дазвол на некалькіх”.

“Папросту інцыдэнт зь Вікай можа стаць зачэпкай для беларускіх уладаў, каб увогуле забараніць замежнікам усынаўляць беларускіх дзетак”.

“Няхай дзіцёнак будзе там, дзе яму добра, дзе яму шчасьліва :)”

На сайце “народных навінаў з усіх куткоў” ”Бюлетэнь Он-лайн” зьявілася інфармацыя пра тое, што салігорскае прадпрыемства “Беларуськалій” пазбаўляецца ад сацыяльна значных аб’ектаў. Аўтар навіны Дзяніс Талпенка піша, што сьледам за Палацам культуры і дзіцячымі садкамі чарга дайшла да паліклінікі. Пераход з-пад апекі “Белкалія” ў гарадзкі бюджэт азначае зьмяншэньне заробку і фінансаваньня. “Людзям, якія працуюць у паліклініцы, пагражаюць шматлікія скарачэньні, а ў выпадку захаваньня свайго працоўнага месца магчымая згуба ў заробку, – піша Дзяніс Талпенка, і цытуе пытаньне жыхароў Салігорску пытаньне: “А ці наважыцца хто-небудзь на пратэст?”

На сайце “Глобус Беларусі” можна паўдзельнічаць у конкурсе “Дзе гэта?” Сайт прысьвечаны архітэктурным ды іншым прыкметнасьцям Беларусі. Для аматараў архітэктуры прапануецца паводле фота-фрагмэнта пэўнай архітэктурнай прыкметнасьці вызначыць дзе канкрэтна месьціцца помнік. Дзеля арыенціру прапануецца 20 варыянтаў адказу. Таксама на сайце паведамляецца дзе можна набыць кампакт-дыск з фотаздымкамі і апісаньнямі архітэктурных помнікаў Беларусі.

Беларускае сеціва аглядае Севярын Квяткоўскі. Сустрэнемся зноў у другой палове гадзіны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць намер ўраду ажыццявіць праграму вяртаньня ў Беларусь колішніх суайчыньнікаў. Для былых суайчыньнікаў...

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера...

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларускі інфармацыйны рэсурс ”News by” паведамляе, што ад сёлета 22 верасьня адзначаецца міжнародны Дзень сетак

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі, разам блукаем у беларускім сеціве

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларусь-тв”. На старонцы можна паглядзець анонсы І назвы матэрыялаў, якія ідуць у дадзены момант. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы...

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка