Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у




НазваГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Дата канвертавання15.11.2012
Памер20.67 Kb.
ТыпДокументы
Прывітанне, Лён!


Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана, на рацэ Шчара. У 2002 годзе мой горад адзначыў свой 750-гадовы юбілей. Сёння Слонім – адзін з найбольш развітых прамысловых гарадоў Гродзенскай вобласці.

Я – беларусачка, што нарадзілася ў нямецкім горадзе Дрэздэне, але жыву ў Рэспубліцы Беларусь. Тата з мамай у гонар продкаў далі мне прыгожае і старажытнае імя Славяна. Кажуць, што гэта былі добрыя і гасцінныя людзі з русымі валасамі і блакітнымі вачыма. З даўніх часоў беларусы носяць белую льняную вопратку, ткуць ільняныя ручнікі.

Цябе, Лён, яны вельмі паважалі і заўсёды вырошчвалі на сваіх палях. Яны ласкава называлі цябе Лянок. На Беларусі цябе любяць і паважаюць і сёння, у эпоху камп’ютэраў.Ты, Лянок, вельмі падобны да нас, беларусаў: мы, як і ты, любім ласкавае сонейка і цёплы дожджык, свае лясы і палі, радуемся жыццю. Мы цярплівыя і спагадлівыя людзі, што жывуць і працуюць на карысць свайму народу і Радзіме.

Я прачытала многа казак Ганса Хрысціяна Андэрсэна, але казка “Лён” мне найбольш спадабалася сваёй мудрасцю. Прачытаўшы яе, я зразумела, чым былі маленькія нябачныя стварэнні, якія засталіся пасля таго, як спалілі паперу, зробленую з цябе.Гэта – часцінкі людской памяці. Я думаю, што людзі памятаюць, якія зручныя кашулькі насілі з цябе. Ніхто ніколі не сказаў дрэннага слова пра цябе. Усе ўспаміны аб табе, Лянок, добрыя. светлыя, чыстыя, як і ты сам. А што можа быць даражэй за добрую памяць і ўдзячнасць?!

Мастакі пакідаюць пасля сябе карціны, якімі захапляемся мы і сёння. Многія з іх напісаны на льняных палотнах. Кампазітары і паэты мінуўшчыны запісвалі свае творы на паперы, зробленай з цябе, Лянок. Сёння мы ўдзячны табе за тое, што ты збярог для нас шэдэўры мастацтва, літаратуры, музыкі, навукі.

Цябе памятаюць, паважаюць і любяць ва ўсім свеце, асабліва ў нас, на Беларусі. Ты, Лянок, расцеш на палях маёй Радзімы. Яе дабрабыт залежыць і ад цябе.

Сёння ў многіх краінах свету людзі носяць вопратку з беларускага льну. Яна вельмі прыгожая і якасная. А як прыемна прымаць гасцей за сталом, пакрытым бялюткім льняным абрусам! Табе, пэўна, радасна бачыць лялек, што зроблены з цябе. У сучаснай прамысловасці табе таксама знайшлося прымяненне.

Твае блакітныя вочкі, Лянок, глядзяць на нас з Герба Рэспублікі Беларусь. І мы, беларусы, з удзячнасцю і гонарам устаём, гледзячы на цябе, калі гучыць Гімн нашай працавітай і вольнай Беларусі. З тваёй выявай нашы спартсмены перамагаюць на Алімпійскіх гульнях, дыпламаты і Прэзідэнт вядуць перамовы на міжнародных сустрэчах. Мы цябе, Лянок, любім і паважаем. Кожны маленькі беларус з дзяцінства памятае беларускую народную песеньку:


Эх, сэрца, лянок!

Мая радасць ты, лянок!

Усё й бялюсенькі кужалёк.


Дзякуй табе, Лянок, за тое, што ты быў, ёсць і заўсёды будзеш для майго народа і мяне добрымі ўспамінамі, надзеяй на лепшую будучыню.

Расці і кветней нам на радасць і карысць!


Твая шчырая прыхільніца Славяна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconШто на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?
Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconInternational slavistic committee
Лакалізацыя праславянскай моўнай прасторы І яе структура. Славянская этымалогія І анамастыка. Балтаславянскія моўныя ўзаемасувязі....

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconКаляровыя казкі з шэрай краіны
У адной шэра-шэрай краіне ёсць шэра-шэры горад. У тым шэра-шэрым горадзе стаіць шэра-шэры парк. У тым шэра-шэрым парку круціцца шэра-шэрая...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconБеларусь – мая другая радзiма
Магiлёўшчына асаблiва мне блiзкая тым, што на яе зямлi Клiчаўскiм падпольным райкомам кпб я быў прыняты ў ленiнскую партыю. Дзякуй...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconСловам «адчуванні» я буду пазначаць толькі тыя ўспрыманні, якія яшчэ завуць «фізічнымі адчуваннямі». У штодзённай размове словам «адчуванні» завуць часцяком не
Адумлення «цела эмоцый, думак І жаданняў». Калі за сукупнасцю адчуванняў «адкрыць вочы» стаіць сукупнасць адчуванняў «нагнуць галаву»,...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconАлесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў
Беларусь ўключаная ў гэты сьпіс. Між тым беларускае Міністэрства замежных справаў заявіла, што «усё становіцца на свае месцы пры...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconПрывітанне! Вы мяне чуеце?
Наўрад ці хто стане спрачацца, што адным з важных вынаходніцтваў чалавецтва, якiя дазволiлi яму шпарчэй рухацца да новага жыцця,...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconАпранены І апранутая абое рабое?
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconВалянцін Акудовіч мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Беларусь” І “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. На жаль, мы вельмі рэдка зьвяртаем...

Гэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у iconЗакон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896)
Культурны патэнцыял забяспечвае захаванне ідэнтычнасці І самабытнасці народа, дапамагае ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка