Урок белорусского языка




НазваУрок белорусского языка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер48.36 Kb.
ТыпУрок
Отдел образования Гомельского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Зябровская средняя школа»






Урок белорусского языка

Утварэнне, скланенне і правапіс
прыналежных прыметнікаў


6 класс










Из опыта работы
учителя белорусского языка
и литературы первой категории
Алейниковой Валентины
Андреевны


пос. Зябровка
2011 г.

Тэма: Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў


Мэта: дапамагчы вучням усвядоміць сутнасць прыналежнага значэння і спосаб утварэння прыналежных прыметнікаў, практычна авалодаць сістэмай скланення і правапісам склонавых формаў такіх прыметнікаў, садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў вылучаць у тэксце прыналежныя прыметнікі, утвараць прыналежныя прыметнікі, пісаць вялікую літару ў прыналежных прыметніках, утвораных ад уласных назоўнікаў, ствараць умовы для выхавання ўважлівага стаўлення да моўных з’яў і фактаў, цікавасці да культурнай спадчыны нашага народа


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

- прывітанне

- школьныя прылады

- пажаданне поспехаў на ўроку

- запіс даты


2. Праверка д\з (пр. 224)


3. Арфаграфічная хвілінка (картка 1)


  • Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс.


Па-над белым пухам вішня..

Быццам сіні аг..нёк

Б..ецца, (у, ў)ецца шпаркі, лё..кі

Сін..крылы матылёк.


  • Прачытайце вершаваныя радкі.




  • Хто іх аўтар?




  • У снежні гэтага года мы адзначаем 120 год з дня нараджэння нашага славутага земляка Максіма Багдановіча. Звярніце ўвагу на стэнд. Тут вы зможаце знайсці ўсю інфармацыю пра жыццё і творчасць паэта.




  • Растлумачце арфаграмы.




  • Знайдзіце прыметнікі і вызначце іх разрад па значэнні.




  • Прыметнікаў якога разраду няма ў тэксце?

  1. Актуалізацыя ведаў




  • Прыгадаем, што мы ўжо ведаем пра прыналежныя прыметнікі.




  • На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?




  • Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?




  • Прывядзіце прыклады прыналежных прыметнікаў




  1. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты




  • Тэма нашага ўрока “Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў”. Запішыце ў сшыткі.




  • Якія мэты паставім перад сабой. Карыстайцеся апорнымі словамі, запісанымі на дошцы.


Навучыцца знаходзіць .....

Утвараць....

Правільна пісаць....

Скланяць....


  1. Знаёмства з новым матэрыялам




  1. праблемная сітуацыя

  • Уважліва паслухайце невялікі тэкст, адкажыце на пытанне.

Пеця з сябрамі выйшаў на вуліцу пагуляць у мяч. Хлопчыкі і бегалі, і прыгалі, і гулялі ў хованкі. Здарылася так, што мяч згубіўся. Ужо час ісці да дому, а Пеця не можа знайсці яго. Падбегла да хлопчыка Марынка, паказала мяч і пытае: “Чый гэта мяч?”

  • Як вы думаеце, што адкажуць ёй хлопчыкі? Чый мяч?

  • Мяч Пецін ці мяч Пецеў?

  • Пасля вывучэння тэарэтычнага матэрыялу вы зможаце адказаць на гэта пытанне.


2) аналіз слоў

  • Высветлім, як утварыліся запісаныя намі прыметнікі:




бацькаў - бацька

бабулін - бабуля

дзядулеў - дзядуля

вавёрчын - вавёрка

Алесеў - Алесь

сініцын - сініца

леснікоў - ляснік

мамін - мама

Міхасёў - Міхась

Насцін - Насця




  • Зрабіце свой вывад, як утвараюцца прыналежныя прыметнікі.

  • Параўнайце свой вывад з правілам у падручніку (стр. 120-121, § 36).

  • Што новага вы даведаліся?

  • Як жа адказаць на пытанне: “Чый мяч?” Пецін ці Пецеў?




  1. складанне кластара




  1. агучванне кластара




  1. Фіз. хвілінка




  1. Замацаванне новага матэрыялу




  1. Знайдзіце прыналежныя прыметнікі ў тэкстах (гэта ўрыўкі з вершаў М. Багдановіча), растлумачце іх ўтварэнне і правапіс (картка 2).


На Лявонавай кашулі вышыты галубкі;

Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

На Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі;

Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

На Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі;

Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.


Пад птушыны крык і гоман,

Даўшы хвалям вольны ход,

Прыпадыме бацька Нёман

На хрыбце магутны лёд.


Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,

І таўкачыкі спяваюць і ў скокі тнуцца:

“Гэй, гоп, таўкачыкі, гэй, гоп, асінавы,

Ды работы Максімавы...”


  1. пр. 226 (утварэнне прыналежных прыметнікаў)




  • Запішам 3 прыклады ўтварэння прыналежных прыметнікаў ад асноў назоўнікаў м.р., 3 прыклады ўтварэння прыналежных прыметнікаў ад асноў назоўнікаў ж.р.




  1. практыкаванні ў скланенні прыналежных прыметнікаў

пр.227


  • Карыстаючыся табліцай праскланяем словазлучэнні:


маміна ўсмешка – на дошцы



  1. Параўнаем правапіс прыналежных прыметнікаў у рускай і беларускай мовах. Вучні робяць пераклад:




заячья избушка – зайцава хатка

Галина дочь – Галіна дачка

беличьи запасы – вавёрчыны запасы

Димина тетрадь – Дзімаў сшытак




  • А як у англійскай мове ўтвараюцца прыналежныя прыметнікі?

mother book – mother’s book (да назоўнікаў дадаецца канчатак ‘s)


  1. Рэфлекія (метад “Інтэрв’ю”)




  • Ці дасягнулі мы тых задач, якія паставілі перад сабой у пачатку ўрока?




  • Уявіце, што вам трэба даць інтэрв’ю па тэме ўрока для школьнай газеты. У якасці карэспандэнта выступіць вучань, які задасць вам некалькі пытанняў.




    1. На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?

    2. Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?

    3. Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі ад асноў назоўнікаў м.р.?

    4. Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі ад асноў назоўнікаў ж.р.?

    5. Калі прыналежныя прыметнікі пішуцца з вялікай літары?




  1. Д\з п. 36, пр.229 (інструктаж па выкананню)




  1. Выстаўленне адзнак

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок белорусского языка iconУрок беларускай мовы ў 9 класе
Липская Людмила Ивановна, учитель белорусского языка и литературы 1 категории, участница районного этапа фестиваля педагогических...

Урок белорусского языка iconПрограмма "Недели русского и белорусского языка и литературы"
Дорогие ребята, у нас сегодня знаменательное событие. Мы открываем “Неделю русского и белорусского языков и литературы”

Урок белорусского языка iconУрок английского языка в 10-м классе
Подготовили учитель английского языка моу «сош №3» Соколова Е. И. и психолог Петрунина И. М

Урок белорусского языка iconПланированию уроков русского языка
Урок Цели и задачи курса русского языка в старших классах. Определение уровня сформированности у учащихся умений и навыков по русскому...

Урок белорусского языка icon"Прыказкі І прымаўкі" раздела "Само слова гаворыць"
Учащимся нравится изучать характерные черты белорусского языка, знакомиться с элементами белорусской национальной обрядовой, бытовой...

Урок белорусского языка iconУрок русского языка в 3 классе по теме «повторяем состав слова»
Урок русского языка в 3 классе по теме «повторяем состав слова» с использованием технологий морфемного чтения и письма

Урок белорусского языка iconШуст Маргарита Александровна, преподаватель высшей категории белорусского языка и литературы
Аккуратна паголены, з далiкатнымi тоненькiмi вусiкамi-крыльцамi агнiстага колеру, у фасонiстай гарадской шапцы, першы ў Куранях палiтык...

Урок белорусского языка iconУрок по теме «What are the British like ?»
Урок по теме «What are the British like?» в 8 классе по учебнику Кузовлева В. П. проведен в ноябре 2008 г учителем английского языка...

Урок белорусского языка iconТематическое планирование 9 класс
Знать о функциях языка, о ведущей роли коммуникативной функции языка, о том, что русский язык – один из развитых языков мира, о роли...

Урок белорусского языка iconИз опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория
Выхаванне эстэтычных меркаванняў з'яўляецца важнай задачай літаратурнай адукацыі ( прыгожае агіднае, узнеслае- нізкае, трагічнае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка