Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?




НазваШто глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?
Дата канвертавання15.11.2012
Памер33.64 Kb.
ТыпВопрос
Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?


Паводле экспэртаў БАЖ, у Беларусі ўсталявана каля 600 тысяч спадарожнікавых антэнаў, і гэтая колькасьць расьце. Паводле некаторых экспэртаў – да 10% на год. Калі раней спадарожнікавыя антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы. За 150-200 даляраў можна набыць антэну, прыймач і глядзець тэлебачаньне з розных куткоў сьвету. Што пры ўсім багацьці выбару даступна беларускім гледачам?


Ігар Карней, Менск


Беларусы ўсё меней разумеюць мову “талерак”


Зьміцер Назараў – спэцыяліст ў спадарожнікавым тэлебачаньні. У сфэры рэалізацыі абсталяваньня для прагляду “спадарожнікавых пакетаў” ён працуе ад сярэдзіны 1990-х.


Запытваю, якія спадарожнікавыя сыстэмы ў беларусаў найбольш запатрабаваныя і на што арыентаваная глядацкая аўдыторыя?


“Сёньня ў Беларусі выкарыстоўваюцца ў асноўным некалькі спадарожнікаў. Гэта Hot Bird, Амоs і Sirius. Ну, і яшчэ расейскі спадарожнік EUTELSAT, які знаходзіцца на 36 градусах, трансьлюе “НТВ-плюс” і новы расейскі пакет “Трыколар”. Беларусы глядзяць пераважна ўкраінскія тэлеканалы, якія якраз і знаходзяцца на гэтых першых трох спадарожніках – Hot Bird, Амоs, Sirius. Але з цягам часу ўсе гэтыя каналы кадуюцца, іх у вольным доступе становіцца ўсё меней і меней. Спадарожнікі напаўняюцца новымі каналамі, але ня кожнаму беларусу яны зразумелыя, бо ў асноўным ідуць на замежных мовах”.


Як кажа спадар Назараў, традыцыйна вялікім попытам у беларускіх гледачоў карыстаецца расейскі канал “НТВ-плюс”. Аднак абанэнцкая немалая для Беларусі абанэнцкая плата (20-40 даляраў на месяц у залежнасьці ад пакету) спарадзіла цэлы падпольны бізнэс, які скіраваны на падробку і “перашыўку” картак, разнастайнае капіяваньне. Апроч таго, сама па сабе беларуская прапіска “НТВ-плюс” – таксама чыста ўмоўная:


“Гаварыць аб легальнасьці прагляду на тэрыторыі Беларусі пакуль нельга. Кожны канал, напрыклад, той жа “НТВ-плюс”, альбо “Трыколар” не павінен трансьлявацца ў Беларусі, іх прагляд магчымы толькі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі”.


Большасьць фірм, якія прадаюць спадарожнікавае абсталяваньне, не нясуць адказнасьці за легальнасьць прагляду іх кліентамі розных пакетаў спадарожнікавых каналаў. У выніку вялікая частка гледачоў карыстаюцца скрадзенымі шыфрамі. Лічаныя кліенты набываюць арыгінальныя карткі.

Ці замінаюць “спадарожнікі” гарадзкому пэйзажу?


Ад нядаўняга часу ўладальнікі спадарожнікавых антэнаў у шэрагу гарадоў сутыкнуліся з праблемай: мясцовыя ўлады, заявілі пра неабходнасьць ачысьціць фасады дамоў ад талерак. У гэтым зьвязку многія прадстаўнікі незалежных мэдыяў выказвалі падазрэньні, што ў такога рашэньня ёсьць іншыя прычыны: маўляў, барацьба з талеркамі насамрэч перасьледуе абмежаваць доступ людзей да ўсялякай інфармацыі з-за мяжы. Гэта тычыцца ня толькі папулярных каналаў кшталту “Эўраньюс” ці расейскага RTVi.


Ад 15 кастрычніка з Польшчы плянуе пачаць вяшчаньне адмыслова створанага для альтэрнатыўнага інфармаваньня грамадзянаў Беларусі спадарожнікавага каналу “Белсат”, які будзе фінансавацца Эўразьвязам. Аляксандар Лукашэнка ўжо назваў праект поўным “глупствам”, бесталковым і несяброўскі крокам. Беларускія ўлады ў сваю чаргу прасоўваюць у міжнародную вяшчальную сетку афіцыёзны спадарожнікавы канал “Беларусь-ТБ”. Праўда, кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі не хавае: шлях да замежнага гледача -- ня лёгкі:


“Дурнавата, напэўна, было б яго з “Аль-Джазірай” ставіць на адзін спадарожнік і спрабаваць штосьці данесьці ў Паўночную Афрыку. Таму мы гэтага і не рабілі. Пачынаючы трансьляцыю каналу Беларусь-ТБ” на замежжа мы сутыкнуліся з праблемай таго, што не ўмеем яго пазыцыянаваць як спадарожнікавы канал.


Справа ў тым, што такога клясу каналы прадаюцца ці дастаўляюцца да спажыўца ў пакеце. І дзеля таго, каб ён карыстаўся папулярнасьцю, можна было пайсьці рознымі шляхамі. То бок, дамовіцца, напрыклад, з уладальнікамі “НТВ-плюс”, каб яны ўключалі “Беларусь-ТБ” у свой пакет, якія набываюць у іх кліенты. Але, па-першае, нам бы давялося несьці выдаткі, каб яны ўнесьлі нас у свой пакет, а, па-другое, гэта ўсё ж платны доступ да тэлеканалу. А мы разьлічвалі на тое, што “Беларусь-ТБ” будзе дастаўляцца кліентам бясплатна”.


Паводле афіцыйных зьвестак Белтэлерадыёкампаніі, “Беларусь-ТБ” ва ўсім сьвеце глядзяць “мільёны і мільёны” людзей.


Бесстароньніх ацэнак няма.


Гл. таксама: 7,2% беларускіх сем’яў глядзяць спадарожнікавае тэлебачаньне http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/04/02680B26-72BB-45D4-B229-ABED1E1C0A90.html


Якім хоча бачыць беларускае тэлебачаньне Аляксандар Лукашэнка? http://www.svaboda.org/xml/articles/2005/02/5F62BF8D-8E75-46CB-B171-6D57A2F49B21.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconРанішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня
Спадарыня: "У панядзелак І чацьвер зусім не ходзіць аўтобус сюды. Як трэба чалавеку дабрацца, тэлефануем, а яны нам адказваюць, што...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Мяне ня радуе пэрспэктыва таго, што я, спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй буду на дзяржаўнай працы атрымліваць свае крэўныя 600 тысячаў...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Мяне ня радуе пэрспэктыва таго, што я, спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй буду на дзяржаўнай працы атрымліваць свае крэўныя 600 тысячаў...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconУ харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны
Сяргейчык браў грошы за тое, што здыме закляцьце, пасьля чаго зьнікаў. Аляксандар Сяргейчык таксама асьвячаў офісы, машыны І кватэры....

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconШто сапраўды мае вартасць
Аднаму багатаму чалавеку прыснілася, што ён апынуўся ў вечнасці. Праз некаторы час ён адчуў голад, таму запытаўся ў сустрэчнага,...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconШто перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
У беларускім войску пануе расейская мова. Гэта пры тым, што І афіцэры І шарагоўцы ў беларускай арміі збольшага беларусы. Што перашкаджае...

Што глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак? iconЦі спросьціць выезд за мяжу апазыцыянэрам адмена дазвольнага штампу?
Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў, што ў банк часова невыязных за межы краіны патрапіць каля 100 тысячаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка