Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група




НазваМіж Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група
Дата канвертавання15.11.2012
Памер38.61 Kb.
ТыпДокументы
Павал Квецень

Між Беларусьсю і Польшчай – міжкультурны трэнінг

Сцэнар заняткаў


Мэтавая група:

Заняткі ськіраваныя да польскай і беларускай моладзі старэйшых класаў школы і студэнтаў.


Час заняткаў

Чатыры з паловай – шэсьць з паловай гадзінаў. Трэнінг дзеліцца на тры блокі:

  1. Нацыянальнасьць і тоеснасьць.

  2. Палітычная сітуацыя ў Польшчы і Беларусі.

  3. Міжнародныя адносіны дзьвюх краінаў.

Мэты

  1. Удзельнікі трэнінгу акрэсьліваюць сваю нацыянальную прыналежнасьць, распавядаюць іншым пра сваю радзіму: пра жыцьцёвы лад, свой народ, абменьваюцца базавымі зьвесткамі аб розных айчынах.

  2. Мэта трэнінгу – зьвярнуць увагу моладзі на абшар супольнай гісторыі Польшчы і Беларусі, а таксама польска-беларускія адносіны у галіне грамадзтва й палітыкі.

  3. Удзельнікі трэнінгу адчуваюць сябе пэўна ў міжнародным таварыстве, зьвяртаюцца адзін да аднаго без забанонаў, не кіруючыся стэрэатыпамі.

  4. Удзельнікі трэнінгу дыскутуюць на тэму неталерантнасьці, якая найчасьцей зьяўляецца галоўнай прычынай сацыяльных і міждзяржаўных канфліктаў.

Метад правядзеньня трэнінгу

Галоўная частка заняткаў праводзіцца ў форме дыскусіі паміж трэнерам і ўдзельнікамі, а таксама між самімі маладзёнамі. Час ад часу трэнінг таксама набывае форму лекцыі. Заняткі вядуцца паралельна на 2 мовах – па-польску і па-расейску альбо, пры дапамозе перакладчыка, па-польску і па-беларуску.


Дапаможныя матэрыялы:

Трэнер: дошка і фламастары, кампутар, мультымэдыйны праектар і калонкі.

Удзельнікі: карткі паперы і асадкі.

Частка І – нацыянальнасьць і тоеснасьць

Першая частка пачынаецца са знаёмства трэнера з групай і удзельнікаў між сабой. Кожны маладзён распавядае пару сказаў пра сябе. Пасьля гэтага ўдзельнікі падымаюцца па чарзе і кажуць адну пазітыўную рэч пра асобу, зь якой размаўлялі падчас знаёмства. Гэтае практыкаваньне дапаможа ўдзельнікам асвоіцца ў новай атмасфэры і набраць пэўнасьці сябе.

На падставе кароткіх размоваў удзельнікі зьбіраюць інфармацыю на тэму дзьвюх краінаў: Беларусі і Польшчы.

Гледзячы на мапу Польшчы, кожны зь беларускіх удзельнікаў распавядае адну рэч, якую асацыюе з гэтай краінай. Кожная асацыяцыя запісваецца на дошцы. Польскаямоўныя ўдзельнікі атрымліваюць аналагічнае заданьне на тэму Беларусі. Трэнер зьвяртае ўвагу на падабенства гэтых дзьвюх краінаў і рысы, якія іх аб’ядноўваць. Вядоўца таксама пералічвае некаторыя істотныя рысы, якіх не назвалі ўдзельнікі. Распавядае пра габрэйскую меншасьць, якая да вайны жыла на тэрыторыі гэтых дзьвюх дзяржаваў.

Удзельнікі закранаюць тэму нацыянальнасьцяў, разважаюць, чым нацыянальнасьць розьніцца ад грамадзянства. Удзельнікі павінны распавесьці, што для іх значыць быць палякам ці беларус. Трэнер зьвяртае ўвагу на праблему падвоенай сьвядомасьці (некаторыя беларусы, напрыклад, часам таксама сябе атаясамліваюць з рускім народам).

Вядоўца каротка распавядае характэрыстыку розных рэлігіяў: хрысьціянства, іўдаізму, праваслаўя, каталіцызму, буддызму, ісламу і заахвочвае наведаць храмы розных вераў. Ён падае назвы і адрасы важнейшых духоўных установаў Менску і Варшавы, а таксама называе найбольш вядомыя рэлігійныя сьвятыні плянэты.


Частка ІІ – свабода слова

Гэтая частка пачынаецца з паказу кароткага фільму з архіваў сэрвісу Youtube, які распавядае пра сустрэчу габрэя і араба. Два персанажы кароткай стужкі едуць разам у мэтро і выпрыменьваюць варожасьць адзін да другога. Сітуацыя зьмяняецца пасьля таго, як у вагон сядае група неанацыстаў.

Пасьля праекту трэнер запытваецца кожнага з удзельнікаў, як яны зразумелі пасланьне фільму. Потым заходзіць гутарка на тэму неанацысцкіх груповак у Польшчы і Беларусі. Вядоўца запытваецца ў маладзёнаў, ці лёзунгі гэтых груповак не перакрочваюць межы свабоды слова.

Дыскусіі тычыцца сутнасьці свабоды выказваньняў, сэнсу абмежаваньня гэтай свабоды, а таксама этычнай і юрыдычнай адказнасьці за парушэньне яе межаў.

Удзельнікі трэнінгу пералічваюць групы, якіх часта выкарыстоўваць у якасьці “ахвярных казлоў”, на прыклад, у Польшчы – імігранты з краінаў былога СССР, у Беларусі – грамадзяне з картай паляка і т.д. Падчас размовы таксама згадваецца стаўленьне беларускіх уладаў да польскай меншасьці і польскай улады да беларускай меншасьці.


Частка ІІІ – Беларусь і Польшча

Кожны з польскіх (беларускіх) удзельнікаў выпісвае на картцы адну рэч, якую ведае пра Беларусь (Польшчу). Карткі перамешваюцца, і трэнер раздае іх маладзёнам. Кожны па чарзе павінен паказаць групе жэстамі, не ўжываючы словаў, што напісана на картцы. Група адгадвае. Заданьне выконваецца пры актыўным выкарыстаньні перакладчыка.

Удзельнікі задумваюцца над мэтазгоднасьцю апісаньня дзяржавы ці народу на падставе нейкай адной рысы. Размаўляюць аб стэрэатыпах палякаў адносна Беларусі і стэрэатыпах беларусаў адносна Польшчы. Яны таксама называюць найбольш знаныя стэрэатыпы, зьвязаныя з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў.

Маладзёны распавядаюць аб сітуацыі з нацыянальнымі меншасьцямі ў сваёй краіне, параўноўваюць палітыку Польшчы і Беларусі ў гэтай галіне, а таксама ў дачыненьні да такіх сацыяльныях групаў, як маламаёмасныя людзі, інваліды і т.д.

Удзельнікі трэнінгу разважаюць аб перспектывах палітычных польска-беларускіх адносінаў і фактарамі, якія маюць уплыў на гэтыя дачыненьні. Вядоўца зьвяртае ўвагу на ўплыў эканамічнай сітуацыі на стан дыялёгу між народамі.

Удзельнікі трэнінгу задумваюцца над тым, што звычайны грамазянін можа зрабіць, каб палепшыць ўзаемныя стасункі між краінамі.


Павал Квецень

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconДіалектні слова, їх уживання та стилістичні особливості. Застарілі слова, їх стилістичні функції
Діалект, або наріччя — група говірок, пов’язаних між собою рядом спільних явищ, невідомих іншим говіркам

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconПрома-група вю прадстаўляе
Гледачы змогуць ацаніць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях, а пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай аўтарытэтнага жаночага журы....

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група icon2 Основні поняття теорії множин Поняття множини належить до категорії найзагальніших, основоположних понять математики. Відповісти на питання Що таке
Георг Кантор. Група математиків, які працювали під псевдонімом Н. Бурбаки, стверджувала: «Множина утворюється з елементів, що мають...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconДоговір між Україною та Туркменістаном про довгострокове торговельно-економічне співробітництво на 2001 2010 роки
Договору про дружбу І співробітництво між Україною та Туркменістаном від 10 жовтня 1992 року, а також Декларації між Україною та...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconКонкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 11  Падзеі:  уверх Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім жыцці г.
Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconУчора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconРеферат На тему
Кожна фаза утворюється з шести котушок. Котушки однієї фази з'єднані між собою послідовно, а групи котушок — зіркою, тобто одні...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconУ сенненскай школе-інтэрнаце другі год працуе творчая група "Пчаляры", якой кіруе настаўнік фізікі Вячаслаў Стэльмах. Тут ёсць свой пчальнік, на якім вучні
Вячаслаў Стэльмах. Тут ёсць свой пчальнік, на якім вучні шостага І дзявятага класаў спасцігаюць азы старажытнага промыслу, а таксама...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група icon9-15 чэрвеня, Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме Моладзь у
Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме...

Між Беларусьсю І Польшчай – міжкультурны трэнінг Сцэнар заняткаў Мэтавая група iconКомплексна-мэтавая праграма кіравання дзейнасці інавацыйным працэсам: арганізацыя работы ў шосты дзень тыдня
Здзяйсненне дыягностыка-карэкцыйнай работы па выкананні галоўных задач шостага дня: выхаванне грамадзяніна, сем'яніна, патрыета І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка