"Спадчына" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады




Назва"Спадчына" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады
Дата канвертавання28.10.2012
Памер86.13 Kb.
ТыпДокументы

РЭГІЯНАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

“Спадчына” развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 – 2015 гады


Рэгіянальная Праграма “Спадчына” развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 – 2015 гады распрацавана ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 – 2015 гады.

Праграмай вызначаны мэты і задачы, асноўныя накірункі дзейнасці і мерапрыемствы па іх рэалізацыі на перыяд 2011 – 2015 гадоў, якія распрацаваны з улікам задач і мерапрыемстваў, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011 – 2015 гады.

Асноўнай мэтай развіцця сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца пабудова сістэмы дакладнага ўзаемадзеяння працэсаў выяўлення, уліку і аховы помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Стварэнне такой сістэмы павінна садзейнічаць зберажэнню, аднаўленню і належнаму выкарыстанню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Для дасягнення мэты стварэння сістэмы ўзаемадзеяння ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

каардынацыя сумесных дзеянняў зацікаўленых асоб у справе аховы помнікаў гісторыі і культуры;

ажыццяўленне кантроля за выкананнем уласнікамі (карыстальнікамі) патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 9 студзеня 2006 г. (далей – Закон) (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);

інфармаванне ўласнікаў (карыстальнікаў), іншых зацікаўленых асоб аб патрабаваннях заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы аховы і выкарыстання помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны;

папулярызацыя ведаў аб гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна.

Асновай фарміравання праграмы зберажэння і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляюцца наступныя прынцыпы:

арыентацыя на разуменне спадчыны як шырокага і фундаментальнага паняцця, якое грунтуецца на базе грамадскіх працэсаў, што дазваляе ўключыць у дадзеную катэгорыю не толькі рухомыя (нерухомыя) помнікі гісторыі і культуры, але і такія элементы як народная культура. Пры гэтым спадчына ўяўляе сабой сістэму, у якой асобныя састаўляючыя не могуць захоўвацца па-за сувяззю адзін з адным, па-за навакольнага гістарычнага і культурнага асяроддзя;

узрастанне ролі тэрытарыяльнага прынцыпа ў падыходзе да зберажэння спадчыны, пры якім асноўным аб’ектам аховы і выкарыстання з’яўляецца гістарычная тэрыторыя з ўсёй разнастайнасцю ўласцівых ёй элементаў і характарыстык, захаванымі помнікамі традыцыйнай і гістарычнай, культурнай дзейнасці;

разгляданне дзейнасці па ахове выкарыстання спадчыны як часткі комплекса сацыякультурных і эканамічных працэсаў.

Праграма ўтрымлівае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных накірункаў дзейнасці ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна (дадатак 1).

Комплекснасць праграмы дазваляе забяспечыць вырашэнне пастаўленых задач у сферы зберажэння спадчыны, ажыццяўляць узаемадзеянне ў дадзеным накірунку спецыялістаў сумежных галінаў (аддзелаў горадабудаўніцтва і архітэктуры, ідэалогіі і адукацыі, спорта і турызму, упраўленняў капітальнага будаўніцтва, эканомікі, землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы,).


Ацэнка стану сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна.

Сістэма аховы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ўключае наступныя накірункі работы: выяўленне, улік, выкананне ўмоў захавання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. № 141 зацверджаны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці налічваецца 648 помнікаў гісторыі і культуры, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

30 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у названы спіс пад асобным шыфрам, знаходзіцца на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Кожнаму помніку нададзена адпаведная катэгорыя каштоўнасці. Агульная колькасць аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку аб’ектаў “без катэгорыі” – 39 (дадатак 2).

З 30 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна 13 – помнікі архітэктуры, 15 – археалогіі, 2 – гісторыі. Помнікі архітэктуры: касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі сбор) XVI-XVII ст.ст. г. Смаргонь, касцёл Прасвятой Троіцы 1612 г. аграгарадка  Жодзішкі, касцёл Святога Апостала Тадэвуша 1811 г. аграгарадка Вішнева, касцёл Найсвяцейшай Тройцы 1939 г. аграгарадка Войстам, касцёл Найсвяцейшай Тройцы 1809 г. в. Данюшава, касцёл Маці Божай Добрай Рады 1905 г. в. Нястанішкі, касцёл Маці Божай Ружанцовай 1926 1934 г.г. аграгарадка  Солы, царква Аляксандра Неўскага 1854 г. аграгарадка Крэва, фрагменты замка XIV ст. аграгарадка Крэва, ансамбль былога палаца Агінскіх пач. ХІХ ст. аграгарадка Залессе, былая сядзіба XVII ст. аграгарадка Жодзішкі, вадзяны млын 1871 г. аграгарадка Жодзішкі, музей-сядзіба Ф. Багушэвіча к. ХІХ ст. аграгарадка Кушляны. Помнікі археалогіі: каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча XIV XVI ст.ст. в. Алешышкі, курган перыяду жалезнага веку V   VІ ст.ст. в. Андрэеўцы, гарадзішча перыяду жалезнага веку VІ – VІІІ ст.ст., селішча перыяду жалезнага веку ІV – VІІІ ст.ст. аг. Войстам, курган в. Выгаляненты, каменны могільнік ХVІ – ХVІІ ст.ст. в. Вялікая Мыса, гарадзішча перыяду жалезнага веку І тыс. да н.э. – V ст. н.э. в. Гарані, стаянка перыяду мезаліту 7-6-е тыс. да н.э. в. Завозерцы, паклонны камень перыяду бронзавага веку в. Каты, гарадзішчы перыяду позняга сятрэнявечча – новага часу ХVI – XVII ст.ст. аграгарадка Крэва, курган в. Медрыкі, гарадзішча перыяду жалезнага веку, курганны могільнік І – IV ст.ст. в. Монтацішкі, гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку VІІІ ст. да н.э. – V ст. н.э. в. Няфёды, гарадзішча перыяду сярэднявечча Х – ХІІІ ст.ст. аграгарадка Сінькі, курганны могільнік перыяду сярэднявечча Х – ХІІІ ст.ст. в. Скірдзімы, гарадзішча перыяду жалезнага веку. VІІІ ст. да н.э. – V ст. н.э. в. Суцькава. Помнікі гісторыі: брацкая магіла 1944 г., г. Смаргонь вул. Савецкая, брацкая магіла 1944 г., г. Смаргонь, вул. Танкістаў.

6 помнікаў маюць “2” катэгорыю каштоўнасці, з’яўляюцца помнікамі агульнарэспубліканскага значэння. Гэта касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі сбор) XVI-XVII ст.ст. г. Смаргонь, касцёл Прасвятой Троіцы 1612 г. аграгарадка Жодзішкі, касцёл Маці Божай Ружанцовай 1926 1934 г.г. аграгарадка Солы, фрагменты замка XIV ст. аграгарадка Крэва, ансамбль былога палаца Агінскіх пач. ХІХ ст. аграгарадка Залессе, былая сядзіба XVII ст. аграгарадка  Жодзішкі. Іх адметныя духоўныя, мастацкія і дакументальныя вартасці маюць нацыянальную значнасць.

24 помнікі маюць “3” катэгорыю каштоўнасці, іх адметныя духоўныя, мастацкія і дакументальныя вартасці характарызуюць асаблівасці развіцця гісторыі і культуры нашага рэгіёна.

Па стану на 01.01.2011  месцазнаходжанне ўсіх аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны вызначана. У жніўні 2007 года спецыялістамі РУП “Праектрэстаўрацыя” г. Мінска праведзены мерапрыемствы па інвентарызацыі помнікаў археалогіі раёна. У выніку інвентарызацыі ўстаноўлена, што 2 помнікі курган в. Медрыкі, гарадзішча перыяду жалезнага веку. VІІІ ст. да н.э. – V ст. н.э. в. Суцькава маюць частковыя пашкоджанні, атрыманыя ў выніку будаўнічых і земляных работ, якія праводзіліся ў 70-80-х гадах ХХ ст. Рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 25.11.2008 г. № 1199 прадугледжаны план мерапрыемстваў па прадухіленню прычынення шкоды помнікам археалогіі. У межах прынятага плана здзейснена кропкавае пазначэнне помнікаў на карце землекарыстання, падтрымліваецца належны санітарны стан тэрыторыі аб’ектаў, усталяваны ахоўныя дошкі зацверджанага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь узору.

У адпаведнасці з патрабаваннямі п. 5 арт. 28 Закона на 23 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях усталяваны ахоўныя дошкі, з іх 2 аб’екты “Брацкая магіла 1944 г.” г. Смаргонь, вул. Савецкая, “Брацкая магіла 1944 г.” г. Смаргонь, вул. Танкістаў азначаны ахоўнымі знакамі “Воінскае пахаванне” зацверджанага ўзору. Уласнікам помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны “Касцёл Святога Апостала Тадэвуша” 1811 г. аграгарадка Вішнева, “Касцёл Найсвяцейшай Тройцы” 1939 г. аграгарадка  Войстам, “Касцёл Найсвяцейшай Тройцы” 1809 г. в. Данюшава, “Касцёл Маці Божай Добрай Рады” 1905 г. в. Нястанішкі, “Касцёл Маці Божай Ружанцовай” 1926 1934 г.г. аграгарадка Солы, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2010 г., пісьмова даведзена інфармацыя аб неабходнасці вырабу і ўсталявання ахоўных дошак адзінай формы. Выраблены і падрыхтаваны для ўстаноўкі 4 ахоўныя дошкі для будынкаў, уваходзячых у склад нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Ансамбль былога палаца Агінскіх” пач. ХІХ ст. аграгарадка Залессе. Ахоўныя дошкі вырабляюцца і ўстанаўліваюцца за кошт сродкаў уласнікаў, як патрабуюць палажэнні арт. 28 Закона.

Па стану на 01.01.2011  заключаны ахоўныя абавязацельствы новага ўзору на 29 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей. 25 ахоўных абавязацельств зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У межах выканання патрабаванняў арт. 25 Закона на 25 помнікаў выраблены ўліковыя дакументы зацверджанага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь узору (уліковыя карткі, навуковыя пашпарты). На помнікі гісторыка-культурнай спадчыны “Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі сбор)” XVI-XVII ст.ст. г. Смаргонь, “Касцёл Прасвятой Троіцы” 1612 г. аг. Жодзішкі, “Ансамбль былога палаца Агінскіх” пач. ХІХ ст. аг. Залессе, “Былая сядзіба XVII ст.” аг. Жодзішкі, “Музей-сядзіба Ф. Багушэвіча” к. ХІХ ст. аграгарадка Кушляны ўліковыя дакументы выраблены за кошт сродкаў уласнікаў праз рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Праектрэстаўрацыя” г. Мінска, 20 помнікаў дакументаваны на сродкі аддзела культуры райвыканкама.

З уласнікамі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей праводзіцца тлумачальная работа па выкананню патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы спадчыны.

Важным мерапрыемствам у справе забеспячэння аховы помнікаў з’яўляецца распрацоўка праектаў зон аховы матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з арт. 29 Закона для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя ўстанаўліваюцца наступныя зоны аховы:

ахоўная зона;

зона рэгулявання забудовы;

зона аховы ландшафту;

зона аховы культурнага пласта.

Па стану на 01.01.2011 праекты зон аховы матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна не распрацаваны. Старшынёй райвыканкама зацверджаны графік распрацоўкі праектаў зон аховы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна (дадатак 3), аб чым інфармаваны ўласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У верасні 2010 года пытанні стану захавання, выкарыстання і аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны былі заслуханы на пасяджэнні райвыканкама, куды былі запрошаны ўласнікі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Не радзей 1 разу ў паўгоддзе праводзяцца мерапрыемствы па вывучэнню стану і выкарыстанню помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны з абавязковым выездам на аб’екты.

Тэхнічны стан такіх важных у гістарычным і архітэктурна-мастацкім сэнсе помнікаў як “Фрагменты замка ХІV ст.” аграгарадка Крэва і “Ансамбль былога палаца Агінскіх” пач. ХІХ ст. аграгарадка Залессе патрабуе неадкладных мер па паляпшэнню, помніку “Фрагменты замка ХІV ст.” аграгарадка Крэва неабходны мерапрыемствы па кансервацыі з магчымымі элементамі рэстаўрацыі і музеефікацыі, помніку “Ансамбль былога палаца Агінскіх” пач. ХІХ ст. аграгарадка Залессе патрабуюцца мерапрыемствы па паляпшэнню тэхнічнага стану і рэстаўрацыі.


Накірункі развіцця сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна:

Асноўнымі накірункамі ў справе аховы і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна з’яўляюцца:

забеспячэнне выяўлення, уліку і аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэнню аховы помнікаў археалогіі (дакладнае ўстанаўленне межаў археалагічных аб’ектаў, нанясенне іх на карты землекарыстання, распрацоўка пры ўдзеле спецыяліста-археолага Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь праектаў зон аховы);

распрацоўка праектаў зон аховы помнікаў архітэктуры і гісторыі раёна, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

падрыхтоўка прапаноў па ўключэнню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

забеспячэнне ўзаемадзеяння зацікаўленых служб, аддзелаў райвыканкама ў забеспячэнні аховы і кантроля за станам, выкарыстаннем помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, іх папулярызацыі.


Выкананне Праграмы дазволіць забяспечыць:

сістэмнае развіццё сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна;

прыцягненне шырокіх колаў грамадскасці да праблемы аховы помнікаў гісторыі і культуры;

выкананне патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconСпадчыны Смаргонскага раёна
Ажыццяўленне маніторынга стану І выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных...

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна І іх уласнікаў
Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі сбор) XVI-XVII ст ст г. Смаргонь, вул. П. Балыша, 1

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconМатэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Докшыцкага раена, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconПалажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь глава 1 агульныя палажэнні
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) (далей – Закон) І ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага...

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconПраграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010г., №17, 2/1660), Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года...

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconПалажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях I (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей глава 1 агульныя палажэнні
Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных І фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў...

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconМерапрыемстваў аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама па папулярызацыі І пашырэнню сферы выкарыстоўвання беларускай мовы на 2011-2015 гады
Бешанковіцкага райвыканкама па папулярызацыі І пашырэнню сферы выкарыстоўвання беларускай мовы на 2011-2015 гады

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconУліковая картка гісторыка-культурнай каштоўнасці
Назва (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

\"Спадчына\" развіцця сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады iconШчучынскі раён. Аб’екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Частка 3

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка