З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены




НазваЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
Дата канвертавання15.11.2012
Памер42.6 Kb.
ТыпЗакон
Stud1214night


З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены льготаў, якую суму яны страцяць – у досьледзе Іны Студзінская.


На сацыяльных льготах дзяржава зэканоміць амаль 500 мільёнаў даляраў. Гэта прыкладна чвэрць дадатковых выдаткаў за расейскі газ. Так што, калі Аляксандар Лукашэнка падчас абвастрэньня газавага канфлікту казаў, што з Расеяй расплацяцца нашы пэнсіянэры, ён не хлусіў.


Льготы страцяць каля трох мільёнаў чалавек – пэнсіянэры, інваліды, чарнобыльцы, аўганцы, донары, студэнты, школьнікі – самыя неабароненыя катэгорыі насельніцтва. Намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч запэўніла, што льготы агулам не патрэбныя: (цытую) “трэба перамагчы сябе і пайсьці радыкальна – адмяніць льготы ўсім да аднаго”. Такім чынам, некаторым льготы пакінулі, і іх лягчэй пералічыць, чым тых, каго льготаў пазбавілі.


Льготы пакінулі Героям Савецкага Саюзу, удзельнікам вайны, кавалерам ордэнаў Славы і Працоўнай Славы, інвалідам і удзельнікам вайны, блякаднікам. Іх зусім ня шмат – 7 Героеў Беларусі, 24 Героя Савецкага Саюзу, 2 поўных кавалеры ордэна Славы. Вэтэранаў вайны засталося каля 60 тысяч, і штогод іх менее на 10 тысяч. Яшчэ льготы пакінуць дзецям-інвалідам (іх у краіне 28 тысяч), салдатам тэрміновай службы, сувораўцам, дзецям-сіротам. Права на бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце маюць дзеці да 7 гадоў, у міжгародным – да 5 гадоў (без прадастаўленьня асобнага месца).


Самая шматлікая армія тых, хто страціць льготы – гэта пэнсіянэры. Іх у краіне 2,5 мільёны. Яны пазбаўляюцца права на льготны праезд ў гарадзкім і прыгарадным транспарце. А пэнсыянэры, якім за 70 – права набываць лекі за палову кошту.


Гутару з бабулькай у аптэцы:


Карэспандэнтка: “Шмат грошай ідзе на лекі?”


Спадарыня: “Ой, шмат. Тры дні таму я купляла лекі — заплаціла 51 тысячу. Гэта па льготах. Мы жывем з сястрой — 5 рэцэптаў сястры выпісалі, і 4 — мне. Шмат грошай ідзе. У мяне ціск, сэрца, шмат іншых хваробаў... Але што зробіш? Адменяць дык адменяць...”


Што да адмены льготнага праезду, пэнсіянэраў не так хвалюе гарадзкі транспарт – будуць менш езьдзіць, хадзіць за прадуктамі ў суседнюю краму пешшу. Яны занепакоеныя тым, што вельмі дорага будзе дабірацца да лецішча, якое іх фактычна корміць, і прапануюць пакінуць льготны праезд хаця б на дачны сэзон.


“Няхай бы на дачны сэзон — з 1 траўня да сярэдзіны верасьня. І гэта было б справядліва”.


Дарэчы, гэта прапаноўвала і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава, але яе не падтрымалі.


Ільготнага праезду пазбавілі студэнтаў і школьнікаў. Сярэдні памер стыпэндыі ў студэнтаў ВНУ – 106 тысяч. Больш за палову студэнтаў – платнікі, якія нічога не атрымоўваюць. Як, дарэчы, ніякіх даходаў няма ў школьнікаў, а езьдзяць яны вымушаныя і ў школу ці гімназію, і ў спартовую сэкцыю, і ў гурток у палац моладзі.


Карэспандэнтка: З наступнага панядзелка льготаў ужо ня будзе. Як вы да гэтага ставіцеся?”


Галасы студэнтаў: “Кепска”, “Вельмі дрэнна”, “Адмоўна”


Карэспандэнтка: “На кішэні студэнцкай гэта адаб’ецца?”


Хлопец: “Канечне, адаб’ецца”.


Хлопец: “Калі нехта жыве на адну стыпэндыю, таму будзе вельмі цяжка”.


Студэнт: “Тым больш што дагэтуль невядома, ці будзе ўвогуле абяцаная надбаўка да стыпэндыі”.


Студэнт: “Штраф зараз 6 тысяч. Мне здаецца, бальшыня студэнтаў будзе “зайцамі” езьдзіць”.


Хлопец: “Гэта вельмі вялікі ўдар па кішэні. У маім выпадку — па кішэні маіх бацькоў, але ўсё адно”.


Студэнт: “Можна радыкальныя захады рабіць: проста не плаціць грошай. Падыходзіць да цябе кандуктар, а ты кажаш, што грошай няма. Ну што ён табе зробіць?”


Спадар: “Як сказаў Аляксандар Рыгоравіч: “Усе студэнты маладыя, здаровыя, хай ходзяць пешшу”. Як я буду дабірацца зь Зялёнага Лугу да філфаку пешшу?”


Адбіраюць льготы і ў ганаровых донараў. Дарэчы, іх у краіне каля 45 тысыч. Гаворыць ганаровы гонар Уладзімер Мартышэнка:


“І дагэтуль ільготаў было мала: бясплатная стаматалёгія і пратэзаваньне, скідка на мэдыкамэнты. Мала іх было, і тыя забіраюць”.


Адбіраюць льготы на лекі ў інвалідаў другой і трэцяй групы (іх больш за 400 тысяч), у аўганцаў (калі яны працуюць), у чарнобыльцаў – калі захворваньні наўпрост не зьвязаныя з наступствамі аварыі на ЧАЭС. А дамагчыся ад мэдыкаў зьвязкі дыягназу з аварыяй на ЧАЭС наагул немагчыма. Амаль усім прыйдзецца набываць санаторныя пуцёўкі за поўны кошт.


Пазбавілі бясплатных лекаў немаўлятаў і маленькіх дзетак да трох гадоў. Праўда, маладыя маці кажуць, што выпісвалі бясплатна самыя танныя, малаэфэктыўныя лекі:


“Лекі па льготнай картцы ўсё адно выдаваліся толькі нашы, беларускія, Барысаўскай фармацэўтычнай фабрыкі, якія, як мне падаецца, вельмі малы эфэкт аказваюць. Усё адно ідзеш і купляеш іншыя, дарагія, за 50 тысяч”.


Ініцыятары адмены льготаў самымі пераканаўчымі аргумэнтамі лічаць тое, што льготы адмянілі міліцыянтам, пракурорскім работнікам. Але ўсе міліцыянты атрымаюць з 1 студзеня праязныя дакумэнты за кошт Міністэрства. Што пазачарговай устаноўкі хатніх тэлефонаў, то гэта льгота міліцыянтам не патрэбная – яны карыстаюцца мабільнай сувязьзю па карпаратыўных льготных тарыфах.


Выступаючы ў парлямэнце падчас абмеркаваньня Закону аб упарадкаваньні ільготаў, намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч запэўніла: будзе адрасная сацыяльная дапамога. Рыхтуецца адпаведны Указ прэзыдэнта. Але льготы адмяняць 17 сьнежня, а абацанага Ўказу дагэтуль няма.


Праўда, прэсавы сакратар Савету Міністраў Аляксандар Цімашэнка запэўніў: з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Саветам Міністраў праект Указу ўзгоднены.


“Мы перадалі праект дакумэнту ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Калі ён будзе зацьверджаны – не магу сказаць”.


На адрасную сацыяльную дапамогу дзяржава можа выдаткаваць каля 50 – 60 мільярдаў рублёў. Гэта прыкладна ў 20 разоў менш, чым адбяруць з льготамі. Дарэчы, сёлета ў першым паўгодзьдзі адраснай сацыяльнай дапамогай было ахоплена толькі 0,33 насельніцтва -- менш за 32 тысячы чалавек.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconСьнежня пачаў дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў
Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconУ беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І
У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconСкарачэньне насельніцтва – гэта нармальна
Ужо дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі меншае. Памірае людзей болей, чым нараджаецца

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconУ магілеве працягваецца страйк донараў. 3 дні таму яны спыніць здаваць кроў І плязму на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Паводле аднаго з ініцыятараў
Нагадаю, што Нацыянальны сход ухваліў законапраект, паводле якога ў Беларусі скасуюцца ўсе віды льготаў. Закон дзейнічаць праз некалькі...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconПазначэнне на контурнай карце пяці найбуйнейшых па плошчы І па колькасці насельніцтва краін свету, ІХ сталіц І межаў; вызначэнне шчыльнасці насельніцтва гэтых краін Мэта
Мэта: удасканальваць уменне працаваць з контурнай картай, выкарыстоўваючы розныя крыніцы геаграфічнай інфармацыі. Замацоўваць уменне...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Балты не былі вынішчаны, нашчадкі тых падпарадкаваных балтаў (якія складалі ну больш за 70 адсоткаў ад усяго тагачаснага насельніцтва)...

З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены iconІнвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца
Як гістарычная крыніца, яны даволі дакладныя, бо складаліся на месцы шляхам агляду І апытвання насельніцтва, абмеру І запісаў у прысутнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка