Начная аблога 4 лістапада




НазваНачная аблога 4 лістапада
Дата канвертавання15.11.2012
Памер29.07 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 4 лістапада


На форумах парталу tut.by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той яго аб гэтым папросіць.


Летуценьнiк заяўляе: “Такі чалавек, як Казулін, ня будзе прыніжацца перад дыктатарам, які думае пра сябе хто ведае што».


Litops: “А можа насамрэч Казуліну напісаць прашэньне аб памілаваньні, выйсьці і рэарганізаваць апазыцыю для рашаючага і канчатковага ўдару?»


Marvin Heemeyer: “А што тут сказаць? Яму (Казуліну) хапіла грамадзянскай мужнасьці сваю, а не чыюсьці пазыцыю агучыць... І як бы ён цяпер не зрабіў — гэта будзе ягонае рашэньне, і не мы тут судзьдзі...»


saja78: “Здаецца мне, што Лукашэнка рыхтуе глебу, каб выканаць адно з асноўных патрабаваньняў ЭЗ па вызваленьню палітзьняволеных. Але каб гэта не выглядала быццам яго ЭЗ у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў».


yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі, што народ любы кантакт з гэтай "уладай" успрымае як кантакт з бандытамі. Прасіць і дамаўляцца можна з легітымнай уладай, а з бандытамі размова адна: змаганьне да канца».


Блог Горадні паведамляе, што Гарадзенскае аб'яднаньне БНФ зьвярнулася да старшыні гарвыканкаму Аляксандру Антоненкі з лістом, у якім прапануе прыняць рашэньне аб аднаўленьні зьнішчанага ў часы СССР касьцёлу Фары Вітаўта. Дарэчы, ужо мінула роўна 46 гадоў ад таго часу, як савецкая ўлада зьнішчыла не крануты вайной адзін з найпрыгажэйшых касьцёлаў Усходняй Эўропы. Камэнтары да гэтага паведамленьня наступныя. Image нагадвае, што тыдзень таму на гэтую ж тэму выказаўся арцыбіскуп мітрапаліт Менскі і магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: “Варта нагадаць, што ўлады Горадні пагадзіліся зь меркаваньнем грамадзкасьці аб неабходнасьці аднаўленьня ў цэнтры гораду шэрагу страчаных помнікаў архітэктуры, у тым ліку і фары Вітаўта».


Андрэй: «Па-мойму, менавіта Антоненка абяцаў зрабіць усё магчымае, каб ня зьнесьлі крамку «Хлеб», што была каля стадыёну “Нёман”. Так што аб чым яшчэ можна тут казаць?» nick77: «Уявіце, што на гэты храм могуць прэтэндаваць як праваслаўныя, так і каталікі. Хто будзе фінансаваць працы: Рым, Масква ці Менск? Чый ён будзе — не вядома, а мне думаецца, што ўсё застанецца як і цяпер: проста малюпасенькі сквэр».

Сайт Народныя навіны з Віцебску інфармуе, што ад пачатку году па стану на 1 кастрычніка насельніцтва Віцебскай вобласьці зьменшылася амаль на сем тысяч чалавек. Начальнік аддзелу абласнога ўпраўленьня статыстыкі Натальля Шруб растлумачыла, што такое скарачэньне абумоўлена тым, што колькасьць памерлых на 5,9 тысячы пераўзыйшло колькасьць нованароджаных. Акрамя таго, адзначаны міграцыйныя страты. Найбольшая натуральная страта насельніцтва адзначана ва Ўшацкім раёне, найменшая ў Віцебску. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году нараджальнасьць на Віцебшчыне павялічылася на 5,7 працэнты, а сьмяротнасьць зьнізілася на 3,7 працэнты».


На сайце стартавая старонка Беларусі праводзіцца апытаньне на тэму, якой валюце найбольш давяраюць наведнікі сайту. На сёньня вынікі наступныя: беларускі рубель — 12%, даляр ЗША — 10%, эўра — 76%, расейскі рубель — 3%.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 4 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка