Алесь Белы, беларускі гісторык




НазваАлесь Белы, беларускі гісторык
Дата канвертавання15.11.2012
Памер23.55 Kb.
ТыпДокументы
Stud0413bg

Алесь Белы, беларускі гісторык



Нарадзіўся 17 лютага 1968 года ў Менску.


У 1989 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-оптык, у 1996 годзе -- Кінгстанскую школу бізнэсу ў Вялікай Брытаніі.


Асьпірант Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова.


Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (2000) – гэта дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зьместу назвы «Белая Русь» у сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6 – 18 стагодзьдзяў.


Падрыхтаваў да друку яшчэ 3 кнігі (дзьве зь іх – па гісторыі беларускай кухні. Адна на беларускай мове, другая, зь іншым зьместам – на ангельскай).


Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году.


Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў сэрыі «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода.


Суаўтар дакумэнтальнага тэлевізійнага цыклю БТ "Маем рэчы".


Асноўныя інтарэсы Алеся Белага:


гісторыя картаграфіі;

іканаграфія ВКЛ і Беларусі Сярэднявечча і Новага часу;

гісторыя дыпляматыі і замежных сувязяў ВКЛ;

уплыў заходнеэўрапейскіх культурных, тэхналягічных і эканамічных рэаліяў на фарміраваньне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі;

гісторыя кулінарыі і гастранаміі.


У дзяцінстве зьбіраў маркі, мае багатую філятэлічную калекцыю.


Лічыць, што гісторык абавязкова павінен прайсьці стадыю калекцыянаваньня.


Зараз калекцыянуе, па ягоным уласным прызнаньні, факты. Зьбірае розныя выявы, графічныя файлы.


Амаль не чытае мастацкай літаратуры – стаміўся ад аднастайнасьці.


Найбольшы ўплыў на спадара Белага аказала ангельская літаратура.


Лічыў сябе англаманам, англафілам. Але сучаснай англа-саксонскай цывілізацыяй расчараваны – на яго думку, яна уступіла ў фазу распаду.


Аматар аргентынскага танга.


Вельмі любіць украінскую народную і поп-музыку. Улюбёныя гурты – ”Пікардыйская тэрцыя” і “Вій”.


Паводле ўласнага прызнаньня, быў поўным кулінарным дэбілам. Цікавіцца кулінарыяй і гатаваць пачаў пад уплывам жонкі.


Калі пісаў на “мудрагелістыя тэмы” (кшталту гісторыі дыпляматыі ВКЛ, пахожаньне назваў), зразумеў, што беларусы зусім ня ведаюць пра побыт, матэрыяльную культуру продкаў. Пачаў дасьледаваць беларускую кухню як тэарэтык. Але тэорыя мусіць правярацца практыкай, таму ставіць кулінарныя экспэрымэнты. Усё праходзіць “абкатку” у сям’і.


Сам любіць малочныя прадукты, асабліва сыры. Таксама стравы з рыбы.


З напояў раней любіў піва. Але цяпер перайшоў на гарбату.


Жанаты. Мае чацьвярых дзяцей ад 19 да 4 гадоў –Паўла, блізьнятак Даніэлу і Марціна, Эмілію.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Белы, беларускі гісторык iconАлесь Белы, беларускі гісторык
Нарадзіўся 17 лютага 1968 года ў Менску. У 1989 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-оптык, у...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў І працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец І археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconАляксей Белы Персанальны спіс літаратуры
Белы, А. Боскі вецер правінцыі : вершы / мастакі Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. – Брэст, 2002. – 64 с. іл

Алесь Белы, беларускі гісторык iconІван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання
Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай»...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconКіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых
Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Ініцыяваў выданьне культурна-асьветніцкі клюб “Спадчына”, сябрам якога быў памерлы ў 2000-м...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў — беларускі грамадскі...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconСвабоду сяргею каваленку!
Але ён не зрабіў ніякага злачынства. На Нараджэньне Хрыстовае 7-га студзеня 2010 года ён падняў над 40-мэтровай навагодняй гарадзкой...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconВядомы беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археоляг, літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт
Чалец-карэспандэнт Імпэратарскага археалягічнага таварыства (1856), чалец Расейскага геаграфічнага таварыства (1857) І акадэміі ведаў...

Алесь Белы, беларускі гісторык iconАлесь Лозка Народныя гульні вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі) Мінск 2002 Дзіцячыя гульні
А што ім рабіць?”. Адказваюць “ваўкі”: “Гусей давіць!”, а матка – “Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе да хаты !”. “Ваўкі” ловяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка