Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"




НазваДзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Дата канвертавання15.11.2012
Памер28.62 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, тел./факс (017) 284-18-85,

E-mail: inlinasbel@tut.by; cайт інстытута: iml.basnet.by


Інфармацыйнае пісьмо

Паважаныя калегі!

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі "ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА ТАНКА Ў ДЫЯЛОГУ СЛАВЯНСКІХ ЛІТАРАТУР: ТРАДЫЦЫІ, НАВАТАРСТВА, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДМЕТНАСЦЬ", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка, якая адбудзецца 17-18 верасня 2012 г.

Напрамкі працы канферэнцыі:

  • Жыццё і творчасць Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур;

  • Пазалітаратурныя і ўнутрылітаратурныя фактары танкаўскага паэтычнага стылю;

  • Максім Танк – перакладчык, крытык, публіцыст; пераклады яго паэзіі на мовы славянскіх народаў;

  • Дзённікі і эпісталярый Максіма Танка, невядомыя старонкі біяграфіі паэта;

  • Вывучэнне творчасці паэта ў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных установах: новыя метадалагічныя падыходы і прынцыпы;

  • Паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; суадноснасць зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора;

  • Мова твораў Максіма Танка.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі:

  • Даклад – да 15 хвілін;

  • Паведамленне – да 7 хвілін.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская.

Да 5 верасня 2012 г. просім даслаць у аргкамітэт (на адрас інстытута: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2, Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры ці на e-mail: swkol71@list.ru) матэрыялы выступленняў і заяўку ў наступнай форме:

Прозвішча, імя, імя па бацьку (ў поўнай форме)

Месца працы

Пасада

Вучоная ступень,вучонае званне

Тэлефон, e-mail

Хатні адрас

Назва даклада/ выступлення

Напрамак працы канферэнцыі

Аб неабходнасці браніравання нумара ў гасцініцы паведаміць да 1 верасня 2012 г.  Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца за кошт камандзіруючых арганізацый.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў выступленняў у камп’ютарным варыянце: гарнітура шрыфта Times New Roman, памер шрыфта --14, інтэрвал – адзінарны, палі – 20 мм, злева – 25 мм, аб’ём – да 6 старонак, зноскі афармляць у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [2, с. 5]), спіс выкарыстаных крыніц размяшчаць у канцы даклада адпаведна паслядоўнасці іх выкарыстання ў тэксце. Пажадана не рабіць лішніх прабелаў, не выкарыстоўваць аўтаматычную табуляцыю і нумарацыю, двукоссе перадаваць выключна праз «елачкі». Зверху злева паўтлустым шрыфтам – прозвішча і ініцыялы (Пятрова І.Н.); наступны радок – злева горад і месца працы (г. Мінск, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка); праз інтэрвал па цэнтры – паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі назва даклада; праз інтэрвал – тэкст даклада; у канцы пасля тэкста праз інтэрвал – спіс выкарыстаных крыніц.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў. Аргкамітэт будзе праводзіць адбор дакладаў, адпаведных заяўленым напрамкам працы канферэнцыі, для ўключэння ў зборнік. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання і скарачэння матэрыялаў.

Кантактныя тэлефоны: аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры – (017)284-25-01; прыёмная інстытута – (017)284 -18-85.

Аргкамітэт канферэнцыі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconАкадэміі Навук "скрыжавалі"
Нан міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі І дзяржаўным камітэтам...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconПраекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці» кандыдата філалагічных...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconНовые поступления в библиотеку художественная литература
Шамякiн I. П. Збор твораў : у 23 т. / I. П. Шамякiн; рэд. У. В. Гніламедаў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы І...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconНовые поступления в библиотеку художественная литература
Шамякiн I. П. Збор твораў : у 23 т. / I. П. Шамякiн; рэд. У. В. Гніламедаў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы І...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconПрацы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта Пад рэдакцыяй прафесара В. П. Рагойшы Мінск Бестпрынт 2009
М. А. Тычына, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconКаб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Ан беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы І літаратуры...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconІнстытут мовы І літаратуры імя Янкі Купалы І Якуба Коласа нан
Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь І цюркска-ісламскі свет (з нагоды 615-годдзя узнікнення татарска-мусульманскай супольні...

Дзяржаўная навуковая ўстанова \"Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі\" iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка