Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску




НазваГенадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску
Дата канвертавання15.11.2012
Памер16.26 Kb.
ТыпДокументы
Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску.


Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытуту сучасных ведаў. Абараняўся па тэме “Аказіяналізм Мальбранта”. Аўтар болей чым 200 навуковых працаў па філязофіі і паліталёгіі.


Генадзь Грушавы -- адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.


У Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня – сябра фракцыі БНФ, узначальваў “Чарнобыльскую камісію”.


Ад 1989 году -- заснавальнік і нязьменны кіраўнік Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля”. За час існаваньня арганізацыі тысячы беларускіх дзяцей атрымалі магчымасьць аздаравіцца ў Нямеччыне, Італіі, Аўстрыі, Швайцарыі ды іншых краінах.


У 1989-м Грушавы -- адзін з заяўнікаў і арганізатараў першага “Чарнобыльскага шляху” у Менску. За ініцыятыву асуджаны паводле адміністратыўнага Кодэксу. Пры канцы таго ж году Грушавы каардынуе працу Першай асамблеі “чарнобыльскіх народаў”.


1990 – 1995 гады ў Вярхоўным Савеце Беларусі, актыўна прасоўваў чарнобыльскія праграмы.


У 1996 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, аднак пасьля рашэньня Аляксандра Лукашэнкі стварыць двухпалатны парлямэнт, як і іншыя дэпутаты, заўчасна склаў паўнамоцтвы.


Пасьля адыходу ад дэпутацтва стварае і ўзначальвае Беларускую Хрысьціянска-дэмакратычную партыю.


З 1997-га – Каардынатар Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі.


Пасьля кампаніі перасьледу грамадзкіх арганізацый, разгорнутай беларускімі уладамі, у канцы 1990-х, Грушавы трапляе ў поле пільнай увагі сілавых структур –Савету бясьпекі.


Праграмы аздараўленьня пацярпелых за межамі Беларусі знаходзіцца пад пагрозай зрыву.


Цягам году (да сакавіка 1998-га) з-за пагрозы арышту Генадзь Грушавы вымушана знаходзіцца пад гуманітарнай апекай у Нямеччыне.


Быў сустаршынём грамадзянскага камітэту “Выбар-2001”, удзельнік апазыцыйных акцый і мерапрыемстваў з удзелам дэмакратычнай грамадзкасьці.


Грушавы кажа, што галоўнае ў яго дзейнасьці – працяг чарнобыльскіх праграмаў, накіраваных, перадусім, на аздараўленьне беларускіх дзяцей з забруджаных тэрыторый.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconДзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў
Дня Незалежнасьці. Міліцыянты ў форме І ў цывільным затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня. 27 ліпеня 1990 году дэпутаты...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconГенадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці
Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconГенадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. На пачатку 50-х сям’я пераехала ў Полацк, дзе
Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску
Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconЮрась Барысевіч нарадзіўся ў Менску 13 красавіка 1966 году
Скончыў французкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, пасьля якога тры гады працаваў перакладчыкам у вытворчым...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconТарас Валянцін нарадзіся 9 лютага 1930 году ў Менску. Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык
Зь лютага 1943 да ліпеня 1944 быў у партызанах. Пасьля вяртаньня ў Менск не знайшоў сваіх родных. Толькі праз 17 год яны адшукаліся...

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску iconАртур Клінаў нарадзіўся 5 верасьня 1965 году ў Менску
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка