У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году




НазваУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Дата канвертавання15.11.2012
Памер22.85 Kb.
ТыпДокументы
У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў


Сёньня ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбыліся акцыі памяці загіблых у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага расстрэлу беларускіх пісьменьнікаў 29 кастрычніка 1937 году. Некалькі дзесяткаў чалавек усклалі кветкі і запалілі сьвечкі ля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.


Галіна Абакунчык, Менск


Жалобная імпрэза распачалася ўступным словам дасьледчыка гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў Ігара Кузьняцова каля крыжоў на курапацкім узгорку. Далей гутарым з удзельнікам акцыі, сябрам аргкамітэту і палітыкам Вячаславам Сіўчыкам:


Карэспандэнтка: “Ушанаваньне загіблых у Курапатах адбываецца восьмы раз, вы тут таксама не ўпершыню?”


Сіўчык: “Натуральна. Упершыню я тут быў у 1988 годзе, пасьля таго, як у ЛіМе быў надрукаваны артыкул Пазьняка і Шмыгалёва “Дарога на Курапаты” і “Талака” праводзіла мітынг”.


Карэспандэнтка: “Што мяняецца з тых часоў?”


Сіўчык: “Дзякуючы намаганьням грамадзкасьці, Курапаты сталіся народным мэмарыялам”.


Карэспандэнтка: “Цяпер мы ідзём па алеі памяці ў Курапатах і за намі ідуць людзі ў цывільным, якія доўга стаялі і за ўсім сачылі. Што вы можаце сказаць пра гэта?”


Сіўчык: “На вялікі жаль, гэта таксама традыцыйная рэч. Вясьці барацьбу з вандаламі і хуліганамі сёняшнія ўлады не жадаюць. Але ўсе акцыі, якія праводзіць грамадзкасьць адбываюцца пад пільным кантролем спэцслужбаў”..


Карэспандэнтка: “Дзяўчаты зь бел-чырвона-белымі кветкамі, хто вы і чаму сёньня тут, у Курапатах?”


Дзяўчына: “Мы тут ад Маладога фронту, але лічым, што ўсе павінны памятаць пра гэты дзень”.


Дзяўчына: “Бо тут сапраўды былі забітыя бязьвінныя людзі. І важна, каб тут было болей моладзі”.


Карэспандэнтка: “Спадарыня Зінаіда Тарасевіч, вы старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітчыных рэпрэсіяў. Што вы можаце сказаць пра сёняшні дзень?”


Тарасевіч: “Ой, сёньня я проста ўражаная. Калі прыйшло гэтулькі моладзі, то можна сказаць, што не, Беларусь не загіне. І гэта дае надзею, што сярод іх, магчыма, будзе ўжо такі прэзыдэнт, які не правядзе дарогу праз Курапаты”.


На завяршэньне памінальнай імпрэзы прысутныя засьпявалі неафіцыйны беларускі гімн “Магутны Божа”.


Гл таксама: № 14 – удзельнікі акцыі памяці ў Курапатах


№ 15, 18, 22 – моладзь на курапацкім узгорку


№ 27 – кветкі і сьвечкі каля помнай шыльды ў Курапатах


№ 35 – ускладаньне кветак да крыжа “Пакутнікам Беларусі”


У Курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году


http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/8/4BC63EF7-D6B2-4869-817A-9D3443C82163.html


У Курапатах ушанавалі ахвяраў рэпрэсіяў


http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/3/C53C205B-6FF7-4F6D-AB9E-0A2BB82CB0BA.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі І запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму,...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік спраектаваў І аплаціў ён сам у памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей, расстраляных...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік ён спраектаваў І зрабіў на свае грошы ў памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей,...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconЮозас Грушас Преступление Эдуарда Даргиса Juozas grušas eduardo Dargio nusikaltimas
Был редактором, преподавал. В 1935 году написал роман “Карьеристы”, а в 1937 году издал сборник своих рассказов. В 1937-1938 годах...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
У менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма,...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconЛекция №36 (№71)
Валентина Распутина (родился в 1937 году) при Брежневе, как это тогда было принято, приласкивали в 1976 году получил Ленинскую премию...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
Грышэль іван Мікалаевіч (1912), слecap-манцёр бісквітнай фабрыкі ў Мінску. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 12. 1937

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconАда Райчонак нарадзілася ў Віцебску 10 красавіка 1937 году. У часе вайны сям’я пераехала спачатку ў Шаркоўшчыну, а потым у Полацак

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка