Сцэнарый вечарыны: "А ў нас сёння Каляда " Мэта




НазваСцэнарый вечарыны: "А ў нас сёння Каляда " Мэта
Дата канвертавання15.11.2012
Памер72.81 Kb.
ТыпДокументы
Сцэнарый вечарыны: “А ў нас сёння Каляда...”


Мэта: Паглыбіць і канкрэтызаваць веды вучняў пра вусную народную творчасць – каляндарную і сямейна-абрадавую паэзію – і яе адметнасць як адну з важнейшых прыкмет этнасу.


Задачы:

  1. Даць паняцце пра вусную народную творчасць – каляндарную і сямейна-абрадавую паэзію – і разглядзець адзін з прыкладаў традыцыйных святкаванняў нашымі продкамі.

  2. Паглыбіць і стымуляваць цікавасць вучняў да культуры і гісторыі свайго народу. Развіваць тврчыя здольнасці і навыкі маналагічнага маўлення.

  3. Фарміраваць гонар за сваю духоўную спадчыну, захапленне ёю, фарміраваць павагу да свайго мінулага.


Дзеючыя асобы: Вучні;

Вядучыя;

Мікола;

Зося;

Ганна;

Калядоўшчыкі


Эпіграф: “Прыйшлі піліпаўкі, Мікола,

Дзянькі праходзяць больш вясёла”

(я. Колас “Новая зямля”)


Ход мерапрыемства:


1Вучань: Вусная паэтычная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні. Вусная паэзія – эпічныя, лірычныя і драматычныя творы, народжаныя калектыўным мастацкім геніем народа.


2Вучань: На сучасным этапе імклівымі тэмпамі развіваецца працэс стварэння новай святочнай культуры беларусаў, пабудаванай перш за ўсё на старадаўніх мастацкіх традыцыях нашага народа. Вусная паэзія мае дзве прыкметы: каляндарную і сямейна-абрадавую. Каляндарна-абрадавая паэзія суправаджала аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. У сучасным духоўным жыцці Беларусі атрымалі распаўсюджанне народныя святы ўсіх каляндарных цыклаў.


1Вучань: Убеларускім народным календары назіраецца вялікая колькасць святаў. Адны з іх нам больш вядомыя, іншыя – менш. Народны каляндар падзяляецца на два цыклы: ад студзеня да ліпеня і ад ліпеня да снежня.


2Вучань: Паколькі зімовы перыяд меў падрыхтоўчы характар, то абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях. Таму сёння мы запрашаем Вас на святкаванне Каляд.


(Адкрываецца сцэна, упрыгожаная на манер сялянскай хаты.)

1Вядучы: Культура Беларусі цесна звязана з вуснай народнай творчасцю і гісторыяй нашага краю. Таму сёння мы запрашаем Вас на свята Каляд.

“Прыйшлі піліпаўкі, Мікола,

Дзянькі праходзяць больш вясёла...”

Першая Каляда – 6-7 студзеня – гэта канец шасцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак святочных дзён і вечароў.


2Вядучы: Гэтае свята вядома і пад назвай “Вялікая куцця”, паколькі яно было пачаткам усіх Каляд. Значны адбітак на старажытнае язычніцкае свята Каляды накладвалі традыцыйныя сялянскія ўяўленні, згодна з якімі менавіта ў гэты дзень святкуецца нараджэнне Ісуса Хрыста.


1Вядучы: Менавіта з гэтага гаварылі: “Святое Ражаство – людзям хараство.”

2Вядучы: Блізка Каляды,

Усе людзі рады:

Вяпручкі смаляць

І Бога хваляць.

Радуйся, зямля,

Бо жыта родзіць!


1Вядучы: Пастаўлю каляску –

Дастану кілбаску.

Пастаўлю драбінку –

Дастану сланінку.

Радуйся, зямля,

Бо жыта родзіць!


Мікола: (сядаючы за стол): А калядачкі, а скарэйце вы,

А калядачкі, а бажэйце вы!

Нашы бабачкі пасядзець хочуць,

Нашы дзевачкі пагуляць хочуць.


Зося: Куды рассеўся, калі на небе яшчэ першая зорка не з’явілася, нехрысць.


1Вядучы: а чаму нельга сядаць за стол да першай зоркі?


Зося: таму што гэтая першая зорка паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус.


2Вядучы: Ішла звязда чудна

З вастока на поўдзень

Над вярцепам сіяла,

Хрыста цара ўслаўляла

Новая радасць стала,

Як на небе хвала

Над Вярцепам звязда

Ясна свяціла, вассіяла.

Дзе Хрыстос нарадзіўся,

Бог ад Дзевы ваплаціўся.

Там чалавек з пелянамі

Перад Богам явіўся.

Перад божым дзіцяткам

Пастушка з ягняткам

На калені ўпала,

Хрыста прслаўляла.


Зося: Куды сабраўся Міколачка?

Мікола: Пайду ў садзе дрэвы саломаю абвяжу, ды куццёю абсыплю.


1Вядучы: а навошта яму гэта?


Зося: Ды каб дрэвы лепш радзілі.


2Вядучы: а навошта на святочны стол пад абрус пакладзена сена?


Зося: дык гэта напамін аб тым, што Ісус адразу пасля нараджэння быў пакладзены на сена ў хляве.

Мікола: (звяртаючыся да Зосі) ах і зорак на небе!

Зося: ну і добра, відаць грыбоў шмат улетку будзе.

Ганна: (да Зосі) матуля, адпусці ў госці да Хрысці.

Мікола: Яшчэ чаго! Хочаш бяду на нашу хату наклікаць, каб уся жывёла загінула ды са двара пайшла. Нікуды не пойдзеш.


1Вядучы: (да 2Вядучага) а чаму ў іх так мала страў на стале: толькі квас з грыбамі, аўсяны кісель, адвар з сушаных яблык, хлеб ды куцця?

2Вядучы: таму што гэта толькі пачатак святочных дзён. А колькасць страў абавязкова павінна быць няцотнай.

1Вядучы: добра, пагледзім, што будзе далей.

2Вядучы: у ноч з 13 на 14 студзеня святкуецца “стары” новы год.

1Вядучы: а вечар напярэдадні гэтага свята называецца Шчодрым вечарам, або Шчадраўцом, Шчадрухай. Чаму такая назва?


Гання: а таму, што на гэты вечар гатуецца куцця сапраўды шчодрая (сытная, мясная). Вось глядзіце, колькі на стол маці страў паставіла: смажаныя каўбасы, свежаніну, сыр, яечню, бліны з верашчакай, крывянку.

Мікола: а паглядзіце, чкі кавалачак мяса свінні ў цэнтры навагодняй ежы.

Зося: ну дык гэта ж сімвал урадлівасці, а як жа яшчэ


2Вядучы: так, не дзіва: як чалавек правядзе стары год і сустрэне новы, такім і будзе для яго і ўвесь надыходзячы год.


Мікола: (падыходзячы да дзвярэй і адчыняючы іх) мароз, мароз, хадзі куццю есці! Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, проса, грэчкі і ўсяго, што мне трэба пасеяць!

Зося: (падышоўшы да акна) Мароз, мароз! Хадзі куццю есці, каб не марозіў расады, агуркоў, гарбузоў, морквы, буракоў, і ўсяго, што мне трэба пасеяць!

(Чуецца стук у дзверы)

Павадыр “казы”: З новым годам, будзьце здаровы!

Жадаем дабра ў новым годзе

Таму, хто жыве у гэтым даму!

Пець ці не пець?


Ганна: Ой, пойце, пойце, канечне!


Спявак: О-го-го, каза,

О-го-го, шэра!

Дзе рогі дзела!

Хлопец з казой: на соль праела.

А соль дарагая,

А мера скупая.

Павадыр “казы”: О-го-го, каза,

О-го-го, шэра!

Дзе каза нагою –

Там жыта капою.

Дзе каза скок –

Там жыта сем коп.

Дзе каза праходзіць –

Там жыта родзіць.

“Каза” пачынае біць павадыра рагамі, а той б’е казу посахам.

Спявак: Уставай, каза,

Жылы надзімай.

Каляду нясе:

Рэшата аўса,

Наверх каўбаса.

Нашаму козліку

Нямнога трэба:

Сем печ перапеч

І бочка жыта,

Каб каза была сыта...

“Каза” ажывае, кланяецца гаспадарам

Хлопец з “казой”: Будзь ваша здароў,

Як рыжы бароў!

Гэй, каляда, калядзіна!

Май торбу грошай,

Жыві ў раскошы!

Май усяго даволі,

А бяды ніколі!

Стары год канчаем,

Новы зачынаем:

З ранняю вясною,

З буйнаю травою,

З збожжам каласістым,

З зярном ядраністым,

Ды з прыятным летам

І з громам пры гэтым!

І з восенню яснай,

І з долечкай шчаснай!


Мікола: ой, дзякуй, вам, дзякуй.

Зося: трымайце каўбасу, сала, бліны, грошы.

Ганна: Дай, Божа, даждаці і на тое лета спяваці!


1Вядучы: не зразумела, чаму менавіта з “казой” хадзілі?

Ганна: Да таму што яна адводзіць няшчасці ад дому, чэрці не любяць і баяцца “казы”.

1Вядучы: Ходзе Ілля на Васіля,

Нося пугу драцяную,

Драцяную, плеценую,

Дзе пугаю махне –

Там жыта расце,

А дзе не махне –

Там жыта ўлегае.

Няхай табе, дзетачка,

Бог памагае!

2Вядучы: я таксама ведаю жартаўлівую песню:

Шчадрую, шчадрую,

Каўбасу чую,

Дайце каўбасу,

Дамоў панясу.

Дайце другую,

Толькі даўгую.

Дайце трэцюю –

Хоць авечую.

1Вядучы: слшухайце, а што, калі падарунак гаспадароў будзе здавацца калядоўшчыкам занадта бедным?

Мікола: ну, тады спяваюць наступнае:

Шчодры, бодры,

Пабіў дзед вёдры,

А баба гаршкі,

А свіння мяшкі.

Не дала ты сала –

Каб свіння не ўстала!

2Вядучы: (да першага вядучага) а што ты там пра Васіля спявала?

1Вядучы: ды дзень Новага года – 14 студзеня – мае назву “Васілле”, або “Васілёва куцця” – у гэты дзень праваслаўная царква адзначае дзень Святога Васіля Вялікага.


Ганна: на гэтае свята дзеуі ходзяць па хатах з навагоднімі віншаваннямі, прыгаворваючы “Сею – вею, пасяваю, з Новым годам паздраўляю!”, а таксама раскідваюць жменямі зярняты жыта, або ячменю і жадаюць гаспадарам дабрабыту і шчасця.

1Вядучы: а яшчэ я ведаю, што на Каляды варажылі.

Зося: Сапраўды, такім чынам вызначалі будучы лёс дзяўчат, іх жыццё ў шлюбе.

Ганна (да Зосі) матуля, паведай, як ты ў маладосці варажыла

Зося: каб даведацца, ці выйдзеш у будучым годзе замуж “будзеш у пары” трэба, не лічачы, узяць на дварэ паленні і прынесці іх у хату. У тым выпадку, калі колькасць іх аказваецца цотнай, можна быць упэўненай, што ў новым годзе абавязкова прыйдуць сваты.


1Вядучы: (да другога): ой, добрае падарожжа мы сёння зрабілі.

2Вядучы: самы добры вопыт, гэта добры вопыт. Думаю, сёння вопыту мы набраліся.


1Вучань: На пры канцы свята, госці цягнуць па саломенцы з сена, што на святочным стале. Мераюцца, у каго даўжэй. Укаго большая – у таго жыццё шчаслівейшае будзе.

2Вучань: Такім чынам, традыцыі і звычаі беларусаў гавораць аб непарыўным адзінстве нацыянальнай гісторыі і нацыянальнай культуры, іх звышважнасці для кожнага з нас.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconА ў нас сёння Масленіца
Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць І вясну сустракаць. Сёння...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconМерапрыемства па беларускай мове
...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconТур Н. П., настаўнік беларускай мовы І літаратуры Тэма: Пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове
...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconСцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім»
Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconУрок прэзентацыя
Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем ІХ усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconСцэнарый пазакласнага мерапрыемства
...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconГэй, каляда, каляда

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconПрыпеу: Ой, Каляда, Каляда

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Сёння ў нас не зусім звычайны ўрок. Ён казачны. Усе вы добра ведаеце казку пра калабка. Сёння галоўны яе герой – наш госць. Калабок...

Сцэнарый вечарыны: \"А ў нас сёння Каляда \" Мэта iconБеларуская мова, 5 клас
Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. Незвычайны таму, што а нас прыйшло шмат гасцей. А яшчэ таму,што пад час нашага урока мы адправімся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка