Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю




НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер149.24 Kb.
ТыпДокументы




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


зацвярджаю

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.


Асновы тэорыі літаратуры


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»

(1-23 01 08-01 «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»);

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па накірунках)»



УЗГОДНЕНА

Намеснік міністра інфармацыі

Рэспублікі Беларусь

_______________ І. М. Лапцёнак

________________________


Старшыня вучэбна-

метадычнага аб’яднання

вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі

________________ У. Л. Клюня

________________________



УЗГОДНенА

Начальнік Упраўлення вышэйшай
і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк

________________________

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі
«Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ І. В. Казакова

________________________






Эксперт-нормакантралёр

________________ С. М. Арцем’ева

________________________

Мінск 2008


Складальнік:

Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.


Рецэнзенты:

Кафедра беларускай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»;


Г. М. Друк, дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат філалагічных навук, дацэнт.


Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 10 ад 10.04.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Навукова-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.)


Адказны за выпуск: Н. В. Кузьміч


Тлумачальная запіска


Дысцыпліна «Асновы тэорыі літаратуры» арыентавана на абуджэнне цікавасці да разумення твора як асаблівага мастацкага свету, у якім выяўлены рысы асобы мастака. Разбурэнне стэрэатыпу ўспрымання твора як рэчаіснасці, дзе дзейнічаюць «жывыя людзі», дэманстрацыя складанай арганізацыі мастацкага тэксту павінны даць студэнтам навыкі зносін з чужой свядомасцю, што з’яўляецца адной з важных задач пры вывучэнні дысцыплін філалагічнага цыкла. У працэсе выкладання дысцыпліны закранаюцца пытанні філасофскага кшталту, асэнсаванне якіх неабходна пры далейшым вывучэнні гуманітарных дысцыплін.

Тэорыя літаратуры з’яўляецца метадалагічнай базай для ўсіх дысцыплін філалагічнага цыкла. Дысцыпліна складаецца з трох раздзелаў: асноўныя паняцці тэорыі літаратуры; літаратурны твор як сістэма; твор літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце.

Мэта выкладання дысцыпліны: тэарэтычнае асэнсаванне агульных заканамернасцей літаратурнага жыцця, і ў першую чаргу – творчасці пісьменнікаў. Студэнт павінен мець уяўленне аб тэарэтычным асэнсаванні асаблівасцей станаўлення і развіцця літаратурнага працэсу, усведамленні ролі літаратуры ў гістарычным працэсе і ў фарміраванні грамадскай свядомасці, уяўленне аб асноўных мастацкіх сістэмах, літаратурных кірунках, характарыстыцы асноўных заканамернасцей развіцця літаратуры, таксама развіваць здольнасць да аналітычнага мыслення і ўмення самастойнага аналізу мастацкага тэксту.

Задачы выкладання дысцыпліны: даць студэнтам уяўленне аб асноўных катэгорыях тэорыі літаратуры ў кантэксце сусветнай культуры; сфарміраваць уяўленне аб неабходнасці цэласнага аналізу літаратурнага твора; прывіць навыкі аналізу літаратурнага тэксту; даць уяўленне пра месца тэорыі літаратуры ў літаратурнай рабоце журналіста. Студэнт павінен умець арыентавацца ў гісторыка-літаратурным працэсе, вызначаючы асаблівасці ўзаемадзеяння літаратуры з іншымі відамі мастацтва, формамі грамадскай свядомасці; ведаць тэорыю літаратурна-мастацкага развіцця, розных стылей і кірункаў; умець вызначаць асаблівасці творчай манеры аўтараў, валодаць навыкамі аналізу мастацкага тэксту, умець звязваць атрыманыя веды з актуальнай прафесійнай практыкай у сродках масавай інфармацыі.


Студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя катэгорыі тэорыі літаратуры ў кантэксце сусветнай культуры;

  • асноўныя этапы развіцця літаратурнага працэсу;

  • асаблівасці функцыянавання твора ў гісторыка-культурным кантэксце.

Студэнт павінен умець:

  • выяўляць заканамернасці развіцця літаратурнага працэсу;

  • аналізаваць тэксты розных мастацкіх сістэм;

  • выяўляць асаблівасці творчай манеры пісьменнікаў.


На вывучэнне дысцыпліны «Асновы тэорыі літаратуры» ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі [па спецыяльнасці 1-23 01 10 – «Літаратурная работа (па накірунках)»] і напрамку спецыяльнасці 1-23 01 08 – «Журналістыка (па напрамках)» (1-23 01 08-01 – «Журналістыка (друкаваныя СМІ)») адводзіцца максімальна 96 гадзін. З іх – 34 аўдыторныя гадзіны (20 гадзін – лекцыі, 14 гадзін – семінарскія заняткі).


Прыкладны тэматычны план






Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін


усяго

у тым ліку

лекцыі

семінарскія заняткі

I. Асноўныя паняцці тэорыі літаратуры

1.

Сутнасць мастацтва

2

2




2.

Літаратура як від мастацтва

4

4




3.

Тэорыя літаратуры ў сістэме літаратуразнаўчых навук

2

2




II. Літаратурны твор як сістэма

4.

Структура літаратурнага твора: змест і форма.


2


2




4.1.

Змест літаратурнага твора: тэма, праблема, ідэя, пафас


2





2

4.2.

Форма літаратурнага твора

12

4

8

4.3.

Вершаскладанне

2




2

III. Твор літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце

5.

Функцыянаванне літаратуры

4

2

2

6.

Заканамернасці развіцця літаратуры


2


2




7.

Сучасная літаратура як прадмет вывучэння


2


2







Усяго:

34

20

14



Змест вучэбнага матэрыялу


І. Асноўныя паняцці тэорыі літаратуры


1. Сутнасць мастацтва

Эстэтычнае як філасофская катэгорыя. Мастацтва як стварэнне эстэтычных каштоўнасцей (эстэтычнае, эстэтычныя эмоцыі; эстэтычнае і мастацкае; месца і роля эстэтычнага ў жыцці чалавека і грамадства). Мастацтва як пазнаваўчая дзейнасць (да гісторыі пытання). Тэматыка мастацтва. Аўтар і яго прысутнасць у творы. Прызначэнне мастацтва (мастацтва ў свеце аксіялогіі, мастацтва і формы грамасдскай свядомасці).

2. Літаратура як від мастацтва

Віды мастацтва. Мастацкі вобраз; вобраз і знак. Мастацкі вымысел; умоўнасць і жыццепадабенства. Літаратура як мастацтва слова. Міфалогія – фальклор – літаратура (спецыфіка міфа як формы пазнання рэчаіснасці, формы існавання міфа ў сучаснай літаратуры, праяўленне міфалагічнай свядомасці ў літаратурных тэкстах ХХ стагоддзя). Літаратура і іншыя віды мастацтва. Літаратура і культура. Літаратура і СМІ.

3. Тэорыя літаратуры ў сістэме літаратуразнаўчых навук

Суадносіны галоўных і дапаможных літаратуразнаўчых галін. Асноўныя тэрміны тэарэтычнай паэтыкі.


ІІ. Літаратурны твор як сістэма


4. Структура літаратурнага твора: змест і форма

4.1. Змест літаратурнага твора: тэма, праблема, ідэя, пафас.

Тэматыка літаратурных твораў. Аўтарская суб’ектыўнасць у творы. Віды пафасу.

4.2. Форма літаратурнага твора

Свет літаратурнага твора. Вобраз літаратурны. Вобраз-персанаж, сродкі яго стварэння. Персанаж і пісьменнік. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя. Свядомасць і самасвядомасць персанажа, псіхалагізм. Час і прастора ў творы.

Мова мастацкага твора. Спецыфіка мастацкай мовы. Паэзія і проза. Літаратурная мова і мова мастацкага твора. Сістэма прамых значэнняў слоў. Словы рознага моўнага асяроддзя. Тропіка. Паэтычны сінтаксіс.

Кампазіцыя. Паняцце пра знешнюю і ўнутраную кампазіцыю. Сюжэт і яго функцыі. Сюжэт і канфлікт. Сюжэт і фабула. Кампазіцыя сюжэта. Кампазіцыйныя прыёмы. Змястоўнасць кампазіцыі.

Неаўтарскае слова. Аўтар і яго прысутнасць у творы. Чужая мова ў творы. Стылізацыя, пародыя, сказ. Рэмінісцэнцыя. Інтэртэкстуальнасць.

Родавая, відавая, жанравая класіфікацыя літаратурных твораў. Прынцыпы класіфікацыі. Роды, віды, жанры, жанравыя разнавіднасці: суадносіны ва ўжыванні тэрмінаў. Паходжанне літаратурных родаў. Міжродавыя і пазародавыя формы. Жанравыя структуры і каноны. Жанравыя сістэмы; кананізацыя жанраў. Жанравыя традыцыі. Літаратурныя жанры і пазамастацкая рэальнасць.

4.3. Вершаскладанне

Гукапіс літаратурнага твора. Інтанацыя. Метрыка. Рытміка. Рыфміка. Сістэмы вершаскладання. Сілаба-танічная сістэма вершаскладання. Строфіка. Віды строф. Цвёрдыя формы верша. Белы верш, вольны верш, свабодны верш: суадносіны ва ўжыванні тэрмінаў.


ІІІ. Твор літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце


5. Функцыянаванне літаратуры. Успрыманне літаратуры: чытач і аўтар. Прысутнасць аўтара ў творы. Літаратурная крытыка.

Літаратурныя іерархіі і рэпутацыі. Ваганні літаратурных рэпутацый. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі мастацтва і літаратуры.

Літаратура – белетрыстыка – паралітаратура. Гістарычная зменлівасць сістэмы каштоўнасцей. Узаемапранікненне сфер літаратуры, белетрыстыкі і паралітаратуры (трывіальнай літаратуры). Паняцце аб спецыфіцы масавай культуры. Журналістыка і масавая культура.

6. Заканамернасці развіцця літаратуры. Генезіс літаратурнай творчасці. Вывучэнне генезісу літаратурнай творчасці. Прынцыпы разгляду літаратурнага твора. Метадалогія літаратуразнаўства. Літаратуразнаўчыя метады. Літаратурны працэс. Асноўныя паняцці тэорыі літаратурнага працэсу. Дынаміка і стабільнасць у складзе сусветнай літаратуры. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Мастацкія сістэмы ХІХ–ХХ стст. Нацыянальная спецыфіка літаратуры. Стыль пісьменніка.

7. Сучасная літаратура як прадмет вывучэння. Літаратура эпохі таталітарызму як тэарэтычны канструкт і рэальная сістэма. Рэлікты літаратуры савецкага часу ў новай гістарычнай сітуацыі. Змяшчэнне сістэмы каштоўнасцей: «вернутая літаратура», абмеркаванне раней забароненых тэм (літаратура і рэлігія, нацыянальныя аспекты культуры, масавая культура, інш.), новая перспектыва ўспрымання сусветнай літаратуры. Постмадэрнізм у беларускім варыянце і яго адрозненне ад сусветнага. Змены ў структуры літаратурнага працэсу (змяншэнне ўплыву «тоўстых» часопісаў, узрастанне ролі газет і тэлебачання, з’яўленне інтэрнет-літаратуры і літаратурнай крытыкі). Страта логацэнтрычнасці ў літаратуры.


Інфармацыйная частка


Асноўная літаратура

  1. Богомолов, И. А. Стихотворная речь. – М., 1995.

  2. Введение в литературоведение / Под ред. Г. Н. Поспелова. – М., 1978. (Любое издание).

  3. Волков, И. Ф. Теория литературы. – М., 1995.

  4. Рагойша, В. П. Уводзіны ў літаратуразнаўства: Курс лекцый (Вершаванне). – Мінск., 2002.


Дадатковая літаратура

  1. Андреев, А. Н. Методология литературоведения. – Минск, 2000.

  2. Аристотель. Поэтика. – М., 1957.

  3. Барабаш, Ю. Вопросы эстетики и поэтики. – М., 1978.

  4. Бахтин, Н. М. Эстетика словесного творчества. – М., 1979.

  5. Бейли, Дж. Избранные статьи по русскому литературному стиху. – М., 2004.

  6. Бореев, Ю. Б. Эстетика. – М., 1988.

  7. Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины: Учеб. пособие / Под ред. Л. В.Чернец. – М., 1999.

  8. Введение в литературоведение: Хрестоматия / Под ред. П. А. Николаева. – М., 1997.

  9. Виноградов, В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика. – М., 1963.

  10. Волков, И. Ф. Творческие методы и художественные системы. – М., 1989.

  11. Выготский, Л. С. психология искусства. – М., 1968.

  12. Гегель, Г. В. Ф. Эстетика: В 4-х т. – М., 1968.

  13. Грынчык, М. Шляхі беларсукага вершаскладання. – Мінск, 1973.

  14. Гуляев, Н. А. Теория литературы. – М., 1982.

  15. Жирмунский, В. М. Теория литературы. Поэтика. Стилистика. – Л., 1977.

  16. Коган, М. С. Взаимодействие и синтез искусств. – Л., 1978.

  17. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства. – Мінск, 1982.

  18. Майсейчык, В. І. Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства. – Мінск, 1986.

  19. Майсейчык, А. А. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Паэтыка мастацкага твора. – Брэст, 2002.

  20. Мукаржовский, Я. Исследования по эстетике и теории искусства. – М., 1994.

  21. Основы литературоведения / Под общ. ред. В. П. Мещерякова. – М., 2000.

  22. Палкин, М. А. лирика как искусство стихотворного слова. – Минск, 1986.

  23. Потебня, А. А. эстетика и поэтика. – М., 1976.

  24. Тимофеев, Л. И. Основы теории литературы. – М., 1976.

  25. Томашевский, Б. В. Теория литературы. Поэтика. – М., 1999.

  26. Тынянов, Ю. Н. Поэтика. История литературы. Кино. – М., 1979.

  27. Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя. – Мінск, 2004.

  28. Хализев, В. Е. Теория литературы. – М., 1999.

  29. Яскевіч, А. Ад слова да вобраза. – Мінск, 1972.

  30. Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры. – Гомель, 2002.


Слоўнікі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18-ці т. – Мінск, 1996–2004.

  2. Дубянецкі, Э. Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2003.

  3. Краткая литературная энциклопедия: В 9-ти т. – М., 1962–1978.

  4. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. – Мінск, 1996.

  5. Литературная энциклопедия терминов и понятий / Гл. ред. и сост. А. Н. Николюкин. – М., 2001.

  6. Литературный энциклопедический словарь. – М., 1987.

  7. Рагойша, В. П. На шляху да Парнаса: Даведнік маладога літаратара. – Мінск, 2003.

  8. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік. – Мінск, 2004.

  9. Рагойша, В. П. Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству. – Мінск, 2000.

  10. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. – Мінск, 2001.

  11. Слоўнік-даведнік асноўных лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. – Магілёў, 1998.

  12. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. – Мінск, 1984–1987.



Прыкладныя пытанні да экзамена

па курсу «Асновы тэорыі літаратуры»


  1. Тэорыя літаратуры ў сістэме навук аб літаратуры.

  2. Паходжанне мастацтва. Мастацтва як спосаб пазнання свету.

  3. Літаратура ў сістэме культуры.

  4. Літаратура як мастацтва слова. Месца літаратуры сярод іншых відаў мастацтва.

  5. Літаратура як мастацтва слова. Літаратура і СМІ.

  6. Міфалогія – фальклор – літаратура. Міф у сучаснай літаратуры.

  7. Мастацкі вобраз. Мастацкае абагульненне. Тыпізацыя. Умоўнасць і жыццепадабенства ў літаратуры.

  8. Аўтар, апавядальнік, персанаж у літаратурным творы.

  9. Змест і форма літаратурнага твора.

  10. Літаратурны твор як сістэма. Паняцце пра цэласнасць мастацкага тэксту.

  11. Элементы зместу: тэма, праблема, ідэя. Задума твора.

  12. Ідэя твора. Аўтарская і аб’ектыўная ідэя ў літаратурным творы.

  13. Выбар тэмы. Тэматыка мастацтва.

  14. Тыпы аўтарскай эмацыянальнасці.

  15. Прадметны свет літаратурнага твора.

  16. Літаратурны вобраз. Вобраз-персанаж: сродкі стварэння.

  17. Мастацкая дэталь. Дэталь і падрабязнасць.

  18. Персанаж і пісьменнік: герой і аўтар. Формы і прыёмы псіхалагізму.

  19. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя.

  20. Час і прастора ў літаратурным творы. Паняцце пра хранатоп.

  21. Мова мастацкага твора. Паэзія і проза.

  22. Мова як матэрыял літаратуры. Літаратурная мова і мова мастацкага твора.

  23. Метафара і яе разнавіднасці. Метафарычнае мысленне ў літаратуры.

  24. Тропіка.

  25. Паэтычны сінтаксіс.

  26. Элементы формы: кампазіцыя.

  27. Кампазіцыйныя прыёмы.

  28. Сюжэт і фабула літаратурнага твора. Сюжэт як сродак раскрыцця характараў персанажаў.

  29. Неаўтарскае слова: літаратура ў літаратуры.

  30. Сістэмы вершаскладання.

  31. Сілаба-танічная сістэма вершаскладання.

  32. Рытміка. Метрыка (стапа, памер, метр, рытм).

  33. Строфіка. Віды строф.

  34. Цвёрдыя формы верша.

  35. Белы верш, вольны верш, свабодны верш: суадносіны ва ўжыванні тэрмінаў.

  36. Рыфма і рыфмоўка.

  37. Гукапіс літаратурнага твора. Інтанацыя.

  38. Літаратурныя роды. Прынцыпы класіфікацыі літаратурных родаў.

  39. Эпас як літаратурны род.

  40. Лірыка як літаратурны род. Паняцце пра лірычнага героя.

  41. Асаблівасці драмы як літаратурнага рода.

  42. Літаратурныя жанры. Жанравыя канфрантацыі і традыцыі. Кананізацыя жанраў.

  43. Міжродавыя і пазародавыя літаратурныя формы.

  44. Літаратурныя іерархіі і рэпутацыі.

  45. Літаратура, белетрыстыка, паралітаратура: суадносіны ў літаратурным працэсе.

  46. Паняцце аб культурнай і літаратурнай традыцыі.

  47. Міжнародныя літаратурныя сувязі. Нацыянальная спецыфіка літаратуры.

  48. Літаратурны працэс: дынаміка і стабільнасць.

  49. Літаратурны працэс: мастацкія сістэмы ХІХ–ХХ стст.

  50. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка.

  51. Нацыянальныя асаблівасці беларускага літаратуразнаўства.

  52. Да пытання аб вывучэнні генэзісу літаратурнай творчасці.

  53. Прынцыпы разгляду літаратурнага твора.

  54. Стыль пісьменніка.

  55. Жанры літаратуры і праца публіцыста.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка