У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер31.45 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Удзельнікі форумаў парталу TUT.by
сёньня зацікавіліся навіной пра тое, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў праграму барацьбы з карупцыяй.


“Неразьменны пятак, -- камэнтуюць удзельнікі форумаў. – Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк вынас скрыні цьвікоў”.

“Дык уся сыстэма кіраваньня – сымбіёз чынавенства й карупцыі. Паспрабуй выключыць карупцыю – увогуле нічога зь месца ня рушыць. Калі цяпер чыноўнік за адпаведную ўзнагароду прыме нейкае рашэньне, дык бяз хабару ён увогуле ніякага рашэньня прымаць ня будзе”.

“Існуе адзіны эфэктыўны спосаб барацьбы з карупцыяй – гэта разьдзяленьня галінаў улады з ураўнаньнем іх у моцы. А над трыма незалежнымі адна ад адной галінамі ўлады (выканаўчай, заканадаўчай і судовай) – “чацьвёртая ўлада” – свабодная прэса, якая не дае спакойна спаць першым тром галінам”.

“Ну калі ж ён нарэшце зразумее, што змагаецца з самім сабой!”


Блогер Eolonir зьмясьціў у сваім дзёньніку падборку ўражаньняў людзей ад сьвяткаваньня 9 траўня ў Менску. Гэта пераважна постынгі з форумаў Onliner.by “Ехаў у мэтро каля 20 гадзіны. П’янючыя ўсе! Абрыганыя вагоны мэтро. Стаіць нейкі жывёльны рык... я быў проста ў шоку!”

“На вуліцы ня проста п’янае быдла – а стаіць трывалы пах перагару. Абрыгалі й абгадзілі падваротні. Ніводнага нармальнага твару. У дварох моладзь жарэ сырыя сасіскі, паліць, лузгае семкі, п’е бырло... цалуецца...”


“Я вось упершыню за пару год ехаў у электрычцы – пары прыпынкаў адзіне а шостай вечара – за горад. Ну на вакзале бойка каля эскалятара ня ўразіла, а тое, што ўвесь час цягам двух прыпынкаў рвалі стоп-кран, а машыніст гістэрычна біўся ў дынаміку – супрацоўнікі міліцыі, навядзіце парадак у цягніку – уразіла ды экзотыкі дадало...”


“...людзі паступова ператвараюцца ў жывёлаў... Хіба такі народ зможа ўзьняцца на абарону радзімы яшчэ раз?”


У гасьцявой кнізе афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму зьявіўся такі запіс: “Цікава, як вызначаецца неабходнасьць уключыць ацяпленьне ў дамох? Памятаў, нешта наконт “сярэднесутачная тэмпэратура ніжэй за +10 цягам трох дзён. Калі гэта праўда, дык незразумела, чаму дагэтуль не аднавілі ацяпленьне. Эканомія? Дык гэта ж не бясплатная паслуга, жыхары аплачваюць. Чуў, што школы, дзіцячыя садкі, лякарні павінны былі зноў ацяпляць. А што рабіць маленькім дзецям, якія яшчэ не пайшлі ў дзіцячы садок? Перасяляцца ў лякарні?”

Блогерка Марыйка Мартысевіч у ЖЖ-суполцы minsk_by вывучае сёньня тэму кінасцэнароў, якія магчыма было б напісаць на менскім матэрыяле. “Эўрапейскі кінэматограф даўно радуе нас узорамі чароўнага жанру “любоў на тле вялікага гораду”. Згодна зь сюжэтам, гераіня-антыбарбі са старанна падабраным наборам Комплексаў і Прыбабахаў знаходзіць сваё шчасьце ў нейкім прыгожым, атмасфэрным горадзе. З апошняга нашумелага – “Амэлі” (Парыж), “Тарыф на месяцовае сьвятло” (Бэрлін), “Дзёньнік Брыджыт Джонс” (Лёндан)... Цікава, ці можна зьняць такі фільм пра Менск?.. Вашыя сцэнары?”


Удзельнікі суполкі радуюць Марыйку крэатывам:


“Яна – “змагарка”, працуе ў “Вясьне” й жудасна камплексуе з нагоды таго, што яе ўсё ўспрымаюць як баявую сяброўку, але не як дзяўчыну”.

“ААА! яна проста ня можа не працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы, бібліятэкаркай, натуральна, а вось кватэру здымае ў Малінаўцы (Сухарава, Кунцаўшчыне). А першая сустрэча – у мэтро на Кастрычніцкай/Купалаўскай на эскалятары, позіркамі”.

“Яна – малады спэцыяліст, адпрацавала пасьля вну два гады ў вёсцы, ён – трактарыст з гэтай вёскі. Прыехаў за ёй у Менск на трактары. Цераз адсутнасьць пахатных плошчаў уладкаваўся на працу амапаўцам”.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка