Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў




НазваАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Дата канвертавання15.11.2012
Памер16.87 Kb.
ТыпДокументы
Stud0619bg


Аляксандар Ярашук -- старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.


Беспартыйны.


Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.


Скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут (1974) і Менскую вышэйшую партыйную школу (1990).


Працаваў аграномам ў саўгасе імя Дзімітрава.


Служыў у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці.


Потым працаваў галоўным аграномам саўгасу “Жабінкаўскі”, намесьнікам старшыні калгасу “Прамень”.


З 1982 па 1991 гады –загадчык сельгасаддзелу Жабінкаўскага райкаму, інструктар Берасьцейскага абкаму, інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Клецкага райкаму партыі, загадчык аддзелу аграрнай палітыкі ЦК КПБ.


Пасьля прыпыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС працаваў намесьнікам начальніка глаўку Мінсельгасхарчу, першым намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму, старшынём абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.


У 1999 годзе абраны старшынём Беларускага прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.


З 2002 года -- прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў.


Сябра Генэральнай Рады Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў і Міжнароднай арганізацыі працы. Сябра выканкаму Ўсеэўрапейскага рэгіянальнага савету прафсаюзаў.


Ад актыўнай палітыкі адышоў, сканцэнтраваўся выключна на праблемах прафсаюзнага руху.


Зь дзяцінства любіць чытаць. Любімыя пісьменьнікі – Васіль Быкаў, Чэхаў, Хэмінгуэй. Зараз захапляецца філязофскай літаратурай.


З музыкі – вялікі аматар “Песьняроў”, “Бітлз” Высоцкага. Любіць клясыку – Чайкоўскага, Равэля, Моцарта, Бэтховэна.


Любімыя футбольныя каманды – “Манчэстэр Юнайтэд” і “Барсэлёна”.


Сам кожную раніцу бегае і робіць зарадку, лічыць гэта лепшым заняткам дня.


Умее добра гатаваць. Любімая страва – дранікі. З напояў аддае перавагу нефільтраванаму піву і віскі.


Больш за 30 гадоў жанаты. Мае трох дарослых сыноў. Адзін жыве ў ЗША, другі – у Партугаліі, трэці – у Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconАляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconМілінкевіч адмовіўся ад другога Кангрэсу
Кангрэсу. Галоўным прадметам спрэчак было пытаньне лідэрства. На думку адных, Аляксандр Мілінкевіч быў абраны лідэрам дэмакратычных...

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconАнатоль Лябедзька старшыня агп, сябар палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных слаў
Анатоль Лябедзька – старшыня агп, сябар палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных слаў

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconАдукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconГосьць "Свабоды" Аляксандар ВайтовічНапрыканцы мінулага тыдня на тэлефанаваньні слухачоў "Свабоды" адказваў Аляксандар Вайтовіч, былы старшыня Савету
Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў...

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconБыў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады
Анатоль Лябедзька – старшыня агп, сябар палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных слаў

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconНастаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч...

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў icon26 І 27 траўня ў Менску павінен адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў. Напярэдадні дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў вырашылі, што ў дэмакратычнай кааліцыі будзе
Менску павінен адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў. Напярэдадні дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў вырашылі, што ў дэмакратычнай...

Аляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў iconУ гэтым выпуску "Званкоў на свабоду" агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Менску праходзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў. На сходзе вырашаецца пытаньне лідэрства ў беларускай апазыцыі. Паводле рашэньняў дэлегатаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка