Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр?




НазваБеларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр?
Дата канвертавання15.11.2012
Памер25.08 Kb.
ТыпВопрос
Беларускія мільянэры – рэальнасьць ці піяр?


На афіцыйным сайце Міністэрства падаткаў і збораў зьявілася інфармацыя: паводле вынікаў 2006 году адзін зь прадпрымальнікаў Горадні зарабіў болей за 2 мільёны даляраў ЗША. Хто такія беларускія мільянэры? Колькі іх?


Ігар Карней, Менск


Я паспрабаваў высьветліць імя прадпрымальніка-мільянэра. Першае тэлефанаваньне -- у падатковую інспэкцыю Кастрычніцкага раёну Гародні:


“Мільянэр? Хто -- фізычная асоба ці хто? Вы, калі ласка, ператэлефануйце ў іншую інспэкцыю, бо тут нікога няма. Я вам дам нумар, куды затэлефанаваць...”


Набіраю нумар інспэкцыі па падатках і зборах Ленінскага раёну Горадні:


“Нічога не падкажу. Тэлефануйце ў абласную падатковую інспэкцыю. Там усё скажуць...”


“Абласная падатковая інспэкцыя... Не, у нас такіх зьвестак няма, гэта вы крыху не па адрасе. У Міністэрстве, магчыма, будуць такія зьвесткі. У нас такой інфармацыі няма".


Ананімныя мільёны


Пра тое, што ў Беларусі ёсьць людзі, чый прыбытак перавышае адзін мільён даляраў, стала вядома два гады таму.


Тады Камітэт дзяржкантролю агучыў зьвесткі з падатковых інспэкцыяў, згодна зь якімі дзьве сотні беларусаў задэкляравалі за 2004 год прыбыткаў па мільёну даляраў і больш.


Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа выказвае сваю вэрсію, колькі тэарэтычна можа быць мільянэраў ў Беларусі:


“Блізу 100-150 чалавек можа і маюць у Беларусі такі статус – даляравыя мільянэры. Але часткова гэта ёсьць нейкія паі, уклады, інвэстыцыі ў тыя ці іншыя камэрцыйныя справы”.


Пры гэтым спадар Патупа зазначае: буйныя бізнэсоўцы усё часьцей свае актывы імкнуцца перавесьці ў замежжа.

Сьціплыя мільянэры



Самі дзелавыя людзі адмаўляюцца казаць, колькі яны зарабляюць.


Адзін з менскіх прадпрымальнікаў, гаспадар прадпрыемстве ў вырабе бялізны “Серж” Сяргей Атрошчанка называе заявы афіцыйных асобаў пра тое, што ў Беларусі ёсьць даляравыя мільянэры (цытую) “звычайным піярам уладаў”. Маўляў, каб людзі не баяліся дэкляраваць вялікія сумы.


Сяргей Атрошчанка зазначае: калі бізнэсовец дэкляруе 1 мільён даляраў, гэта значыць, ён сплаціць трыста тысячаў даляраў у выглядзе падаткаў:


“Некаторыя незалежныя экспэрты кажуць, што ў нас мільянэраў – хтосьці кажа блізу сотні, хтосьці кажа блізу тысячы -- то бок, усяго мільянэраў, з не задэкляраваным прыбыткам, якія маюць звыш аднаго мільёну даляраў багацьця”.

Беларуска-латыскі мільянэр



Народжаны ў мястэчку Іўе на Гарадзеншчыне Ян Апаленіс яшчэ за савецкімі часамі перабраўся ў Латвію. Цяпер ён уладальнік сеткі гатэляў. І адзін з латыскіх мільянэраў:


“Я хоць і ў сьпісе сотні латыскіх мільянэраў, але заўсёды кажу так: у кішэні ў мяне пуста. Бо так і павінны быць. Грошы ў кішэні ляжаць не павінны, яны ўсе павінны быць у справе. Таму што сёньня трэба арыентавацца на рознабаковы бізнэс. Нават у газэтах усё часьцей пішуць: аказваецца, можна зарабляць мільёны, маючы шматпрофільны бізнэс. Я ў прыватнасьці чаму так раблю: таму што аднаму віду дзейнасьці ўласьцівы пэрыядычна крызысы. Таму дзеля таго, каб іх пеараадольваць, трэба мець грошы на пераўзбраеньне вытворчасьці новымі тэхналёгіямі і тады выжывеш. Калі ў цябе гэтага няма – упадзеш і напэўна, ніколі больш не падымесься”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconУ межах Года Кнігі ў бібліятэках былі арганізаваны
Тэматычныя кніжныя выставы: “Чытаем па-беларуску”, “Пісьменнікі – юбіляры”, “Дзень добры, кніжка беларуская”, “Адкрый для сябе беларускую...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? icon"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconАсноўныя пытаньні наведнікаў: тэкст ёсьць таленавітым ці графаманскім, палітычнай правакацыяй ці сатырычным жартам?
Гэта зьдзек над самым вядомым зь беларускіх апазыцыйных палітыкаў – Зянонам Пазьняком, ці гэта піяр акцыя на ягоную падтрымку? Камэнтары...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconГарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору беларускія падлеткі?
Вайнбэргер, супрацоўнік цэнтру “Інтэрнэт І грамадзтва” пры Гарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconГарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору беларускія падлеткі?
Дэвід Вайнбэргер, супрацоўнік цэнтру “Інтэрнэт І грамадзтва” пры Гарвардзкім унівэрсытэце (зша). Ці лічаць паратункам Інтэрнэт-прастору...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconАрс Лонга" адкрылася выстава беларускіх мастакоў "
...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconВыявы І лягатыпы сьпявачкі зьявяцца на бігбордах, торбах І пушках зэфіру. Ці ёсьць у Беларусі свае сэкс-сымбалі?
Прыняў пасьля таго, як наведаў “Тэатр песьні Ірыны Дарафеевай”. Спадар Саваш заявіў, што паводле пляну піяр-акцыі, будуць арганізаваныя...

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconБеларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны: гісторыка-архіўнае даследаванне в. У. Долатава
Беларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны: гісторыка-архіўнае даследаванне

Беларускія мільянэры рэальнасьць ці піяр? iconБеларускія кнігі – юбіляры 2012 года

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка