Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых




НазваКіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых
Дата канвертавання15.11.2012
Памер17.34 Kb.
ТыпДокументы

Stud0918bg-Kipel



Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, іншых грамадзкіх арганізацый, сябра Вялікай Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Жыве ў гарадку Гаўорд, што ў прыгараду Нью-Ёрку.


Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 года ў Менску. Сын беларускага навукоўцы й грамадзкага дзеяча Яўхіма Кіпеля, двойчы рэпрэсаванага.


На пачатку 40-х сям’я Кіпеляў вярнулася з расейскай высылкі. Вітаўт Кіпель стаў сябрам Саюзу Беларускай Моладзі. Сям’і пагражаў расстрэл, таму зьехаць – была адзіная магчымасьць, каб выжыць. Зь лета 1944 года - на эміграцыі.


Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія) й Ратгерскі ўнівэрсытэт (ЗША). У 1962-1985 г. працаваў у Нью-Ёрскай Публічнай бібліятэцы.


У 1978-1982 гадох спадар Кіпель ачольваў Этнічную Раду (Ethnic Council) пры губэрнатару штату Нью Джэрзі і быў рэдактарам адмысловага выданьня Heritage Review.


З пачатку 1950-х гадоў супрацоўнічаў з Радыё Свабода. Вядомы радыёслухачам, як Вітаўт Зубкоўскі.


Сёньня яго называюць "галоўным амэрыканскім беларусам".


Гадоў 20 таму спрабаваў вярнуцца ў Беларусь – нават зьвяртаўся разам з жонкай Зорай ў Міністэрства замежных справаў, хацеў атрымаць падвойнае грамадзянства, але гэта не прадугледжанае беларускім заканадаўствам.


Ачольвае Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі й беларускай эміграцыі. Вітаўт Кіпель разам з жонкай Зорай склалі манумэнтальную працу – бібліяграфічны даведнік “Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе”, зьяўляюцца ўкладальнікамі толькі што выдадзенага “Ангельска-беларускага слоўніка”.


Разам зь лінгвістам Зьміцерам Саўкам падрыхтаваў даведнік “Беларускія слоўнікі і энцыкляпедыі”.


Чалавек надзвычайнай энэргіі, якая з гадамі не згасае, гэтай энэргіяй умее запальваць іншых.


Вельмі непераборлівы ў побыце, просты ў кантакце.


Калекцыянэр-кнігар, мае ўнікальную бібліятэку, уважліва сочыць за ўсімі кніжнымі навінкамі.


Мае двух дзяцей. Сын Юрка – лекар, пэдыятар-кардыёляг. Дачка Алена – вядомы ў Вашынгтоне адвакат, спэцыялістка ў галіне патэнтнага права. Дзеці таксама вельмі актыўныя ў беларускім жыцьці эміграцыі. Мае трох унукаў – Алеся, Андрэя і Антона. Усе яны ведаюць беларускую мову.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconАлесь Анціпенка, філёзаф, сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра рады Беларускага пэн-цэнтру
Нарадзіўся ў 1953 годзе, як сам кажа, на далёкім усходзе Беларусі, у Слаўгарадзе, у сям’і настаўнікаў

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconВітаўт Кіпель знаны дзеяч беларускае эміграцыі
Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 году ў Менску ў сям’і вядомага культурнага І грамадзка-палітычнага дзеяча Яўхіма Кіпеля,...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconВітаўт Кіпель знаны дзеяч беларускае эміграцыі
Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 году ў Менску ў сям’і вядомага культурнага І грамадзка-палітычнага дзеяча Яўхіма Кіпеля,...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconЛеапольд Стаф/ Leopold Staff
Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951), лаўрэат прэміі Львова (1929), Лодзі (1931) І варшавы (1938), ганаровы сябра польскага...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconТрусаў: Мэта думаць на тысячу гадоў наперад
Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconСтаніслаў Багданкевіч доктар эканамічных навук, прафэсар. Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага
Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Сінькова Людміла Дзмітрыеўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры І культуры філалагічнага факультэта...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў — беларускі грамадскі...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconПатрыярх беларускага адраджэння
Беларускай граматыкі для школ” Браніслаў Тарашкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратурнай крытыкі Яўген Хлябцэвіч, бібліёграф...

Кіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых iconВядомы беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археоляг, літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт
Чалец-карэспандэнт Імпэратарскага археалягічнага таварыства (1856), чалец Расейскага геаграфічнага таварыства (1857) І акадэміі ведаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка