Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі




НазваKarn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі
Дата канвертавання15.11.2012
Памер15.35 Kb.
ТыпДокументы

Karn0222noch-1



Уладзімер Ракіцкі


Уладзімер Ракіцкі нарадзіўся ў 1956 годзе.


Лічыць сваю біяграфію шмат у чым тыповай для беларускага мастака другой паловы ХХ стагодзьдзя. Нарадзіўся на Пружаншчыне. У сям’і было чацьвёра дзяцей, бацька заўчасна памёр, увесь цяжар клопату пра малых клаўся на маці. Здольны да маляваньня, ён паступіў у мастацкі інтэрнат імя Ахрэмчыка. А ў 1975 годзе скончыў Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.


У асяродзьдзі сваіх калегаў і спэцыялістаў лічыцца адным з самых прафэсійных мастакоў-рэстаўратараў. У коле людзей мастацтва і культуры ён мае аўтарытэт чалавека апантанага, закаханага ў гісторыю беларускай культуры, яе сапраўдных каштоўнасьцей. Зрэшты, ён сваёй працай іх і адкрывае. Сябры, калегі сьведчаць, што гэта часам яму замяняе ўсе астатнія жыцьцёвыя каштоўнасьці. Аднаўленьне полацкіх фрэсак – адзін з найгалоўнейшых і найкаштоўнейшых зьдзяйсьненьняў Уладзімера Ракіцкага. Кажуць, ён ведае, што знаходзіцца ў кожным мілімэтры мастацкіх напластаваньняў на сьценах Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы за ўсе стагодзьдзі існаваньня гэтага вялікага помніка беларускай культуры.


Ракіцкі рэстаўруе, дасьледуе, прапагандуе вялікія творы нацыянальнага мастацтва мінулага. Плён працы Ракіцкага сёньня можна ўбачыць у Мсьціславе, Магілёве, Лошыцы, Пустынках, Бялынічах, дзе ягонымі рукамі адкрытыя, адноўленыя альбо адрэстаўраваныя фрэскі старажытных майстроў.


Пры гэтым Ўладзімер Ракіцкі ня лічыць сябе толькі рэстаўратарам. Працягвае маляваць і сам. Некалькі гадоў таму адбылося своеасаблівае падсумаваньне зробленага за чвэрць стагодзьдзя – выстава малюнкаў.


У канцы 1990-х склаў, апісаў і выдаў набор рэпрадукцый “Фрэскавы жывапіс Полацкай Спаса-Эўфрасьньнеўскай царквы”. Выданьне ўнікальнае, таму што многія фрэскі друкаваліся ўпершыню.


У 2000 годзе ён стаў ляўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэньне”.


Зьбірае і расказвае анэкдоты. У часопісе “Arche” друкаваліся “Анэкдоты ад Ракіцкага зь Лепельскай станцыі”.


Валодае італьянскай і ангельскай мовамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconБольш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. За паўтара
Разам са сваімі калегамі Ракіцкі вынайшаў унікальную сыстэму аднаўленьня старажытных фрэсак, дзякуючы якой ўдаецца захоўваць І пазьнейшыя...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconБольш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. За паўтара
Больш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку....

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconГенадзь Бураўкін не знайшоў на выставе сваіх кніг
Уладзімер Русакевіч, міністар культуры Уладзімер Мацьвейчук І старшыня пралукашэнкаўскага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец выступалі...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconРф уладзімер Пуцін. Камэнтары: Дык з якой мэтай едзе Пуцін у Менск?
На сайце «Наша Ніва» абмяркоўваюць вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, чыю кандыдатуру падтрымаў...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconУладзімер Савіч – новы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў
Беларускага саюзу мастакоў абраны Заслужаны дзеяч мастацтва Ўладзімер Савіч. Такое рашэньне прынялі дэлегаты 19-га зьезду гэтага...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconНа студыі "Беларусфільм" рыхтуецца лента, якая мусіць ня толькі атрымаць самыя высокія ўсясьветныя ўзнагароды, але І ўскалыхнуць увесь былы СССР. Фільм прызваны
Ссср. Фільм прызваны патлумачыць, чаму адбыўся развал Савецкага Саюзу, І як гэта адбілася на лёсе розных людзей. Аб грандыёзных плянах...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconАбмяркоўваюць навіну пра тое, што беларускі ўрад вядзе перамовы з Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер
Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер Сямашкі, “крэдыт дазволіць Беларусі зрабіць...

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі icon"Залатыя, Сярэбраныя І Блакітныя львы чакаюць сваіх уладальнікаў"
Сёньня ўвечары на высьпе Лідо ў італьянскім горадзе Вэнэцыя адкрыўся адзін са старэйшых І найбольш прэстыжных міжнародных кінафэстываляў....

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі icon"Залатыя, Сярэбраныя І Блакітныя львы чакаюць сваіх уладальнікаў"
Сёньня ўвечары на высьпе Лідо ў італьянскім горадзе Вэнэцыя адкрыўся адзін са старэйшых І найбольш прэстыжных міжнародных кінафэстываляў....

Karn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі iconГермана Гесэ "Сідхартха"
Гесэ мог бы застацца нават незаўважаным. Для беларускага ж рынку перакладной літаратуры кожны пераклад – падзея, а тым болей шэдэўру...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка