Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека "Крок наперад"




НазваКурс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека "Крок наперад"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер69.68 Kb.
ТыпДокументы

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў

у галіне правоў чалавека “Крок наперад”

Червень-кастрычнік, 2010

Школа правоў чалавека для адукатараў



Паважаныя калегі!


Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.

Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:

  • актыўная стратэгія навучання;

  • абмен досведам паміж удзельнікамі;

  • узаемнае навучанне;

  • планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.

Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4-6 чэрвеня (Гродна), 2-4 ліпеня (Гродна), 10-12 верасня (Вільня), 15-17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.

Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост - не абмежаваны.

Трэнерская група:

Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).


Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4-6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.

Задачы семінара:

  1. Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”

  2. Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце

  3. Абмяняцца досведам у галіне зместу, метадаў і формаў адукацыі па правах чалавека

  4. Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.


Папярэдняя праграма ўводнага семінара:





04.06.2010

05.06.2010

06.06.2010

09.30-11.00

Заезд

АПЧ: Сучасныя падыходы ў свеце

Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ

11.00-11.30

Перапынак

11.30-13.00

Уводзіны. Знаемства. Чаканні

АПЧ: Змест

Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы АПЧ

13.00-14.30

Абед

14.30-16.00

Як мы разумеем правы чалавека

АПЧ: Метады і Формы

Падвядзенне вынікаў

16.00-16.30

Перапынак

16.30-18.00

Досвед удзельнікаў у АПЧ

Рэсурсы АПЧ. Агляд крыніц і матэрыялаў

Ад’езд


Фокус наступных семінараў:

2 – Змест адукацыі ў сферы правоў чалавека

3 – Формы і метады адукацыі ў сферы правоў чалавека

4 – Ацэнка адукацыйных праграм па правах чалавека


Арганізацыйны аспект.

Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі.

Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку) і, пажадана, ліста падтрымкі ад установы, арганізацыі ці калегі, якія могуць даць ацэнку вашаму досведу і неабходнасці павышэння кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 31.05.2010.


Апошні тэрмін падачы анкет-заявак на ўдзел у Курсе – 23.05.2010

Анкета-заяўка і ліст падтрымкі павінны быць дасланы ў электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.


Візы

Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў семінарах, якія будуць адбывацца ў Літве.


УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння апошняга семінара; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.


Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.


Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com


З павагаю,


Каманда Курса


АНКЕТА-ЗАЯЎКА


I. АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Імя:

Імя па бацьку:

Прозвішча:

Дата і месца нараджэння:

Фота

Кантактыныя дадзеныя:

Індэкс:

Горад (вёска):

Вуліца:

Дом:

Кватэра:

Телефоны (з кодам аператара ці рэгіёна): _____________________________

E-mail:_____________________________________

II. ІНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНІЗАЦЫІ:

Назва арганізацыі (установы):_______________________________________

Ваша пасада (функцыя) ў арганізацыі:_________________________________

Кантактныя дадзеныя арганізацыі:____________________________________

Адрас:_________________________________________________________


Тэлефон:_________________ Факс: ________________E-mail: __________


Адрас у Інтэрнэт:______________________


Кіраўнік: _____________________________________________________


Калі ласка, апішыце накірункі дзейнасці і асноўныя адукацыйныя праграмы Вашай арганізацыі:



III. ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Ці ёсць у Вас асаблівыя патрэбы (напрыклад, дыета, алергія і г.д.)?

НЕ  ТАК 

удакладніце:


Ці патрэбная Вам шэнгенская віза на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку?

НЕ  ТАК 


Пашпартныя дадзеныя (для ўдзельнікаў, якія не маюць шэнгенскай візы на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку):

Імя і прозвішча лацінкай:

Грамадзянства:

Серыя і нумар пашпарта:

Тэрмін дзеяння:

Кім і калі выдадзены:

IV. МАТЫВАЦЫЯ

  1. У якіх адукацыйных праграмах па правах чалавека Вы бралі ўдзел у якасці ўдзельніка?




  1. Якім чынам Вы выкарыстоўваеце кампанент правоў чалавека ў сваёй уласнай адукацыйнай дзенасці?




  1. Якія адукатарскія кампетенцыі дапамагаюць Вам у Вашай прафесійнай дзейнасці?




  1. Якіх ведаў і навыкаў Вам не хапае для больш эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці?




  1. Чым Вы можаце падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі Курса?




  1. Якіх асабістых і прафесійных мэтаў Вы плануеце дасягнуць праз удзел у Курсе?




  1. Якім чынам Вы плануеце выкарыстоўваць кампетенцыі, якія ўдасканаліце і атрымаеце падчас ўдзелу ў Курсе?






Дадзенай заяўкай я падцвярджаю свой намер і абавязальніцтва прыняць удзел ва ўсіх чатырох семінарах, запланаваных у рамках Курса.

Дата ______________ Подпіс _________________



Калі ласка, дашліце запоўненую анкету-заяўку разам з лістом падтрымкі

у электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com

да 23 мая 2010 года

Назва файла павінна быць напісана лацінкай і ўтрымліваць прозвішча апліканта

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconПавышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць
Арт (Чарнігаў, Украіна)1, у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconБазавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека,...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconПамятка па вывучэнні работы аіра, Р(Г)вмк у галіне павышэння кваліфікацыі
Кадравае забеспячэнне рэалізацыі асноўных задач прадметнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры ў працэсе павышэння...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconПрадстаўніцтва аан у Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне абароны правоў чалавека
Мэта конкурсу: павышэнне ведання І разумення моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека І абвешчаных ёю...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconБеларускі Дом правоў чалавека ў Вільне
Дома Правоў Чалавека, І ў 2006 годзе Дом быў зарэгістраваны ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы – Вільнюсе. З моманту стварэння Дома ён...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconГрупы павышэння кваліфікацыі карэспандэнтаў рэдакцый рэгіянальных смі на базе факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў
Рэдакцыя аб’яднанай газеты “Аршанская газета” І праграмы гарадскога, раённага радыёвяшчання”

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconГрупы павышэння кваліфікацыі карэспандэнтаў рэдакцый рэгіянальных смі на базе факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў
Рэдакцыя раённай газеты “Чырвоны прамень” І праграмы радыёвяшчання “Імпульс”, г. Чашнікі

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconДухо ўнасці вучаць у дзіцячым садку
Загадчыцц ясляў- садка №4 Галіне Аляхновіч зрабіць крок наперад у гэтым накірунку памаглі спецыяльныя курсы падрыхтоўкі ў Акадэміі...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній на курсах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў І спецыялістаў кнігавыдання І сродкаў масавай інфармацыі пры факультэце павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі...

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека \"Крок наперад\" iconАддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела
Планаванне, арганізацыя, каардынацыя І метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка