"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"

Назва"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Дата канвертавання15.11.2012
Памер25.58 Kb.
ТыпДокументы

Hlod0730noch

"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"

Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. У начных досьледах мы сёньня пагаворым пра будучых гульцоў нацыянальнай зборнай -- пра юнацкі і дзіцячы футбол.

Уладзімер Глод, Менск

"І калі фундамэнт заснаваны на даволі дрэнным бэтоне, дык новае прызначэньне нічога не вырашыць"

Спартыўны аглядальнік газэты “Салідарнасьць” Сяргей Аляхновіч лічыць, што прызначэньне новага галоўнага трэнэра карэнным чынам ня зьменіць сытуацыю ў беларускім футболе:

“Нацыянальная зборная гэта толькі пік футбольнай піраміды. І калі фундамэнт заснаваны на даволі дрэнным бэтоне, дык новае прызначэньне нічога не вырашыць.

На мой погляд, пачынаць патрэбна ўсё з нізоў. Але ж, улічваючы тое, што наша нацыянальная каманда – гэта галоўная каманда краіны, то ёй і аддаецца ўся ўвага. А дзіцячаму і юнацкаму футболу ў нас ўдзяляецца значна менш увагі, чым гэта патрэбна”.

"У нас юнацкі футбол застаўся на ўзроўні 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя"

Галоўны рэдактар газэты “Все о футболе” Яўген Вясьнін сам факт прызначэньня замежнага спэцыяліста лічыць станоўчым: маўляў ён прынясе нешта новае ў падрыхтоўку, у яго можна будзе павучыцца:

“Але без падняцьця ўзроўню юнацкага футболу, без сучаснай матэрыяльнай і мэтадалягічнай базы ў ім, у нас нічога добрага ня будзе. У нас юнацкі футбол застаўся на ўзроўні 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. База настолькі ў заняпадзе, што акрамя цэнтру ў Драздах, дзе трэніруюцца выхаванцы школы “Зьмена”, ды адкрытага летась цэнтру ў Гомелі, у краіне фактычна больш нічога няма. Усё астатняе: гэта – каменны век. Паглядзіце, на чым трэніруюцца выхаванцы школаў алімпійскага рэзэрву? Гэта ж сапраўдныя гароды. І мэтадалёгія ў нас адсталая, і сучаснай літаратуры мала, і інвэнтару якаснага няма. Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?”

Заробкі дзіцячага трэнэра – максымум 300 даляраў на месяц

Паводле Сяргея Аляхновіча, заробкі дзіцячага футбольнага трэнэра складаюць максымум 300 даляраў на месяц.

Тэму заробкаў уздымае і заслужаны трэнэр Беларусі Генадзь Невяроўскі, які працуе і працаваў менавіта з дзецьмі, моладзьдзю. Ён гаворыць, што цяпер сярод ягоных калегаў засталося мала кваліфікаваных спэцыялістаў, працуюць многія трэнэры зь іншых відаў спорту. Чаму так адбываецца, калі ў Акадэміі фізычнага выхаваньня па-ранейшаму існуе катэдра футболу, якая штогод выпускае адпаведных спэцыялістаў?

“Ніхто ня хоча ісьці на нашы заробкі. Маладыя спэцыялісты ідуць, куды заўгодна, толькі не адпаведна спэцыяльнасьці. А той жа інвэнтар?! Раней яго дзецям куплялі за дзяржаўныя грошы. А цяпер дзеці купляюць мячы, дзеці купляюць форму, дзеці купляюць бутсы. Багатым гэта па сілам, а сярэднія і бедныя гэтага пацягнуць ня могуць”.

Уладзімер Глод, Менск

Даведка: Бэрнд Штангэ трэніраваў нацыянальныя каманды ГДР, Аману, Іраку. Апошняй ягонай камандай быў клюб “Апалон Лімасол” на Кіпры. І спадар Штангэ прывёў яе да першага месца ў нацыянальным чэмпіянаце.

http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/07/CEBA64E0-F596-43EF-BEDF-6403D9EAB7EB.html

Ці былі “прададзенымі” гульні беларускай футбольнай зборнай? 25.07.2007.

ttp://www.svaboda.org/xml/articles/2007/04/094ACB4D-9037-49C0-93EE-70C10E650097.html

Мішэль Плаціні “згуляў” на карысьць Украіны і Польшчы. 19.06.2997.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconНу, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?
Юрыя Пунтуса. Ім стаў замежны спэцыяліст 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. Ці з прызначэньнем новага настаўніка могуць вырашыцца...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" icon"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconАлесь захварэў І доктар прадпісала зрабіць абследаванне. Сказала, што ад яго вынікаў будзе залежаць, ці неабходна будзе Алесю ісці ў бальніцу на аперацыю або
Яму нічога не хацелася рабіць: не цікавілі яго ні здымкі з любімых фільмаў, ні камп’ютэрныя гульні, ні тэлевізійныя праграмы. Апетыту...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка