Школа маладога журналіста запрашае




НазваШкола маладога журналіста запрашае
Дата канвертавання15.11.2012
Памер109.51 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 27 (346)

( 3 верасьня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Школа маладога журналіста запрашае 2

Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009 2

Праца для валянтэра ў Літве 3

Адукацыйны праект для беларускіх журналістаў 4

Спабор ад “Грамадзянскай Беларусі” 4

1943 у Беларусі 4

Сэмінар па on-line журналістыцы ў Менску 5

Спабор падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі 5

Праграма стажыровак на 2010-2011 гг. 6

Магістратура ЭГУ запрашае 6

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў 7

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў 7




Падзеі:

уверх

Школа маладога журналіста запрашае


Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.

 За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ , а таксама ў замежных СМІ.

 Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысьвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя асьпекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасьці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль». Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ-13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 год. Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

 Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75 71 72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.


уверх

Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009


20-27 верасьня ў Беларусі плануецца правядзеньне «Тыдня нефармальнай адукацыі -2009»

Працоўная група па падрыхтоўцы “Тыдня-2009” запрашае партнэрскія арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай адукацыяй, бізнэс-арганізацыі, трэнераў і экспертаў да ўдзелу ў распрацоўцы і правядзеньні мерапрыемстваў у межах Тыдня. 

Тэма сёлетняга Тыдня: «Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да павышэньня якасьці жыцьця».

Мэта “Тыдня НФА - 2009” - прадэманстраваць, якім чынам нефармальная адукацыя можа спрыяць павышэньню якасьці жыцьця чалавека.

“Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2009” скіраваны ня толькі на пашырэньне разнастайнасьці адукацыйных прадуктаў, прадстаўленых у Беларусі, але і разнастайнасьці арганізацый і экспэртаў, якія прадстаўляюць паслугі ў галіне нефармальнай адукацыі.

Мы запрашаем зацікаўленыя арганізацыі, групы і асобных удзельнікаў падаваць заяўкі на правядзеньне майстар-класаў, міні-трэнінгаў, прэзэнтацый, круглых сталоў па пералічаных ніжэй тэмах.

Кожны дзень у межах Тыдня прысьвечаны асобнай тэме:

-Прадстаўляем разнастайнасьць: ад танцавальных гурткоў да экспертных сэмінараў.

-Нефармальная адукацыя:  методыкі, тэхнікі, падыходы.

-Нефармальная адукацыя: перашкоды і бар’еры на шляху паляпшэньня якасьці жыцьця.

-Прафесіяналізм і павышэньне кваліфікацыі ў нефармальнай адукацыі: абмен досьведам паміж бізнэсам, НГА і царкоўнымі адукацыйнымі ініцыятывамі.

-Нефармальная адукацыя: пашырэньне кампетэнцый як шлях да паляпшэньня якасьці жыцьця.

-Нефармальная адукацыя: – унікальнае беларускае «ноў хаў».

-Разам да паляпшэньня якасьці жыцьця: планы і перспектывы.

Праграма  “Тыдня-2009” будзе сфармавана па выніках разгляду заявак на правядзеньне адукацыйных мерапрыемстваў у яго межах.

Прыярытэт у час разгляду заявак будзе аддавацца мерапрыемствам, скіраваным на колькаснае і якаснае пашырэньне мэтавай аўдыторыі “Тыдня нефармальнай адукацыі - 2009”:

Для атрыманьня больш дакладнай інфармацыі альбо тлумачэньняў зьвяртайцеся да прадстаўнікоў працоўнай групы: Яніна Зінчанка (м.) +375 29 654 90 48, Леанід Каліценя  (м.) +375 29 776 38 06.

уверх




Абвесткі:

уверх

Праца для валянтэра ў Літве


Грамадзкая арганізацыя “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае маладых людзей з Беларусі да ўдзелу ў праекце Эўрапейскай Валянтэрскай Службы ў Вільнюсе ў Цэнтры дапамогі сям’і імя Матулайціса.

Праект распачнецца 1 кастрычніка. Яго працягласьць – 10 месяцаў.

Валянтэрам можа стаць хлопец альбо дзяўчына ва ўзросьце 18-30 год.

Валантэру забяспечваецца: пражываньне, харчаваньне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты на атрыманьне візы, праезд да Вільнюса (ў якім адбываецца праект) і па сканьчэньні праекта дадому, моўныя курсы (літоўская мова).

Патрабаваньні да валянтэра:

         за першыя тыдні ў праекце валянтэр паспрабуе ўсталяваць персанальны кантакт з падлеткамі ў Цэнтры

         удзельнічаць у мерапрыемствах, якія адбываюцца ў горадзе, і суправаджаць падлеткаў на гэтыя мерапрыемствы

         дамагаць супрацоўнікам Цэнтра ладзіць летнікі

         быць ініцыятыўным і ладзіць воркшопы для падлеткаў

         удзельнічаць у сходах супрацоўнікаў Цэнтра і прымаць удзел у прыняцьці рашэньняў

         удзельнічаць у сьвятах Цэнтра і дапамагаць з іх арганізацыяй,         дапамагаць набываць рэчы, гатаваць ежу

  Ахвотныя ўзяць удзел у праекце мусяць даслаць матывацыйны ліст з кароткім рэзюмэ (месца працы/навучаньня, асноўны занятак, інтэрэсы, досьвед удзелу ў моладзевых праектах, супраца з якой-небудзь арганізацыяй (неабавязковая ўмова) на адрас: evsbelarus@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 7 верасьня.

З кандыдатамі правядуць суразмову па тэлефоне ці сустрэнуцца супрацоўнікі грамадзкай арганізацыі “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” 8, 9 і 10 верасьня.

уверх


Адукацыйны праект для беларускіх журналістаў


Акадэмія Deutsche Welle і Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр пры падтрымцы Фонда Konrad Adenauer ладзяць сэмінар па ан-лайн журналістыцы для беларускіх журналістаў, які будзе сфакусаваны на выкарыстаньні аўдыёвізуальнгых элементаў.

Да ўдзелу запрашаюцца радыё-журналісты, а таксама прадстаўнікі ан-лайн выданьняў.

Праграма складаецца з трох модуляў: трэнінг 30 верасьня-4 кастрычніка, трэнінг 2-6 сьнежня, самастойная праца ў перыяд паміж трэнінгамі.

Заняткі ладзяцца ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас Маціса Вінклера mathis.winkler@dw-world.de.

Колькасьць месцаў абмежаваная.

У заяўку мусяць быць уключаныя наступныя элементы:

- Запоўнены фармуляр,

- кароткая біяграфія,

- ліст рэдакцыі пра вызваленьне ад працы на час правядзеньня трэнінгаў.

Апошні тэрмін – 17 верасьня.

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па правядзеньні сэмінара, харчаваньні і пражываньні ўдзельнікаў.


уверх

Спабор ад “Грамадзянскай Беларусі”


Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае спабор для НГА.

Заяўнікамі могуць быць арганізацыі-сябры НГА. Прыярытэт аддаецца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва да мясцовых і нацыянальных праблемаў. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасьці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня.

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 верасьня.

Тэрмін выкананьня праектаў – да 30 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – у далучаным да “Кронікі” файле “konkurs.doc”.

уверх

1943 у Беларусі


2-4 кастрычніка ладзіцца ролевая гульня “1943” прысьвечаная падзеям гэтага года ў Беларусі.

Прыкладная колькасьць удзельнікаў – 40-60 чалавек.

Мэта гульні – аднавіць гістарычныя рэаліі ваеннага часу, стварыць магчымасьці ўбачыць супярэчлівасьць і неадназначнасьць жыцьця ва ўмовах вайны.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у гульні – да 10 верасьня.

Пасля адбору ўдзельнікаў адбудзецца суразмова з кожным з іх і вызначэньне ролі ў гульні.

Больш падрабязная інфармацыя – у далучаным файле “gulnia.doc”


уверх

Сэмінар па on-line журналістыцы ў Менску


Менскі міжнародны адукацыны цэнтр імя Ёханэса Раў пры падтрымцы Амбасады Германіі ў Беларусі запрашае маладых журналістаў на чарговы сэмінар па on-line журналістыцы.

Сэмінар ладзіцца 17-18 верасьня з удзелам трэнераў: медыя-эксперта Паўлюка Быкоўскага, Аляксандра Класкоўскага, Міхаіла Дарашэвіча.

Будуць разгледжаныя наступныя пытаньні:

- Сучасныя тэхналогіі стварэньня вэб-пляцовак

- Аналіз адрозненьняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданьнямі, тэлебачаньнем і радыёжурналістыкай

- аўтарскія і маёмасныя правы ў інтэрнэце

- майстар-клас па напісаньні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэта

- асаблівасьці ўспрыняцьця тэкста ў інтэрнэце.

Колькасьць удзельнікаў абмежаваная.

Для ўдзелу неабходна запоўніць фармуляр і даслаць яго па факсе 270 39 95 альбо эл.пошце Natallia.pcholkina@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 13 верасьня.

Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэньне на сэмінар да 15 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Натальлі Пчолкінай па тэлефоне 207 49 72.

уверх

Спабор падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі


Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у спаборы міні–праектаў.

Да ўдзелу ў спаборы прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх зьяўляецца павышэньне і падтрымка актыўнасьці школьнікаў, вырашэньне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадзкіх праектаў, накіраваных на падвышэньне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзеньне пазакласных мерапрыемстваў і інш.

Час рэалізацыі праектаў: 1 кастрычніка – 20 сьнежня. 

Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.

Форма заяўкі
1. Назва праекта
2. Кіраўнік праекта (імя, прозьвішча, кароткая інфармацыя)
3. Арганізацыя, якую прадстаўляе кіраўнік праекта (на
зва, кароткая інфармацыя)
4. Кантактныя дадзеныя (Email, skype, нумар мабільнага тэлефона з кодам аператара, паштовы адрас)
5. Падрабязнае паэтапнае апісан
ьне рэалізацыі праекта (ня больш за палову старонкі)
6. Мэта праекта (3–4 абзацы)
7. Мэтавая група праекта (1–2 абзацы)
8. Мясцовас
ьць, у якой будзе рэалізоўвацца праект 
9. Чакаемыя выніку праекту. Якую карыс
ьць дадзены праект прынясе школьнікам, настаўнікам, мясцовай супольнасьці? (3–4 абзацы)
10. Падрабязнае апісан
ьне бюджэту

Максымальная сума падтрымкі: 400$

Апошні тэрмін падачы заявак - да 30 верасьня. 

Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: 1konkurs@gmail.com

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Праграма стажыровак на 2010-2011 гг.


Міжнародны Цэнтар стажыровак імя Вудро Вільсана запрашае да падачы заявак на ўдзел у спаборы праектаў 2010-2011гг.

Цэнтар прапаноўвае 20-25 стыпэндыяў штогод для асобаў (рэзідэнтаў любой краіны), якія займаюцца распрацоўкай праектаў, датычных міжнародных/унутраных дзяржаўных пытаньняў.

Тэмы праектаў мусяць быць актуальнымі ды закранаць палітычныя пытаньні ці гісторыка-культурныя падзеі, якія абумовілі сучасную сытуацыю.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія маюць навуковую ступень ды прафэсыйны досьвед і вольна валодаюць ангельскай мовай.

Час стажыроўкі: 2010-2011гг.

Месца стажыроўкі: Вашынгтон.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 кастрычніка.

Па пытаньнях датычна стажыроўкі лістуйце на адрас: fellowships@wilsoncenter.org

Падрабязную інфармацыю пра стажыроўку, а таксама анкету глядзіце на вэб-пляцоўцы: www.wilsoncenter.org/fellowships

Паводле рассылкі belngo.info


уверх




Не спазьніся!

уверх

Магістратура ЭГУ запрашае


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт працягвае прыём дакументаў на магістарскую праграму “параўнальная гісторыя”.

Праграма распрацаваная ў супрацоўніцтве з каледжам Содерторнс Унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму (Швэцыя).

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 5 верасьня.

З правіламі прыёма можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы: http://www.ehu.lt/studies/master/admission/.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас admission.m.history@ehu.lt.

уверх

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў


Амерыканская Рада Навуковых Супольнасьцяў абвяшчае спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у 2009-2010 навучальным годзе.

Бланк заяўкі будзе разьмешчаны ў верасьні на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.acls.org/programs/hp.

Памер індывідуальнага гранта папярэдне складае каля 4000 долараў ЗША.

Апошні тэрмін атрыманьня заяўкі фондам – да 17 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя пра праграму – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.acls.org/programs/hp.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў


Каталіцкі фонд акадэмічных абменаў KAAD прапануе стыпендыі на вучобу і дасьледніцкую дзейнасьць у Германіі для студэнтаў-хрысціянаў (пасля 6-га семестра), выпускнікоў ВНУ і маладых навукоўцаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл.пошце Radwanski@kaad.de, фармуляры – па пошце ў Боне. Адрэса: KAAD / Osteuropa-Programm, Hausdorffstr. 151, D-53129 Bonn, тэл.: (81049) 228 91758-33, факс: (81049) 228 9175858.

Апошні тэрмін падачы заяваў на веснавы разгляд – да 15-га студзеня.

Паводле вэб-пляцоўкі Нямецкай амбасады

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Школа маладога журналіста запрашае icon"Школа маладога журналіста-13" акрылася
Школы маладога журналіста, якую ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар”

Школа маладога журналіста запрашае iconШкола маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14

Школа маладога журналіста запрашае iconНабор у "Школу маладога журналіста – 14"!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год

Школа маладога журналіста запрашае iconБамга "Дзедзіч" запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт http :// dzedzich org. Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці. Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці
Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці

Школа маладога журналіста запрашае iconНе згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сектары!
Мпг «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх І міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб Маладога...

Школа маладога журналіста запрашае iconВыпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год

Школа маладога журналіста запрашае iconКонкурс Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 5
Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей І рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога...

Школа маладога журналіста запрашае iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Школа маладога журналіста запрашае iconКонкурс "Будзь у Трэцім!" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета»
Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі

Школа маладога журналіста запрашае iconПытанні для кантролю ведаў на экзамене па курсу «Прафесійная этыка журналіста»
Прырода І паходжанне маралі. Фарміраванне І развіццё прафесійнай маралі журналіста

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка