Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці




НазваТаісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці
Дата канвертавання15.11.2012
Памер18.6 Kb.
ТыпДокументы
asip0131bg-Kabanczuk


Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.


14 лютага ёй споўніцца 53 гады.


Двое дзядоў спадарыні Кабанчук рэпрэсаваныя. Адзін дзед загінуў у Сыбіры, другі ў часе будаўніцтва Беламорканалу. На вясковых могілках у памяць пра дзядоў стаяць сымбалічныя крыжы.


У Тасіі Кабанчук двое сыноў ды тры ўнукі. Сын Вадзім -- адзін з ініцыятараў стварэньня грамадзкай камісіі ў справе расследваньня зьнікненьня Віктара Ганчара, Сяргея Красоўскага ды Юрыя Захаранкі.


Муж -- сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада. "Куды яму яшчэ падзецца, калі ўсе апазыцыянэры", сьмяецца спадарыня Кабанчук.


Таісія Кабанчук адпрацавала 30 год бібліятэкаркай. Цяпер працуе кладаўшчыцай. Бавіць час маляваньнем, алеем малюе пэйзажы і дарыць сябрам. Любіць забаўляцца з унукамі. Вучыць іх беларускай мове, пяе калыханкі.


Таісія Кабанчук сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнага грамада ад 1998 году. Стала сацыял-дэмакраткай паводле перакананьня, яна заўжды была прыхільніцай сацыяльнай справядлівасьці.


У 2000 годзе адмежавалася ад Мікалая Статкевіча і перайшла бок Аляксея Караля. Чаму? Патлумачыць ня можа. Кажа, што гэтае рашэньне было эмацыйным, а з цягам часу зразумела, што мела рацыю. Па расколе Сацыял-дэмакратычнай партыі яна ў Бабруйску стварыла гарадзкую арганізацыю на 60% з новых людзей. Цяпер бабруйская суполка адна з найбольш шматлікіх ў Беларусі. У дзейнасьці сваёй арганізацыі Таісія Кабанчук адзначае скансалідаванасьць.


Прыход у партыю Аляксандра Казуліна Таісія Кабанчук і бальшыня сяброў гарадзкой арганізацыі ўспрынялі з насьцярогай. Спадарыня Кабанчук кажа, што прыхільнасьць да Аляксандра Казуліна прыйшла толькі пасьля ягонага зьняволеньня. Гарадзкой арганізацыяй у Бабруйску неаднойчы праводзілі акцыі салідарнасьці са зьняволеным палітыкам. Гарадзкія ўлады жорстка падаўлялі іх.


Правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў Таісія Кабанчук лічыць важнай падзеяй у грамадзка-палітычным жыцьці краіны. Кангрэс неабходны, кажа яна, каб падвесьці вынікі дзейнасьці дэмакратычных сілаў, а таксама выпрацаваць стратэгію дзейнасьці аб’яднанай апазыцыі. Што да лідэрства дык Таісія Кабанчук, ня лічыць яго актуальным пытаньнем для кангрэсу, яно павінна быць адкрытым. Лідэр мае праявіць сам сябе, але ня быць абраным на кангрэсе, зазначае спадарыня Кабанчук.


Намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Караль адзначае ў Тасіі Кабанчук добрыя арганізацыйныя якасьці. Паводле Караля, яна сумленная і зычлівая жанчына.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconТаіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада)
Нарадзілася 14 лютага 1954 года ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconНарадзілася 17 студзеня 1953 года ў вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Пліскай сярэдняй школы працавала
Працавала карэспандэнткай наваполацкай шматтыражкі “Знамя новостройки”, потым у газэце “Химик”

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconГенадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. На пачатку 50-х сям’я пераехала ў Полацк, дзе
Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней...

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconЗакончыла Менскі пэдагагічны інстытут, бду І эгу. Мае спэцыяльнасьці пэдагога-дэфэктоляга, эканаміста-юрыста І палітоляга
Кулей нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Крукі Брагінскага раёну Гомельшчыны, яе маці працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе,...

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconЯдвігін Ш. біяграфія
Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон), нарадзіўся 04. 01. 1869 г у былым маёнтку Добасна (цяпер у складзе вёскі Добасна) Кіраўскага раёна...

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconБеларускія школы І беларускамоўныя клясы
Мікалай Дарошчанка – намесьнік дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёну Гомельскай вобласьці

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Таісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці iconНадумовіч Ларыса Канстанцінаўна
Нарадзілася ў вёсцы Карпілаўка Смалявіцкага раёна 28 чэрвеня 1946 г. Бацькі – Лагуноўскі Канстанцін Сямёнавіч І лагуноўская Ганна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка