Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён




НазваЧэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён
Дата канвертавання15.11.2012
Памер30.92 Kb.
ТыпДокументы
Рамуальд КЛІМ


Чэмпіён XVIII Алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX Алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён першынстваў Эўропы, СССР. Заслужаны майстар спорту, заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі.


Нарадзіўся 25 траўня 1933 года ў вёсцы Хвоева Нясьвіжскага раёну.


Як кажа сам Рамуальд Іосіфавіч, волатам яго зрабіў бацька. Ён працаваў на млыне і часьцяком на спрэчку браў пад кожную паху 80-кіляграмовы мех жыта і шпарка падымаўся з грузам на чацьвёрты паверх. Малы Рамуальд часта дапамагаў бацьку, з чаго рана прызвычаіўся да фізычнай працы. Пры гэтым пра фізкультуру і спорт чуў толькі ў размовах “дасьведчаных сяброў”.


Калі Рамуальд Клім вучыўся ў сёмай клясе, ў школе зьявіўся штатны фізрук. Першай справай у арсэнале настаўніка зьявіліся 7-кіляграмовае ядро і 2-кіляграмовы дыск. А паколькі ў фізкультурнай шарэнзе Клім стаяў першы, ён і атрымаў жалезныя прылады, якія з задавальненьнем кідаў на дальнасьць.


Аднак пасьля школы Клім не зьбіраўся зьвязваць жыцьцё са спортам. Галоўнай марай была служба на флёце. Аднак перад прызыўной камісіяй у тагачасным абласным цэнтры – Баранавічах – упершыню дарваўся да марозіва і зьлёг з ангінай. Вырак мэдкамісіі – да службы ў флёце не прыдатны – урэшце зьмяніў усё ягонае жыцьцё.


Пасьля нядоўгіх роздумаў Рамуальд Клім паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры. Пасьля першага году на “раздарожжы” адгукнуўся на аб’яву: “Хлопцы вышэй за 180 см запрашаюцца ў групу кідальнікаў”. Да таго часу хлопец нядрэнна асвоіў дыск і ядро, але для агульнага разьвіцьця атрымаў ад трэнэра Яўгена Шукевіча молат. Як аказалася, экспэрымэнтальны снарад стаў для Кліма сэнсам усяго жыцьця. У 1955-м, у 22 гады, ён стаў першаразраднікам у кіданьні молата.


Пасьля інстытута некаторы час Клім выкладаў фізкультуру ў Горацкай сельгасакадэміі, а пасьля пераехаў у Віцебск, дзе ў мясцовай дзіцяча-юнацкай спартовай школе ўладкаваўся ягоны трэнэр. Шчыльная праца аднадумцаў хутка прывяла да посьпеху.


У 1959-м на чэмпіянаце моладзі сацыялістычных краін Клім заняў першае месца.


У 1963-м – ён трэці на ўсіх адказных спаборніцтвах, што прычынілася да ўключэньня ў склад зборнай СССР. Трыюмфам ужо не зусім маладога па спартовых мерках Кліма стала Алімпіяда ў Японіі 1964 году, дзе ён стаў алімпійскім чэмпіёнам. Праз чатыры гады ў Мэксыцы ледзьве не паўтарыў посьпех, але “сарваўся” на апошняй спробе і стаў срэбраным мэдалістам.


У 1973-м, калі Рамуальду Іосіфовічу споўнілася 40, ён “павесіў молат на цьвік”.


Аднак адыход ад вялікага спорту трагедыяй не стаў. Клім пачаў трэніраваць новае пакаленьне кідальнікаў, вывеўшы многіх на чэмпіёнскі ўзровень. Пры канцы 1980-х перайшоў на працу ў Акадэмію фізвыхаваньня і спорту, дзе адразу ж стаў любімцам усіх студэнтаў.


Усе, хто ведаюць Рамуальда Кліма, гавораць пра яго як пра надзвычай вясёлага чалавека і душу любой кампаніі.


З 1976 года ў Менску праводзіцца турнір кідальнікаў на прызы Рамуальда Кліма. На прызнаньне выбітных заслугаў майстра, Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі ў сярэдзіне 1990-х надала турніру статус міжнароднага.


Тэхніка кіданьня молата Рамуальда Кліма дагэтуль лічыцца эталённай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconМенск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?
Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” у разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць...

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconРоля дыдактычных гульняў у навучанні І выхаванні дзяцей
Роля дыдактычных гульняў у навучанні І выхаванні дзяцей/аўт скл. С. А. Буйко. – Дзятлава, 2008. 42с

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconУ беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць "абсалютна чыстымі"
Сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Алімпійскага камітэту Кітая Лю Пэнам. Менавіта ў Пэкіне ў жніўні 2008-га...

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconІнгеборг Бахман
Брэмена (1954), прэміі Таварыства сляпых інвалідаў вайны за радыёп’есу “Добры бог з Манхэтэна” (1959), прэміі Саюза нямецкіх крытыкаў...

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconКонкурс газет
Правядзенне дынамічных перапынкаў, фізкультхвілінак на ўроках з выкарыстаннем беларускамоўных размінак, рухомых гульняў

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconП’еса паводле казкі У. Караткевіча І дзіцячых гульняў
Фарбы — шэрыя, невыразныя. А яшчэ — І туман. Аднастайны І маркотны краявід выклікае самоту І тугу

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconПарад гульняў "скарбонкі роднай мовы" Удзельнікі
Прыгожы, вясёлы, пануры, працавіты, гультаяваты, палахлівы, сярдзіты, брудны, страшны, ганарысты, упарты, гарачы, празрысты

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconПринятие законодательства на основе типовых законов
Армении (2006 год), Бангладеш (2001 год), Бахрейне (1994 год), Беларуси (1999 год), Болгарии (2002

Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён iconЗакон республики таджикистан
Ахбори Маджлиси Оли Республики Таджикистан, 2001 год, №4, ст. 194; 2006 год, №4, ст. 199; 2007 год, №7, ст. 673; 2008 год, №12, часть...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка