Алімпіядныя заданні па беларускай мове




НазваАлімпіядныя заданні па беларускай мове
Дата канвертавання15.11.2012
Памер39.44 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіядныя заданні па беларускай мове

5 клас



  1. Пастаўце ў словах націск.

Фартух, сівы, спіна, імя, адзінаццаць, крапіва.

2б.

  1. Аднавіце словы, паставіўшы літары ў алфавітным парадку.

У Е А Б С Л Р Ь М Я А Т Л У

3б.

  1. Запішыце назоўнікі ў давальным і месным склоне.

Цётка, шчака, сцежка, рука, мяжа.

3б.

  1. З прапанаваных слоў выпішыце толькі назоўнікі мужчынскага роду.

Бюро, моц, ВНУ, насып, шампунь, засень, палын.

3б.

  1. Які месяц у народзе здаўна называюць “гаручым, але не даручым”?

а) май б) ліпень в) жнівень г) красавік д) верасень

3б.

  1. Перакладзіце на беларускую мову.

Старая мельница, белая лебедь, выгодная продажа, огромный

простор, высокий стебель, зелёный папоротник, сильная накипь,

стройный тополь.



  1. Запішыце прыказкі са словам дружба.

1б. за прыказку


Даведкі да алімпіядных заданняў

па беларускай мове

5 клас

1.Пастаўце ў словах націск.

Фартух, сівы, спіна, імя, адзінаццаць, крапіва.

2б.

2.Аднавіце словы, паставіўшы літары ў алфавітным парадку.

Беларусь матуля

3б.

  1. Запішыце назоўнікі ў давальным і месным склоне.

Цётцы, шчацэ, сцежцы, руцэ, мяжы.

3б.

  1. З прапанаваных слоў выпішыце толькі назоўнікі мужчынскага роду.

насып, шампунь, палын.

3б.

  1. Які месяц у народе здаўна называюць “гаручым, але не даручым”?

б) ліпень

3б.

  1. Перакладзіце на беларускую мову.

Стары млын,

белая лебедзь,

выгадны продаж,

вялікі прастор,

высокае сцябло,

зялёная папараць,

моцны накіп,

стройная таполя.



  1. Запішыце прыказкі са словам дружба.

Дружба, дружба – цяжкая твая служба.

Дружба дружбай, а служба службай.

Дружба пазнаецца ў няшчасці.

Не ў службу, а ў дружбу.

1б. за прыказку


Алімпіядныя заданні па беларускай мове

6 клас

1. У якіх словах замест пропуску нельга ўставіць літару я?

1)с...ржант; 2)б...да; 3)г...рой; 4)вос..мсот; 5)ц...жкаваты;

6)в...сляр.

2 б.

2. Пастаўце націск у словах.

Выпадак, гліняны, квартал, крыху, мабыць, рэмень, садавіна, грамадзянін, індустрыя.

3 б.

3.Запішыце назоўнікі ў родным і месным склоне.

Агонь, Беларусь, цукар, герой, розум.

3 б.

4.Устаўце ў прыказкі назвы народных святаў.

Прыйшоў .......... – апаў лісток; прыйшоў ......... – апала два.

Прыйшлі .......... – зачыняй у хлеў каровы.

4 б.

5.Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні.

Спелая земляника, ласковый медвежонок, благодарить маму, послали за хлебом, дорожная пыль, горячий кофе

4 б.

6.Складзіце сказы з прапанаванымі ўстойлівымі спалучэннямі.

Ні свет ні зара; вады ў рот набраць; душа ў душу; пусціць у ход; у свіныя галасы.

5 б.

7.Запішыце прыказкі са словам праца

1 б. за прыказку


Даведкі да алімпіядных заданняў

па беларускай мове

6 клас

1. У якіх словах замест пропуску нельга ўставіць літару я?

герой, восемсот. 2 б.

2. Пастаўце націск у словах.

Выпадак, гліняны, квартал, крыху, мабыць, рэмень, садавіна, грамадзянін,

індустрыя.

3 б.

3.Запішыце назоўнікі ў родным і месным склоне.

родны склон месны склон

агню агні

Беларусі Беларусі

цукру цукры

героя герою

розуму розуме

3 б.

4.Устаўце ў прыказкі назвы народных святаў.

Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два.

Прыйшлі Пакровы – зачыняй у хлеў каровы.

4 б.

5.Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні.

Спелая суніца,

ласкавае медзведзяня,

дзякаваць матулю,

паслалі па хлеб,

дарожны пыл,

гарачая кава.

4 б.

6.Складзіце сказы з прапанаванымі ўстойлівымі спалучэннямі.

Ні свет ні зара-рана;

вады ў рот набраць-маўчаць;

душа ў душу-дружна;

пусціць у ход-прымяніць;

у свіныя галасы- позна.

5 б.

7.Запішыце прыказкі са словам праца

Працу палюбіш – чалавекам будзеш.

Галоднае бруха да працы глуха.

Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.

Без працы не будзеш есці коляцы.

1 б. за прыказку

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 4-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да дадзеных назоўнікаў падбярыце адзін з двух прыметнікаў. Адпаведныя прыметнікі падкрэсліце

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Вызначце межы сказаў, тып І стыль тэксту. Спішыце. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове
Сардэчна вітаем Цябе, як удзельніка раённых элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табою заданні, з якімі Ты павінен...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў (2008-2009 навучальны год)
Дарога, зімаваць, снежань, папера, маляваць, блакітны, аловак, зімовы, смяяцца, вясёлы, усмешка, ранішні, крычаць

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове iconРаённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2010/2011
Нкурсу па беларускай мове. Перад Табой заданні, якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання І лагічнага думання. А самае важнае –...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка