Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека




НазваБазавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
Дата канвертавання28.10.2012
Памер57.63 Kb.
ТыпДокументы

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека

Червень-лістапад, 2010

Школа правоў чалавека для адукатараў



Паважаныя калегі!


Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Базавым (пачатковым) курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека (чэрвень-лістапад 2010 года).


Мэта Курса: спрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі праз правязенне тэарэтычных і практычных заняткаў па правах чалавека і знаёмства з дзейнасцю арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы.


Фармат Курса. Курс будзе складацца з уводнага (адборачнага) семінара, Летняй школы, выніковага семінара, а таксама выканання ўдзельнікамі заданняў паміж усімі этапамі навучання як на сваім працоўным месцы, так і сумесна з іншымі ўздзельнікамі навучання.


Мэтавая група Курса: настаўнікі, педагогі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. Колькасць удзельнікаў кожнага з уводных (адборачных) семінараў – 15 чалавек, колькасць удзельнікаў Летняй школы – 20-25 чалавек.


Трэнерская група. Заняткі ў межах Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).


Тэрміны і месцы правядзення навучальных мерапрыемстваў:

- уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў і са сферы нефармальнай адукацыі: 11-13 чэрвеня (Мінск);

- уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі: 18-20 чэрвеня (Гродна);

- Летняя школа: 19-28 жніўня (Вільня);

- выніковы семінар: 5-7 лістапада (Гродна).


На ўводным семінары будуць разглядацца наступныя тэмы:

  • Паняцце, філасофія і гісторыя правоў чалавека;

  • Сучасныя падыходы да адукацыі ў галіне правоў чалавека;

  • Змест, формы, метады і рэсурсы адукацыі па правах чалавека;

  • Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека;

  • Планаванне навучання ў межах Курса.


Пачатак работы на ўводным семінары – 11.00 (11 і 18 чэрвеня 2010 года, пятніца). Сканчэнне работы – 16.30 (13 і 20 чэрвеня 2010 г., нядзеля).


Да ўдзелу ў Летняй школе будуць запрошаны ўдзельнкі, якія возьмуць актыўны ўдзел у адным з двух адборачных семінараў, а таксама паспяхова і ў тэрмін выканаюць індывідуальнае заданне, якое атрымаюць пад час уводнага семінара.


Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе. Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне, а таксама аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.


Візы. Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў Летняй школе, якая будзе адбывацца ў Літве.


УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння Летняй школы; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.


Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.


Працэдура адбору ўдзельнікаў. У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ў развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у галіне правоў чалавека, якія гатовыя прайсці ўсе этапы навучання і выканаць не меньш за 80% практычных заданняў паміж імі. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў Летняй школы будуць карыстацца асобы, якія плануюсь з верасня 2010 года праводзіць заняткі ў сваіх навучальных установах і арганізацыях у сферы адукацыі па правах чалавека. Выбар удзельнікаў будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку), і, пажадана, ліста падтрымкі ад установы, арганізацыі ці калег.

Анкету-заяўку неабходна даслаць не пазней за 5 чэрвеня 2010 года (суббота) на адрас hre.belarus@gmail.com. Запрашэнні ўдзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор на ўводны (адборачны) семінар, будуць накіраваны не пазней за 7 чэрвеня 2010 года.


Кантактная інфармацыя. Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com


Каманда Курса


АНКЕТА-ЗАЯЎКА


I. АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ.

Імя:


Імя па бацьку:


Прозвішча:


Дата і месца нараджэння:


Фота

Кантактыныя дадзеныя:

Індэкс:

Горад (вёска):

Вуліца:

Дом:

Кватэра:

Телефоны (з кодам аператара ці рэгіёна):

E-mail:

Skype:

Facebook:

Vkontakte:

У якім уводным (адборачным) семінары Вы плануеце ўзяць удзел:


□ для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў/нефармальнай адукацыі (11-13 чэрвеня, Мінск)

□ для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі (18-20 чэрвеня, Гродна)


II. ІНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНІЗАЦЫІ:

Назва арганізацыі (установы):

Кіраўнік:

Ваша пасада (функцыя) ў арганізацыі:

Кантактныя дадзеныя арганізацыі:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Адрас у Інтэрнэт:

Калі ласка, пазначце досвед дзейнасці Вашай арганізацыі ў галіне адукацыі па правах чалавека і/ці планы ў дадзеным накірунку на бліжэйшы год



III. ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ.

Ці ёсць у Вас асаблівыя патрэбы (напрыклад, дыета, алергія і г.д.)?

НЕ  ТАК 

удакладніце:




Ці патрэбная Вам шэнгенская віза на час правядзення Летняй школы ў жніўні 2010 года?

НЕ  ТАК 

Пашпартныя дадзеныя (для ўдзельнікаў, якім неабходна віза):

Імя і прозвішча (лацінкай):

Грамадзянства:

Серыя і нумар пашпарта:

Тэрмін дзеяння:

Кім і калі выдадзены:

IV. МАТЫВАЦЫЯ.

1. Ці бралі Вы раней удзел у адукацыйных праграмах па правах чалавека? Калі так, то ў якіх?


2. Якія адукацыйныя мэты Вы збіраецеся дасягнуць дзякуючы ўдзелу у Базавым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека?


3. Якія дзеянні ў галіне адукацыі па правах чалавека Вы плануеце праводзіць ў бліжэйшы год?


4. Якія тэмы ў галіне правоў чалавека і адукацыі правам чалавека з’яўляюцца для Вас найбольш актуальнымі і чаму?


5. Якія прапановы Вы можаце даць арганізатарам і вядучым Курса для таго, каб ён быў больш карысным для Вас?




Дадзенай заяўкай я падцвярджаю свой намер і абавязальніцтва ўзяць удзел ва ўсіх этапах навучання, запланаваных у межах Курса.

Дата ______________ Подпіс _________________



Калі ласка, дашліце запоўненую анкету-заяўку разам з лістом падтрымкі

у электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com

не пазней за суботу, 5 чэрвеня 2010 года

Назва файла павінна быць напісана лацінкай і ўтрымліваць прозвішча апліканта

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconКурс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека "Крок наперад"
Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года)....

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconПавышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць
Арт (Чарнігаў, Украіна)1, у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconПрадстаўніцтва аан у Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне абароны правоў чалавека
Мэта конкурсу: павышэнне ведання І разумення моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека І абвешчаных ёю...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconБеларускі Дом правоў чалавека ў Вільне
Дома Правоў Чалавека, І ў 2006 годзе Дом быў зарэгістраваны ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы – Вільнюсе. З моманту стварэння Дома ён...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconРэгістрацыйная форма ўдзельніка
Для якіх мэтаў Вам патрэбны веды ў галіне правоў чалавека? Апішыце вашу матывацыю, чаму Вы жадаеце прыняць удзел у праграме?

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconПраваабарончы Цэнтр "Вясна"
Праваабарончы Цэнтр "Вясна" / Беларускі Дом Правоў Чалавека / Міжнародная Федэрацыя па Правах Чалавека / Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconАга – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю
Пазнаёміцца з стваральнікамі часапіса “Адукатар” І вэб-пляцоўкі для адукатараў, з новымі выданьнямі ў галіне грамадзянскай адукацыі...

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 10 па 15 снежня 2012/2013 навучальнага года
Да Сусветнага дня правоў чалавека. Круглы стол “У свеце правоў І абавязкаў” (5-7 кл.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка