Званок на Свабоду: "Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася "камуністычнай вандэяй"




НазваЗванок на Свабоду: "Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася "камуністычнай вандэяй"
Дата канвертавання15.11.2012
Памер32.61 Kb.
ТыпДокументы
Званок на Свабоду: “Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так і засталася “камуністычнай вандэяй”


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Аўтар найлепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Нагадаем: тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.


Пачнем праграму такім тэлефанаваньнем:


Зіноўеў: “Цікава, як Дашкевіч з калёніі штраф заплаціць. У шклоўскі “Беларусьбанк” паедзе ці што?”


9 лістапада Шклоўскі раённы суд пакараў зьняволенага лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча на 60 базавых велічыняў - гэта 1 мільён 860 тысяч рублёў. Судзьдзя Тацяна Кашкіна прызнала Зьмітра Дашкевіча вінаватым у парушэньні артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі - “Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў без паважных прычынаў”. Зьміцер Дашкевіч сваёй віны не прызнаў.


На пытаньне слухача адказвае адвакат Зьмітра Дашкевіча, Аляксандар Галіеў:


Галіеў: “Паводле закону, вызначаны пэўны тэрмін для сплаты штрафу. У тым выпадку, калі штраф ня будзе аплачаны, можа быць прызначанае іншае пакараньне, прадугледжанае Крымінальным кодэксам, – грамадзкія працы. Але я думаю, што да гэта справа ня дойдзе, пытаньне гэтае будзе вырашанае. Ёсьць дастатковая колькасьць людзей, якіх турбуе лёс Дашкевіча. Не магу сказаць, што дакладна расьпісана, якім нехта іншы можа заплаціць, але такое не забаронена, а значыць магчыма”.


Госьцем “Вольнай студыі” быў рэжысэр Валер Мазынскі. Для спадарожнікавага каналу Белсат ён здымае фільм паводле твору Янкі Купалы “Тутэйшыя”. На апошні выпуск “Вольнай студыі” – водгук нашага слухача:


Алесь Харытон, Краснае: “Двойчы слухай і двойчы атрымаў задавальненьне ад выступу Мазынскага. Віншую яго зь вялікай творчай перамогай, вельмі задаволены, што такі твор Янкі Купалы хутка зьявіцца на тэлеэкранах. Я спадзяюся, неяк мне пашэнціць па “талерцы” пабачыць і ціха шалець ад цудоўнай ігры беларускіх актораў і ад цудоўнай рэжысуры спадара Мазынскага. А наконт беларускага кіно, ён фактычна зрабіў першы крок, а першы крок заўсёды застаецца ў гісторыі. Я яму зычу ўпартасьці, бо белаурскі народ - гэта ўпарты народ. Я яму зычу добрага здароўя і каб у яго былі вялікія посьпехі на ніве беларускага кіно зь беларускімі акторамі».


Працягнем праграму водгукам на “Праскім акцэнт”. У апошнім выпуску гэтай перадачы экспэрты абмяркоўвалі падзеі ў Грузіі. Нагадаю, што на мінулым тыдні парлямэнт гэтай краіны пацьвердзіў уведзены прэзыдэнтам рэжым надзвычайнага становішча. Ранней часе сутычак паміж паліцыянтамі і дэманстрантамі пацярпелі каля 500 чалавек. Кіраўнік Грузіі Міхаіла Саакашвілі прызначыў на 5 студзеня наступнага году датэрміновыя выбары прэзыдэнта.


Міхаіл Леках, Рыга: “Хачу крануць перадачу “Праскі акцэнт,” (...) Спадарства, адзін прынцыповы недахоп гэтай перадачы - Вы не кранаеце эканамічных аспэктаў, катастрафічанага эканамічнага становішча ў Грузіі. За гады прэзыдэнцтва Саакашвілі (...) эканамічнае становішча бальшыні людзей практычна не зьмянілася. Як яно было катастрафічным, так яно і засталося. (...) Для чаго я кажу гэта усё? Трэба глыбей капаць. Нельга павярхоўна зводзіць да таго, ці ёсьць дэмакратыя, ці няма дэмакратыі. Грузіны ў Грузіі знаходзяцца ў становішчы выжываньня”.


Скончым праграму такі тэлефанаваньнем:


Спадар Рыжкоўскі, пэнсіянэр, Менск: “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! У чарговы раз афіцыйна адзначана так званае сьвята Дзень бальшавіцка-расейскага перавароту, да якога Беларусь ня мае ніякага дачыненьня, якое не сьвяткуецца нават у Расеі. Мне, сьвядомаму беларусу, сумна ўсьведамляць, што наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так і засталася “камуністычнай вандэяй”. У нас мала што зьмянілася, нс зацягнула багна мінулага. Узгадем хоць бы назвы вуліц нашых гарадоў, усё з той эпохі. Больш таго, цяпер адбываецца рэанімацыя сталінізму, пачварнай зьявы мінулага стагодзьдзя. Мне сорамна за краіну, прэзыдэнт якой можа абразіць каго заўгодна, з тых, хто ня згодны зь яго палітыкай, можа зьедлтіва згадаць пар родную мову. Скажыце, у якой краіне такое магчыма! Мне сорамна, што ў нас няма незалежных галінаў улады, якія б кіраваліся законам, а не ўказам зьверху. Адсюль беспакараныя расправы сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі, прысуду са стандартнымі абвінавачваньнямі: учыняў беспарадкі, нецэнзурна лаяўся, абражаў міліцыянтаў. Самае балючае тое, што мы ня можам зьмяніць становішча канстытуцыйным шляхам, бо наша выбарчая сыстэма так адладжана, што патрапіць ва ўладныя стурктуры кандыдатам ад апазыцыі немагчыма. Нам, грамадязнам Беларусі, сорамна, што мы апынуліся ў такім стане. Але чаму ня сорамна чыноўнікам ад улады? Відаць, вельмі ўтульна яны сябе пачуваюць на сваіх пасадах».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
Натальля Адамовіч – адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconПазнаем Беларусь!
Як толькі не называюць у свеце нашу Беларусь. Яна І краіна лясоў І балот, яна І краіна старажытных замкаў І палацаў, яна І краіна...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconНагадвае, што згодна з беларуска-расійскай дамовай аб пастаўках газу, наша краіна ў наступным годзе будзе плаціць "Газпрому" 67% ад сярэднееўрапейскага кошту

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconАлеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менска. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў І паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconГародня прэзентуе ўзнагароду "За свабоду думкі"
У гарадзенскім грамадзкім музеі Васіля Быкава адбылася ўрачыстая прэзентацыя ўзнагароды “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаваная...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconНайперш абвяшчу пераможцу гэтага тыдня. Гэта спадар Мілкай з мястэчка Івянец Валожынскага раёну Менскай вобласьці
Зяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”....

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconМерапрыемства "Краіна здароўя"
Слово “Здравствуйте” означает “Будь здоров”. Так давайте пожелаем нашим гостям здоровья!

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconЮрыдычны факультэт
Вывучаючы айчынную гісторыю, мы павінны мець на ўвазе той факт, што Беларусь як краіна у той час не існавала, але ўсё тое, што адбывалася...

Званок на Свабоду: \"Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася \"камуністычнай вандэяй\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка