Актывістка незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" з 98 -га году




НазваАктывістка незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" з 98 -га году
Дата канвертавання15.11.2012
Памер27.35 Kb.
ТыпДокументы
Наста Азарка


Нарадзілася ў 1981 годзе.


Актывістка незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” з 98 –га году.


Жыве ў Нясьвіжы (Менская вобласьць).


Працуе на льнозаводзе транспартыроўшчыцай.


Наста кажа: “Зь дзяцінства чула вольналюбівыя размовы, развагі…бо сям’я досыць пацярпела ад палітычных рэпрэсіяў – бабуля і дзядуля прайшлі сталінскія лягеры. Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні… Потым аказалася, што гэта пачатак новага супрацьстаяньня”.


Бацькі ставяцца да грамадзкай дзейнасьці дачкі як да яе сьвядомага выбару. “Калі я атрымала першыя 5 “сутак” 21 ліпеня 2004 году за ўдзел у несанкцыяванай акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзідэнства Лукашэнкі, бацька сказаў: “За что боролась, на то и напоролась”. Але яны не пераконваюць мяне ў тым, што я не маю рацыі ці што. Яны разумеюць, што я абрала свой жыцьцёвы шлях і пайду менавіта па ім”.


Пра “Малады Фронт” Наста даведалася з “Народнай Волі”, дзе прачытала інтэрвію з Паўлам Севярынцам.


Мяне вельмі ўразілі думкі Паўла, ягоныя меркаваньні, аргумэнты… Падумалася, - вось чым жывуць людзі. Жывуць, думаючы пра лёс краіны і ськіраваўшы сваё жыцьцё на карысьць радзімы. Чаму б і мне не далучыцца да іх, не здабыць сваю свабоду самой”?


Наста патэлефанавала ў рэдакцыю газэты, даведалася кантакты, зьвязалася з актывістамі Маладога фронту і прапанавала супрацоўніцтва. Тады яна яшчэ вучылася ў школе, ёй было 17 год.


Асоба лідэра “Маладога Фронта” Паўла Севярынца ўразіла асабліва. На думку Насты, менавіта ягоны прыклад зрабіў наймоцны ўплыў на фармаваньне яе сьветапогляду наагул і стаўленьне да дзейнасьці МФ у прыватнасьці.


У 2006 годзе Наста брала ўдзел у галадоўцы пратэсту актывістаў “Маладога фронту”. Мэтай акцыі было прымусіць дзяржаву спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў.


Самае складанае ў галадоўцы было… пачаць, кажа актывістка. На той момант яна жыла ў Нясьвіжы, не працавала – адпаведна была шмат часу ў хаце, займалася хатнімі справамі, у тым ліку, - гатавала для родных. Утрымацца ад таго, каб кавлачак не перахапіць, патрабавала вялікіх высілкаў волі. А калі прыехала ў Менск і апынулася сярод іншых галадоўнікаў, стала псыхалягічна і фізычна значна лягчэй.


Часам галадоўкі ў Насты пагоршылася здароўе і яе шпіталізавалі.


Галоўнай мэтай сваёй палітычнай дзейнасьці Наста лічыць абуджэньне волі ў людзей.


Я бачу, як зьяўляецца сьвятло ў іх вачох, калі яны чытаюць улёткі, якія я распаўсюджваю, як абыякавы выраз твару мяняецца на пазытыў у позірку, калі яны бачаць наладаваны мной бел-чырвоны сьцяг. Мяне шмат хто пазнае на вуліцы, часьцяком падыходзяць, запытваюцца, ці ёсьць што новае пачытаць… Людзі ўжо сталі больш вольнымі – маю наўвазе волю ўнутраную. Сёньня вельмі шмат людзей ня згодныя з тым, што адбываецца ў краіне дзякуючы пануючаму рэжыму. Але яны размаўляюць пра гэта на кухонных паседжаньнях. Наша задача – давесьці ім, што іх думкі, меркаваньні, патрабаваньні – маюць права быць агалошанымі, а дзяржава абавязана прыняць іх да ўвагі”.


На думку Насты, “МФ” ужо шмат зьмяніў у сьвядомасьці людзей – ня толькі маладога веку. Самае складанае ў працы – часам прыходзіцца доўга і цярпліва некаму даказваць, што гэта праца не за грошы, а за ідэі ды перкананьні.


У дзейнасьці актывістам “Маладога фронту”, на думку Насты, шмат дапамагае вера ў Бога.


4 жніўня ў суд Нясьвіскага раёну пакараў Насту штрафам на 1 мільён 240 тысяч рублёў. Яе судзілі паводле крымінальнага артыкулу "За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі".


Карысная спасылка:


http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/5/f786c301-d39e-46d0-b821-0392cd0931dd.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconСёньня ў Салігорску І Нясьвіжы прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Іванам Шылам І Настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле
Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconАбмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", ў Чэхію
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconЯраслаў Грышчэня трапіў у аварыю
Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconЯраслаў Грышчэня трапіў у аварыю
Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Маладога Фронт" І Партыі бнф, у ноўтбуках які нібыта
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconСёньня на паседжаньні Камітэту ў вызваленьні актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Артура Фінькевіча зацьвердзілі плян стратэгіі І тактыкі
Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым,...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconРэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга "Малады Фронт"
...

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі \"Малады Фронт\" з 98 -га году iconНагадвае пра суд над моладзевым Іванам Шылам, які пачнецца ў Салігорску 4 верасьня. Школьніка судзяць па крымінальным артыкуле за ўдзел у незарэгістраванай
Блогер salihorsk нагадвае пра суд над моладзевым Іванам Шылам, які пачнецца ў Салігорску 4 верасьня. Школьніка судзяць па крымінальным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка