Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня




НазваУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Дата канвертавання15.11.2012
Памер36.14 Kb.
ТыпДокументы
Stud1210noch


Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр і Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня і прыняцьця агульнага кодэксу правоў чалавека.


10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі ААН прынялі базавы дакумэнт арганізацыі -- Усеагульную дэклярацыі правоў чалавека. І з 1950 году гэты дзень ва ўсім сьвеце адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Як у Беларусі з правамі чалавека – у досьледзе Іны Студзінскай.


Прыняцьце Ўсеагульнай дэклярацыі – першы досьвед калектыўнай распрацоўкі ўнівэрсальнага дакумэнта па правах чалавека. Наколькі ўважліва, адказна, сур’ёзна паставіліся дэлегаты Генэральнай асамблеі ААН да тэксту Дэклярацыі, распавядае Аляксандар Крэц, дарадца па пытаньнях чалавечага вымярэньня офісу АБСЭ ў Менску:


“Калі тэкст Дэклярацыі паступіў ў Генэральную асамблею ААН, 58 краінаў-сябраў арганізацыі (іх было менавіта столькі) галасавалі 1400 разоў па тэксту, літаральна па кожнаму слову. Але Дэклярацыю ўрэшце прынялі (8 краінаў – сябраў ААН устрымаліся). У працэсе дапрацоўкі дэклярацыі ўдзельнічаў увесь сьвет”.


У СССР тэкст Дэклярацыі па правах чалавека немагчыма было знайсьці ні ў воднай бібліятэцы. Толькі на пачатку 80-х гадоў тэкст быў надрукаваны ў “Литературной газете”. Гэта было сапраўдным прарывам – савецкія людзі даведаліся, да прыкладу, што яны маюць права абіраць краіну пражываньня, свабодна перамяшчацца па сьвеце...


Беларускі праваабарончы рух фармальна пачаўся пры канцы 1980-х, калі быў створаны “Мартыралёг Беларусі”. Але значная частка грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў зьявілася ў сярэдзіне 1990-х. Найбольш сур’ёзныя і ўплывовыя, якія працуюць зараз – Беларускі Хэльсынскі камітэт, які днямі адзначыў сваё 12-годзьдзе, “Вясна”, зарэгістраваныя ў Літве “Праваабарончы альянс”, “Над бар’ерам”. Якія правы чалавека часьцей за ўсё парушаюцца ў Беларусі? Меркаваньне выканаўцы абавязкаў Беларускага Хэльсынскага Камітэту Алега Гулака:


“Канечне, найбольшыя праблемы ў сфэры палітычных і грамадзянскіх правоў. Але апошнім часам мы бачым, што і з сацыяльнымі правамі становіцца намнога горш, і яны таксама парушаюцца досыць сур’ёзна”.


Вось ужо дзесятак гадоў праваабарончыя арганізацыі рыхтуюць аналітычныя агляды “Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі”. І мінулагодні агляд “Вясны”, да прыкладу, склаў больш за 500 старонак. Колькі чалавек у Беларусі было затрымана і рэпрэсавана па палітычных матывах – дакладнай лічбы ня ведае ніхто. Паводле ацэнак праваабаронцаў -- некалькі тысяч (толькі летась за падзеі на Кастрычніцкай плошчы адбывалі адміністрацыйныя пакараньні каля 600 чалавек). Вязьнямі сумленьня “Міжнародная амністыя” прызнала ў розныя гады каля 50 беларусаў. Зараз у краіне чатыры палітзьняволеных: Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.


У сёньняшняй заяве праваабарончага цэнтру “Вясна”, у прыватнасьці, адзначаецца: “У Беларусі выкарыстоўваецца крымінальны і іншы перасьлед грамадзка-палітычных апанэнтаў рэжыму, актыўна ўжываюцца прэвэнтыўныя, адвольныя затрыманьні і адміністратыўныя арышты. Узмацніўся ціск КДБ на грамадзянскую супольнасьць краіны”.


Уплывовыя міжнародныя арганізацыі ўважліва сочаць за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Сёлета на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН выступіў спэцыяльны дакладчык па пытаньнях аб становішчы ў Беларусі Адрыян Сэвэрын; рэгулярна зьяўляюцца заявы “Amnеsty International”, Freedom House, Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, Дзярждэпартамэнту ЗША. Аднымі з 12-ці ўмоваў Эўразьвязу -- вызваліць палітвязьняў у Беларусі, даць свабоду СМІ.


Старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі адзначае, сытуацыя з правамі чалавека застаецца па-ранейшаму складанай, але апошнім часам зрухі ёсьць:


“Крыху ёсьць. Я б назваў іх гайданьнем то ў адзін бок, то ў другі. Што тычыцца гэтага году, ён, мабыць, вызначаецца адносным спакоем. З аднаго боку, адчуваецца ўсё той жа прэсінг на актывістаў грамадзянскай супольнасьці, з другога боку, больш за 20 крымінальных спраў, якія былі заведзеныя сёлета, скончыліся толькі зьняволеньнем аднаго Андрэя Клімава. І гэта ёсьць паказьнікам пэўнай асьцярожнасьці беларускіх уладаў”.


Гутару з выканаўцам абавязкаў БХК Алегам Гулакам:


Карэспандэнтка: “На вашу думку, якія найбольш вострыя зараз праблемы?”


Гулак: “Тут гледзячы па чым лічыць вастрыню. Калі па жорсткасьці – перш за ўсё, рэпрэсіі палітычныя супраць актывістаў дэмакратычнага руху – пасадкі незаконныя, крымінальныя справы. Але калі глядзець па маштабах, у колькасным вымярэньні – то намнога часьцей парушаюцца правы простых грамадзян, шмат людзей сутыкаецца з парушэньнем права на справядлівы суд, з катаваньнямі, з парушэньнем працоўных правоў”.


Афіцыйны Менск лічыць, што з правамі чалавека ў краіне ўсё ў парадку. Беларусь – адна з нешматлікіх краінаў, дзе няма ўпаўнаважанага па правах чалавека, амбудсмэна. Затое ў парлямэнце ёсьць адмысловая камісія па правах чалавека на чале з Юрыем Кулакоўскім. Сёньня, у Дзень правоў чалавека, ніводнага з сямі сяброў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у парлямэнце не было – маўляў, працуюць у акругах. І таму запытацца, якія з правоў чалавека ў Беларусі ніколі не парушаюцца, якія правы дзяржава гарантуе і выконвае, запытацца не было ў каго.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconНеделя французского кино 2011
В ролях: Жан-Франсуа Стевенен, Виржиль Леклер, Жан-Поль Боннер, Дэни Лаван, Доминик Блан, Жак Боннаффе

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconКапитан Ахаб 2008, Драма/Приключения, Швеция/Франция, 100 мин Режиссёр
В ролях: Жан-Франсуа Стевенен, Виржиль Леклер, Жан-Поль Боннер, Дэни Лаван, Доминик Блан, Жак Боннаффе

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconОсновная программа «Капитан Ахав» / Capitaine Achab Драма/приключения, Франция-Швеция, 2007, 100 мин. Режиссер: Филипп Рамо
В ролях: Дени Лаван, Виржиль Леклер, Жан-Франсуа Стевенен, Жак Боннаффе, Доминик Блан, Жан-Поль Боннер

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconОсновная программа «Капитан Ахав» / Capitaine Achab Драма/приключения, Франция-Швеция, 2007, 100 мин. Режиссер: Филипп Рамо
В ролях: Дени Лаван, Виржиль Леклер, Жан-Франсуа Стевенен, Жак Боннаффе, Доминик Блан, Жан-Поль Боннер

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconДагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш
Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш, дазваляюць гаварыць...

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconСёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай,...

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconПрэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін паабяцаў накіраваць дэпутатам папраўкі да заканадаўства ў сфэры гульнявога бізнэсу. Паводле Пуціна, праблемы
Пуцін агучыў намеры стварыць аддаленыя ад цывілізацыі забаўляльныя цэнтры, кшталту Лас-Вэгаса ў зша. Два такі цэнтра будуць разьмешчаныя...

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconЛекция Философская программа эпохи Просвещения
Дидро (1713 – 1784 гг.), вместе с ним в создании «Энциклопедии» в разное время принимали участие Вольтер (1694 – 1778 гг.), Жан-Лерон...

Упершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня iconКалісці, яшчэ ў савецкія часы, папулярным быў выраз "дзень за два" дзень за тры", калі гаворка вялася пра цяжкія ўмовы працы прадстаўнікоў самых розных
Калісці, яшчэ ў савецкія часы, папулярным быў выраз “дзень за два” дзень за тры”, калі гаворка вялася пра цяжкія ўмовы працы прадстаўнікоў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка