Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі




НазваАсабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі
Дата канвертавання15.11.2012
Памер177.61 Kb.
ТыпДокументы
АСАБІСТАЯ СВАБОДА,

або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі.

(10. Ідэал Беларускай Дзяржавы).

Па ўсім сьвеце свабода знаходзіцца на маршы і за апошнія 18 месяцаў мы сталі сьведкамі “рэвалюцыі роз” у Грузіі, “аранжавай рэвалюцыі” на Ўкраіне, “пурпуровай рэвалюцыі” ў Іраку і “кедравай рэвалюцыі” ў Ліване. Гэта толькі пачатак. Па ўсёй Цэнтральнай Азыі і шырокім Бліжнім Усходзе мы бачым, як узьнімаецца новае пакаленьне, чые сэрцы гараць імкненьнем да свабоды і яны атрымаюць яе. ...Амэрыка таксама знаходзіцца на баку гэтых рэфарматараў-дэмакратаў, таму што мы ведаем, што:

- адной толькі сілай, якая мае дастатковую моц для таго, каб спыніць рост тыраніі і тэрору ды замяніць у нас нянавісьць надзеяй, - зьяўляецца сіла чалавечай СВАБОДЫ”.

(2005. Прэзыдэнт ЗША Д.Ў.Буш.)

Дазвольце спытаць, што менавіта мае на ўвазе кожны раз такім чынам кажучы аб пачуцьці асабовай свабоды, волі і вольнасьці гэты чалавек, сёньняшні лідэр ўсяго Вольнага сьвету? (“Мая жонка ўмее гаварыць лепей чым я.,” - кажа Сп.Буш у іншым выпадку, магчыма, ўскосна тлумачачы сваю цякучую не найбольшую папулярнасьць). ...Дык, можа быць свабода гэта нешта матэр’яльнае, як неўтаймоўныя стыхіі жарсцей-страсьцей, сьвядома мусіруючы якія, некаторы “бізьнес-пісьменьнічак” зарабляе шалёныя грошы і папулярнасьць. Ды ж не, вядома, гэта цемрашальства: любыя шалёныя грошы не на карысьць, яны “як прыйшлі – так і пайшлі”.

Дык можа свабода гэта вялікі капітал, “калі маеш грошы, то і сам харошы...”, ці наадварот, нейкая штучна прыдуманая фундаменталістамі міжлюдзкая сыстэма, калі чалавек, нібыта, адчувае павагу да сваіх прыгожых памкненьняў тыпу: “Мой друг, Атчізьня пасвяцім душы прякрасныя парывы...”. Калі так, то ці не лепшай надуманай сыстэмай для маленькага чалавека быў камунізм? Але так не можа быць таксама, бо камунізм, ‘сьвідруючы сэрцы цэлых народаў, заліўся крывёю і патануў у ёй і наадварот, парадаксальна, - на справе чалавек пры камунізьме пазбаўлены права вольна-сумленна выяўляць тыя “прякрасныя парывы”.

...Толькі, як мы ўжо ўзгадвалі, як паказвае гісторыя цяжкіх перыядаў, войнаў, чалавецтва ўсё ж мае пэўную здольнасьць да настолькі глыбокай згуртаванасьці перад небясьпекай, наколькі глыбокая сама тая небясьпека, - што, урэшце і дапамагае нам пераадолець яе. А кажуць пры вясновым пАвадку паміж сабою нават зьлейшыя ворагі-жывёлы (тыпу каты-мышы) могуць цярпець прысутнасьць адно другога ратуючыся на адным бервяне, плывучым сярод вады. (Што пакуль, як прынцып, не назіраецца ў асяродку шырокай беларускай апазыцыі рэжыму). І тое напэўна, натуральна, бо, ў жывой істоце небясьпека, страх безумоўна паралізуе іншыя інстынкты і выклікае паводзіны патрэбныя наперш для фізычнага выжываньня. Зь іншага ж боку, так адбываецца і зь няшчасным народам, які жыве пад тэрарыстычным рэжымам, калі пагрозай, страхам нішчыцца грамадзянская салідарнасьць, народ дробіцца на умоўна “чужыя”, зьдзічэлыя-разграмадзяненыя адзінкі насельнікаў і так паралізуецца грамадзкая прыхільнасьць (інстынкт) да справядлівасьці; тады, пры рэжыме-турме, становіцца амаль немагчымай барацьба за дэмакратыю, як сёньня адбываецца і на Беларусі.

...Дык калі ўсё ж народны талент недзе ёсьць, - ці можа тая дабрадзейная грамадзкая згуртаванасьць, салідарнасьць быць неяк адчынная усюды, і пад пагрозай, пры рэжыме, і без нейкае пагрозы, на глебе простага Здаровага Сэнсу чалавека., ці могуць, нарэшце, без колішняга патасу і прапаганды, масы беларускіх людцаў быць практычна аб’яднаныя высокімі ідэаламі? Несумненна так!, - і гэта не адарваны ад жыцьця “ідэалізм”, накшталт камунізьму. На сёньня, калі азірнуцца, ёсьць відавочны плён, плады таго нават у нас.., гэты зямны Дабрадзей ужо спакваля перамог у сьвеце і камунізм, і фашызм, і рабства. Цяпер чарга за тэрарызмам, зь якім прама супрацоўнічае і беларускі рэжым сп.Лукашэнкі, і куды, ў Беларусь, каб выжыць, нават просіцца некаторы шэф беззаконьня, асуджанага ААН, як Садам Хусэйн.

Па-сутнасьці, на справе, ў якасьці глебы цывілізаванай салідарнасьці чалавецта мае нешта болей гожа глыбокае, чым проста-жывёльнае, з аднаго боку, - ці, зь іншага боку, - болей мудрае, чымся надуманыя, заўсёды паверхневыя, прымітыўныя рэжымы камунізму ці, як цяпер, лукашызму. Калі ў жывёльнай прыродзе, як бачна, існуе глыбокі і здаровы, вядучы да фізычнага выжываньня страх, то чалавек адрозьніваецца тым, што ў яго ў дадатак да жывёльнага, натоўпавага, - ёсьць інтэлектуальны Страх (Бога) і апроч таго, ў яго ёсьць здаровае, супрацьлеглае пачуцьцё страху: Дабрадзею, Справядлівасьці, Радасьці існаваньня (разам з пажыцьцёвым усьведамленьнем сваёй вялікасьці). Гэта асабліва ярка прасьледжваецца на нармальна разьвІтых дзетках. Такім чынам, у цывілізаванага чалавека на адным плячы вагоў меркаваньня і матывацый ляжыць Страх, на іншым – Радасьць. Нашыя страх і радасьць так глыбока ўкаранёныя і захаваныя, што нават да канца невытлумачальныя ніякай навукай. Таксама, каб іх “дастаць” ды выкарыстоўваць на нейкую карысьць – ужываюцца розныя тэхнікі: “мазгапрамываньня”, для дыктату, - ці, наадварот, тэрапія, для прасьвятленьня. Цэнтрам жа тут і залатой меркавальнай (мэнтальнай) сярэдзінкай ёсьць непераможная “зброя” дэмакратычнай (рэспубліканскай, як Беларусь) дзяржавы па разьняволеньні і ўдзельнага чалавека і агульных нацыянальных масаў – чым зьяўляецца адпаведна-правільна чытаная КЛЯСЫКА жыцьця, якая мудра накіроўвае наш няспынны Паток Мысьленьня ў кірунку:

  • інстынкт СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ Чалавека Разумнага, дасканала і ўсебакова выпрабаваны і правераны на непераможнасьць за часамі эпох “мазга-прамыўных” камуна-фашыскіх рэвалюцый;

  • ВОЛЬНЫ БАЗАР, рынак, даючы асобе, а зь ёй і грамадзтву акіян энэргіі прыватнай ініцыятывы;

  • незвычайныя для савецкіх часоў – ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ, якія заўсёды існуюць у Маральнай Большасьці любога народа і якія й трэба старацца ‘даставаць’ для ажыцьцяўленьня і рэалізацыі, а не эксплюатацыі таго кшталту, што да гэтага часу робіць пэўны беларускі маскаль, замбіруючы Родную, эўрапейскую культуру Беларусі пад бескультур’е антыэўрапейскага “калгаса”.

...Усьведамляючы Cваё,

кожны чалавек часам заўважае у сабе пачуцьцё ўсеагульнай справядлівасьці. На справе гэта тое, што і паядноўвае маральную большасьць кожнай дэмакратычнай нацыі, вызначае яе ў пэўную групу Сьвядомых грамадзян сярод не-сьвядомых. Як бачна, нажаль, не кожны безумоўна і безаглядна ідзе за лепшымі ўласнымі пачуцьцямі, як тое належыць. Таму, недалікатна разьдзяляючы тонкае міжчалавечае цела, пакуль-такі і прыжываецца сярод нас абман і самаабман, інфа-скасабочанасьць чырвонай-карычневай лукашэнкаўскай агіткі, пачуцьцё Беззаконьня супраць справядлівасьці. Гэта брудная “шэрасьць” – здацца ва ўладу маральнай нішчымнасьці і вяршыць жыцьцё “абы-як” – тады назаўсёды ўлазіць у інтым нашых дзетак, цэлага чалавецтва, для пазьнейшай эксплюатацыі ды разлажэньня іхнага сьвятога духу і цела.

...Дык на што, калі не на прыродна чыстую сумленнасьць можна ўпэўнена абаперціся, каб асабова інтыматна, затым асабіста-шырока і, нарэшце, прынародна, не-містычна трымаць залатую сярэдзінку таго аздараўляючага пачуцьця справядлівасьці, якое дае чалавечай істоце і народу сапраўднае шчасьлівае йснаваньне? (Адрозьніваем непарушнае – Сумленнасьць – ад ‘парушнага’ – Звычак (Мэнтальнасьці), што як ‘комплекс’, можа нас адрываць ад уласнага сумленьня). Чым разьняволеная, здаровая, (нехта правільна скажа – ‘біблейская’, Ісусава), асабовая СУМЛЕННАСЬЦЬ слУжыць (ня толькі “богу”) ў жыцьці разам і нам, чалавецтву і тым – Богу? І адказ нескладаны: менавіта яна, для некаторых такая няўлоўная і паэтычная, для іншых “ненавуковая і нелёгічная”, - сумленнасьць, свабода сумленьня, - вечна жыве у народзе і дапамагае шукаць ды захоўваць справядлівасьць, пісаць мудрэйшыя законы, асабіста дасьледаваць таямністыя НЕПІСаНЫЯ правілы (або ‘страшныя тайны Хрыстовы’). Пачуцьцё СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ да іншых і да сябе, на яве (фоне) сучаснай карціны жыцьця спараджае ў асобе сумнеў, самакрытыку і Страх памылковых думак і паводзінаў, дае чалавеку разумовую, лёгічную глебу для аб’ектыўнага, сумленнага (чытай – “болей чым навуковага”) меркаваньня, і тым – для выхаваньня дасканалай здагадкі, інтуіцыі: “...як ты да іншых будзеш ставіцца, так і яны будуць да цябе...” Заўважым, здаровы інтэлектуальны страх – гэта той шырокавядомы на Беларусі страх Кары (кармы), якім мы пазьбягаем адмоўна зараджаць свайго Унутранага чалавечка (падсьвядомасьць) і сытуацыю вакол сябе, калі дастаткова абазнаны чалавек аднойчы кажа сабе: “...калі хочаш, каб да цябе добра ставіліся іншыя, - ты мусіш наперш сам добра ставіцца да іх...”

Зь іншага боку – РАДАСЬЦЬ.

Шчырая, нявінная, “дзіцячая” Радасьць закладзена ў нашай прыродзе для зьнітаваньня ў адно (танізаваньня, гарманізаваньня да 100% працэнтаў) пачуцьцёвага “бачаньня”, як вока ў целе. Але ізноў жа – гэта адзінкі з дыплёмаванай, афіцыйнай інтэлігэнцыі цякучых кіраўнікоў, хто ў сталым узросьце прадаўжае адчуваць тое ‘не-меркавальна’, па-дзіцячы чыста, так, як павек перажывае яе шаноўная залатая сярэдзінка, маральная большасьць, народ. Тут, паміж “дрэнным начальствам” (якое атручанае ардой.., кажуць, даў Бог і Беларусі) ‘экзыстанцыйна і пачынаецца усё пекла грамадзкага непаразуменьня, усялякая сямейная і грамадзкая дыктатура.

Калі ж азірнуцца, то болей вытанчана і навукова, чым тое выяўлена ў Бібліі (сумленнасьць, здаровы страх, справядлівасьць), - выявіць РЭАЛЬНАСЬЦЬ духу проста немагчыма. Бо там – КЛЯСЫЧНА, на ўсе часы і, плюс, прывязана да жывое гісторыі нейкага народу, - да чаго імкнуцца сёньня літаратары і нацыянальныя прарокі (мысьляры) кожнай нацыі. ...Чым яно і карысна для нас, для Беларускай дэмакратыі, якая сьвядома, як сыстэма ўздымаецца і расьце скрозь любое (маральнае) пустазельле шчэ з шаноўнага Ф.Скарыны, згодная якому, маўляў, на фоне халоднага рацыяналізму Захаду Эўропы і перагрэтага містыцызму Расеі, Усходу, - нашым беларусам варта шукаць клясыку, агульначалавечае, як падмурак сапраўды здаровага сьветапогляду і ўдзельнага Чалавека Разумнага і цэлай нацыі, адроджаных ліцьвіноў. Караніцца ж Тое ў кожным з нас як пэўная “беларуская мара”, Куток жаданьняў. Таму, магчыма і нараджаюцца сёньня агромністай, касьмічнай энэргіі паэты-“евангелізатары” Беларусі (як, напрыклад, сп-ры. Севярынец ды Пазьняк, хто яшчэ..?), якім расьце настойлівае пажаданьне, каб яны для ўласнага ж посьпеху, прамаўлялі да народа клясычнай, вечна НОВАЙ, а не-містычнае (усходняй) ці халоднай рацыянальнай (заходняй) мовай. Бо любая мова, - прыдбаная, навязаная, ‘канонічная, патасная, - ніколі не стане блізкай нашай маральнай большасьці, з-за яе адарванасьці ад простай беларускай, народнай, клясычнай, чым праменіць сяньня Франьцішкава з Полацака ідэя, адлюстраваная ў агульначалавечае (ў) беларусаў, каб зачапіць і аб’яднаць Лепшае ад Сёньня, даступнае народу. Мова народных запаветаў, дэмакратыі – заўсёды СУЧАСНАЯ, перабіваючая і перахопліваючая ініцыятыву ў любой навукі, з кайданоў псыхо-тэхнолёгій КГБ, - на карысьць вольнага народнага гэнію. Ідэя сапраўднай трывалай дэмакратыі заўсёды: і даўняя, як лепшая народная мудрасьць, клясычная, як Здаровы Сэнс; і адносна нядаўняя, дысцыплінаваная як Біблія.

...Але з практычнага боку, нажаль, пакуль так пабудавана наша існаваньне, што не-адпаведная, бедная, рацыяналіская адукацыя Беларусі, як і цэлага Астатняга сьвету гэтай планэты, часта не дае таму залатому і ацаляючаму, дзіцячаму пачуцьцю жыцьця-радасьці “выжыць” у чыстым выглядзе да часу сталеньня асобы. Калі дзіця становіцца дарослым, то раскошае, далікатнае пачуцьцё псыхофізычнага камфорту ды самадастатковасьці зусім губляецца, ці перараджаецца “хітрым”, рацыянальным, няшчырым; калі малады чалавек становіцца высакамерным, кар’ерыстым, спакушаецца на шалёныя ці лёгкія грошы; апантаны страсцьмі, сьвядома ці несьвядома бясконца шукае новага і новага інтым-партнёра. Так адбываецца, бо паміж Першай сацыялізацыяй (садок-школа) і Другой (пасьля 18 год і да канца...) – існуе жудасны, недапушчальны перарыў і разрыў адукацыі (сацыялізацыі). Насамрэч, гэта пакуль малаходжаная прастора беларускіх рэлігій, літаратуры і мастацтва, палітыкі.

Дык на якой жа маральнай глебе магчыма тое шчаснае цывілізаванае грамадзкае паразуменьне паміж намі, што не пакідае шансу ніякай дыктатуры?

...Згодна са статыстыкай, пасьля саракагадовага ўзросту большасьць людцаў усё ж пачынае ізноў усур’ёз шукаць назад той “страчаны рай” тады ўжо абапіраючыся на Бога, на “зьнешнюю”, царкоўную, кніжную інфа-падтрымку талкаваньняў слою “сна-жыцьця”, - бо, вядома, ўласныя бацькі “за ручку” далей весьці ня могуць па гэтай, акаляючай нас дзень і ноч сімфоніі лёсаў. Як паказвае і складаны (навуковы), і просты пабытовы досьвед жыцьця, пры зьвяртаньні ў той ці іншай форме да сапраўды Незямных матэрый той містэрыі, чым для чалавека зьяўляецца дух любові да жыцьця (“Бог ёсьць дух; Бог ёсьць любоў!”) – хутка-ці-павольна адбываецца радыкальная пераплаўка нашага розуму і пачуцьця. Каротка гэта можна назваць шляхам Мудрасьці, калі чалавек, перанасычаны юначай мітусьнёй, стараецца ізноў назад пачуць і ўсьвядоміць нешта непарушнае, вечнае. Такі унутраны стан (‘прэзумпцыя’ безумоўнай любові) абавязкова вызваляе ў нас ўнетраныя, раней немагчымыя, недасяжныя, - спараліжаваныя з-за юнацкіх жарсьцей, - рэзервы цярплівасьці, меркавальнасьці, часта невытлумачальнай, але заўсёды – перамогі над Злом. Так нараджаецца тое практычнае-ідэйнае ўсьведамленьне ды вымярэньне жыцьця, што, урэшце і называецца Унутраная культура. Але тады, зьвяраючы гэткага кшталту наша ідэальнае (свабоднае, вольнае) бачаньне з любым матэр’яльным, “традыцыйным”, (таксама, з камуна-лукашыскім-фашыскім), мы знаходзім наступнае: сяньня на рацыянальнай (навуковай, а значыць грубаватай і аднабокай) мове сучаснай псыхолёгіі згаданы стан разуменьня агульначалавечых (і біблейскіх) каштоўнасьцяў – гэта проста “зьменены стан сьвядомасьці”. Па-філёзофску ж тая, патрэбная нам для асабовай свабоды агульначалавечая база, слой паняткаў называецца Логос, па-біблейску – Слова (Бога). Усё гэта розныя словы аднаго і таго ж ПАНЯЦЬЦЯ, што практычна дасяжна кожнаму, але заўсёды толькі праз “інструмент” любові да жыцьця.

...І тым ня меней, паўторымся, з пункту гледжаньня фунцыянэра навукі, кожны такі выкшталцоны, правільнай інтуіцыі чалавек-дэмакрат (асабліва хрысьціянін) карыстаецца “зьмененым” станам сьвядомасьці. Гэты стан па свайму роду і якасьці ёсьць не дасяжным для навуковага вымярэньня і дасьледаваньня; такі чалавек ступіў у маральную сфэру, якая ўжо вымяраецца не розумам (навукай), а верай: або пачуцьцямі (“ніжнімі”) ды – сумленьнем (“Вышнімі”, Кніга).

...Значыць, свабода , воля, свабода сумленьня – гэта “не зусім навуковыя” тэрміны. І канешне, яны патрабуюць спэцыяльнага таленту для выяўленьня, вымагаюць народнай інтэлігэнцыі (не затлумленай, не-фармальнай; дыплём-адукацыя тут часам нават перашкаджае), чаму пакуль так мала яны дасьледаваны і ў ва ўсёй сусьветнай навуцы; чаму сёньня новай Беларусі трэба незвычайныя для рэжыму, спэцыяльныя інстытуцыі дэмакратыі. Толькі зважайма, апошнія два вякі, хоць і ўпершыню ў гісторыі грамадазнаўства, - а менавіта, - СУЧАСНАЯ (не да-хрысьціянская) дэмакратыя і дасьледуе і, сколькі можа, распрацоўвае такія паняткі, як свабода сумленьня! І менавіта на гэтым, у прынцыпе недаступным для сучаснай навукі, псыхолёгіі, маральным груньце, сёньня ўжо жывуць цэлыя народы, што ‘чамусьці’ (неадольная загадка для небаракі маскаля) называюць сябе СВАБОДНЫМІ ! Пры непасрэднай сустрэчы зь імі ў думлІвага беларуса ўзьнікае такое ўражаньне, што ў гэтых (Эўра-Паўночна-амэрыканскіх) народах ужо адбылося пэўнае перарастаньне маральнае якасьці, “раней быў род (дыктат, фашызм, рабства), цяпер – народ”, пры тым – шчасьлівы народ!

Але што азначае такі пералом: род - народ?

...”Ужо ў прымітыўных чалавечых грамадзтвах рэчывы, якія прыводзяць людцаў у “зменены стан свядомасьці” выкарыстоўваліся дзьвумя шляхамі. Адныя – для сьвяшчэнных (сакральных) мэтаў, або для размовы з духамі і багамі ў практыцы шаманаў ды жрацоў. Да ліку такіх рэчываў можна аднесьці грыбы (мухаморы), выціск з расьлін. ...Іншыя рэчывы, пераважна алкагольныя, ужываліся як “прафанныя”, даступныя для большасьці чальцоў грамадзтва з мэтаю танізацыі, “падняцьця настрою”, расслабленьня”. (З Сеціва). Але ж гэта і ёсьць тая маральная прастора свабоды, Новага Неба, якая сьвядомымі грамадзянамі, вядомай маральнае большасьцю ладу дэмакратыі, цяпер дасягаецца натуральна, здаровай любоўю да жыцьця, (без ужытку шаманскіх і жрацоўскіх оргій), што нам патрэбна і для шырокай народнай дэмакратыі і для усяго немінучага Беларускага Народнага Капіталізму!

Як паказвае рэчаіснасьць, пералом той, - род – народ, - азначае сёньняшняе рассакрэчваньне ведаў тых шаманаў ды жрацоў і адкрыцьцё ўсяго таямнічага слою нашых сноў-мараў і, разам, уласна-чалавечага лёсу для ўвагі і усьведамленьня шырокім грамадзкім колам. Але цяпер, спрычыны даступнасьці таго маральнага, прыкладнога Шляху сумленьня, у грамадзе адгукаюцца таленты, якія зусім незалежныя ні ад якіх ранейшых аўтарытэтаў (шаман-жрацоў), а толькі ад свайго ўласнага сумленьня (так званае, - Вышнія; Кніга); вызваляюцца пэўныя харызматычныя маральныя сілы (народаўладдзе, дэмакратыя) раней, пры самаўціскным “родавым” (‘лукавым) жыцьці немагчымыя з-за кантролю і дазіроўкі іх з боку шаманаў ды жрацоў. Такім чынам, утвараецца новая маральная сытуацыя, нараджаецца новае пачуцьцё жыцьця, калі “...і спазнаеце праўду; і праўда зробіць вас Свабоднымі”. Вось чаму сёньняшнюю дыктатуру сп.Лукашэнкі, як навязьлівы і прымітыўны родавы “славянізм” (ды на азыяцкі, татарскі манер!), можна параўнаць з “родам духоўнай сівухі”, з горкай родавай рэгрэсіяй, вайной супраць нараджэньня на-рода. Пры дыктатуры, як пры родавым рэжыме, кожны чалавек сьвядома пастаўлены ва ўмовы, калі ён чакае “сколькі магчымасьцяў яму нехта-начальнік адмерыў”. У дэмакратыі вольны чалавек цікуе “колькі ж магчымасьцяў закладзена ва ўсёй унівэсуўмнай, гэніяльнай чалавечай прыродзе” і сколькі з таго натхненьнем ён асабіста здольны напіцца, выцягнуць, зрэалізаваць для сябе, для Радзімы.

...Зыходзячы з усяго згаданага, практычна, калі беларускі чалавек ужо жыве ў рэальнасьці, а не ў жарсьцях навязаных шаленствам сп.Лукашэнкі (адмоўнай “харызмай”, па-біблейску – апантанасьць нячысьцікам), калі чалавек мудра змагаецца, “хаваецца” ад усялякага зла, то ідэя дабра так магнетызуе яго розум, што без аніякіх наркотыкаў і, нават, без залішняй кавы, ягоны прасветлены настрой, - “зьменены” стан сьвядомасьці, асьвечаны верай, надзеяй і любоўю, - становіцца недасягальным для тых грубых матэрый, скрадаючых у кожнага несьвядомага ‘звычайнага чалавека і талент і здароўе. Гэта нармальная УНУТРАНАЯ ЭМІГРАЦЫЯ эўрапейца якая, і нажаль, і пакуль (да расейскай ‘аранж-рэвалюцыі’) недасяжная азыёпу-расейцу (маскалю), гэтаму сапраўднаму ўсходняму барбару-суседу беларуса; гэта непазьбежная лагодная і – разам – драматычная адчужанасьць ад іншых дзеля узаемнай асабовай маральнай свабоды. Гэта – сама інтэлігэнтнасьць, нават, не высокаадукаванага чалавека, такога як, напрыклад, Лех Валэнса, - што, маючы толькі пасьведчаньне электрыка з прафтэхвучэльні, тым ня меней, стаўся народным гэроем, легендарным прэзыдэнтам Польшчы, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі сьвету.

...Ідэя – сілкуе роздум, пачуцьцё – ўздымае сэрца. Разам спалучанае гэта ёсьць пэрсанальная Дэмакратычная (чытай, “Радзіма – мая сям’я”, “...я – грамадзянін Сьвету”) культура мысьленьня, якая нараджае плод разуменьня усеабдымнай свабоды, як магчымасьці дасягаць уласнага шчасьця натуральна, нікому не шкодзячы., а наадварот, сваім пазытыўным досьведам жыцьця ўмацоўваючы суседзяў, грамадзтва. Вобразна кажучы, у пэўнай меры чалавек становіцца “іншапланецянінам”, дасканалым, ідэалістам, інтэлігэнтам, не ад “гэтага” сьвету жарсьцей, і нарэшце, нават без аніякай фармальнай адукацыі – мастаком свайго жыцьця, змагаром са злом і настаўнікам; а, таксама, прадстаўніком нацыі, носьбітам абсалютна шчаснага, творчага патрыятызму...

Канешне, жывучы пад цяжкімі масавымі страхамі, пад жарсьцьмі па грашах.., як гэта адбываецца сёньня на Бацькаўшчыне, вельмі цяжка дыстанцавацца і не падпадаць самаму пад тое. Напрыклад, вельмі цяжка не накрычаць, калі накрычалі на цябе, не абманіць, калі абманілі цябе, не праклясьці, калі праклялі цябе. ...Цяжка, а трэба, беларусе, ...для згаданай маральнай бясьпекі і, што важней – для уласнай СВАБОДЫ!

Як вынікае, для таго каб той радасны, пераможны стан душы, цывілізаваныя паводзіны сталіся матэр’яльна магчымымі, наперш патрэбна нават не ідэальныя абставіны і не ўласная Майстроўня жыцьця. Перш для перабудовы і перанародзінаў, як матэр’яльная крынічка новых стасункаў з жыцьцём, патрэбна жывучае ўнутры Дабро, сардэчная ІДЭЯ.

Тады, - невытлумачальным, “магнітным” чынам, сьвядома ці выпадкова, хутка ці павольна – ЯНО матэр’ялізуецца і нас ахоплівае вызваленчае пачуцьцё дабрадзею, пэўнае маральнае “месца” свабоды.

Тады, натуральнае, як паветра, утвараецца здаровая меркавальная адлегласьць ад іншых, памяркоўная “фора”, запас сілы цярплівасьці да радакоў, суседзяў, калег і (тым) – магчымасьць бязумоўнай, татальнай барацьбы з глупствам.

Тады грубыя матэрыі жарсьцей неадменна гінуць, як смага пры вадзе (веры), як дэман ў раі. На шляху ж да таго, калі запасу маральнае моцы камусьці нестае, то набываецца яно, вядома, самадукацыяй чалавека, медытацыяй і роздумам.

Для ўсяго грамадзтва ж гэта выглядае як храм Роднай мовы-культуры, яе шэпт аб векавечнай ўсенацыянальнае Ідэі і сэньсе уласнага народа; адлюстраваньні аднаго сярод іншых. Тады і магчыма маральная праграма дзяржаўнай незалежнасьці, што канстытуцыйна выпрацоўваецца ў грамадзе такіх сьвядомых людцаў, як палітычныя партыі, дэмакратычныя рухі (БНФ...), як царква і беспарочны бізнэс сумленных.

Але, вядома, удзельнаму чалавеку заўсёды патрабуецца дасьціпны ўласны самакантроль: “куды мяне нясе” сярод усяго гэтага, з кім я сябрую, куды ступае мая шаноўная грамада, куды ідзе астатняе грамадзтва, плянэта як цэлае. Як паказвае практыка, гэта пачуцьцё сумленнага вымярэнья простай абстаноўкі – пакуль не вельмі знаёмае нават многім адукаваным беларусам з начальства, свабода сумленьня якіх спавітая і спараліжаваная (пад) пабытовым страхам, які парадксальна і прымітыўна наведзены фюрэрам-лідарам, (а недзе – “жрацом”, несусьветным маральным “жарабцом”, вампірам, кентаўрам, блазнам і г.д..:).

...Але што трэба адзначыць, - гэты шлях яшчэ не далёка прайшоў і заходні чалавек у, здавалася б, даўно дэмакратычных грамадзтвах. Напрыклад, у зусім пэўнае адрозьненьне ад часта шаблонна-слоўнага, маўклівага беларуса, - фламандзец (бэльгіец), у адказ на прывітаньне суседа “як твае справы”, можа гадзінамі апавядаць аб сваіх перажываньнях жыцьця, простымі словамі матэр’ялізуючы (наперш для сябе) свой душэўны агляд, а за тым і (сабе) свой выгляд, уласны “твар” у люстэрку агульных падзей (радзімы). Такім чынам, на гэтым персанальна-дэмакратычным, самавызначальным Шляху, сярэдні заходні чалавек знутры, проста і паступова ўлаўлівае далікатнае пачуцьцё некаторай “ролі” сваёй і суседа:

- нейкага пэўнага уласнага характару, сентымент уласнай схільнасьці, таленту між іншых і, зь іншага боку,

- свайго розуму, далікатнага меркавальна-сумленнага аблічча, статусу (ў жорсткім матэряльным сьвеце), заснаванага на адукацыі і прафэсыі.

Так у заходняга чалавека адбывацца штодзённае тонкае прыладжваньне да жыцьця, так званая, Другая, пасьля школы, пажыцьцёвая сацыялізацыя.

Вядома што такая “...народная (сацыяльная) роля чалавека зьяўляецца прамым злучным зьвяном ланцужка паміж асобай і групай-грамадой, сьродкам адлюстраваньня чалавека ў калектыве іншых і раўнапраўнага маральнага ўваходжаньня яго ў групу людцаў. Немагчыма іншы ўдзел пэрсоны ў групе, апроч неадменнага гуляньня ім нейкае неафіцыйнай народнае ролі, якую, быццам у “галівудзкі” кіна-адбітак, асоба чамусьці заўсёды атрымлівае між людцаў. Сколькі існуе груп, арганізацый (вялікіх ці малых, рэальных ці умоўных), у якіх удзельнічае чалавек, столькі ён мае і народных роляў”. (Псыхолёгія).

...Дык зададзімся пытаньнем аб нашай НОВАЙ асабовай, уласнай народнай ролі-долі ў навакольнай беларускай працэсыі жыцьця: між іншым, што такое цяпер мая асабістая СВАБОДА сярод іншых людцаў, сярод вялікіх паняцьцяў “Беларусь”, “Захад” ; што такое вера-надзея-любоў для мяне? Што вызваліла некалі ад алкаголю і самаго таго лідэра ўсяго сёньняшняга Вольнага сьвету, сп.Буша? Што маюць на ўвазе менскія Пяцідзесятнікі, калі ў прыватнае размове прызнаюцца, што, маўляў, “...толькі пры Царкве канчаткова пазбавіўся ад звады красьці”... Які рэфлекс прымушае баксёра паўстаць з падлогі, з накдаўна? Што цягне ўверх! па капілярах кропельку вады? Што штурхае і прымушае расьці “і расьліну і дзіця”? Што нас прыцягвае магнітам каханьня, - калі не невымоўная слодыч жыцьця-існаваньня, да якога мы Тут прычасныя; рэчышча прасторы, эмацыйнай свабоды, якое, быццам шчасны акіян для рыбы – большае за прыватныя магчымасьці аддзельнага зярнятка-чалавека. Чаму мы любім песьню і справядлівасьць і чаму, нарэшце, разумеем, што ...народны дух усяго гэтага павінен быць і снуе “не ў нашых рукох”, а ў Канстытуцыі і, зь іншага боку, - у “паза-законнай” сумленнасьці (чытай – проста ў Бога)? Патрыёт чаму можа аддаць сваё жыцьцё за Бацькаўшчыну..? Здаровага чалавека, хрысьціяніна – што чыстае (толькі літасьць Усявышняга!) можа зачапіць натхненьнем зразумець разам усё пералічнае, што ніколі адпаведна не здолее даць ні наркотык, ні алкаголь, ні дыктатура.

Агульны адказ адзін: мы зь дзяцінства натуральна цягнемся да чагосьці большага за нас, да свайго цудоўнага і чыстага-шчаснага інтымнага прадаўжэньня, роднага нам знутры; да вялікага, дасканалага СЭРЦА, аб’ядноўваючага нашыя разьяднаныя і таму – маленькія... Тады зразумела, - мы можам і павінны прадаўжаць гэта святое інтыматнае (грамадоўскае-сям’ёвае, нацыянальна-дэмакратычнае) разьвіцьцё да канца жыцьця... Зважайма: для астатняга ж, ‘вонкавага грамадзтва – гэта якасна і колькасна такая ж самая маральная прастора дэмакратыі як і для нас. Тут мы – напраўду АБ’ЯДНАНЫЯ ў адно. Гэта той маральны грунт свабоды, дзе мы непераможныя, нераздзельныя зь безумоўным шчасьлівым нацыянальным будучым.

...Заўважым тут жа, нажаль, да гэтага часу разуменьне ПРАЎДЫ, Прастора Дэмакратыі, як сама-узнаўленьне народам жыцьцёвага аптымізму, радасьці і натхненьня тварыць новае – усё гэта ад простага народу хітра, сьвядома-несьвядома сучаснымі эксплюататарамі-хітрасловамі (навукоўцамі) “па-навуковаму” схавана і зашыфравана пад слова-код МЭТАБОЛІЗМ.

І вось што аб тым здаровым перажываньні жыцьця кажа навука “Сацыёніка” (у стылі сучаснай матэр’ялістынай жыцьця-пісанкі, ужываючы мэханічныя, амаль атупляючыя, немагчымыя для нармальнага слыху слоўцы):

Энергетический метаболизм — воспроизводство физической энергии организма. Информационный метаболизм — воспроизводство психической энергии, которую мы делим на ментальную и витальную (фізычную –А.Ш.).

...Собственно сістема T*E* (нейкая пэўная сыстэма жыцьцяаднаўленьня –А.Ш.) как интегральный (усеагульны –А.Ш.) тип информационного метаболизма ментальности этноса не определяет способ изменения состояния сознания: потому что аналогичный интегральный эффект вызывается – религиозными переживаниями. Поэтому не случайно распространение алкоголя и наркотических веществ многими психологами и социологами связывается со стремлением заполнить духовную пустоту существования конкретного человека или группы. Ранее религиозность народа блокировала распространение психотропных препаратов.

...Таким образом, на уровне этноса, ментальность которого поощряет измененные состояния сознания (ИСС) реальное противодействие использованию веществ, подрывающих здоровье нации, может быть только духовным: религия, духовные, медитативные практики и т.д.” (з СЕЦІВА).

Як бачым, цяпер, пры 21 веку, нават матэр’ялізм старэючага (перад Клясычным) Навуковага Мэтаду пачынае скарацца пад Духоўнасьцю. Нарэшце, зьяўляючыся непасрэднымі сьведкамі і ўдзельнікамі усяго прамываньня мазгоў, што некалі адбылося пры камунізьме і што пагэтуль яшчэ адбываецца на Бацькаўшчыне, дададзім да усяго наступнае:

ні нарцысавы (“бацькавы”, жрацовы – ад простага слова “жраць” народную волявыяву) абяцаньні “добрага славянскава будучава”, ні падфарбоўка вонкавага, ‘вокавага’ жыццья (“чысьціня і парадак” у сталіцы), ні шалёныя грошы, ні механічныя, без сэрца наведваньні памяшканьня царквы, не здольныя – даць нам асабовы духовы рай інтымнага вызваленьня. Свабода – гэта тое асабовае Неба, дзе “ні моль, ні іржаўчына..!” не дастануць, а прыносіць толькі наша ўзважаная ды, як вясёлка прыгожая, безумоўная любоў да сябе, як і да жыцьця навокал. Свабода – адзінае дастаткова глыбокае грунт-пачуцьцё сапраўднага маральнага росту, каб, часам рэфлексыўна, як з накдаўна баксёра, - выцягнуць нас “за вушы” да шчасьця зь любой бяды, са, здавалася б глыбока ўкаранелай, “звычнай і роднай”, родавай, сьвецкай (і сямейнай) жарсьці. І гэта якраз тое, што мае на ўвазе просты чалавек з няпростай, вялікай цывілізацыі, кім ёсьць амэрыканец сп. Буш, кажучы: “...адной сілай, што мае дастатковую моц для таго, каб спыніць рост тыраніі і тэрору ды замяніць нянавісьць надзеяй, - зьяўляецца СІЛА ЧАЛАВЕЧАЙ СВАБОДЫ”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconУ беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І
У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconДоообры вечар! Пасьля найноўшых прэм’ераў у стылі трэш маю на ўвазе казахскага «Качэўніка» ды расейскіх-нямецкіх «Франца І Паліну» галівудзкае кіно
Фільм Кларка Джонсана «Ахоўнік» трылер сярэдняй якасьці. У ім лёгка заўважыць шмат штампаў палітычнага кіно па-амэрыканску: састарэлы...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconВыкарыстанне элементаў логікі ў пачатковым навучанні спрыяе якаснаму засваенню вучнямі матэматычнага матэрыялу І абумоўлівае эфектыўнасць развіцця лагічнага
Першым крокам у гэтым напрамку з'яўляецца тлумачэнне сэнсу лагічных звязак "не", "і", "або", якія выкарыстоўваюцца пры выкананні...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconКалі на тэрыторыі Беларусі пачаўся неаліт?
Дзе на тэрыторыі Беларусі знойдзы найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье?

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconДырэктары могуць засноўваць І весці або забяспечваць заснаванне І вядзенне любых, як заснаваных на ўзносах, так І на ІХ не заснаваных пенсійных або прэміяльных
Факtычныя або вынiковыя ctpаtы, шtо ўзнiклi з пpычыны выкаpыctaння вамi або немагчымаcцi выкаpыctaння вамi гэtых зbectak, або любога...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconДаі беларусі мае намер скарыстацца ізраільскім досьведам І ўсталяваць на беларускіх дарогах шчыты з надпісам: Хто парушае правілы дарожнага руху, у таго
Даі беларусі. “Начная Свабода” высьвятляла: ці сапраўды даі плянуе гэткую рэклямную кампанію? І калі такія шчыты зьявяцца, ці стане...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconМой даражэнькі Шашалёначак
У той час людзі зьвярталі ўвагу на тое, ці тая або іншая рэч мае пацьверджаньне. А калі ўжо нешта было сьцверджана, яны насамрэч...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconПры выкарыстаньні матэрыялаў "Кронікі" спасылка на крыніцу абавязковая
Асамблея нга беларусі распачала грамадзянскую кампанію "ВыбіRight". Кампанія скіраваная на натхненьне грамадзянаў не ўхіляцца ад...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconГэту выпадак з рэальнага жыцьця, я назваў "эфэктам лямпачкі". Ён паказвае, што шмат ў чым паляпшэньне ўмоў нашага жыцьця залежыць ад нас саміх, а не ад уладаў
Гэту выпадак з рэальнага жыцьця, я назваў “эфэктам лямпачкі”. Ён паказвае, што шмат ў чым паляпшэньне ўмоў нашага жыцьця залежыць...

Асабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі iconЗаконодавчу владу
Святій землі, в Іспанії або в Туреччині, або проти язичників в Литві, в Естонії або в Пруссії з метою поширення католицтва (після...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка