Беларускай філярмоніі 70 гадоў




НазваБеларускай філярмоніі 70 гадоў
Дата канвертавання15.11.2012
Памер18.87 Kb.
ТыпДокументы
Dash1129NS


Беларускай філярмоніі 70 гадоў


Сёньня ў Менску адзначалася 70-годзьдзе Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Падрабязнасьці ў нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага.


Увечары ў Беларускай філярмоніі адбыўся сьвяточны канцэрт, які пачаў дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Беларусі. Выконваўся твор Андрэя Мдзівані “Полацкія пісьмёны”, дырэгаваў народны артыст Беларусі Міхась Казінец. У філярмоніі многа вядомых калектываў. Дастаткова згадаць акадэмічную харавую капэлу імя Шырмы, акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча, ансамбаль салістаў “Класік-авангард”, ансамбаль народнай музыкі “Сьвята” ды іншыя. Аднак Беларуская філярмонія, як цьвердзяць адмыслоўцы, з-за адсутнасьці сродкаў, усё яшчэ ня мае магчымасьці запрашаць замежных зорак.


Чыноўнікі раздавалі сёньня граматы артыстам. А ў фае гучала музыка, тут я сустрэў вядомых асобаў. Кампазытар Дзьмітры Смольскі сказаў:


“Мой лёс, мая творчасьць – усё зьвязана з філярмоніяй. Я з 1961 года супрацоўнічаю з аркестрам. У 61-м годзе было першае выкананьне маёй першай сымфоніі і з таго часу я кожны год я зьвязаны з сымфанічным аркестрам. Гэта мой другі дом, а можа і першы ў музычным пляне”.


Сярод гасьцей кампазытар Сяргей Картэс:


“Філярмонія для мяне гэта другі дом. Ужо 52 гады, мы якраз з сястрой гаварылі, 52 гады я тут, спачатку ў клюбе Дзржынскага, а потым ужо тут з першага канцэрту літаральна. І самыя лепшыя канцэрты, якія былі ў Менску застануцца ў памяці да канца дзён”.


Гутару з пробашчам менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены Ўладыславам Завальнюком. Ён, відаць, невыпадкова прыйшоў на гэты вечар?


“Я прыйшоў таксама таму, што мы вельмі цесна супрацоўнічаем і што частачка філярмоніі дзейнічае таксама ў нашым Чырвоным касьцёле. І я радуюся, што як мага больш людзей пазнаюць праз Чырвоны касьцёл нашу велічную філярмонію Так што няхай Бог бласлаўляе на многія, многія 70-годзьдзі”.


Адна са сталых наведвальніц філярмоніі лекар Элеанора Ламаносава:


“Я наведваю філярмонію ад першых дзён яе існаваньня, бо мы вярнуліся ў Менск пасьля вайны, пасьля эвакуацыі ў 1944 годзе. І першыя канцэрты праходзілі ў тым памяшканьні, дзе цяпер знаходзіцца кансэрваторыя. Была адна заля, але заўсёды поўная. Я памятаю як ствараўся гэты будынак, як ён быў адчынены”.


Які канцэрт вам спадабаўся найбольш, які вы можаце згадаць?


“Мне вельмі спадабаўся “Рэквіем” нашым аркестрам і хорам беларускім. Я люблю Моцарта. І вельмі добра, што цяпер праводзяцца канцэрты опэрных сьпевакоў у малой залі.Вельмі добра, што стварылі гэтую залю”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconБеларускай філярмоніі 70 гадоў
...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconБеларускай мовай, І цяпер прапагандуе яе паўсюль у сям’і, у бізнэсе… Вучылася спачатку на мэханіка-матэматычным факультэце бду, потым скончыла факультэт
Нарадзілася ў 1978 годзе ў Нямеччыне. Да 15 гадоў жыла ў Нямеччыне І латвіі. У 15 гадоў сям’я пераехала ў Беларусь. Крысьціна вельмі...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconБеларускай фільгармоніі 70 гадоў
...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconТрусаў: Мэта думаць на тысячу гадоў наперад
Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных...

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

Беларускай філярмоніі 70 гадоў icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Беларускай філярмоніі 70 гадоў iconПачатак 20-х гадоў стаў для беларускай драматургіі пачаткам прынцыпова новага этапу ў яе развіцці. Па інерцыі працягваючы крытыкаваць бюракратычную дзяржаўную
Прыкладна праз месяц — 14 верасня гэта-га ж года адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўна-га тэатра. Арганізацыя адразу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка