Літаратурна-музычная кампазіцыя




НазваЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Дата канвертавання15.11.2012
Памер64.85 Kb.
ТыпДокументы
Літаратурна-музычная кампазіцыя

Славутыя сыны зямлі беларускай”

(да дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)


1 вядучы.

Ад прадзедаў спакон вякоў

мне засталася спадчына

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.


2 вядучы.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны.

І ў полі дуб апалены.


1 вядучы.

Добры дзень, паважаныя госці. Сення ў рамках правядзення Дня горада адбудзецца свята беларускай паэзіі і музыкі.

2 вядучы. І невыпадкова прагучаў урывак вядомага верша вялікага паэта і пісьменніка Янкі Купалы. Гэтыя цудоўныя радкі з'явіліся сімвалам бясконцай любві да роднай зямлі, яе народу. Сімвалічна і само месца правядзення нашага свята – сквер Янкі Купалы, адно з прыгажэйшых месцаў нашага горада.


Песня «Між жытнёвых ніў»


2 вядучы. Даніну памяці і павагі Я.Купалы і Я.Коласа аддаем сёння мы. Давайце разам пройдзем жыццёвымі сцяжынкамі , прыгадаем цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнем у таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.


1 вядучы.

Вельмі прыемна, што на наша свята сабраліся сапраўдныя знаўцы беларускай паэзіі і музыкі, мы рады бачыць нашых гасцей – паэтаў горада.


2 вядучы. Калі душа паэзіі жадае,

Я зноў і зноў да іх радкоў вярнуся.

Слаўныя сыны – Колас і Купала –

Ствараюць славу маці Беларусі!


1 вядучы . І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб,

Адразу ж прыпомніць : Янка Купала

2 вядучы. Рускі пісьменнік Максім Горкі пісаў: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы... Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей. Вось бы добра было”.


1 вядучы. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Іх імёны вымаўляюць заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.


2 вядучы. Паэты нарадзіліся ў адзін год. І мэту выбралі для сябе адну: служыць абуджэнню духоўнасці беларускага народа.


Гучыць мелодыя песні “Спадчына”


1 вядучы. Янка Купала... Любоўна вымаўляем мы гэтыя словы, і перад намі паўстае родная і дарагая Беларусь: вёска Вязынка, дзе нарадзіўся паэт, вакол зялёны бор, прасторныя лугі, звілістыя дарогі. І народзіны Янкі Купалы прыпалі на народнае свята Купалле: таямнічая папараць-кветка квітнела прыгожымі песнямі, паданнямі, легендамі.


Песня “Купальская балада”


1 вядучы. У Вязынцы сям’я Луцэвічаў жыла нядоўга. Бацька быў арандатарам панскай зямлі, сваёй не меў, таму яны часта пераязджалі з месца на месца ў пошуках жылля і заробку. Сям’я пераязджае з аднаго месца на другое. Пазней пра свае жыццёвыя універсітэты паэт напіша ў вершы “Мая навука”.


Верш “Мая навука”


1 вучань. Творы Янкі Купалы надзвычай лірычныя, прасякнутыя пачуццём адданай любові да сваёй зямлі. Напэўна, нездарма і вядомыя кампазітары, і малавядомыя складаюць цудоўныя песні на словы Я.Купалы, песні, якія ведаюць усе – і дарослыя, і дзеці.


Песня “Матцы”


Гучыць мелодыя песні “Мой родны кут”


2 вядучы. Нялёгкім было жыццё і Якуба Коласа. Як і Купала, зведаў ён шмат пуцявін, таму што быў сынам лесніка і па волі князя Радзівіла прыходзілася перабірацца з месца на месца. Школьныя і юнацкія гады будучага паэта прайшлі ў вёсцы Альбуць – надзвычай маляўнічым кутку Наднямоння. Менавіта гэты куточак з такой любоўю апісаны ў яго паэме “Новая зямля”.


Урывак з паэмы “Новая зямля” (Каля пасады лесніковай...)


Песня “Мой родны кут” (сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка)


1 вядучы. Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. І як бы ні распараджаўся лёс, куды б ні закідваў паэтаў, яны захоўвалі ў сваіх сэрцах і думках крамольны вобраз Беларусі.

Песня “Развітанне з Радзімай”


1 вядучы.

І народ свята захоўвае

У сваім сэрцы памяць

Аб лепшым сваім сыне, які

Прайшоў разам з ім слаўны

Шлях барацьбы ў імя лепшых

чалавечых ідэалаў.

Так казаў Якуб Колас пра Янку Купалу.


2 вядучы.

Жыві, мілы Колас,

Многа летаў, зімаў

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай.


Пісаў Янка Купала пра Якуба Коласа.


1 вядучы. Купала і Колас – не толькі цудоўныя паэты. Іх пяру падуладны любыя віды і жанры літаратуры – паэзія, проза, драматургія. Многія нашы паэты лічаць сябе вучнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за іх паэтычнае слова, што натхняла на высокую паэзію.


2 вядучы.

Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу,

А як акрыляла нас іхняе слова,

Што сказана простаю,

Матчынай мовай,

Мы з вамі адолелі буры і хвалі…

Купала і Колас, вы нас гадавалі!


Пісаў Пятрусь Броўка


1 вядучы. Жыццё і творчая дзейнасць слаўных сыноў беларускай зямлі – прыклад усім нам адданага служэння свайму народу, сваёй Радзіме.


1 вядучы.

Слова паэта – наша багацце,

Скарбніца, што засталася на шчасце

І скарб гэты трэба ўсім захаваць,

Каб потым нашчадкам сваім перадаць


2 вядучы.

Штодзённымі клопатамі поўна людское жыццё.

Але, калі зварухнецца душа чалавека,

Толькі песня здолее спатоліць яе.

Шануйце ж песні свае!


1 вядучы.

Беларуская паэзія нараджаецца з жыцця і адлюстроўвае яго ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці.


Выступленне паэтаў горада.


1.Адкрываю, як свет, нанова
Беларускае, роднае слова,
Пералiвiстае - як праменьчык,
Вясёлкавае - як ручэй.

2.Цёплае - як агеньчык
Добрых тваiх вачэй,
Светлае, - як маланка,
Гнеýнае - як пярун,
Цiхае - як калыханка,
Вечнае - як Беларусь.

Песня “Свята дзяцінства”

2 вядучы.

Ты – боль паэзія. Ты – быль.

Твае адвечныя законы

Не для забаў, не для гульбы –

А пошук ісціны да скону.


Вядучы 1

Ты- рай, паэзія. Ты – рой

Адвечных дум, дзе мы згараем.

І толькі геніі парой

Жылі часова гэтым раем.


1 вядучы.

Зямля бацькоў-цудоўная зямля.

Дае нам сілы чыстая крыніца.

Куды б мяне дарога не вяла.

Табе хачу я нізка пакланіцца.


2 вядучы.

Хачу сардэчна пакланiцца

Палям Айчынным i лугам

Напiцца з роднае крынiцы...


1 вядучы

Хачу пачуць спеý жаруковы,

I гоман белавежскiх дрэý,

I гукi беларускай мовы,

I песнi роднае напеý...


Песня “Айчына-Радзіма”


1 вядучы.

Паэзія – невычэрпная крыніца духоўнага хараства. Гісторыя існавання чалавецтва, сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне, пераломныя гістарычныя моманты, мірная праца, сённяшні дзень, наш сучаснік – усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў паэтычных радках.


2 вядучы.

Беларусь, мая старонка

Голас чысты, голас звонкi,

Шум дубровы, звон крынiцы,

I дубы, нiбы званiцы,

Я люблю цябе бясконца.

Ты i радасць, ты i сонца...

Дык квiтней, мужней заýсёды

З кожным днём i з кожным годам!


Песня “Радасная песенка”


В.1

Бацькоýская зямля, мая Радзiма!

Мае ýсе думкi звязаны з табой.

Гасцiнны дом i песнi на радзiнах,

Край беларускi, вечна я з табой.

В.2.

Я параўнаю з дзiвасiлам

Зямлю, што дадзена мне ў спадчыну.

Дзе па вясне дужэюць крылы,

Вяртае вырай мова матчына.


В.1.

Магчыма,тым i ганаруся,

Што з нашай глебы прарасло.

І сонца вечнай Беларусі,

І мовы роднае святло.


Песня “Галасы зямлі”


Вядучы 1

Верны будзь слову.

Якім Купала ,

Прарок народны,

Сэрцы ўзрушыў.


Вядучы 2

Верны будзь слову,

Якое ўпала

З матчыных вуснаў.

Як з неба ў душу.


Вядучы 1.


Свае першыя спробы ў беларускай паэзіі прадстаўляюць вучні Беларуска-славянскай гімназіі № 36 г.Гомеля.


Песня “Беларусь”


На гэтым свята беларускай паэзіі і музыкі заканчваецца. Мы дзякуем усім гасцям.


Распрацавана метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установа адукацыі

“Беларуска-славянская гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа”






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconПлан работы на восеньскія канікулы
Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Выхаванне патрыятызму у моладзі, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, выпрацоўка маральна-этычных норм жыцця

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя для вучняў старэйшых класаў
Ленскі. Ды тая, што ўвесь час адна, маўклівая, нібы Святлана, сядзела ціха ля акна

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Мэты: пашырыць веды вучняў пра гісторыка-культурную спадчыну Беаларусі І яе сучасныя дасягненні;фарміраваць пачуццё нацыянальнай...

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconЛітаратурна-музычная вечарына
Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала І колас- выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць...

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconСцэнарый Літаратурна- музычнай праграмы
Вяд. Пачынаем нашу літаратурна-музычную праграму “Я хаджу закаханы ў твае краявіды ”

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”. Паколькі рэжысэр знаходзіцца ў так званым “чорным сьпісе” неўязных у Беларусь, фільм...

Літаратурна-музычная кампазіцыя iconБарыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт
Белдзяржунівэрсытэта. Працаваў у "Гомельскай праўдзе", "Звяздзе", "ЛіМе", часопісе “Полымя”. 4 гады таму пасьля стварэньня праўладнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка